Ной на карціне невядомага французскага мастака. Каля 1675 года. Будапешт
Ной — дзясяты і апошні збіблейскіх дапатопных патрыярхаў. Паводле яўрэйскага тэксту Бібліі нарадзіўся ў 1056 адс.с., паводле хрысціянскага — у 1662 ад с.с. Паводле біблейскага падання, ён жыў у часы, калі ўсёчалавецтва паддалося разбэшчанасці, за што бог вырашыў знішчыць ягосусветным патопам, за выключэннем праведнага Ноя і яго сям'і. У выніку чаго Ной стаў родапачынальнікам новага, пасляпатопнага чалавецтва, а праз сваіх сыноў зрабіўся родапачынальнікамрас, якія вядуць сваё паходжанне ад імя яго сыноў (семіты, яфеты абоарыйцы,хаміты). Ад патопу 600-гадовы Ной выратаваўся дзякуючы пабудаванаму ім па загаду богакаўчэгу даўжынёю ў 300, шырынёю ў 50 і вышынёю ў 30 локцяў, на які былі таксама ўзяты прадстаўнікі ўсіх відаўжывёл. Гэты дзівосны карабель вандраваў па вадзе 40 дзён, пакуль не спыніўся нябесны лівень. Апавяданне пра Ноя трапіла на старонкі Бібліі, відаць, з запазычаных яе аўтарамі больш старажытныхшумерскіх івавілонскіх міфалагічных сказанняў[1].
Зноскі
↑Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнікА. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава,В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 150. — 207 с.: іл.ISBN 5-343-00151-3.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнікА. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава,В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 150. — 207 с.: іл.ISBN 5-343-00151-3.