Мошкі (Simuliidae) —сямейства насякомых атрадудвухкрылых.
Даўжыня цела 2-7 мм. Ногі кароткія, дужыя. Афарбоўка найчасцей чорная, крылы шырокія, празрыстыя. Ротавыя органы колючага тыпу. Хабаток кароткі. Вусікі 11-членікавыя, кароткія, тоўстыя.Самцы кормяцца сокамі (звычайна нектарам) раслін,самкі многіх відаў — крывасмокі. Яйцы адкладваюць у вадзе на камяні, лісце і іншыя прадметы.Лічынкі ікукалкі развіваюцца ў праточнай вадзе (патрабавальныя да ўзроўню кіслароду), маюць павуцінавыя залозы, сакрэт якіх спрыяе прымацаванню лічынак да субстрату і з’яўляецца матэрыялам для коканаў, у якіх яны акукліваюцца.
Больш за 1200 відаў. Пашыраны ўсюды. Самкі актыўна або з патокамі паветра разлятаюцца на адлегласць ад некалькіх соцень метраў да 500 км. Зкамарамі,макрацамі і іншымі насякомымі-крывасмокамі атраду двухкрылых утвараюцьгнюс. На Беларусі часцей трапляюццамошка аздобленая (Odagmia ornata),мошка насатая (Simulium rostratum),мошка паўзучая (Simulium repens) абомошка рачная (Simulium galeratum),мошка тундравая (Schoenbaueria pusilla).
Даюць да чатырох пакаленняў за год. Актыўныя ў гарачыя сонечныя дні. Некаторыя віды (мошка аздобленая,мошка паўзучая) лезуць у вочы, рот, пранікаюць у дыхальныя шляхі чалавека і жывёл. У сліне насякомых ёсць атрутныя рэчывы. Укусы выклікаюць мясцовыя (папулы, пухліны) і агульныя (ацёкі, гіперэмія, павышэнне тэмпературы) рэакцыі, якія часам пераходзяць усімуліятаксікоз. Мошкі пераносяць узбуджальнікаўанхацэркозу буйной рагатай жывёлы, тулярэміі,лейкацытозу ігемаспарыдыёзу і інш.
| - Паставіцьзноскі з дакладнейшым указаннем крыніцы.
|