Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Кіберпанк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кіберпа́нк (англ.:cyberpunk) — паджанрнавуковай фантастыкі. Сам тэрмін з’яўляецца сумессю словаў«cybernetics» (англ.:кібернетыка) і«punk» (англ.:панк, смецце), упершыню яго выкарыстаўБрус Бэтке ў якасці назвы для свайго апавядання1983 года[1]. Звычайна творы, якія адносяцца да жанру«кіберпанк», апісваюцьантыўтапічны свет недалёкай будучыні, у якім высокае тэхналагічнае развіццё, такое якінфармацыйныя тэхналогіі і кібернетыка, спалучаюцца з глыбокім упадкам альбо радыкальнымі пераменамі ў сацыяльным ладзе[2].

Паводле словаў Лорэнса Персана:

Класічныя кіберпанкавыя персанажы — маргіналізаваныя, адчужаныя самотнікі, якія жывуць на краі грамадства ў пераважнадыстапічнай будучыні, дзе ў паўсядзённае жыццё імкліва ўварваліся тэхналагічныя перамены, усюдыісная інфасфера камп’ютарызаванай інфармацыі іінвазіўныя мадыфікацыі чалавечага цела

Арыгінальны тэкст(англ.)  

Classic cyberpunk characters were marginalized, alienated loners who lived on the edge of society in generally dystopic futures where daily life was impacted by rapid technological change, an ubiquitous datasphere of computerized information, and invasive modification of the human body.

Notes Toward a Postcyberpunk Manifesto - Person, Lawrence

Сюжэты кіберпанку часта пабудаваныя вакол канфлікту паміж хакерамі,штучным інтэлектам і мегакарпарацыямі, і імкнуцца да«бліжэйшай будучыні»Зямлі часцей, чым да сэтынгаў пра далёкую будучыню ці галактычныя перспектывы, якія можна знайсці ў такіх раманах, як «Заснаванне»Айзэка Азімава альбо «Дзюна»Фрэнка Герберта[3].

Сусвет кіберпанку, як правіла, з’яўляеццапостіндустрыяльнайдыстопіяй, і апісвае грамадства, якое знаходзіцца на мяжы бурных сацыяльных і культурных пераўтварэнняў, дзе тэхналогіі выкарыстоўваюцца спосабамі, не прадугледжанымі іх стваральнікамі («вуліца знойдзе для рэчаў уласнае прымяненне»[4]). Частка атмасферы жанру пераклікаецца з стылем«фільма-нуар», а літаратурныя работы жанру часта выкарыстоўваюць прыёмы дэтэктыву[5].

Зноскі

  1. The Etymology of «Cyberpunk»Архівавана 16 ліпеня 2013.(англ.).
  2. Donald M. Hassler. New Boundaries in Political Science Fiction. — University of South Carolina Press, 2008. — С. 75-76. —ISBN 1570037361.
  3. Stephen Graham.The Cybercities Reader. — Routledge, 2004. — 389 с. —ISBN 0415279569.
  4. Уільям Гібсан,«Burning Chrome», 1981 год.
  5. Stacy Gillis.The Matrix Trilogy:Cyberpunk Reloaded. — Wallflower Press, 2005. — 75 с. —ISBN 1904764320.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
commons:Кіберпанк наВікісховішчы
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
⛭
Пратаколы
⛭
АсноўныяпратаколыTCP/IP паводле ўзроўняўмадэлі OSI
Фізічны
Канальны
Сеткавы
Транспартны
Сеансавы
Уяўленні
Прыкладны
Іншыя прыкладныя
…прыкладныя
Вяшчанне
Доступ
Стацыянарны
Бесправадны
Іншае
Сэрвісы
Зносіны
Інфармацыя
Бізнэс
Культура
Іншае
⛭
Асноўныя паняцці
Паджанры
Тэмы
Медыя
Культура
Блізкія жанры
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Кіберпанк&oldid=4731383"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp