Ле́на (якуцк.:Өлүөнэ, Öлÿöнä[1]) — рака ваУсходняй СібірыРасіі[2], упадае ўмора ЛапцевыхПаўночнага Ледавітага акіяну. Даўжыня — 4400 км.Вадазбор — 2490 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ўвусці — 17 тыс. м³/сек. Увесь басейн Лены —вечная мерзлата.
Выток Лены знаходзіцца на вышыні 1470 м каля 10 км на захад адБайкала. У верхнім цячэнні (да вусця р.Віцім) праразаеЛена-Ангарскае плато, цячэ ў вузкай даліне (шырыня 1—10 км) са стромкімі схіламі, шмат парогаў і вадаспадаў. Пасля ўпадзення р.Кірэнга становіцца паўнаводнай суднаходнай ракой. У сярэднім цячэнні (паміж вусцямі Віціма іАлдана) даліна пашыраецца да 20—30 км, у рэчышчы шмат астравоў. Ніжэй прытокаАлёкма 600 км цячэ ў вузкай (З—4 км) даліне, складзенай звапнякоў, абрывы з якіх часам утвараюць мудрагелістыя формы (Ленскія слупы). За 100 км вышэй г.Якуцк шырыня даліны 25—30 км ніжэй выходзіць наЦэнтральнаякуцкую раўніну. У вусці ўтвараедэльту (плошча каля 30 тыс. км²), падзяляецца на пратокі, з якіх найбольшыя Вялікая Трафімаўская і Быкаўская (злучае Лену з бухтай Тыксі).
Жыўленне пераважна снегавое і дажджавое. Характэрны высокае веснавое разводдзе, значныя дажджавыя паводкі, нізкая летняя межань. Лена штогод выносіць у мора каля 12 млн т завіслых наносаў. Ледастаў у верхнім цячэнні з канца кастрычніка да сярэдзіны мая, у ніжнім — часам з канца верасня да пачатку чэрвеня; пры крыгаломе — заторы лёду; характэрны наледзі.
Прытокі:Ліндэ,Джэрба (левыя),Кірэнга,Чая,Чуя,Вялікі Патам.
Суднаходства ў разводдзе ад г.п. Калуг, рэгулярнае — адУсць-Кута.
Рыбалоўства пераважна ў нізоўі ракі. Прамысловыя рыбы:муксун,сібірская рапушка,нельма,омуль,таймень.
Галоўныя парты і прыстані: Будун, Жыганск,Якуцк,Алёкмінск,Ленск, Кірэнск, Асятрова, Пакроўск, Сангар. Асноўныя крыніцы забруджвання — прадпрыемствы золата- і алмазаздабыўной прамысловасцісці, горна-абагачальныя прадпрыемствы.