| Льюіс Уолт | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 16 лютага1913(1913-02-16)[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 сакавіка1989(1989-03-26)[1](76 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць | |
| Род войскаў | марская пяхота |
| Гады службы | 1930–1937 (Нацыянальная гвардыя ЗША), 1937–1971 (Корпус марской пяхоты ЗША) |
| Званне | |
| Бітвы/войны | Другая сусветная вайна, Карэйская вайна, Вайна ў В’етнаме |
| Узнагароды і званні | |
Льюіс Уільям Уолт (англ.:Lewis William Walt;16 лютага1913 —26 сакавіка1989) — чатырохзоркавы генералКорпуса марской пяхоты ЗША, удзельнікДругой сусветнай,Карэйскай іВ’етнамскай войнаў.
Нарадзіўся 16 лютага 1913 гады ў акрузеУобансі,штат Канзас[3]. Скончыў сярэднюю школу ўФорт-Колінз,штат Каларада. У 1936 годзе атрымаў ступеньбакалаўра ў галінехіміі ваУніверсітэце штата Каларада.
Ва ўзросце 17 гадоў уступіў унацыянальную гвардыю, але ў красавіку 1937 г. перанакіраваўся ў6-ы полк марской пяхоты. З жніўня таго ж года па люты 1938-го знаходзіўся ў камандзіроўцы ўШанхаі, дзе займаўся аховайміжнародных паселішчаў.
7 жніўня 1942 гады ў якасці камандзіра роты А 1-га рэйдэрскага батальёна высадзіў сваю роту пры штурме островаТулагі наБрытанскіх Cаламонавых астравах. Пасля гэтага далучыўся да5-га палка марской пяхоты наГуадалканале, дзе прыняў удзел убітве за дадзены востраў у якасці камандзіра 2-га батальёна. У снежні 1943 году ўдзельнічаў уштурме мыса Глостэр,Новая Брытанія, а ў верасні 1944 —бітве за Пелеліум[4].
З лістапада 1952 па жнівень 1953 знаходзіўся ўПаўднёвай Карэі ў складзе1-й дывізіяй марской пяхоты.
У чэрвені 1965 года прыняў камандаванне3-ім экспедыцыйным корпусам марской пяхоты і3-й дывізіяй марской пяхоты ўПаўднёвым В’етнаме, а таксама стаў галоўнакамандуючым ваенна-марскімі сіламі В’етнама і старэйшым саветнікам, каардынатарам I корпуса і I корпуса Рэспублікі В’етнам.
Сышоў у адстаўку 1 лютага 1971 года і пасля займаў пасаду дырэктара Моладзевага фонду марской пяхоты ЗША. Пазней каардынаваў расследаваннеСенатам ЗША міжнароднаганезаконнага абароту наркотыкаў.
Памёр 26 сакавіка 1989 года ў сувязі з працяглай хваробай у доме састарэлых у Галфпорце,штат Місісіпі. Пахаваны наНацыянальных могілках Куантыка[5].