Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Ліван

33°54′ пн. ш. 35°51′ у. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.Ліван (значэнні).
Ліванская Рэспубліка
الجمهورية اللبنانية
СцягГерб
СцягГерб
Гімн:«كلّنا للوطن»
Заснавана1920 (якВялікі Ліван)
Дата незалежнасці8 лістапада1943 (ад Францыі)
Афіцыйная моваАрабская
СталіцаБейрут
Найбуйнейшыя гарадыБейрут
Форма кіраванняКанфесіяналісцкаяпарламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Прэзідэнт
Нацыянальнай Асамблеі
Мішэль Наім Аун
Саад Харыры
Набі Беры
Тэрыторыя
 • Агулам10,452 км² (166-я ў свеце)
 • % воднай паверхні1,8
Насельніцтва Лівана
 • Ацэнка (2011)4,516,100 чал.
 • Шчыльнасць380 чал./км²
ВУП(ППЗ)
 • разам (2011)61,444 млрд дол. (83-е месца)
 • На душу насельніцтва15,522 дол. (57-е месца)
ВУП(намінал)
 • разам (2011)39,039 млрд дол. (80-е месца)
 • На душу насельніцтва9,862 дол. (63-е месца)
ІРЧП(2013)0,745 (высокі;72-е месца)
Назвы жыхароўЛіванцы
ВалютаЛіванскі фунт
(LBP, 422)
Інтэрнэт-дамен.lb
Код ISOLB
Код МАКLBN
Тэлефонны код+961
Часавы пояс+2
Аўтамабільны рухсправа[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліва́н (араб.لبنان‎) — дзяржава наБлізкім Усходзе. Знаходзіцца на ўсходнім беразеМіжземнага мора, на поўначы і ўсходзе мяжуе зСірыяй, на поўдні — зІзраілем. Плошча — 10,4 тыс.км².Дзяржаўная мова —арабская. Сталіца — г.Бейрут. Краіна падзяляецца на 5 мухафаз. Нацыянальная свята — Дзень незалежнасці (22 лістапада).

Дзяржаўны лад і палітыка

[правіць |правіць зыходнік]
Карта
Асноўны артыкул:Дзяржаўны лад і палітыка Лівана

Ліван — рэспубліка. ДзеючаяКанстытуцыя дзяржавы была прынятая ў1926 года, у перыяд французскага мандата. Пазней у яе неаднаразова ўносіліся папраўкі і змены (апошнія — у1999).

Кіраўнік дзяржавы —Прэзідэнт, якога выбіраеНацыянальная Асамблея тэрмінам на 6 гадоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту, 128 дэпутатаў якога выбірае насельніцтва на 4 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад пад кіраўніцтвамПрэм’ер-міністра, якога назначае Прэзідэнт.

Паводле традыцыі, што ўсталявалася з1943, Прэзідэнта выбіраюць ад хрысціянскай часткі насельніцтва, Прэм’ер-міністра прызначаюць ад мусульман-сунітаў, кіраўніка парламента — ад мусульман-шыітаў. Для згоды паміж рэлігійнымі абшчынамі краіны з1992 усталяваўся прынцып роўнага падзелу паміж хрысціянамі і мусульманамі міністэрскіх і іншых вышэйшых пасад у дзяржаўнай адміністрацыі.

Насельніцтва Лівана — каля 4 мільёнаў чалавек. Рэспубліка вылучаецца ў арабскім свеце надзвычайнайрэлігійнай разнастайнасцю. У Ліване дзейнічае асабліваяпалітычная сістэма —канфесіяналізм, які разумее арганізацыю дзяржаўнай улады ў адпаведнасці з падзелам грамадства на рэлігійныя абшчыны.

Даграмадзянскай вайны19751990 гг. Ліван быў квітнеючай дзяржавай, фінансавай і банкаўскай сталіцай арабскага свету з пераважнай доляй хрысціянскага насельніцтва, завошта атрымаў неафіцыйную назву «БлізкаўсходняяШвейцарыя». Ліван карыстаецца таксама папулярнасцю сярод турыстаў. Пасля завяршэння вайны пачалася рэканструкцыя эканомікі.

Геаграфія

[правіць |правіць зыходнік]
Ліванскі кедр на схіле хрыбта Ліван

Ліван — пераважна горная краіна. 2 паралельныягорныя хрыбты перасякаюць Ліван з поўначы на поўдзень. На захадзе —хрыбет Ліван (г.Курнет-эс-Саўда, 3082 м), на ўсходзе —Антыліван (г.Эш-Шэйх, 2814 м); паміж імі —даліна Бекаа (шырыня 8-14 км). Раўнінныя ўчасткі на ўзбярэжжы.Карысныя выкапні:буры вугаль,жалезныя, марганцавыя, уранавыя руды. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. Сярэдняя тэмпература студзеня 13 °C, ліпеня 28 °C. У гарах бываюць маразы,снег трымаецца да 6-7 месяцаў.Ападкаў за год 1000 мм на ўзбярэжжы, 3000 мм на заходніх схілахЛівана, 700 мм уАнтыліване, 400 мм удаліне Бекаа. Рэкі горныя, багатыя гідраэнергіяй, выкарыстоўваюцца на арашэнне. Найбуйнейшая р.Эль-Літані. Расліннасць пераважна хмызняковая. Невялікія лясы зліванскага кедру, алепскай хвоі, дубу, клёну, піхты, ядлоўцу разам з хмызнякамі займаюць 8 % тэрыторыі краіны. Ёсць некалькі невялікіх рэзерватаў.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Гісторыя Лівана

Тэрыторыя Лівана заселена з часоў верхняга палеаліту. У старажытнасці прыбярэжныя раёны былі часткайФінікіі, дзе існавалі такія важныя фінікійскія гарады, якТыр, Берыт, Сідон,Бібл. Тэрыторыя Лівана ўваходзіла ў складСтаражытнага Егіпта (2-я палова 2-га тыс.да н.э.),Асірыі (8-7 ст.да н.э.),дзяржаў Ахеменідаў (6-4 ст.да н.э.), Аляксандра Македонскага (4 ст.да н.э.), Пталамеяў (4-3 ст.да н.э.), Селеўкідаў (3-1 ст.да н.э.). У 64 годзе да н.э. заваяваны Рымам. У 4-7 ст. н.э. у складзе Візантыі. У сярэдзіне 7 стагоддзя заваяваны арабамі, уваходзіў у склад халіфата Амеядаў,халіфата Абасідаў, халіфата Фатымідаў. З 8-9 ст. у Горным Ліване пасяліліся прадстаўнікі хрысціянскай секты маранітаў, з 11 стагоддзя пашыралася вучэнне шыіцкай секты друзаў.

Вядомыя асобы

[правіць |правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://chartsbin.com/view/edr

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]


Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Ліван паводле тэм
Сцяг Франкафоніі
1Асацыяваны член

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты · Азербайджан² · Аман · Арменія · Афганістан · Бангладэш · Бахрэйн · Бруней · Бутан · В’етнам · Грузія² · Егіпет¹ · Емен · Іарданія · Ізраіль · ✯Інданезія · Індыя · Ірак · Іран · Казахстан² · Камбоджа · Катар · Кіпр · Кітай · Кувейт · Кыргызстан · Лаос · Ліван · Малайзія · Мальдывы · Манголія · М’янма · Непал · Пакістан · Паўднёвая Карэя · Паўночная Карэя · Расія² · Саудаўская Аравія · Сінгапур · Сірыя · Таджыкістан · Тайланд · Туркменістан · Турцыя² · Узбекістан · Усходні Тымор · Філіпіны · Шры-Ланка · Японія


Дзяржавы і краі са спрэчным статусам:Абхазія · Азад Кашмір · Вазірыстан  · Дзяржава Ва · Дзяржава Шан · Заходні бераг ракі Іардан · Іракскі Курдыстан · Нагорна-Карабахская Рэспубліка · Палесцінская аўтаномія · Паўднёвая Асеція · Паўночны Кіпр · Тайвань


Залежныя тэрыторыі:Акратыры і Дэкелія (Брыт.· Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне · Ганконг (Кітай· Какосавыя астравы (Аўстр.· Востраў Каляд (Аўстр.· Макаа (Кітай)

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе
Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі
Нацыянальна-вызваленчы фронт маро
Паўночны Кіпр

ЧленыЕС:Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія · ✰Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны:Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Вялікабрытанія · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Чарнагорыя
Назіральнік:Лівія

Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Ліван&oldid=4857791"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp