Нарвегія падзяляецца на 19 фюльке, якія аб’ядноўваюцца ў 5 асноўных неафіцыйных рэгіёнаў. У склад Нарвегіі таксама ўваходзяць: адміністрацыйная акруга Свальбард (архіпелагШпіцберген і востраў Мядзведжы), астравыЯн-Маен па поўначы іБувэ на поўдніАтлантычнага акіяна.
Нарвегія —канстытуцыйная манархія, форма дзяржаўнага ладу —унітарная. Дзейнічаеканстытуцыя 1814 года з пазнейшымі праўкамі. Кароль —Харальд V, прэм’ер-міністр —Ёнас Гар Сцёрэ. Вышэйшы заканадаўчы орган —стортынг, які складаецца з лагтынга (верхняя палата, 41 дэпутат) і одэльстынга (ніжняя палата, 124 дэпутаты). Выбіраецца на ўсеагульных выбарах па прапарцыянальнай сістэме тэрмінам на 4 гады. Пасля выбараў на першай сесіі стортынга з яго складу выбіраецца 1/4 дэпутатаў, якія ўтвараюць лагтынг, астатнія 3/4 — одэльстынг. Выканаўчая ўлада належыць каралю, які назначае ўрад (Дзяржаўны савет) на чале з прэм’ер-міністрам.
Нарвегія займае заходнюю, горную часткуСкандынаўскага паўвострава. Гэты буйны масіў складзены пераважнагранітамі ігнейсамі характарызуецца перасечаным рэльефам. Паўвостраў асіметрычна падняты да захаду, у выніку заходнія, нарвежскія, схілы вельмі стромкія і кароткія. На поўначы знаходзіцца самая паўночная кантынентальная кропкаЕўропы — мысНордкін.
На поўдні ў межах Нарвегіі размешчана шырокае нагор’е. На поўначы ад мяжы Нарвегіі іФінляндыі вышэй 1200 м уздымаюцца ўсяго некалькі вяршыняў, але па кірунку да поўдня вышыні гор паступова павялічваюцца, дасягаючы максімальных адзнак 2469 м (гара Гальхёпіген) у масівеЮтунхеймен. Іншыя ўзнятыя ўчасткі нагор’я толькі няшмат саступаюць па вышыні. Там нярэдка сустракаюцца голыяскалы, пазбаўленыя глебава-расліннага покрыва. Вонкава паверхня шматлікіх гор больш нагадвае слабхвалістае плато, і такія ўчасткі носяць назву «віда».
Падчас вялікага ледавіковага перыяду ў гарах Нарвегіі было развіта злядненне, але сучасныяледавікі невялікія. Самыя значныя з іх — у гарахЮтунхеймен і ў паўночнай частцы Нарвегіі. Звычайна снегавая лінія ў Нарвегіі знаходзіцца на вышынях 900—1500 м. Шматлікія асаблівасці рэльефу краіны сфармаваліся падчаследніковага перыяду. Верагодна, тады было некалькі мацерыковых злядненняў, і кожнае з іх спрыяла развіццюэрозіі, паглыбленню і выпростванню старажытных рачных далін і іх ператварэнню ў маляўнічыя, са стромкімі схіламі трогі U-падобнай формы, што глыбока праразаюць паверхню нагор’яў.
Пасля раставання мацерыковага ледавіка былі затопленыя нізоўі старажытных далін, дзе ўтварылісяфіёрды. Фіёрдавыя берагі дзівяць незвычайнай маляўнічасцю і маюць вельмі важнае гаспадарчае значэнне. Шматлікія фіёрды вельмі глыбокія. Напрыклад,Согне-фіёрд, размешчаны ў 72 км на поўнач адБергена, у ніжняй частцы дасягае глыбіні 1308 м. Ланцуг прыбярэжных астравоў — т.зв. скергор абараняе фіёрды ад моцных заходніх вятроў, якія дзьмуць зАтлантычнага акіяна. Некаторыя астравы ўяўляюць сабой аголеныяскалы, аб якія разбіваецца прыбой, іншыя дасягаюць значных памераў.
На ўсходзе Нарвегіі знаходзяцца самыя вялікія рэкі, уключаючыГлому даўжынёй 591 км,Гёўла,Отра,Танаэльв. На захадзе краіны рэкі кароткія і хуткія (рака Ранэльва). У паўднёвай Нарвегіі шмат маляўнічых азёр. Найбуйнейшае ў краіневозера М'ёса. У канцы 19 ст. было збудавана некалькі невялікіх каналаў, якія злучаюць возера з марскімі партамі на паўднёвым узбярэжжы, але ў цяперашні час яны выкарыстоўваюцца мала. Гідраэнергарэсурсы рэк і азёр Нарвегіі ўносяць істотны ўклад у яе эканамічны патэнцыял.
Нягледзячы на паўночнае становішча, Нарвегіі ўласцівы спрыяльны клімат з прахалоднымлетам і адносна мяккай (для адпаведных шырот)зімой — вынікам уздзеянняГальфстрыму. Сярэдняя гадавая колькасцьападкаў вагаецца ад 3330 мм на захадзе, куды ў першую чаргу паступаюць вільготныя вятры, да 250 мм у некаторых адасобленых рачных далінах на ўсходзе краіны. Сярэдняятэмпература студзеня каля 0 °C характэрная для паўднёвага і заходняга ўзбярэжжаў, тады як ва ўнутраных раёнах яна паніжаецца да −4 °C і меней. У ліпені сярэднія тэмпературы на ўзбярэжжа каля 14 °C, а ва ўнутраных раёнах — каля 16 °C.
Урадлівыя глебы пакрываюць усяго каля 4 % усёй тэрыторыі Нарвегіі і сканцэнтраваны пераважна ў наваколляхОсла іТронхейма.
Хваёвы лес
Паколькі большую частку краіны займаюць горы, плато і ледавікі, магчымасці для росту і развіцця раслін абмежаваныя. Вылучаюць пяць геабатанічных раёнаў: бязлесны прыбярэжны з лугамі і хмызнякамі, на ўсход ад яго лісцёвыя лясы, далей у глыб краіны і да поўначы — хваёвыя лясы, вышэй і яшчэ далей на поўнач пояскарлікавых бяроз, вербаў і шматгадовай травы; нарэшце, на самых вялікіх вышынях — пояс травы,імхоў ілішайнікаў. Хваёвыя лясы — адзін з найважнейшых прыродных рэсурсаў Нарвегіі, яны даюць разнастайную экспартную прадукцыю.
Тэрыторыя Нарвегіі заселена чалавекам прыблізна ў 6 тысячагоддзі да н.э. У 2 тысячагоддзі да н.э. старажытна-германскія плямёны адцяснілі на поўнач мясцовае карэннае насельніцтва —саамаў. У канцы 1 тысячагоддзя н.э. ўзнікла нарвежская народнасць. У эпохувікінгаў (нарманаў; канец 8-сярэдзіна 11 стагоддзяў) пачалося фарміраванне навежскай дзяржаўнасці. У872 годзе на прастол уступіў першы конунгХаральд I Хорфагер. Продкі нарвежцаў рабілі марскія паходы пераважна ўЗаходнюю Еўропу, каланізавалі Цэнтральную і Паўночную Англію,Шатландыю,Аркнейскія,Шэтландскія,Гебрыдскія,Фарэрскія астравы, прыбярэжныя раёны Ірландыі,Ісландыю,Грэнландыю (Лейф Эрыксан,Эрык Руды,Гунб’ёрн Ульфсан). Каля 1000 года ў краіне прынятахрысціянства. Перыяд паміж 1130 і 1240 гг. суправаджаўся грамадзянскімі войнамі за ўладу (Біркенбейнеры). ПрыХокане IV Хокансане (1217-63) грамадзянскія войны спыніліся, Нарвегія мела найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю, у тым ліку займала сучасныя шведскія правінцыіЕмтланд іБохуслен. Кароль Хокан V Магнусан (1299—1319) зрабіў сталіцай краіны горадОсла (раней каралеўскі двор знаходзіўся ў г.Берген). У 1300—1500 гадах Нарвегія знаходзілася ў эканамічнай залежнасці ад нямецкайГанзы (яе галоўным апорным пунктам прыблізна з 1350 года быў Берген), якая кантралявала экспарт нарвежскай рыбы. Эпідэмія чумы 1347-50 прывяла да працяглага эканамічнага заняпаду. У 1319 годзе заключана асабістая унія Нарвегіі са Швецыяй, у1380 — зДаніяй, у1397 —Кальмарская унія (у1523 з уніі выйшлаШвецыя). Пасля 1500 года пачаўся павольны эканамічны ўздым. У1536 годзе ў Нарвегіі абвешчанаРэфармацыя, у 1537 годзе краіна страціла статус самастойнага каралеўства і ператварылася ў дацкую правінцыю (у 1572 годзе ўведзена пасада намесніка дацкага караля). У выніку дацка-шведскіх войнаў 17 стагоддзя Нарвегія страціла тэрыторыі Емтланд, Хер’едален (1645), Бохуслен (1658) на карысць Швецыі і апынулася ў сучасных межах. У 17-пачатку 19 стагоддзя актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух супраць дацкага панавання.
Нарвегія — даволі аднародная паводле складу насельніцтва краіна. Пераважную большасць складаюцьнарвежцы, на поўначы жывуцьлапландцы, паступова павялічваецца доля мігрантаў з іншых краін.
Традыцыйныя заняткі насельніцтва —рыбалоўства ў фіёрдах,земляробства,жывёлагадоўля і лясная гаспадарка ў асобных месцах па берагах фіёрдаў і ў горах.
Пасля заключэння уніі з Даніяй пісьмоваянарвежская мова паступова замяшчаласядацкай, і да пачатку XX стагоддзя нарвежскія пісьменнікі стваралі свае творы на мове, практычна неадрознай ад дацкай. Адраджэнню нарвежскай літаратурнай мовы ў паспрыяўГенрык Вергелан, які змагаўся за культурную незалежнасць Нарвегіі. Яго працы аказалі ўплыў на вялікіх пісьменнікаў другой паловы XIX стагоддзя —Генрыка Ібсена іБ’ёрнсцернэ Б’ёрнсана. У канцы XIX стагоддзя пачынаюць заяўляць пра сябе нарвежскія мадэрністы. Выбітным прадстаўнікамі мадэрнізму сталіКнут Гамсун іСігб’ёрн Обстфелер. Найбольшага росквіту мадэрнізм дасягнуў у 1960-я гады. Часопіс прыУніверсітэце Осла «Профіль» згуртаваў вакол сябе групу маладых аўтараў, якія эксперыментавалі з рознымі літаратурнымі формамі. Многія з іх пасля ўнеслі выдатны ўклад у нарвежскую літаратуру:Даг Сульстад,Тур Обрэстад,Эльдрыд Лундэн і іншыя. Яркім прадстаўніком мадэрнізму з’яўляецца і драматургЮн Фосэ.
Пра старажытнае паходжанне нарвежскай музыкі сведчаць помнікі матэрыяльнай культуры (бронзавыя музычныя інструменты 2 ст. да н.э.), «Старэйшая Эда» (канец 11 стагоддзя). Захаваліся старажытныя вакальна-інструментальные і танцавальныя жанры — пастухоўскія песні-поклічы лок, хювінг, лалінг, балады, культавыя, гістарычныя песні. танцы халінг, спрынгданс. У аснове рытмічнай арганізацыі раўнамерная метрыка пры мностве сінкоп, пункцірных рытмаў і трыёлей. Сярод традыцыйных інструментаў: струнна-смычковая фідла, лангелейк, хардынгфеле; духавыя флейта, селье, лур;варганмюнхарпэ.
