Кёльн (ням.:Köln) — чацвёрты паводле велічыні горадГерманіі (пасляБерліна,Гамбурга іМюнхена), з’яўляецца найбуйнейшым горадам у федэральнай зямліПаўночны Рэйн — Вестфалія, а таксама ўтварае райнска-рурскую метраполію з насельніцтвам болей за 10 млн чалавек. Кёльн з’яўляецца адным са старэйшых гарадоў Германіі, заснаваныстаражытнымі рымлянамі ў 38 годзе да н. э. Мяркуецца, што назва горада паходзіць ад старажытнарымскага пасяленняColonia Claudia Ara Agrippinensium. Кёльн ляжыць на рацэРэйн. Горад вядомысаборам (Kölner Dom), які з’яўляецца рэзідэнцыяй архібіскупа.Кёльнскі ўніверсітэт належыць да ліку найстарэйшых у Еўропе.
Першым паселішчам на тэрыторыі сучаснага Кёльна стала вёска, заснаваная ў 38 годзе да н. э. нямецкім племемУбіі. У 50 годзе нашай эры рымляны заснавалі тут паселішча Калонія-Клаўдыя-Ара-Агрыпіненсіум (лац.:Colonia Claudia Ara Agrippinensium)[2][3]. Горад стаў сталіцай правінцыіНіжняя Германія ўжо ў 85 годзе[3]. З 260 па 271 гады Кёльн быў сталіцайГальскай імперыі, калі ёй кіравалі караліПостум,Марк Аўрэліус Марыус іВіктарын. У 310 годзе пры імператарыКанстанціне I быў пабудаваны мост цераз Рэйн. Праз тое, што тут у наступным жылі імператарскія губернатары, горад стаў адным з найважнейшых гандлёва-вытворчых цэнтраўРымскай імперыі на поўнач адАльпаў[2]. Ужо ў 321 годзе ў горадзе з’явілася яўрэйская дыяспара, пасля таго як Канстанцін зацвердзіў іх пасяленне ў месцы з усімі свабодамі рымскіх грамадзян.
Кёльн з выявы 1411 года.
Кёльн раннягаСярэднявечча ўваходзіў у складАўстразііФранскай імперыі. У 716 годзе легендарныКарл Мартэль уварваўся ў Аўстразію і паспрабаваў захапіць горад, аднак атрымаў паражэнне ўбітве пры Кёльне. Кёльн яшчэ з рымскага пэрыяду быў рэзідэнцыяй біскупа, а прыКарле Вялікім у 795 годзе біскупГільдэбольд быў узведзены ў архібіскупы[2]. ПаводлеВердэнскага дагавора 843 года Кёльн трапіў у дамініёнЛотара I, які атрымаў у спадчынуЛатарынгію. У 953 годзе архібіскупы Кёльна ўпершыню атрымалі рэальную свецкую ўладу, калі біскуп Бруна быў прызначаны герцагам ягоным братам каралём ГерманііАтонам I. Акрамя свайго эканамічнага і палітычнага значэння, Кёльн стаў важным цэнтрам сярэднявечнага паломніцтва, калі архібіскуп Кёльна,Райнальд з Даселя, перадаў рэліквіі трох мудрацоўКёльнскага сабора ў 1164 годзе, пасля таго, як яны былі вывезены зМілана. Паслябітвы пры Ворынгене ў 1288 годзе Кёльн атрымаў незалежнасць ад архібіскупаў і стаў вольным горадам. Архібіскуп Зігфрыд II быў вымушаны пераехаць уБон[4]. У 475 годзе Кёльн стаў членамГанзейскага саюза пасля таго[2].
Кёльн страціў статус вольнага горада з уваходам у склад Францыі. То бок, згодна зЛюневільскім дагаворам 1801 года ўсе тэрыторыіСвятой Рымскай імперыі на левым беразе Рэйна былі афіцыйна ўключаны ў склад Французскай рэспублікі. Кёльн уваходзіў у французскі дэпартамент Рор, сталіца якога знаходзілася ўАахене. Французы мадэрнізавалі грамадскае жыццё, увёўшы напалеонаўскі кодэкс і адхіліўшы ад улады старыя эліты. У 1815 годзе наВенскім кангрэсе Кёльн увайшоў у складКаралеўства Прусія. Сталае напружанне паміж Рымска-каталіцкім Рэйнскім рэгіёнам і пераважна пратэстанцкім прускім цэнтрам неаднаразова абгастралася, а Кёльн знаходзіўся ў цэнтры канфлікту.
На працягу XIX—XX стагоддзяў Кёльн паглынуў мноства навакольных гарадоў, а даПершай сусветнай вайны ўжо вырас да 700 тысяч жыхароў. Індустрыялізацыя значна змяніла горад і стымулявала яго рост. Кёльн канцэнтраваўся на вытворчасці аўтамабіляў і рухавікоў. Цяжкая прамысловасць таксама мелася ў горадзе, аднак не мела вялікага развіцця ў параўнанні з Рурскім рэгіёнам. Будынак кафедры, распачаты ў 1248 годзе, але закінуты каля 1560 года, урэшце быў скончаны ў 1880 годзе. У выніку сабор стаў не толькі месцам малітваў, але нямецкім нацыянальным помнікам, які быў прысвечаны нядаўна заснаванайНямецкай імперыі і лічыўся сімвалам пераемнасці нямецкай нацыі з часоў Сярэднявечча.
У 1919 годзе ў горадзе адчыніў свае дзверыКёльнскі ўніверсітэт, які быў знішчаны французамі ў 1798 годзе. Гэты ўніверсітэт лічыўся заменай страчанагаСтрасбурскага ўніверсітэта, бо землі на заходнім беразе Рэйна былі вернуты ў склад Францыі. Таксама, па сканчэнні Першай сусветнай вайны Кёльн быў акупаваны брытанскім войскам ажно па 1926 год, згодна з умовамі перамір’я і наступнымВерсальскім мірным дагаворам[5]. У адрозненне ад жорсткіх паводзін французскіх акупацыйных войскаў у Германіі, брытанскія войскі ставіліся да мясцовага насельніцтва больш лаяльна. Пасля сыходу брытанцаў былі адноўленыя грамадзянскія авіязносіны, і Кёльн стаў цэнтрам нацыянальных і міжнародных паветраных перавозак, саступаючы ў краіне толькіБерліну. За часамДругой сусветнай вайны горад значна пацярпеў ад авіябамбаванняў саюзнікаў.
Не зважаючы на статус Кёльна як найбуйнейшага горада ў рэгіёне, суседніДзюсельдорф быў абраны палітычнай сталіцай федэратыўнай зямліПаўночны Рэйн—Вестфалія. Паколькі суседніБон быў абраны часовай федэральнай сталіцай усёй краіны і месцам правядзення паседжанняў федэральнага ўрада, Кёльн атрымаў пэўную выгаду, знаходзячыся паміж двума важнымі палітычнымі цэнтрамі. Па вайне архітэктар і ўрбаністРудольф Шварц распрацаваў генеральны план рэканструкцыі горада ў 1947 годзе, уключаючы будаўніцтва некалькіх новых магістраляў праз цэнтр горада. У генеральным плане ўлічвалася тое, што нават неўзабаве па вайне можна было чакаць значнае павелічэнне аўтамабільнага руху. Планы будаўніцтва новых дарог былі ў пэўнай ступені ўжо распрацаваныя пры нацысцкай адміністрацыі, але рэальнае будаўніцтва стала лягчэйшым, бо большая частка цэнтра горада была знішчана. Разбуранымі былі і знакамітыя 12 раманскіх цэркваў горада. У 1980-х і 1990-х гадах эканоміка Кёльна квітнела згодна з двума асноўнымі прычынамі. Па-першае, у горадзе паскорыўся рост колькасці медыякампаній, як у прыватным, гэтак і ў дзяржаўным сектары. Па-другое, сталае ўдасканаленне разнастайнай транспартнай інфраструктуры зрабіла Кёльн адным з самых зручных мегаполісаў Еўропы.
Кёльн ёсць домам некалькіх музеяў. У знакамітымРымска-германскім музеі прадстаўлены творы мастацтва і архітэктуры мінулага горада. УЛюдвігаўскім музеі знаходзіцца адна з самых важных калекцый сучаснага мастацтва ў Еўропе, у тым ліку калекцыя твораўПабла Пікаса, якая адпавядае толькі музеямБарселоны іПарыжа. Музей рэлігійнага мастацтваШнутген часткова размешчаны ў царкве Святой Цэцыліі, адной з дванаццаці раманскіх цэркваў Кёльна. Многія мастацкія галерэі ў горадзе маюць добрую рэпутацыю ва ўсім свеце, як тогалерэя Карстэна Грэвэ, якая ёсць адной з вядучых галерэй паваеннага і сучаснага мастацтва. Штогод у горадзе ладзіцца літаратурнае святаLit.Cologne, на якім прадстаўляюцца творы як рэгіянальных, гэтак і міжнароднавядомых аўтараў. Самым выбітнам літаратарам, звязаным з местам, ёсць лаўрэат Нобелеўскай прэміі, пісьменнікГенрых Бёль.
У Кёльне маюцца больш за 60 музычных пляцовак, што такім чынам ставіць горад на трэцяе месца паводле гэтага паказчыку пасляМюнхена іГамбурга, але апярэджваючыБерлін[21][22]. У горадзе маюцца некалькі аркестраў, сярод іхГюрцэніхавы аркестр, які ёсць аркестрамКёльнскай оперы, ісімфанічны аркестр Нямецкага дзяржаўнага радыё. Абодва аркестры базуюцца ў будынкуКёльнскай філармоніі. Кёльн таксама быў важным цэнтрамэлектроннай музыкі ў 1950-х і зноўку з 1990-х гадоў. Грамадская радыё- і тэлестанцыя WDR займалася прасоўваннем такіх музычных рухаў, як краўт-рок у 1970-х гадах. У горадзе размешчаны шэраг вядомых начных клубаў вакол Гагенцолерынга, Фрызенплаца і Рудольфплаца. У горадзе таксама знаходзіцца найбольшая колькасць шынкоў на душу насельніцтва ў Германіі[23]. Кёльн вядомы сваім гатункам піва, званымкёльшам (ням.:Kölsch).
Кёльн таксама вядомы дзякуючыадэкалону, літаральна «кёльнская вада» (фр.:Eau de Cologne). Адэкалон ёсцьпарфумай, якая была вынайшаная італьянскім эмігрантамІаганам Марыя Фарына ў пачатку XVIII стагоддзя. Па сваім стварэнні гэтая парфума стала папулярнай ва ўсёй Еўропе. У 1803 годзеВільгельм Мюленс склаў дагавор з італьянцам Карла Франчэска Фарына, які хоць і не быў сваяком сям’і вынаходнікаў, але гэта дало Мюленсу права выпускаць парфуму пад тым жа прозвішчам. Мюленс залажыў невялікую фабрыку на Глокенгасе ў Кёльне. У наступныя гады і пасля розных судовых спрэчак яго ўнукФердынанд Мюленс быў вымушаны адмовіцца ад выкарыстання прозвішча Фарына. Ён вырашыў скарыстаць нумар дома, які атрымаў будынак фабрыкі на Глокенгасе за часам французскай акупацыі ў пачатку XIX стагоддзя. Гэты нумар 4711 і стаў брэндам прадукцыі прадпрыемства. Сёння арыгінальны адэкалон па-ранейшаму вырабляецца ў Кёльне як сям’ёй Фарына, гэтак і кампаніяй Mäurer & Wirtz, якая набыла брэнд 4711 у 2006 годзе.