Лю Чжуан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
Папярэднік | Гуань У | ||||||
Пераемнік | Лю Да | ||||||
| |||||||
Нараджэнне | 15 чэрвеня28 | ||||||
Смерць | 5 верасня75(47 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | House of Liu[d] | ||||||
Бацька | Гуань У[1] | ||||||
Маці | Yin Lihua[d] | ||||||
Жонка | Empress Ma[d][1] іConsort Jia[d] | ||||||
Дзеці | Liu Jian[d],Liu Xian[d],Liu Gong[d],Liu Dang[d],Лю Да[1],Liu Yan[d],Liu Chang[d],Liu Bing[d],Liu Zhang[d],Liu Ji[d],Liu Nu[d],Liu Ying[d],Liu Ci[d],Liu Zhi[d],Liu Xiaoji[d],Liu Junyi[d],Liu Hui[d],Liu Chen[d],Liu Xiaoying[d] іLiu Xiaomin[d] | ||||||
![]() |
Лю Чжуан (кіт.трад.劉莊;28—75) — 18-ы імператардынастыі Хань у57—75 гадах. Храмавае імяСянь-цзун, пасмяротнае —Мін-дзі.
Паходзіў з імператарскага роду Лю. СынЛю Сю (укр.) (бел.. Пры нараджэнні атрымаў імя Ян, то ёсць поўнае імя Лю Ян. У 39 годзе бацька даў яму тытул Дунхай-гуна. У маладосці адрозніваўся выдатнымі здольнасцямі. Таму паступова імператар стаў даручаць сыну адказныя дзяржаўныя справы. У 41 годзе маці Лю Яна становіцца новай імператрыцай, а ён сам атрымлівае тытул вана Дунхая. У 43 годзе імператар абвясціў таго спадчыннікам трона. Затым Лю Ян змяніў сваё імя на Чжуан. Пасля гэтага становіцца актыўным памочнікам бацькі ў вырашэнні пытанняў знешняй і ўнутранай палітыкі, у прыватнасці з плямёнамі хунну. У 57 годзе пасля смерці Лю Сюй (пасмяротнае імя Гуань У) новым імператарам становіцца Лю Чжуан.
Зарэкамендаваў сябе як руплівы і дасведчаны адміністратар. Шмат спрыяў пераадоленню карупцыі ў дзяржаве. У 59 годзе ўкараніў многія нормы і рытуалыканфуцыянства ў працу цэнтральнага апарата для паляпшэння работы чыноўнікаў. У 60 годзе адзначыў 28 вайскоўцаў, якія дапамагалі яго бацьку здабыць уладу. Іх партрэты былі намаляваныя на вежы імператарскага палаца.
У 66 годзе па загадзе Лю Чжуана ў Лаяне заснавана першая імператарская канфуцыянскага школа для дзяцей высокапастаўленых чыноўнікаў і арыстакратаў (накшталт універсітэта). Пры гэтым падчас яго праўлення ў краіну сталі пранікацьбудысцкія ідэі.
Паступова сярод прадстаўнікоў роду Лю ўзмацнілася незадаволенасць строгай палітыкай імператара. У 66-67 годзе быў папярэджаны мяцеж вана Цзінь, у 70 годзе — вана Ін, 73 годзе — вана Ян. Усе яны спрабавалі з дапамогай духаў і вядзьмарства пазбавіць жыцця імператара, або зрабіць так, каб у яго не было спадчынніка. Судовыя працэсы супраць іх прывялі да пакарання дзясяткаў тысяч прыхільнікаў гэтых ванаў.
У знешняй палітыцы спрабаваў захаваць мір. Імператар ўмела гуляў на супярэчнасцях паўночных і паўднёвых хунну. У 65 годзе стварыў спецыяльную армію, якая адказвала за абарону паўночных межаў. Зрэшты, у 73-75 гадах быў здзейснены шэраг паходаў супраць паўночных хунну, якія істотна аслабілі ворагаў Кітая і разам з тым пашырылі ўплыў імперыі на захад. У 75 годзе імператар памёр у г. Лаяне, пакінуўшы ўладу старэйшаму сынуЛю Да.