Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Мяса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мяса
Выява
Мяса розных гатункаў
Пераемнікmeat alternative[d]
Прадукуеццазабой жывёл[d]
Натуральны прадукт выраблены зсысуны, земнаводныя, паўзуны і птушкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Нацюрморт,Клод Манэ (1864).

Мя́са — шкілетная папярэчна-паласатая мускулатура жывёлы з прылеглымі да яе тлушчавымі і злучальнымі тканкамі, а таксама прылеглай коснай тканкай (мяса на касцях) або без яе (бяскоснае мяса). Таксама, мясам часамі называюць некаторыя субпрадукты:языкі,печань,ныркі,мазгі,сэрца, дыяфрагмы, мяса галоў і стрававода і г. д.

Мяса выкарыстоўваецца пераважна якхарчовы прадукт. Прадукт каштоўны, перш за ўсё таму, што мае ў сабе многа паўнацэннага жывёльнага бялку: у розных гатунках мяса жывёл і птушак яго ўдзельная вага дасягае 14-24 %. Акрамя бялку, у мясе значная колькасць тлушчаў, якія ўплываюць на яго каларыйную каштоўнасць і спрыяюць хуткаму насычэнню. Усе віды мяса таксама багатыяжалезам, вітамінамі А, В1, В6, В12. Акрамя таго, у мясе ёсць так званыя экстрактыўныя рэчывы, што ўзбуджаюць апетыт і стымулююць сакрэцыю стрававальных сокаў. Але празмернае спажыванне мяса можа прывесці да перагрузкі арганізма азоцістымі шлакамі.

Даросламу чалавеку, які займаецца лёгкай фізічнай працай, пры змешаным харчаванні зусім дастаткова 150—200 г мяса ці мясных прадуктаў на дзень. Тлустае мяса пераварваецца ў страўнікава-кішачным тракце больш павольна, чым поснае. Таму пры паніжанай сакрэцыі страўнікавага соку, асабліва ў спякотныя летнія дні, поснае мяса, бясспрэчна, больш карыснае, чым тлустае; і наогул, свініну больш спажываюць у халодны перыяд года.

Вызначэнне мяса ў розных культурах уключае розныя складнікі. Напрыклад, сукупнасць тканінрыб і іншых водных жывёл не заўсёды ўключаецца ў паняцце «мяса». Вялікая частка мяса, якое спажываецца людзьмі, вырабляецца пасродкам забоюхатніх жывёл спецыяльных мясных парод уразніцы. У ежу выкарыстоўваецца мяса і іншых жывёл, як то дзікіх буйных і дробныхсысуноў,рэптылій,амфібій і іншых. У розных кухнях свету выкарыстоўваецца мяса розных жывёл. У асноўным гэта залежыць ад даступнасці розных гатункаў і традыцый кухні. Разглядаецца магчымасць вырошчвання мяса «у прабірцы»[1].

Слова «мяса» можа ўжывацца і ў пераносным значэнні, напрыклад, «гарматнае мяса».

Зноскі

  1. Первое мясо из пробирки оценено в миллион долларовАрхівавана 17 красавіка 2009.. membrana.ru

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Мяса&oldid=4645983"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp