Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Лаос

18°07′ пн. ш. 104°18′ у. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка
ສາທາລະນະລັດປະຊາທິປະໄຕ ປະຊາຊົນລາວ
Sathalanalat Pasathipatai Pasason Lao
СцягГерб
СцягГерб
Дэвіз:«ສັນຕິພາບ ເອກະລາດ ປະຊາທິປະໄຕ ເອກະພາບ ວັດຖະນາຖາວອນ
Мір, незалежнасць, дэмакратыя, адзінства і росквіт»
Гімн:«Pheng Xat Lao»
Дата незалежнасці19 ліпеня1949 года (ад Францыі)
Афіцыйная мовалаоская
СталіцаВ’енцьян
Найбуйнейшыя гарадыВ’енцьян,Паксэ,Саванакхет,Луангпхабанг
Форма кіраваннясацыялістычная рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм’ер-міністр
Бунянг Варачыт
Боўн-Гнанг Валачыт
Тхангсінг Тхамаванг
Дзярж. рэлігіябудызм
Тэрыторыя
 • Агулам236 800 км² (81-я ў свеце)
 • % воднай паверхні2
Насельніцтва Лаоса
 • Ацэнка (2017)7,1 млн[1] чал. (105-я)
 • Шчыльнасць30 чал./км²
ВУП
 • разам (2017)49 млрд.[2] дол. (132-е месца)
 • На душу насельніцтва7 400 дол.
ІРЧП(2011) 0,524
Валюталаоскі кіп (=100 атам)
Інтэрнэт-дамен.la
Код ISOLA
Код МАКLAO
Тэлефонны код+856
Часавы пояс+7
Аўтамабільны рухсправа[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаос (Lao: ສາທາລະນະລັດ ປະຊາທິປະໄຕ ປະຊາຊົນລາວ, Sathalanalat Paxathipatai Paxaxon Lao; French: République démocratique populaire lao,Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка) —дзяржава ўПаўднёва-Усходняй Азіі, размешчаная напаўвостраве Індакітай. На поўначы мяжуе зМ’янмай іКітаем, на ўсходзе зВ’етнамам, на поўдні зКамбоджай, на захадзе зТайландам; не мае выхаду да мора. Прытрымліваеццакамуністычнай ідэалогіі, аднапартыйная сістэма на чале з Лаоскай народна-рэвалюцыйнай партыяй. Мае невялікую колькасць насельніцтва, але тэмпы росту даволі высокія. Найменш густазаселеная краіна рэгіёну. Рэлігія —будызм. Адна з найбяднейшых краін рэгіёну. Усе прыбыткі краіны і надзеі на лепшую будучыню звязаныя з рэсурсамі нетраў, ракоюМеконг, а таксама з разнастайнасцю незвычайна прыгожых краявідаў, што вабяць турыстаў. З’яўляецца членам ААН,АСЕАН.

Этымалогія

[правіць |правіць зыходнік]

Назва краіны паходзіць ад імя народа лао.

Геаграфія

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Геаграфія Лаоса
Горны краявід
Меконг на поўдні Лаоса

Пераважна горная краіна. Па мяжы з В’етнамам праходзяць горы Чыангшон, на паўночным захадзе — хрыбет Луанг Прабанг. На поўначы і поўдні размешчаны плато з сярэдняй вышынёй каля 1000—1200 м. Найвышэйшы пункт, гара Біа (2830 м.), знаходзіцца ў паўднёвай частцы плато Сіангкхуанг. У Лаосе маюцца буйныя запасы рудных карысных выкапняў: жалезнай руды (з утрыманнем металу да 60-65 %, 2/3 ўсіх рэсурсаў Паўднёва-Усходняй Азіі) і волава (горы Лаоса з’яўляюцца часткай алавянна-вальфрамавага поясу). Горы і плато ў паўднёва-заходняй частцы абрываюцца да даліныМеконга — найбуйнейшай ракі краіны і ўсяго рэгіёну. Яго працягласць на тэрыторыі Лаоса 1850 км. На самым поўдні краіны Меконг утварае грандыёзны каскад вадаспадаўКхон агульнай вышынёй 21 м і шырынёй амаль у 10 км, што робіць гэтыя вадаспады самымі шырокімі ў свеце. Большасць рэк адносіцца да басейна Меконга, найбуйнейшыя з іх: Тха, У, Нгум, Бангфай. Клімат субэкватарыяльны мусонны, характарызуецца вялікай колькасцю ападкаў (у сярэднім 1500—2000 мм) і дзяленнем года на два сезоны — летні перыяд дажджоў мусонаў з мая па кастрычнік і зімовы сухі перыяд з лістапада па красавік. У сухім сезоне два адрэзкі: сухі прахалодны — з лістапада па люты і гарачы сухі ў сакавіку-красавіку. Больш за трэць тэрыторыі пакрыта густымі лясамі. У апошняе стагоддзе лясістасць зменшылася практычна ўдвая. На поўначы распаўсюджаныя вечназялёныя вільготныя субтрапічныя лясы з вялікім удзелам магнолій, лаўраў, ліян, папараці. Вышэй за 1500 м яны змяняюцца хвойна-шыракалістымі лясамі з дубам, хвояй, каштанам. На плато цэнтральнага і паўднёвага Лаоса дамінуюць светлыя мусонныя лістападныя лясы з цікам, шарэяй, дыптэракарпусам, зараснікамі бамбука. Даліны паўднёвага Лаоса і схілы гор Чыангшон параслі вечназялёнымі вільготнымі трапічнымі лясамі. У Лаосе пераважаюць чырваназёмы, чырвона-жоўтыя і чырвоныя глебы. Захаваліся даволі значныя статкі дзікіх індыйскіх сланоў. У лясах водзяцца малпы (гібоны, макакі і інш.) і паўмалпы, з драпежнікаў —тыгр,леапард, мармуровая пантэра, малайскі і белагруды мядзведзі. Месцамі сустракаюцца пальмавая куніца і балотная рысь. З капытных шырока распаўсюджаныя быкі (бантэнг і гаял), буйвалы, алені, дзікі. З 1993 дзейнічае прыродаахоўная праграма, паводле якой 21 % тэрыторыі Лаоса павінен увайсці ў склад нацыянальных паркаў.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Гісторыя Лаоса

Сучасная лаоская гістарыяграфія звязвае сваю гістарычную і культурную ідэнтычнасць з каралеўствамЛансанг (паэтычная назва — Каралеўства мільёна сланоў пад белым парасонам), якое ў 14-17 стагоддзях было адной з найбуйнейшых дзяржаў у Паўднёва-Усходняй Азіі. Дзякуючы цэнтральнаму геаграфічнаму становішчу, каралеўства змагло стаць важным цэнтрам гандлю ў Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама значным культурным цэнтрам. Пасля перыяду ўнутраных канфліктаў каралеўства Лансанг падзялілася на тры асобных каралеўствы — Луанг Прабанг, В’енцьян і Чампасак. У 1893 году яны сталі французскім пратэктаратам, разам сфармаваўшы тое, што цяпер вядома як краіна Лаос.

З канцаXIX ст. Лаос быў уключаны ўФранцузскі Індакітай, з 1930-х — у сферыяпонскіх інтарэсаў, уДругую сусветную вайну акупаваны Японіяй. Пад канец вайны ўзнік антыкаланіяльны рухЛао Ісара (Вызваленне Лаоса) на чале з прынцаміСуфанувонгам (Суванавонгам) іСувана Фумам.

Пасля капітуляцыі Японіі Лао Ісара падняло паўстанне супраць французскага панавання і абвясціла незалежнасць краіны пад назвай Патэт-Лао (Краіна Лао).Францыя разбіла армію Патэт-Лао і да1953 захоўвала сваю ўладу над Лаосам.22 кастрычніка 1953 Лаос атрымлівае незалежнасць, у1954 абвяшчаецца нейтральным каралеўствам на чале з каралёмСісавангам Вонгам.

Важную ролю ў вызваленні Лаоса адыграў створаны11 сакавіка1951Адзіны фронт супраціўлення народаў Лаоса, В’етнама і Камбоджы. Па запрашэнні кіраўнікоў лаоскага вызваленчага руху ў Лаос прыбылів’етнамскія добраахвотнікі. Сумеснымі намаганнямі краіны Індакітая дамагліся ад Францыі прызнання іх незалежнасці.

У канцы 1950-х у Лаосе пачынаецца грамадзянская вайна, выкліканая спробамі правых сіл захапіць уладу.7 кастрычніка1960 кааліцыйны ўрад Сувана Фумы ўстанаўлівае дыпламатычныя адносіны зСССР і атрымлівае ад Савецкага Саюза, В’етнама, іншых сацыялістычных краін ваенную і эканамічную дапамогу.

У наступныя два гады войска Патэт-Лао з удзелам в’етнамскіх салдат займае 2/3 тэрыторыі краіны. У1964ЗША пачынаюць неаб’яўленыя ваенныя дзеянні ў Лаосе (так званую«Сакрэтную вайну») з мэтай разбіць Адзіны фронт трох краін Індакітая, знішчыць базы Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам, створаныя на тэрыторыі Лаоса для аперацый у Паўднёвым В’етнаме, і ліквідаваць маршрут таемнага перамяшчэння узброеных фармаванняў, вядомы як «сцежкаХа Шы Міна». Амерыканская дапамога пастаўлялася па лініі амерыканскага агенцтва міжнароднага развіцця з тэрыторыіТайланда, амерыканскія афіцэры непасрэдна кіравалі лаоскай каралеўскай арміяй, авіяцыя ЗША вяла бамбардзіроўкі Лаоса.

21 лютага1973 суб’ектамі грамадзянскай вайны падпісана пагадненне аб аднаўленні міру і дасягненні нацыянальнай згоды ў Лаосе.29 лістапада1975 кароль Лаоса адрокся ад прастола.2 снежня 1975 абвешчана Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка.

Дзяржаўны лад і палітыка

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Дзяржаўны лад і палітыка Лаоса

Лаос — рэспубліка. Канстытуцыя, прынятая ў жніўні1991, фіксуе існаванне ў краіне дзяржавы аднапартыйнага тыпу, у якім кіруючаяНародна-рэвалюцыйная партыя Лаоса з’яўляецца «кіруючым ядром сістэмы». Згодна са статутам партыі, яна «фармулюе і карэктуе галоўныя напрамкі стратэгіі і тактыкі нацыянальнага развіцця ва ўсіх сферах жыцця і кантралюе дзейнасць сваіх кіруючых кадраў і радавых членаў, дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый».

Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца дэпутатамі Нацыянальнага сходу на пяцігадовы тэрмін. Для абрання кандыдат павінен набраць не менш як дзве трэці галасоў.

Вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган — аднапалатны Нацыянальны сход (109 членаў), абіраецца на 5 гадоў усеагульным галасаваннем грамадзян старэйшых за 18 гадоў.

Выканаўчая ўлада належыць ураду, прызначанаму прэзідэнтам і зацвярджаюцца Нацыянальным сходам.

Унітарная рэспубліка, дзеліцца на 17 правінцый.

Беларуска-лаоскія адносіны

[правіць |правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай устаноўлены7 лютага1994 г.

15 красавіка 2011 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам Садоха прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве. 10 мая 2011 г. Садоха ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Цюмалі Сайнясону. У чэрвені 2012 Лаос з афіцыйным візітам наведаў Міністр замежных спраў Беларусі С. М. Мартынаў.

Насельніцтва

[правіць |правіць зыходнік]

Высокі тэмп росту насельніцтва (1,5 % у 2017)[1]. Краіна мультынацыянальная, насельніцтва складаюць мноства народнасцей (больш за 60), што належаць да некалькіх этнічна блізкіх групаў.

Луанг Прабанг

Большая частка насельніцтва адносіцца да тайскай моўнай групы:лаа (каля 53 %), тай, горныя тай і інш. Лаа (інакш іх называюць лаа-лумы — раўнінныя лаа) выдзяліліся са складу агульнатайскага этнасу ўXIV стагоддзі. Пражываюць яны ў даліне Меконга, у найбольш шчыльна заселенай частцы Лаоса. Што тычыцца горных лаа-танг (кхмерская група) і лаа-сунаў (сям’я мяа-яа), то яны пражываюць у горных ўсходняй і паўночнай, слабазаселеных частках краіны. Жывуць у Лаосе таксама кітайцы, в’етнамцы, індыйцы і інш. Вернікі пераважна будысты (67 %), прыхільнікі розных рода-племянныханімістычных вераванняў, так званай лаоскай народнай рэлігіі (31 %). Каля 2 % насельніцтва — хрысціяне.

Урбанізацыя вельмі нізкая — 33 %, у сталіцы пражывае амаль палова ўсіх гараджан — 1 млн чалавек (2017)[1], астатнія гарады невялікія (Паксэ — 90 тыс.),Саванакхет (66 тыс.),Луанг Прабанг (47 тыс.)

Эканоміка

[правіць |правіць зыходнік]

Грашовая адзінка — кіп. ВУП на душу насельніцтва у 2017 склаў 7 400 долараў. Найбяднейшая пасля Усходняга Тымора краінаПУА. Пры гэтым цягам апошняга дзясяцігоддзя эканоміка Лаоса дэманстравала штогадовы рост больш за 7 %. Амбіцыйныя планы развіцця лаоскай эканомікі звязаны з асваеннем гіганцкага гідрапатэнцыялу Меконга і экспартамэлектраэнергіі ў суседнія краіны.

Каля 70 % насельніцтва занята ў сельскай і лясной гаспадарцы.[1] Прыкладна 80 % пасяўных плошчаў адведзеныя пад рыс. Сярод іншых культур —кукуруза,батат,кава; развітыягадоўля птушкі,буйвалаў. Важнае значэнне маюць лесанарыхтоўкі. Прамысловасць: здабыўныя галіны (здабыча медзі,волава). Асноўны тып электрастанцый —ГЭС, на Меконзе і прытоках. Акрамя электраэнергетыкі, апрацоўчыя галіны прадстаўленыпашывам адзення. Асноўны гандлёвы партнёр — Тайланд, на які прыходзіцца амаль палова знешняга гандлю. Пачынаючы з 2010, краіну штогод наведвае больш за 2,5 млн турыстаў. У 2016 гэтая лічба дасягнула 4,2 млн.[4]. Ва ўмовах складанага горнага рэльефу развіццё атрымаўунутраны водны транспарт. Меконг суднаходны на працягу 500 км ад В’енцьяна да Саванакхета, дзе шырыня ракі дасягае 1,5 км. Найбольш распаўсюджаныя сродкі руху — пласкадонныясампаны, доўгія пірoгі і маторныя лодкі. Квітнее кантрабандны гандальопіумам — паўночныя раёны Лаоса з’яўляюцца адной з вяршыняў знакамітагаЗалатога трохкутніка.

Некаторыя цікавінкі

[правіць |правіць зыходнік]
  • Урад Лаоса прадаў правы на нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Лаоса (.la) горадуЛос-Анджэлес.
    Даліна збаноў
  • В’енцьян у перакладзе — горад сандалавага дрэва. Хоць у наш час лаоскія мовазнаўцы «лабіруюць» пераклад «месяцавы горад».
  • Паблізу мяжы з В’етнамам знаходзіццаДаліна збаноў, помнік археалогіі — пляцоўкі з вялізнымі каменнымі збанамі, што выкарыстоўваліся ці то ў якасці пахавальных урнаў, ці то для збору дажджавой вады. ЮНЕСКА не ўключае аб’ект ўспіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны з-за вялікай колькасці нездэтанаваўшых амерыканскіх авіяснарадаў у зямлі Даліны.
  • На гербе краіны цэнтральнае месца займае выявапагады Тхат Луанг.Луанг-Прабанг, у якім яна знаходзіцца, — буйны горад, аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

  1. абвгhttps://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/la.htmlАрхівавана 16 кастрычніка 2020.
  2. https://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2017/02/weodata/weorept.aspx?pr.x=67&pr.y=9&sy=2017&ey=2017&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=544&s=NGDPD%2CPPPGDP%2CNGDPDPC%2CPPPPC&grp=0&a=
  3. http://chartsbin.com/view/edr
  4. http://www.tourismlaos.org/files/files/2016%20Statistic%20Report.pdfАрхівавана 22 кастрычніка 2016.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Фота, відэа і аўдыё
Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Члены
Кандыдаты
Сімволіка
Сцяг Франкафоніі
1Асацыяваны член

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты · Азербайджан² · Аман · Арменія · Афганістан · Бангладэш · Бахрэйн · Бруней · Бутан · В’етнам · Грузія² · Егіпет¹ · Емен · Іарданія · Ізраіль · ✯Інданезія · Індыя · Ірак · Іран · Казахстан² · Камбоджа · Катар · Кіпр · Кітай · Кувейт · Кыргызстан · Лаос · Ліван · Малайзія · Мальдывы · Манголія · М’янма · Непал · Пакістан · Паўднёвая Карэя · Паўночная Карэя · Расія² · Саудаўская Аравія · Сінгапур · Сірыя · Таджыкістан · Тайланд · Туркменістан · Турцыя² · Узбекістан · Усходні Тымор · Філіпіны · Шры-Ланка · Японія


Дзяржавы і краі са спрэчным статусам:Абхазія · Азад Кашмір · Вазірыстан  · Дзяржава Ва · Дзяржава Шан · Заходні бераг ракі Іардан · Іракскі Курдыстан · Нагорна-Карабахская Рэспубліка · Палесцінская аўтаномія · Паўднёвая Асеція · Паўночны Кіпр · Тайвань


Залежныя тэрыторыі:Акратыры і Дэкелія (Брыт.· Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне · Ганконг (Кітай· Какосавыя астравы (Аўстр.· Востраў Каляд (Аўстр.· Макаа (Кітай)

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Лаос&oldid=4672301"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp