Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Лангабарды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лангабарды,ламбарды (ням.:Langobarden, літаральна — «даўгабародыя») —германскаеплемя. Паводле легенды, каб лангабарды здаваліся больш шматлікімі і каб запалохаць ворага, перад бітвай лангабардскія жанчыны завязвалі свае валасы пад падбародкам, становячыся падобнымі да барадатых мужчын.

Першапачаткова жылі на левым беразе ніжняйЭльбы (Бардэнгау), у V стагоддзі праніклі ў вобласцьДуная, дзе прынялі арыянскае хрысціянства, у 493 г. разбурылі дзяржавугерулаў, у 526 г. дзяржаву гепідаў і заняліПанонію.

У568 годзе ўварваліся адтуль пад правадырствам Альбаіна ўІталію, заваявалі паўночную частку краіны (цяперашняяЛамбардыя) і заснавалі Лангобардскую дзяржаву са сталіцай уПавіі.

Лангабардскае права было кадыфікавана налацінскай мове («Эдыкт», упершыню выдадзены ў644 г., перагледжаны пазней). Пасля спынення дынастыі караля Аўтарыса (584—590 гг.) і дачкі баварскага князя Ліутпранда (713-44 гг.) Тэадэлінды зноў узрасла магутнасць лангабардаў.Папы, аднак, здолелі спыніць лангабардаў у Італіі і паспяхова перашкаджалі іх імкненню да аб'яднання дзяржавы пры дапамозефранкаў.

Жалезная карона, якой каранаваліся кіраўнікі лангабардаў.

Айстульф (740-56 гг.) не мог узяцьРым з-за ўмяшання франкскага караляПіпіна (754—755 гг.); яго пераемнік Дэзідэрый (756-74 гг.) здаўся ў 774 г.Карлу Вялікаму пасля сямімесячнай аблогі Павіі. Дзяржава лангабардаў была далучана да франкскай. Паданні лангабардаў захаваліся ў апавяданнях Паўла Дыякана. Яны таксама згаданыя ў «Залатой легендзе» (лац.:Legenda Aurea).

Далі назву італьянскай вобласціЛамбардыя.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Лангабарды&oldid=4433113"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp