Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Манархія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мана́рхія — 1) форма кіравання, пры якойвярхоўная дзяржаўная ўлада належыць адной асобе —манарху (каралю,цару,імператару,герцагу,эрцгерцагу,султану,эміру і г. д.) і звычайна перадаецца па спадчыне.

Манархія — 2) форма дзяржаўнага кіравання, у якой крыніца ўлады —Бог (самадзяржаўе) або сам носьбіт дзяржаўнай улады (самаўладства), а асновай улады служаць яе маральны аўтарытэт у грамадстве і традыцыя, у сілу гэтага ўлада спадчынная. Таксама манархія — адна з найстаражытнейшых форм кіравання.

Віды манархій

[правіць |правіць зыходнік]
  • Абсалютная манархія — манархія, якая прадугледжвае амаль неабмежаваную ўладу манарха. Пры абсалютнай манархііўрад або іншыяорганы ўлады адказныя толькі перад манархам яккіраўніком дзяржавы, апарламент у шэрагу выпадкаў наогул адсутнічае або з’яўляецца толькі дарадчым органам пры манарху (цару, каралю і інш.).
  • Канстытуцыйная манархія — манархія, пры якой улада манарха абмежаванаяканстытуцыяй. Пры канстытуцыйнай манархіі рэальная заканадаўчаяўлада належыць парламенту, а выканаўчая — ураду. Канстытуцыйная манархія існуе ў дзвюх формах: дуалістычная манархія і парламентарная манархія.
    • Дуалістычная манархія (лац.:dualis — дваісты) — канстытуцыйная манархія, у якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй, але манарх фармальна і фактычна захоўвае шырокую ўладу.
    • Парламентарная манархія — канстытуцыйная манархія, у якой манарх выконвае свае функцыі чыста намінальна. Пры парламентарнай манархіі ўрад адказны перад парламентам, якому належыць фармальнае вяршэнства сярод іншых органаў дзяржавы.
  • Тэакратычная манархія — манархія, пры якой палітычная ўлада належыцькіраўніку царквы аборэлігійнаму лідару.

Манархічныя дзяржавы сучаснасці

[правіць |правіць зыходнік]
     Абсалютныя манархіі, з неабмежаванай уладай манарха     Канстытуцыйныя манархіі, у якіх манарху належыць заканадаўчая ўлада     Канстытуцыйныя манархіі, у якіх заканадаўчая ўлада належыць парламенту     Дзяржавы-членыСадружнасці Нацый, якія прызнаюць у якасці намінальнага кіраўніка дзяржавы манархаВялікабрытаніі     Манархіі — рэгіёны (тэрыторыі з манархічным кіраваннем, якія не з'яўляюцца незалежнымі дзяржавамі і ўваходзяць у склад дзяржавы з неманархічнай формай кіравання)

У спісах прадстаўлены манархіі на 1 студзеня 2023 года. Асобным спісам прадстаўленыдамініёны — былыя англійскія калоніі, у якіх кіраўніком дзяржавы з’яўляецца кароль (каралева) Вялікабрытаніі.

Еўропа

[правіць |правіць зыходнік]

Азія

[правіць |правіць зыходнік]

Афрыка

[правіць |правіць зыходнік]

Акіянія

[правіць |правіць зыходнік]

Садружнасць нацый

[правіць |правіць зыходнік]

Пост кіраўніка Садружнасці не з’яўляецца тытулам і не перадаецца па спадчыне. Пры змене манарха на брытанскім троне старшыням урадаў краін-членаў Садружнасці трэба прыняць фармальнае рашэнне аб прызначэнні новага кіраўніка арганізацыі.

Каралеўствы Садружнасці

[правіць |правіць зыходнік]

Укаралеўствах Садружнасці (раней называлісядамініёнамі) кіраўніком дзяржавы з’яўляецца манархВялікабрытаніі, прадстаўлены генерал-губернатарам.

Амерыка
[правіць |правіць зыходнік]
Акіянія
[правіць |правіць зыходнік]

Таксама манарх Вялікабрытаніі з’яўляецца вярхоўным правадыром Фіджы, аднак пры гэтым не з’яўляецца кіраўніком дзяржавы.

Спадарожныя паняцці

[правіць |правіць зыходнік]

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⛭
Навуковыя дысцыпліны і тэорыі
Агульныя прынцыпы і паняцці
Дзяржавы папалітычнай сіле і ўплыве
Віды палітыкі
Форма дзяржаўнага ладу
Сацыяльна-палітычныя інстытуты і
галіны ўлады
Дзяржаўны апарат і органы ўлады
Палітычны рэжым
Форма дзяржаўнага кіравання і
палітычная сістэма
Палітычная філасофія,ідэалогія ідактрына
Выбарчая сістэма
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
GND4040034-7 ·LCCNsh85086679 ·Microsoft203458295 ·NKCph122964
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Манархія&oldid=4663413"
Катэгорыя:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp