Монтэ-Вердэ (ісп.:Monte Verde) — помнікархеалогіі ў аднайменнай мясцовасці на поўдніЧылі, знакаміты знаходкайпалеалітычнай стаянкі.
Месца Монтэ-Вердэ было выяўлена ў1975 годзе, калі ў выніку вырубкілесу адбылася моцнаяэрозія, і мясцовыя жыхары знайшлі костку дагістарычнай жывёлы.Археалагічныя даследаванні праводзіліся ў1977,1997 і2013 гадах групаміархеолагаў на чале зТомам Дылехеем[en]. Знаходкі ў Монтэ-Вердэ выклікалі сенсацыю з-за добрай захаванасці знойдзеных матэрыялаў і іх ранняй датыроўкі. Радыёвугляродны аналіз рэшткаў костак і драўнянага вугалю, зроблены ў1982 годзе, паказаў, што яны адносіліся да перыяду 14 800 гадоў таму. Такім чынам, знаходкі ў Монтэ-Вердэ старэйшыя, чым вядомыяартэфакты культурыКловіс, што дагэтуль лічылася самай старажытнай уНовым Свеце.
Монтэ-Вердэ знаходзіцца за 58 км адЦіхага акіяна. Добраму захаванню археалагічных матэрыялаў садзейнічала тое, што воды мясцовага ручая падчаспаводак стварылітарфяноебалота, кіслотнае асяроддзе якога спыніла бактіэрыяльны распад арганічных рэчываў. У выніку стратыфікацыі выяўлены 2 археалагічныя пласты: верхні MV-2 і ніжні MV-1. Пласт MV-2 датуецца перыядам 14 800 — 13 800 гадоў таму, утрымоўваепалеалітычную стаянку, якая ўяўляла сабою штучны навес здраўніны іскур дзікіх жывёл у атачэнні ўбітых ў зямлю бярвенняў і дошак. Тут былі знойдзены 2 агмені, каменныя прылады,капраліты, ўзоры ядомых раслін, у тым лікубульбы, марскіх водарасцяў, рэшткі дзікіх жывёл.
Пласт MV-1 таксама ўтрымоўвае драўляны вугаль і фрагменты костак дзікіх жывёл, але яго датыроўка (18 500 — 14 500 гадоў таму) застаецца пакуль спрэчнай.