Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Мірэй Мацьё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчамМацьё.
Мірэй Мацьё
Mireille Mathieu
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнніфр.:Mireille Mathieu
Дата нараджэння22 ліпеня1946(1946-07-22)(79 гадоў)
Месца нараджэнняАвіньён,Францыя
КраінаСцяг ФранцыіФранцыя
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасціз1962
Інструментывакал
Жанрышансон, поп-музыка
ЛэйблыBarclay,Ariola,Columbia
Узнагароды
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Ордэн Дружбы
Медаль Доблесць і адвага (СКП РФ)
Медаль Доблесць і адвага (СКП РФ)
АўтографАўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
www.MireilleMathieu.com

Мірэй Мацьё (фр.:Mireille Mathieu;22 ліпеня1946,Авіньён) — французская спявачка-шансанье.

Стварыла індывідуальны выканальніцкі стыль, які вылучаецца яскравай экспрэсіяй. У рэпертуары (спявае на многіх мовах) творы П. Марна, Ф. Лея і інш. (сярод найбольш вядомых — «Маё крэда», «Чаму, маё каханне?», «Апошні вальс», «Парыжскае танга» і інш.). Акрамя канцэртаў, удзельнічае ў тэлевізійных шоу і інш.

Біяграфія

[правіць |правіць зыходнік]

Вучылася ў прыватных педагогаў. У пачатку творчай дзейнасці пераймала манеру выкананняЭдзіт Піяф.

З пачатку 1970-х гадоў Мірэй Мацьё зусім не выступала ў Францыі, вярнуўшыся на сцэну «Алімпіі» толькі ў канцы 1985; наступныя вялікія канцэрты спявачкі адбыліся пяць гадоў пазней у Палацы Кангрэсаў па запрашэнні прэзідэнта краіныФрансуа Мітэрана. У 1990-х выйшлі альбом-прысвячэнне Эдзіт Піяф (1993) і «Vous lui direz …» (1996).

У яе рэпертуары прысутнічалі як песні вядомых французскіх аўтараў — П’ера Дэланаэ,Шарля Азнавура, Лемеля, Рэво — так і сусветныя хіты.

У 1978 годзе Мірэй Мацьё была абраная прататыпам нацыянальнага сімвала Францыі — Марыяны. Мірэй Мацьё становіцца «паслом французскай песні». Прадаўшы больш за 100 мільёнаў пласцінак па ўсім свеце і маючы рэпертуар, які складаецца больш чым з 1000 песень на французскай, нямецкай, англійскай, італьянскай, іспанскай, правансальскай, каталонскай, японскай, кітайскай, рускай і фінскай мовах, яна спявала перад самай рознай публікай, у многіх краінах. Мірэй была першым заходнім выканаўцам, які даў канцэрт у Кітаі.

Зноскі

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Фота, відэа і аўдыё
Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
BNEXX825220 ·BNF120749815 ·CONOR66812003 ·GND119032074 ·GTAA130419 ·ICCUMODV587578 ·ISNI0000000121185743 ·LCCNn84076745 ·LNB000202705 ·NKCxx0023964 ·NLA35499616 ·NLPa0000001978509 ·NTA070698864 ·NUKATn2007099059 ·SUDOC027664066 ·VIAF4954063
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Мірэй_Мацьё&oldid=4127873"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp