Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Марока

31°51′ пн. ш. 6°24′ з. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўства Марока
араб.‎المملكة المغربية
(аль-Мамляка аль-Магрыбія)
берб.ⵜⴰⴳⵍⴷⵉⵜ ⵏ ⵓⵎⵔⵔⵓⴽ
(Tageldit Umerruk)
СцягГерб
СцягГерб
Дэвіз:«араб.‎الله، الوطن، الملك
(Allāh, al Waţan, al Malik —бел.:Бог, Айчына, Кароль
Гімн:«Hymne Cherifien»
Дата незалежнасці2 сакавіка1956 (ад Францыі іІспаніі)
Афіцыйная моваарабская,берберская
СталіцаРабат
Найбуйнейшыя гарадыКасабланка,Рабат,Маракеш,Фес,Танжэр
Форма кіраванняДуалістычная манархія
Кароль
Прэм’ер-міністр
Махамед VI
Абдэліла Бенкіран
Дзярж. рэлігіяіслам (суніцкага толку)
Тэрыторыя
 • Агулам446 550 км² (56-я ў свеце)
 • % воднай паверхні0,056
Насельніцтва Марока
 • Ацэнка35 740 000 чал. (36-я)
 • Шчыльнасць79 чал./км²
ВУП
 • разам (2017)300,556 млрд[1] дол. (58-е месца)
 • На душу насельніцтва8 612 дол.
ВалютаМараканскі дырхам
Інтэрнэт-дамены.ma
Код ISOMA
Код МАКMAR
Тэлефонны код+212
Часавы пояс+0 (у 2009 і 2010гг асобнымі ўказамі на летні перыяд уводзіўся час UTC +1)
Аўтамабільны рухсправа[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўства Марока — краіна ўАфрыцы, знаходзіцца на паўночным захадзе мацерыка ў рэгіёнеМагрыба. Мае выхад даАтлантычнага акіяна і Міжземнага мора. Мяжуе зАлжырам. Пад кантролем Марока знаходзіццаЗаходняя Сахара. Ісламская ўнітарная дзяржава. Адна з трох афрыканскіх дзяржаў зманархічнай формай кіравання. Разам з суседзямі па рэгіёнеПаўночная Афрыка адносіцца да найбольш эканамічна развітых дзяржаў кантынента. Ад сваіх арабскіх суседзяў Марока адрозніваецца палітычнай стабільнасцю.

Марока да 2017 года была адзінай афрыканскай краінай, якая не з’яўлялася членамАфрыканскага Саюза (выйшла зАС у1984 годзе). Аднак 30 студзеня 2017 г. Марока вярнулася ў арганізацыю.[3] Таксама Марока ўваходзіць уЛігу арабскіх дзяржаў,Арабскі магрыбскі саюз,Франкафонію,Арганізацыю Ісламская канферэнцыя, групу Міжземнаморскага дыялогу,групу 77.

Этымалогія

[правіць |правіць зыходнік]

Поўная арабская назва краіны al-Mamlakah al-Maghribiyyah (المملكة المغربية) перакладаецца як «Заходняе Каралеўства», кароткая — аль Магрыб — як проста «Захад». У Еўропе гэтая зямля называласяМаракеш (паводле назвы сталіцы дзяржавы Альмаравідаў), што пасля трансфармавалася ў «Марока». Сама ж назва Маракеш, хутчэй за ўсё, утворана ад берберскага «зямля Бога». Дарэчы ўтурэцкай мове Марока вядома як Фас, ад яшчэ больш старажытнай сталіцы Фес.

Геаграфічнае становішча

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Геаграфія Марока

Агульная плошча краіны 446 550 кв.км. Па гэтым паказчыку Марока займае 57-е месца ў свеце. У 1975 Марока акупавала Заходнюю Сахару і разам з ёю плошча краіны павялічылася да 710 тыс.кв.км. (40-е месца)

Абмываецца на поўначы водаміМіжземнага мора і на захадзе —Атлантычнага акіяна.Гібралтарскі праліў аддзяляе Марока адЕўропы. На ўсходзе і паўднёвым усходзе мяжуе зАлжырам, на поўдні — зЗаходняй Сахарай. Паўднёва-ўсходняя мяжа ў пустыніСахара дакладна не вызначана. На паўночным узбярэжжы Марока размешчаны іспанскіяэксклавыСеўта іМелілья (Суверэнныя тэрыторыі Іспаніі).

Агульная працягласць сухапутных меж — 2 018 км. У тым ліку з такімі краінамі як: Алжыр — 1 559 км, Заходняя Сахара — 443 км, Іспанія (Сеўта) — 6,3 км, Іспанія (Мелілья) — 9,6 км. Берагавая лінія краіны : 1 835 км.

Прырода

[правіць |правіць зыходнік]

Рэльеф

[правіць |правіць зыходнік]

Большая частка Марока належыць да абласцей складкаватасці: маладая альпійская на поўначы і больш старая, герцынская, у цэнтральнай частцы. Таму Марока — пераважна горная краіна. Марока падзяляецца на чатыры фізіка-геаграфічных рэгіёны: Эр-Рыф, ці горны раён, які ляжыць паралельна міжземнаморскаму ўзбярэжжу;Атласкія горы, якія працягнуліся праз краіну з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад Атлантычнага акіяна даЭр-Рыфа, ад якога іх аддзяляе ўпадзіна Таза; рэгіён шырокіх прыбярэжных раўнін атлантычнага ўзбярэжжа; даліны, якія ляжаць на поўдзень ад гор Атласа і пераходзяць у пустыню Сахара. Найвышэйшы пункт краіны — гараДжэбель-Тубкаль (4165 м) — знаходзіцца ў хрыбцеВысокі Атлас.

Клімат

[правіць |правіць зыходнік]

На міжземнаморскім узбярэжжы краіны клімат мяккі, субтрапічны. Сярэдняя тэмпература тут улетку складае каля +24-28 °C (часам дасягаючы +30-35 °C), а ўзімку +10-12 °C. Пры руху на поўдзень клімат становіцца трапічным, больш кантынентальным, з гарачым (да +37 °C) летам і халаднаватай (да + 5 °C) зімой. Сутачны перапад тэмператур можа дасягаць 20 градусаў. На паўночна-заходнюю частку краіны вялікі ўплыў аказваюць паветраныя масы з Атлантычнага акіяна. З-за гэтага клімат тут больш халаднаваты, а сутачныя перапады тэмператур значна мацней, чым на астатняй тэрыторыі краіны. У горных раёнахАтласа клімат моцна залежыць ад вышыні месца. Ападкаў выпадае ад 500—1000 мм у год на поўначы да меней чым 200 мм у год на поўдні. Заходнія схілы Атласа ў некаторыя гады атрымліваюць да 2000 мм ападкаў, нярэдкія нават паводкі мясцовага маштабу, у той час як на паўднёвым усходзе краіны бываюць гады, калі ападкі не выпадаюць зусім.

Унутраныя воды

[правіць |правіць зыходнік]

Галоўныя рэкі краіны:Мулуя, якая ўпадае ў Міжземнае мора, іСебу, якая ўпадае ў Атлантычны акіян. Пачынаючы з 1960-х гадоў, была прынята праграма па будаўніцтве вадасховішчаў і развіццю водных рэсурсаў, якая дазволіла забяспечыць пітнай вадой насельніцтва а таксама сельскую гаспадарку і іншыя сектары эканомікі захаваўшы пры гэтым водныя рэсурсы краіны. Гэта ініцыятыва атрымала высокія ацэнкі ад міжнародных экспертаў і дзейнічае дагэтуль[4].

Расліннасць і жывёльны свет

[правіць |правіць зыходнік]

Марока як частка Міжземнаморскага басейна характарызуецца не толькі высокім узроўнем біяразнастайнасці,эндэмізмам відаў; але і высокай хуткасцю іх знікнення і неабходнасцю захавання.Для паўночнага ўзбярэжжа краіны характэрныя міжземнаморскія раслінныя фармацыі (жорсткалістыя лясы,маквіс). У гарах Атлас і Эр-Рыф развіта вышынная пояснасць. Раслінны і жывёльны свет паўднёва-ўсходніх схілаў і далін гор Атлас тыповыя для Сахары.Жывёльны свет Марока моцна зменены чалавекам. У 1922 годзе ў гарах Атлас быў застрэлены апошніберберыйскі леў. На мяжы знікнення знаходзяцца атласкі мядзведзь і берберыйскі леапард. Скарацілася папуляцыямаготаў — берберыйскіх малпаў.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Гісторыя Марока

Старажытнасць і антычнасць

[правіць |правіць зыходнік]

Старажытнае насельніцтва Марока — плямёны бербераў. УXII ст. да н.э. міжземнаморскае ўзбярэжжа Марока каланізаванафінікійцамі, зIII ст. да н.э. падпарадкоўваласяКарфагену. Пасля ягоразбурэння рымлянамі (146 г. да н.э.) Марока знаходзілася пад іх уплывам, каля42 г. н.э. паўночная частка краіны ўвайшла ў складРымскай імперыі як правінцыяМаўрэтанія Тынгітанская. У429 г. узбярэжжа Марока заваявалі вандалы, у533 г. —Візантыя.

Арабскае заваяванне

[правіць |правіць зыходнік]

У682 г. Марока заваяваліарабы, якія аказалі вялікі ўплыў на жыццё насельніцтва краіны: усё яно, за выключэннемяўрэяў, перайшло ўіслам,арабская мова стала дзяржаўнай. У канцыVIII ст. Марока аддзялілася адАрабскага халіфата, тут замацавалася арабская дынастыяІдрысідаў (789926 гг.). Пазней правілі розныя дынастыі арабскага і берберскага паходжання, з якіх найбольш магутнымі быліАльмаравіды (10501147 гг.) іАльмахады (11471269 гг.). Пры Альмахадах Марока было цэнтрам вялікай дзяржавы, якая ўключала тэрыторыю сучасныхАлжыра,Туніса,Лівіі, значная часткаІспаніі іПартугаліі. Пасля яе распаду пачаўся доўгі перыяд міжусобіц і войнаў паміж берберамі і арабамі. Адначасова разгарнулася еўрапейская экспансія. У1415 г.Партугалія захапіла г.Сеўту. ПаступоваПартугалія іІспанія ўстанавілі кантроль над узбярэжжам Марока.

Адраджэнне Марока пачалося пры 1-й дынастыіСаадзідаў (15541660 гг.). У1578 г. мараканцы нанеслі паражэнне партугальцам і да канцаXVII ст. аднавілі сваю ўладу над большай часткай прыбярэжных гарадоў. КіраваннеАхмеда аль-Мансура (15791603 гг.) лічыцца «залатым векам» у гісторыі Марока. У1660 г. да ўлады прыйшла 2-я дынастыя Саадзідаў, якая дасягнула найбольшай магутнасці прыІсмаіле (16721727 гг.). Пасля яго смерці Марока перажыло працяглыя міжусобіцы і грамадзянскія войны. УXVIIIXIX стст. піраты Марока і іншых «варварскіх дзяржаў» Паўночнай Афрыкі стваралі вялікую небяспеку марскому гандлю ў Міжземнамор’і. Гэта прыцягнула да Марока ўвагу вялікіх еўрапейскіх дзяржаў (Іспаніі, Вялікабрытаніі і Францыі). У18591860 гг. Іспанія захапіла г.Тэтуан. У1904 г. Вялікабрытанія прызнала Марока сферай французскіх інтарэсаў, а Францыя і Іспанія дамовіліся пра падзел Марока на сферы ўплыву, што выклікала процідзеянне Германіі і прывяло даМараканскіх крызісаў 1906—1911 гг.

Французскі і іспанскі пратэктарат (1912—1956 гг.)

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўныя артыкулы:Французскі пратэктарат Марока іІспанскі пратэктарат Марока

У сакавіку1912 г. Францыя ўстанавілапратэктарат над Марока, невялікая тэрыторыя на поўначы краіны паводле франка-іспанскага пагаднення (лістапад1912 г.) адышла пад іспанскі кантроль. Пры гэтым г.Танжэр быў выдзелены ў асобую міжнародную зону, у кіраванні якой апроч Францыі і Іспаніі ўдзельнічалі таксамаВялікабрытанія,Бельгія,Італія,Партугалія,Нідэрланды іЗША. У1920 г. правадыр рыфскіх плямёнАбд аль-Керым узняў паўстанне супраць іспанцаў і да1924 г. вызваліў большую частку іспанскага Марока. Паўстанне задушана ў1926 г. французская арміяй (200 тыс. чал.) на чале з маршаламА. Ф. Петэнам. Пасля паражэння Францыі ў пачатку2-й сусветнай вайны (1940 г.) Французскае Марока перайшло пад уладу калабарацыянісцкагаўрада «Вішы» і фактычна ператварылася ў сыравінную базу і стратэгічны плацдармнацысцкай Германіі і яе саюзнікаў па «восі». У лістападзе1942 г. у Паўночнай Афрыцы высадзіліся англа-амерыканскія войскі, якія выгналі з Марока нямецкіх і італьянскіх акупантаў.

Нацыянальна-вызваленчая барацьба

[правіць |правіць зыходнік]

Адначасова ў краіне ўзмацніўся нацыянальна-вызваленчы рух, у1943 г. узніклі партыя «Ісцікляль» («Незалежнасць») іКамуністычная партыя Марока, якія адыгрывалі важную ролю ў барацьбе за незалежнасць. У канцы1950 г. султанМ.Сідзі Мухамед бен Юсуф запатрабаваў ад Францыі даць яго краіне поўнысуверэнітэт, але атрымаў адмову і ў жніўні1953 г. быў пазбаўлены прастола (зноў атрымаў яго ад французскіх улад у кастрычніку1955 г. пад уплывам шырокага паўстанцкага руху).

Незалежнасць

[правіць |правіць зыходнік]

2 сакавіка1956 г. Францыя прызнала незалежнасць Французскага Марока. У красавіку1956 г. Іспанія перадала Марока сваю частку краіны, але захавала за сабой гарадыМелілья іСеута. У1957 г. у склад Марока вернуты г.Танжэр (дагэтуль міжнародная зона), у1958 г. —тэрыторыя Тарфая. У жніўні1957 г.М. Сідзі Мухамед бен Юсуф абвясціў сябе каралём Марока пад імемМухамеда V. Пасля яго смерці (люты1961 г.) каралеўскі прастол заняў яго сынХасан II (19611999 гг.), які ў снежні1962 г. прыняў першуюканстытуцыю Марока і абвясціў краіну канстытуцыйнай манархіяй. Тады ж адбыліся першыя ўсеагульныя выбары. Наканстытуцыйным рэферэндуме ў верасні1996 г. ухвалены папраўкі да Канстытуцыі, паводле якіх створаныдзвюхпалатны парламент, вызначаны функцыі губернатараў, замацаваны палажэнні аб прыхільнасці Марока да дэмакратычных каштоўнасцей. Пасля смерці ў жніўні1999 г.Хасана II каралём Марока стаўМухамед VI.

Акупацыя Заходняй Сахары

[правіць |правіць зыходнік]

16 кастрычніка1975 г. кароль Хасан ІІ заклікаў усіх неабыякавых мараканцаў без зброі прыйсці на зямлю Заходняй Сахары, якую Марока лічыла сваёй тэрыторыяй і што тады належала Іспаніі. У лістападзе каля 350 тыс. чалавек, сярод якіх былі жанчыны і дзеці, «завіталі» ў Заходнюю Сахару. Гэтая акцыя, якая атрымала назву «Зялёны марш», скончылася для Марока паспяхова: Іспанія пакінула Заходнюю Сахару. На барацьбу з акупантамі ўзняўся народ Заходняй Сахары (Фронт ПОЛІСАРЫО), падтрыманы міжнароднай супольнасцю. Ваенны канфлікт з фронтам ПОЛІСАРЫО ў19761989 гг. негатыўна паўплываў на эканамічнае становішча Марока. У1984 г. Марока пакінулаАфрыканскі саюз у знак пратэсту па пазіцыі арганізацыі ў адносінах да канфлікту ў Заходняй Сахары.

Сучасны стан

[правіць |правіць зыходнік]

У2004 г. Марока падпісала гандлёвыя дагаворы зЗША іЕўрапейскім саюзам.

У канцы лютага2011 г. у Марока пракаціліся акцыі пратэсту і рэвалюцыйныя выступленні, якія прайшлі ў арабскім свеце пад назвай «Арабская вясна». Дэманстранты патрабавалі правесці рэформы ў сацыяльнай сферы і абмежаваць паўнамоцтвы караля. У выніку парламент атрымаў больш паўнамоцтваў. У2011 г. быў праведзенырэферэндум, і ў Канстытуцыю былі ўнесены змены. З гэтага часу кароль можа прызначыць прэм’ер-міністрам толькі прадстаўніка партыі, якая перамагла на парламенцкіх выбарах.

У2016 г. кароль МарокаМухамед VI афіцыйна заявіў пра жаданне краіны вярнуцца ў складАфрыканскага саюза, і ўжо ў наступным,2017 г., каралеўства нанова было прынята ў арганізацыю. УXXI ст. Марока лічыцца традыцыйным саюзнікамЗША іФранцыі ў рэгіёне.

8 верасня 2023 года ў Марока адбыўся землятрус магнітудай 6,8 які забраў жыцці больш чым 2800 чалавек. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся прыкладна за 70 км на паўднёвы захад ад горадаМаракеш.

Восенню 2025 года ў краіне пачалісяакцыі пратэсту, з мэтай правядзенне рэформ у сферы аховы здароўя і адукацыі.[5][6][7]

Дзяржаўны лад

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Палітыка Марока
Кароль Махамед VI рапартуе на канферэнцыі па змяненні клімату ўМаракешы

Паводле канстытуцыі, Марока — канстытуцыйная манархія. Кароль Марока Мухамед VI кіруе дзяржавай з 1999 года. Канстытуцыйная рэформа 2011 года абмежавала частку манаршай улады на карысць прэм’ер-міністра.[8]

Заканадаўчы орган —дзвюхпалатны парламент. Прыход да ўлады ў1998 г. сацыялістаў на чале з Абдурахманам Юсуфі стаў першым выпадкам дэмакратычнай перамогі апазіцыі ў арабскім свеце.

Нягледзячы на дэклараванне канстытуцыяй дэмакратычных каштоўнасцей, міжнародныя арганізацыі характарызуюць мараканскі палітычны рэжым як аўтарытарны і крытыкуюць сітуацыю з правамі чалавека і СМІ ў краіне.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць |правіць зыходнік]
Адміністрацыйны падзел Марока
Асноўны артыкул:Адміністрацыйны падзел Марока

Тэрыторыя краіны падзяляецца на правінцыі і прэфектуры, якія аб’яднаны ў 16 абласцей, у тым ліку адна вобласць цалкам, а дзве часткова размяшчаюцца на тэрыторыі анексаванайЗаходняй Сахары (адзначаны *).

