Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Мігел Велозу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчамВелозу.
Футбол
Мігел Велозу
Агульная інфармацыя
Поўнае імяМігел Луіш Пінту Велозу
Нарадзіўся11 мая1986(1986-05-11)[1][2](39 гадоў)
Грамадзянства Партугалія
Рост180 см
Вага79 кг
Пазіцыяапорныпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубІталіяПіза
Маладзёжныя клубы
2000—2005ПартугаліяСпортынг (Лісабон)
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2010ПартугаліяСпортынг (Лісабон)98 (4)
2005—2006 ПартугаліяАлівайш і Маскавіды28 (7)
2010—2012ІталіяДжэноа49 (2)
2012—2016УкраінаДынама (Кіеў)78 (6)
2016—2019ІталіяДжэноа66 (1)
2019—2023ІталіяЭлас Верона99 (5)
2023—ІталіяПіза
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2002ПартугаліяПартугалія (да 16)10 (0)
2002—2003ПартугаліяПартугалія (да 17)25 (3)
2004ПартугаліяПартугалія (да 18)5 (1)
2004—2005ПартугаліяПартугалія (да 19)9 (2)
2006ПартугаліяПартугалія (да 20)2 (1)
2006—2008ПартугаліяПартугалія (да 21)18 (5)
2007—2015ПартугаліяПартугалія57 (3)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
БронзаПольшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 жніўня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міге́л Луі́ш Пі́нту Вело́зу (парт.:Miguel Luís Pinto Veloso; нар.11 мая1986,Каімбра,Партугалія) —партугальскі футбаліст, апорны паўабаронца італьянскага клуба «Піза». Ігрокнацыянальнай зборнай Партугаліі (2007—2015).

Клубная кар’ера

[правіць |правіць зыходнік]

«Спортынг»

[правіць |правіць зыходнік]

Велозу паспрабаваў пачаць сваю футбольную кар’еру ў «Бенфіцы», дзе яго бацькаАнтоніа Велозу быў капітанам і гуляў на пазіцыі абаронцы на працягу многіх гадоў, але не быў прыняты ў каманду з-за залішняй вагі. Пазней ён быў прыняты ў склад галоўных супернікаў «Бенфікі» — «Спортынг», дзе гуляў на працягу пяці гадоў, і ўсезоне 2004/05 яго ўзялі ў галоўную каманду. Сваю футбольную кар’еру Велозу пачынаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

Для атрымання вопыту і навыкаў у 2005 годзе Мігел быў адпраўлены ў арэнду ў «Алівайш і Маскавіды». У выніку добрай гульні, паказанай у клубе другога дывізіёна, Велозу вярнуўся назад у «Спортынг». Дэбют Велозу за «Спортынг» адбыўся ў матчыЛізе чэмпіёнаў супраць «Інтэра». «Спортынг» перамог з лікам 1:0, а Мігел быў прызнаны найлепшым іграком матча. Велозу стаў праходзіць у асноўны склад каманды, вытрымліваючы канкурэнцыю з больш дасведчанымі ігракамі, якТонел,Андэрсан Полга,Куштодыу,Марка Канейра.

У студзені 2007 года Велозу падоўжыў кантракт са «Спортынгам» да 2013 года.

«Джэноа» і «Дынама»

[правіць |правіць зыходнік]

30 ліпеня 2010 года Мігел перайшоў у італьянскі клуб «Джэноа»[3].

4 ліпеня 2012 года Мігел перайшоў у склад украінскага клуба «Дынама», падпісаўшы з камандай чатырохгадовы кантракт. У ліпені 2016 года вярнуўся ў «Джэноа»[4]. Пакінуў генуэзскую каманду па заканчэнні сезона 2017/18, аднак у кастрычніку 2018 года падпісаў новы кантракт з клубам[5].

«Элас Верона»

[правіць |правіць зыходнік]

У ліпені 2019 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да клуба «Элас Верона». Пакінуў веронскі клуб па заканчэнні сезона 2022/23.

«Піза»

[правіць |правіць зыходнік]

У жніўні 2023 года стаў іграком «Пізы».

Міжнародная кар’ера

[правіць |правіць зыходнік]

Пасля добрага выступу Велозу на чэмпіянаце Еўропы сярод моладзевых каманд у 2007 годзе, трэнерзборнай ПартугалііЛуіс Феліпэ Скалары выклікаў Мігела ў асноўную каманду. Дэбют Велозу за зборную Партугаліі адбыўся 13 кастрычніка 2007 года ў матчы супрацьзборнай Азербайджана.

Першы гол за нацыянальную каманду Мігел забіў 14 кастрычніка 2008 года ў адборачным турніры дачэмпіянату свету 2010 года супрацьзборнай Мальты.

Дасягненні

[правіць |правіць зыходнік]

ПартугаліяСпортынг

УкраінаДынама Кіеў

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Miguel Veloso // Transfermarkt — 2000.Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MIGUEL VELOSO luis pinto // Argentine Soccer Database
  3. Мигел Велозу официально перешёл в «Джэноа» (руск.)(недаступная спасылка). championat.ru (30 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2010.
  4. Велозу продолжит карьеру в «Дженоа» (руск.). by.tribuna.com.
  5. «Дженоа» вновь подписал контракт с Мигелом Велозу (руск.). by.tribuna.com.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Генеалогія і некрапалістыка
Склады зборнай Партугаліі
Сцяг Партугаліі
Сцяг Партугаліі
Сцяг Партугаліі
Сцяг Партугаліі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Мігел_Велозу&oldid=4757962"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp