УСярэднявеччы горад славіўся багаццем дзякуючы гандлюсоллю. Побач з горадам знаходзілася некалькі радовішчаў солі. Яе экспартавалі ў суседнія землі. ПаСтарому салянаму шляху яе дастаўлялі ўЛюбек, а адтуль на ўсё балтыйскае ўзбярэжжа. Доўгі час Люнебург быў адной са сталіц герцагаўБраўншвайг—Люнебургскіх; горад і яго соль былі фактарамі магутнасці і росквітуГанзы.
Люнебург упершыню згадваецца ў летапісах956 года. У1158 годзе шматлікія люнебургскія купцы сталі паўнапраўнымі членамі Гандлёвага саюза — папярэдніка Ганзы. УГанзейскі саюз горад прынялі на першым жа з’ездзе Ганзы ў1356 годзе, што можа тлумачыцца дзвюма важкімі прычынамі: яго геаграфічным становішчам і камерцыйным значэннем.
У XVI—XVII стст. — сталіца герцагстваБраўншвайг-Люнебургскага, якім кіраваліВельфы. З пераносам сталіцы іх уладанняў уГановер палітыка-эканамічнае значэнне горада зменшылася. У1700—1703 гадах у пеўчай школе пры царкве Св. Міхаіла ў Люнебургу вучыўсяІаган Себасцьян Бах. Тут жа ён пазнаёміўся з вядомым арганістамГеоргам Бёмам, які працаваў у царкве Св. Іаана і аказаў вялікі ўплыў на далейшы лёс кампазітара.
На сродкі Люнебурга з яго жыхароў у1815 годзе быў створаны Люнебургскі батальён, які прыняў удзел убітве пры Ватэрлоа. Сцяг батальёна нёс прынц з дынастыі Пон. Батальён амаль у поўным складзе на чале з прынцам загінуў пры абароне Гэ-Сента.
ПасляАўстра-прускай вайны1866 года каралеўства Гановер было анексаванаПрусіяй і ператворана ў прускую правінцыю Гановер. У яе складзе Люнебург заставаўся да ліквідацыі правінцый Прусіі ў 1946 годзе і з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам урадавага раёна Люнебург.
У Люнебургу здзейсніў самагубства вядомы нацыст,рэйхсфюрар ССГенрых Гімлер. Апынуўшыся ў брытанскім палоне,23 мая1945 года перад допытам ён раскусіўампулу зцыяністым каліем. Таксама ў Люнебургу праз тыдзень у брытанскім шпіталі пасля спробы суіцыду памёр арыштаваны англічанамі гаўляйтар Усходняга ГановераОта Тэлшаў.
Люнебург з вышыні птушынага палёту
Здабыча солі была канчаткова спынена толькі ў1980 годзе — гэты год стаў апошнім у тысячагадовай гісторыі промыслу. У1989 годзе ў Люнебургу быў заснаваныўніверсітэт. Працяглая высечка лесу, які выкарыстоўваўся ў якасці паліва для выпарвання солі, прывяла да з’яўлення вакол горада ўнікальнайЛюнебургскай пусткі.