Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Леапард

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.Леапард (значэнні).
Леапард
Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Дамен: Эўкарыёты
Царства: Жывёлы
ПадцарстваЭўметазоі
Без рангуДругаснаротыя
ПадтыпПазваночныя
ІнфратыпСківічнаротыя
НадкласЧацвераногія
ПадкласЗвяры
ІнфракласПлацэнтарныя
НадатрадLaurasiatheria
Атрад: Драпежныя
ПадатрадFeloidea
Сямейства: Каціныя
ПадсямействаPantherinae
Від: Леапард
Міжнародная навуковая назва

Panthera pardusLinnaeus,1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183804
NCBI  9691
EOL  1270484
FW  72185

Леапа́рд, абобарс (Panthera pardus) — драпежная жывёліна сямействакаціных.

Памеры леапардаў залежаць ад геаграфічнай вобласці. Даўжыня цела дасягае 200—250 см (з якіх 75-110 см прыпадае на хвост), маса самок — 35-50 кг, самцоў — 45-70 кг.

Поўсць у леапардаў кароткая, густая. Афарбоўка можа быць ад бледна-саламянай да іржава-бурай; на целе, хвасце і нагах дробныя і сярэдніх памераў чорныя плямы, суцэльныя і ў выглядзе кольцаў. Ніжняя частка і ўнутраныя бакі ног белыя. У маладых асобнікаў афарбоўка святлейшая. У трапічных краінах часам сустракаюцца асобнікі чорнай афарбоўкі — пантэры.

Арэал леапарда

Арэал леапарда шырэйшы, чым у іншых прадстаўнікоў дзікіх кашачых. Леапард насяляе большую часткуАфрыкі (акрамя Сахары), Пяреднюю Азію,Каўказ,Пакістан,Індыю,Кітай,Яву,Шры-Ланку.

Леапард

Леапард жыве ў глухіх трапічных і мусоных лясах, на горных схілах і раўнінах, у саванах, зарасніках па берегах рэк. Утварае шэраг падвідаў.

Леапард адзіночны, пераважна начны звер. Плошча тэрыторыі аднаго леапарда займае ад 8 да 400 км², у залежнасці ад мясцовых умоў.

Леапард выдатна лазіць па дрэвах, нярэдка ўладкоўваецца там на дзённы адпачынак або ў засадзе, а часам нават ловіць на дрэвах малпаў. Аднак у асноўным леапард палюе на зямлі. Ён спрытна падкрадаецца да ахвяры і наганяе яе некалькімі магутнымі скачкамі або падсцерагае ў засадзе каля звярынай сцежкі ці вадапою. Астаткі буйнай здабычы ён раніцай зацягвае на дрэва. Харчуецца леапард у асноўным капытнымі.

Самка нараджае 1-3 кацянят. У прыродзе леапарды жывуць да 10-11 гадоў, у няволі да 21 года.

Колькасць леапардаў скарачаецца. 5 падвідаў уключаны ў Чырвоную кнігу МСАП.

⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Таксанамія
Нарматыўны кантроль
Сысуны
Геральдычны дракон
Птушкі
Міфалагічныя жывёлы
Водныя насельнікі
Насякомыя
Расліны
Іншыя
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Леапард&oldid=5026835"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp