Паводле легенды пра заснаванне Кіева, назва горада паходзіць ад імяКія — найстарэйшага з трох братоў, якія лічацца заснавальнікамі горада. Адна з гэтых легенд дайшла да нас у летапісеXII ст. «Аповесць мінулых гадоў».[4][5][6]
Усагах Кіеў меў назвуKoenugarðr[7]. Назва «Kænugarður» (К’ёнугард) засталася за Кіевам уісландскай мове.
Кіеў таксама меў цюркскую назву — «Манкермен» («вялікі горад»), «Ківа-Манкермен», якая існавала разам з першапачатковай назвай.[8][9].
Паводле арабскіх і персідскіх крыніцIX—X стагоддзя адзін з дзяржаўных цэнтраў усходнеславянскіх утварэнняў меў назвуКуявія (Куябія, Куяба). Найбольш лагічным з’яўляецца атаясамленне горада Куяба з Кіевам[11][12].
У старажытнарускіх помніках назва горада запісвалася якст.-слав:Кыѥвъ, дзеы перадавалапраславянскі гук*y, аѥ — ётаваны гук [e] («є»). Такое напісанне доўгі час заставалася ў летапісах. Пазней, пасля спынення дзеяння законадругой палаталізацыі і зліцця гуку[ɨ] з[і] ў новы галосны пярэдне-сярэдняга раду[ɪ] з’яўляюцца напісанніКиєвъ,ст.-слав:Кіевъ, а пасля ўтварэння «новага яця»[13] — і «Кыѣвъ»[14], «Киѣвъ»[15], «Кіѣвъ»[16]. З упарадкаваннемукраінскага правапісу XIX стагоддзя, калі за [ɪ] замацоўваецца літараи, а за [ji] з ётаванага «новага яця» —ї, напісанне набывае сучасную форму — Кіеў (укр.:Київ).
Пераклад назвы горада на англійскую мову (#KyivNotKiev)
2 кастрычніка 2018 года Міністэрства замежных спраў Украіны сумесна з Цэнтрам стратэгічных камунікацый «StratCom Ukraine» запусціла анлайн-кампанію «#CorrectUA», у межах якой будзе звяртацца да замежных СМІ з просьбай выправіць напісанне назвы горада Кіева на мовах гэтых краін (#KyivNotKiev)[17].
16 верасня 2020 годаанглійская Вікіпедыя перайменавала артыкул пра Кіеў з «Kiev» у «Kyiv»[25], аднак у той жа час некаторыя артыкулы з адпаведнымайконімам застаюцца нязменнымі, у прыватнасці праКіеўскую Русь («Kievan Rus'»).
За паданнем, у55 г.апостал Андрэй, пад час свайго місіянерскага падарожжа ўскіфскія землі, быў уражаны прыгажосцю прыдняпроўскіх халмоў і, спыніўшыся на месцы будучага Кіева, узвёў тут крыж і прадказаў з’яўленне на гэтым месцы горада-аплотахрысціянскай веры. Цяпер на месцы гэтага крыжа пабудаванацарква, названая ў яго гонар.
Горад узнік як цэнтральнае пасяленнеўсходнеславянскага племеніпалян. Археолагі спрачаюцца наконт даты яго заснавання. У1982 г. быў адзначаны 1500-гадовы юбілей горада, зыходзячы з даных, за якімі ён існаваў ужо ўV стагоддзі. Але многія даследчыкі датуюць яго ўзнікненне не раней чымVII стагоддзем. Заснаванне горада прыпісваецца братам Кію, Шчэку, Хорыву і іх сястры Лебедзі.
ЗVIII стагоддзя горад быў заходнім фарпостамХазарскага каганата. У некаторых дакументах Кіеў згадваецца пад назвай Самбат, што па-старажынтацюркску азначае «верхнія ўмацаванні».
Першыя летапісныя звесткі аб горадзе датуюцца860 годам. Горад згадваецца ў сувязі з паходамАскольда па даручэнні князяДзіра наЦарград. З другой паловыIX ст. (традыцыйная дата —882 г.) у Кіеве ўсталёўваеццаваражская дынастыяРурыкавічаў. Горад уступае ў свой «залаты век», ператварыўшыся ў сталіцу старажытнарускай дзяржавы, вядомай пад назвайКіеўская Русь. З пачаткуX ст. горад пазбаўляецца ад хазарскай залежнасці.
З сярэдзіныXII ст. Кіеўская Русь трапляе ў перыяд феадальнай раздробленасці. Кіеў з’яўляецца сталіцайудзельнага княства. Падчас міжусобных войн Кіеў некалькі разоў быў разрабаваны валадарамі іншых удзельных княстваў.
Пазбавіўшыся ад татарскай залежнасці, Кіеў, аднак, не пазбавіўся ад іх спусташальных набегаў. У1482 г. горад быў разбураныкрымскім ханамМенглі I Гірэем. У1527 пасля чарговага набегу татараў адбыласябітва, у якой перамагло войска ВКЛ.
УXIX ст. Кіеў становіцца буйным прамысловым і гандлёвым цэнтрам. У1870 г. ён быў злучаны чыгуначнай сеткай, а ў1892 г. у горадзе быў запушчаны першы ў Расіі і другі ў Еўропе трамвай.
Горад не мінулі масавыя рэпрэсіі сталінскага часу. На тэрыторыі сялаБыкоўня (цяпер у межахДарніцкага раёна горада) знойдзена масавае (да 100 тысяч) пахаванне растраляных людзей.
Зранку22 чэрвеня1941 г. авіяцыянацысцкайГерманіі бамбардавала горад — менавіта гэтая бамбардзіроўка традыцыйна лічыцца першай падзеяйВялікай Айчыннай вайны. Пад Кіевам Чырвоная Армія зазнала самае моцнае ў гэтай вайнепаражэнне, страціўшы ў акружэнні больш за 600 тысяч чалавек.19 верасня 1941 г. немцы ўвайшлі ў горад. Горад стаў цэнтрамгенеральнай акругі, якая была далучана дарэйхскамісарыяту Украіна. За непрацяглы перыяд акупацыі нацысты адзначыліся шматлікімі злачынствамі, найбольш вядомае з якіх — масавы растрэл больш за 30 тысяч мірных жыхароў29—30 верасня 1941 г. ва ўрочышчыБабін Яр (цяпер у межах горада).6 лістапада1943 г. горад, амаль цалкам зруйнаваны, быў вызвалены ад нацыстаў. У1961 г. Кіеву было прысвоена пачэснае званнегорада-героя.
З лістапада2013 па люты2014 Кіеў стаў цэнтрамЕўрамайдана, падчас якога ў сутыкненнях зспецпадраздзяленнямі «Беркуту» ў цэнтры горада загінулі больш за сотню пратэстуючых і некалькі атрымалі цяжкія параненні.
Кіеў размешчаны ў сярэднім цячэнні ракіДнепр, на абодвух яе берагах. Большая частка горада, у тым ліку гістарычны цэнтр, знаходзяцца на правым беразе. З поўначы i поўдню да горада прылягаюць буйныя вадасховішчы: адпаведнаКіеўскае iКанеўскае.
Кіеў знаходзіцца наУсходне-Еўрапейскай раўніне. Правабярэжная частка размешчана наПрыдняпроўскім узвышшы, якое прымыкае да Дняпра з захаду, i моцна адрозніваецца за рэльефам ад нізіннай левабярэжнай часткі.
Горад знаходзіцца ў паўднёвай частцыПалесся — зонемяшаных лясоў, якія на поўдзень ад горада аступова пераходзяць улесастэпы.
Горад знаходзіцца ў зонеўмерана кантынентальнага клімату. Сярэдняя тэмпература ў ліпені — самым цёплым месяцы — складае 24,8 °C, у самым халодным месяцы — студзені — мінус 4,6 °C. Абсалютны мінімум тэмпературы — мінус 32,2 °C — быў зафіксаваны7 i9 лютага1929 г., абсалютны максімум — 39,4 °C — 31.7.1936 г. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 649 мм, максімум ападкаў прыпадае на ліпень (88 мм), мінімум — на кастрычнік (35 мм). Узімку ў Кіеве ўтвараецца снежны покрыў, сярэдняя вышыня покрыву ў лютым — 20 см, максімальная — 440 см.[27]
У X—XII стст., падчас росквітустаражытнай Русі, Кіеў быў адным з буйнейшых гарадоў Еўропы з насельніцтвам звыш 50 тысяч чалавек (па некаторых ацэнках — звыш 100 тысяч). У гэты час — для параўнання — уЛондане пражывала каля 35 тысяч чалавек, а ў найбуйнейшыхнямецкіх гарадах — каля 20 тысяч.
Пасля татарскай навалы насельніцтва Кіева значна скарацілася. У канцыXVIII ст. у горадзе пражывала каля 30 тысяч чалавек.
Насельніцтва горада пачало зноў павялічвацца толькі ўXIX ст. З сярэдзіныXIX ст. і даПершай Сусветнай вайны насельніцтва Кіева павялічылася ў 8 разоў.
У савецкі час Кіеў па колькасці насельніцтва быў трэцім у Саюзе, пасляМасквы іЛенінграда. Перад Вялікай Айчыннай вайной (у 1940 г.) насельніцтва Кіева склаладала 930 тысяч чалавек. Адразу пасля вызвалення ад нацыстаў у горадзе пражывала каля 180 тысяч чалавек. Але горад хутка адраджаўся. У 1959 г. яго насельніцтва перавысіла мільён жыхароў, а ў 1979 г. — адзнаку ў два мільёны. Рост горада працягваўся і далей, але ўжо не так хутка. Гэты працэс не спыніўся, хаця значна запаволіўся, у 1990-я гады, калі агульная колькасць насельніцтва Украіны пачала скарачацца. Маючы адмоўнае значэнне натуральнага прыросту несельніцтва, Кіеў, аднак, працягвае расці за кошт перасяленцаў з рэгіёнаў Украіны. У 2001 г. яго насельніцтва склала 2 611 300 чалавек, з іх 1 219 000 (46,7 %) мужчын і 1 393 000 (53,3 %) жанчын. За апошнія дзесяцігоддзі колькасць дзяцей у горадзе скарацілася, а колькасць сталага насельніцтва значна ўзрасла.
За нацыянальным складам Кіеў спрадвеку быў усходнеславянскім горадам. ДаXX ст. большасць у горадзе складала рускае насельніцтва. За даныміперапісу 1897 г., у горадзе пражывала 56,6 %рускіх, 22,2 %ўкраінцаў, 12,7 %яўрэяў і 6,7 %палякаў. УXX ст. становішча змянілася на карысць украінцаў. Паводлеапошняга перапісу, доля ўкраінцаў у Кіеве складае 82,2 % (у 1989 г., калі праводзіўся папярэдні перапіс, — 72,5 %), а рускіх — 13,1 % (20,9 % у 1989 г.)
↑Куявія // Даведнік па гісторыі Украіны (А-Я) / Пад аг. рэд. І. Падковы, Р. Шуста. — 2-ое выд. даапр. і дапоўн. Інстытут гістарычных даследаванняў Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Івана Франко. — К.:Генеза, 2002. — 1136 с. —ISBN 966-504-179-7.
↑М. Ф. Катляр.Куявія // Энцыклапедыя гісторыі Украіны : у 10 т. / рэдкал.: В. А. Смолій (старшыня) і ін.; Інстытут гісторыі Украіны НАН Украіны. — К. : Навуковая думка, 2009. — Т. 5 : Кон — Кю. — С. 548. — 560 с. : іл. —ISBN 978-966-00-0855-4.
↑Юрый Шавялёў. Гістарычная фаналогія ўкраінскай мовы. Харкаў: «Акта», 2002.
↑Kyiv not Kiev: BBC змяняе напісанне сталіцы Украіны(нявызн.). BBC (14 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2019. Праверана 21 жніўня 2021. (такое правіла напісання сталіцы Украіны ў тэкстах, на картах і графіках уступае ў сілу на BBC з 14 кастрычніка 2019 года)