З пашырэннехрысціянства (10 стагоддзе) развіваюцца культавыя спевы, блізкія да грыгарыянскіх, з 14 стагоддзя —арганная музыка. У 14-19 стагоддзях музыка Нарвегіі была пад уплывам дацкай. З прыняццемлютэранства (1536) узнік пратэстанцкі харал. Сярод помнікаў эпохіРэфармацыі — «Dansk sammelbog» (1569) Х.Томісёна, «Graduela» Н.Есперсена (1573). З канца 16 стагоддзя музычнымі цэнтрамі сталіХрысціянія,Берген,Тронхейм. У 2-й палове 18 стагоддзя ўзніклі аматарскія і прафесійныя аркестры, музычныя таварыствы ўБергене («Гармонія», 1765, існуе і цяпер), Тронхейме, Хрысціяніі. Сярод нарвежскіх кампазітараў эпохі барокаГеорг фон Бертух, Ю. Д. Берлін (аўтар і першага нарвежскага падручніка па тэорыі музыкі, 1744), Ю.Фрэйтхаф. У сярэдзіне 19 стагоддзя з’явіліся першыя зборнікі запісаў народных песень і танцаў (1841). У 1825 годзе напісаны першы зінгшпіль (кампазітар В.Тране, паэт Х.Б’ерэгар). Стваральнікі нацыянальнай кампазітарскай школы —Хальфдан Х’ерульф іРыкард Нурдрак (аўтарнарвежскага нацыянальнага гімна, 1864). Найбольш адметная з’ява музыкі Нарвегіі — творчасць і дзейнасцьЭдварда Грыга. Сярод яго паслядоўнікаў: К.Сіндынг,Ю.Сельмер,Ю.Хальварсен, у 20 стагоддзі — А.Эген, Э.Альнес, Ю.Хорклаў, С.Юрдан. Вялікі ўклад у нарвежскую музыку зрабіўЮхан Северын Свенсен.
24 лістапада 1995 года ўступіла ў сілу Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь i Урадам Каралеўства Нарвегіі аб паветраных зносінах. У 2009 годзе ў Нарвегіі выйшла кніжка «Fanden på flat mark» («Праклён над раўнінным краем») — зборнік эсэ пра Беларусь Пера Андэша Тудаля (Per Anders Todal).
Нацыянальны алімпійскі камітэт Нарвегіі быў утвораны ў1900 годзе.
Пераважна развіваюцца зімовыя віды. Больш за ўсё медалёў нарвежцы заваявалі ў спаборніцтвах па лыжных гонках іканькабежным спорце. Зборная па біятлоне — адна з наймацнейшых у свеце. Самы выбітны сучасны біятланіст —Уле-Эйнар Б’ёрндален, адзіны ў свеце шасціразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне і шматразовы прызёр іншых спаборніцтваў. Хакей, аднак, развіты слаба і саступае больш папулярнаму футболу. Вышэйшым дасягненнем зборнай па футболу з’яўляецца выхад у 1/8 фіналу чэмпіянату свету 1998 года ў Францыі. Большая частка гульцоў зборнай выступаюць у чэмпіянаце Англіі. У чэмпіянаце Нарвегіі традыцыйна лідзіруюць «Русенборг» (20-разовы чэмпіён), «Бран», «Волерэнга», «Вікінг» і інш. У 1990-х гадах «Русенборг» паспяхова выступаў у Лізе чэмпіёнаў, дайшоўшы ў сезоне 1996/97 да 1/4 фіналу, а ў 2008 годзе выйграў Кубак Інтэртота. Знакамітыя футбалісты — Уле Гунар Сульшэр, Турэ Андрэ Фло, Джон Кар’ю, Ён Арнэ Рыысэ і інш.
↑Arealstatistics for Norway 2019(нявызн.)(недаступная спасылка). Kartverket, mapping directory for Norway (2019). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.