ВобласцьЦэнтрПлошча,
км²
Насельніцтва, чал.
(2004)
Нумар
на карце
Вялікая КасабланкаКасабланка1 6153 631 0615
Вадзі-эд-Дахаб-эль-Кувіра*Дахла50 88099 36711*
Гарб-Шрарда-Бені-ХсенКенітра8 8051 859 5404
Гулімім-Эс-Смара*Гулімім71 970401 9846*
Дукала-АбдаСафі13 2851 984 0392
Маракеш-Тэнсіфт-Эль-ХаўзМаракеш31 1603 102 6528
Мекнес-ТафілалетМекнес79 2102 141 5279
Рабат-Сале-Замур-ЗаерРабат9 5802 366 49412
Сус-Маса-ДрааАгадзір70 8803 113 65313
Тадла-АзілальБені-Мелаль17 1251 450 51914
Таза-Эль-Хасейма-ТаўнатТаза24 1551 807 11316
Танжер-ТетуанТетуан11 5702 470 37215
УсходняяУджда82 8201 918 09410
Фес-БульманФес19 7951 573 0553
Шавія-УардзігаСетат7 0101 655 6601
Эль-Аюн-Буждур-Сегіет-эль-Хамра*Эль-Аюн139 480256 1527*

Насельніцтва

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Насельніцтва Марока
Мараканскібедуін.

Насельніцтва Марока — мараканцы колькасцю 35,7 млн чалавек (ацэнка на 2017). Гэта трэцяя ў свеце па колькасці насельніцтва арабамоўная краіна пасля Егіпта іАлжыра.Штогадовы прырост насельніцтва складае 0,97 % (2017 г).Узровень нараджальнасці — 17,7 нованароджаных / 1000 чалавек (2017 г).Узровень смяротнасці 4,9 смерцяў / 1000 чалавек (2017 г). Узровень міграцыі — −0,32 %. Сярэдняя працягласць жыцця — 74 гадоў у мужчын, 80 год у жанчын (2017).[9] Пісьменнасць — 78 % мужчыны, 58 % жанчыны (паводле ацэнкі 2015 года).

Каля 60 % насельніцтва —арабы, каля 40 % —берберы. Працэс зліцця розных плямёнаў і народаў у адзіную мараканскую нацыю да канца не завершаны. Еўрапейцы складаюць 60 тыс. чалавек (галоўным чынам французы, іспанцы і партугальцы), яўрэі — каля 3 тыс.[10].

Іслам з’яўляеццадзяржаўнай рэлігіяй Марока. 98,7 % мараканцаў — мусульмане (з іх 67 % —суніты), 1,1 % —хрысціяне, 0,2 % —іўдзеі.

На 1 кв.км пражывае каля 80 чалавек, але найбольш густазаселеннымі з’яўляюцца раёны на заходнім узбярэжжы краіны. На прыатлантычных раўнінах, а таксама ў паўночна-заходніх перадгор’ях Атласа і Эр-Рыфа на 1 кв.км пражывае 240—300 чалавек, у бязлюдных паўднёва-ўсходніх раёнах краіны шчыльнасць насельніцтва — 1-2 чалавекі на 1 кв.км. Урбанізацыя ў 2017 складае 61,2 %[9], што з’яўляецца тыповым для Паўночнай Афрыкі даволі высокім паказчыкам, што пераўзыходзіць сярэднеафрыканскі ўзровень у паўтары разы. У 2015—2020 гг. гарадское насельніцтва расце з хуткасцю 1,92 % у год. Буйнейшыя гарады: Касабланка (3,5 млн у 2015), Рабат (1,97 млн), Фес (1,17 млн), Маракеш (1,13 млн)[9]

Мовы

[правіць |правіць зыходнік]
Мовы Марока

Афіцыйныя мовы —арабская іберберская. Гутарковымараканскі дыялект лексічна і граматычна вельмі адрозніваецца як адарабскай літаратурнай мовы, так і ад іншых (немагрыбскіх) дыялектаў арабскага (практычна незразумелы ў арабскіх краінахБлізкага Усходу).

Прыкладна 40 % мараканцаў, асабліва ў сельскіх раёнах, гавораць на берберскай мове, якая існуе ў Марока ў выглядзе трох дыялектаў.Французская мова, якая не з’яўляецца дзяржаўнай, але фактычна разглядаецца як другая мова Марока, шырока выкарыстоўваецца ў бізнесе і эканоміцы. Таксама яна шырока выкарыстоўваецца ў адукацыйнай і дзяржаўнай сферах. Паводле ацэнкі 2010 французскай мовай валодала каля 32 % насельніцтва.[11] Таксама, распаўсюджана выкарыстаннеіспанскай мовы (асабліва на поўначы краіны). Частка спецыялістаў, якія калісьці вучыліся ўСССР/Расіі, а таксама працягваюць навучацца ў ёй, валодаерускай.

Гл. таксама:Маркел Танжэрскі
Гл. таксама:Яўрэі ў Марока

Эканоміка

[правіць |правіць зыходнік]
Сонечная электрастанцыя, усходняе Марока

Індустрыяльна-аграрная краіна. Разам з суседзямі па рэгіёне Паўночная Афрыка адносіцца да найбольш эканамічна развітых дзяржаў кантынента. ВУП на душу насельніцтва большы за 8000 долараў (2017).

Значныя запасыфасфарытаў (3 месца па здабычы і 1 месца па экспарце ў свеце).

Добра развітая апрацоўчая прамысловасць. У электраэнергетыцы пераважаюцьЦЭС, большая частка якіх працуе накаменным вуглі. Развіваецца альтэрнатыўная энергетыка. У Касабланцы ажыццяўляецца зборка аўтамабіляў. Маецца вытворчасць кампанентаў для электратэхнікі. Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці па кансерваванні рыбы (сардзін) і мяса, мукамольныя заводы. Тэкстыльная і швейная прамысловасць арыентаваныя галоўным чынам на экспарт, у асноўным у краіныЕС.

У сельскай гаспадарцы занята 40 % насельніцтва і ствараецца каля 15 % ВУП: вырошчванне цытрусавых, пшаніцы, таматаў. Нелагальна вырошваюцца каноплі для еўрапейскага рынку.

Развіваецца турызм. У 2013 годзе Марока наведалі больш за 10 мільёнаў турыстаў. Улады Марока плануюць да 2020 павялічыць штогадовы паток турыстаў да 20 млн чалавек. Турызм з’яўляецца другой па велічыні крыніцай замежнай валюты ў Марока пасля фасфатнай прамысловасці. Папулярнейшы марскі курорт — Агадзір. Касабланка — галоўны круізны цэнтр. Маракеш наведваюць, каб дакрануцца да гістарычнай і культурнай спадчыны.

Транспарт

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Транспарт у Марока
Boeing 737—400 кампаніі Atlas Blue

З агульнай працягласці чыгуначных ліній 2120 км у2009 годзе 1003 км быліэлектрыфікаваны (3 кВ)[12]. Пачалі рэалізоўвацца планы па стварэнні высакахуткасных чыгуначных магістраляў у Марока[13]. Высакахуткасная чыгуначная лінія Танжэр-Касабланка азначае сабой першы этап генеральнага плана хуткаснай чыгункі ONCF, згодна з якім да 2030 года будзе пабудавана больш за 1500 км (930 міль) новых чыгуначных ліній. Высакахуткасны цягнік — TGV — будзе мець умяшчальнасць 500 пасажыраў і перавозіць больш за 8 мільёнаў пасажыраў у год. Праца над праектам «Высакахуткасная чыгунка» была распачатая ў верасні 2011 года, і пасля адкрыцця першага ўчастка ў лістападзе 2018 г. яна стала першай хуткаснай чыгункай у Афрыцы[14]. Канцавым пунктам праекта стане горад Агадзір на поўдні Марока.

Марока мае развітую сетку аўтадарог, адну з лепшых уАфрыцы. У 2010 працягласць аўтадарог складала 56 986 км, з іх 1416 — хайвеяў.[15] Праз Марока праходзяць дарогі, якія ўваходзяць утранс-афрыканскую сетку аўтамабільных дарог (англ.:Trans-African Highway network).

У Марока дзейнічаюцьнафта- ігазаправоды мясцовага значэння.

У Марока 27аэрапортаў, якія маюць узлётна-пасадачныя палосы з цвёрдым пакрыццём і 33 аэрапорта з грунтавымі УПП. Чатыры аэрапорта маюць статус міжнародных. У Марока працуюць некалькі буйных авіякампаній:Royal Air Maroc,Блакітны Атлас,Low-cost авіякампаніяРэгіянальныя авіялініі.

У Марока дзейнічаюць два буйных гандлёвых порта, Касабланка і Танжэр-Мед. Некалькі паромных ліній злучаюць Марока з Іспаніяй, Францыяй і Італіяй.

Некаторыя цікавінкі

[правіць |правіць зыходнік]
  • «Апельсіны з Марока» — вядомая аповесцьВасіля Аксёнава (1962) аб працоўным подзвігу на Далёкім Усходзе, маладосці, каханні.

Зноскі

  1. https://knoema.com/atlas/Morocco/GDP-based-on-PPP
  2. http://chartsbin.com/view/edr
  3. http://www.worldbulletin.net/todays-news/183967/morocco-rejoins-african-union
  4. Maroc, la mobilisation des eaux de surface par les barragesАрхівавана 7 сакавіка 2012.
  5. Gen Z Moroccans denounce government priorities in some of the largest protests in years (англ.). CNN (28 верасня 2025). Праверана 30 верасня 2025.
  6. Morocco squashes youth-led protesters over health, education.Reuters. 30 September 2025. Праверана30 September 2025.
  7. Oubachir, Akram. Young Moroccans clash with police while protesting stadium spending and health system decline (англ.). AP News (28 верасня 2025). Праверана 30 верасня 2025.
  8. https://www.irishtimes.com/news/moroccan-king-in-referendum-win-1.879350
  9. абвhttps://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/mo.htmlАрхівавана 30 мая 2015.
  10. http://dic.academic.ru/dic.nsf/enc_geo/3107/Марока
  11. https://www.francophonie.org/IMG/pdf/1e.pdfАрхівавана 12 кастрычніка 2013.
  12. The World Factbook(нявызн.)(недаступная спасылка). CIA. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана 4 снежня 2007.
  13. Le premier train à grande vitesse (TGV) en Afrique sera Marocain
  14. https://myticketservices.com/tgv-morocco-al-boraq-high-speed-train-e-tickets/
  15. https://web.archive.org/web/20110722165915/http://www.mtpnet.gov.ma/NR/rdonlyres/F213CFBA-C26A-48AC-A023-E6042E96CB39/1209/Routes_en_chiffres_2005.pdf

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Аяш, Ж. Очерки марокканской истории: Перевод с французского. — М., 1982.
  • Гура, В. К. Особенности социально-экономического развития Туниса и Марокко, 50 — 70-е гг. — Киев, 1982.
  • Луцкая, Н. С. Очерки новейшей истории Марокко. — М., 1973.
⚙️ 
  Фота, відэа і аўдыё
Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Сцяг Франкафоніі
1Асацыяваны член

ЧленыЕС:Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія · ✰Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны:Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Вялікабрытанія · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Чарнагорыя
Назіральнік:Лівія

Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі
Нацыянальна-вызваленчы фронт маро
Паўночны Кіпр
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Марока&oldid=5040568"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp