Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Народы мора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Народы мора» — умоўная назва плямён ці народаў, якія першапачаткова жылі, верагодна, наБалканскім паўвостраве ці ўМалой Азіі.

«Народы мора» ўпамінаюцца ў егіпецкіх крыніцах ХІІІ-ХІІ ст. да н.э. сярод тых народаў, што нападалі наСтаражытны Егіпет з мора (часам у саюзе злівійцамі), а пазней праз Сірыю,Фінікію, Палесціну. Ім прыпісвалася знішчэннеХецкага царства і іншых дзяржаў. 3 асобных народаў, што захаваліся толькі ў запісах егіпецкім пісьмом (з адных зычных), атаясамлены толькі некаторыя (лікійцы,філістымляне, магчыма, данайцы —ахейцы). Лічаць, штоТраянская вайна была часткова звязана з перамяшчэннямі «Народаў мора».

⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
GND1185839178 ·Microsoft2778806464
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Народы_мора&oldid=4874285"
Катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp