Кранштат[1] (руск.:Кронштадт) (адням.:Krone — карона іStadt — горад) — горад-крэпасць і порт уРасіі, адміністрацыйны раёнСанкт-Пецярбурга. Насельніцтва 42,8 тыс. чалавек (2003). Заснаваны ў1704 годзе.
Размешчаны навостраве Котлін уБалтыйскім моры. Востраў Котлін злучаны дамбай з паўночным берагамФінскага заліва; па дамбе праходзіць аўтадарога, якая злучае Кранштат з Санкт-Пецярбургам. З горадамЛаманосавым, размешчаным насупраць Кранштата на паўднёвым беразе Фінскага заліва, горад звязаны аўтамабільным паромам. У красавіку2009 года Кранштату прысвоена званнеГорад воінскай славы.
У горадзе дзейнічае марскі завод (рамонт суднаў і турбін), швейная фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасці (малочны, каўбасны заводы).
Размяшчэнне Кранштата аказалася настолькі ўдалым, што за ўсю яго гісторыю паблізу горада не прайшло ніводнае судна ворага.
У 1990 годзе гістарычны цэнтр горада быў уключаны ў спісСусветнай спадчыны ЮНЕСКА (як складнік аб’екта «Гістарычны цэнтр Санкт-Пецярбурга і звязаныя з ім комплексы помнікаў»)[2]. У красавіку2009 года Кранштату прысвоенае званнеГорад воінскай славы.[3]
Юрый Іванавіч Нікалаеў (нар. 1934) — беларускі журналіст. Заслужаны дзеяч культуры і Заслужаны журналіст Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
↑Злучэннедт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца празт. Арфаграфічны слоўнік. (М. П. Лобан, М. Р. Суднік). Мн.: «Народная асвета», 1990, с. 22.