Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Кот-д’Івуар

7°40′ пн. ш. 5°38′ з. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кот-д’Івуар
République de Côte d’Ivoire
СцягГерб
СцягГерб
Дэвіз:««Union, Discipline et travail» (Адзінства, дысцыпліна і праца)»
Гімн:«L'Abidjanaise»
Дата незалежнасці7 жніўня1960 (ад Францыі)
Афіцыйная мовафранцузская
СталіцаЯмусукра
Форма кіраванняПрэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм’ер-міністр
Аласан Уатара
Даніэль Каблан Дункан
Тэрыторыя
 • Агулам322 460 км² (67-я ў свеце)
 • % воднай паверхні1,4
Насельніцтва Кот-д’Івуара
 • Ацэнка21 075 000[1] чал. (58-я)
 • Шчыльнасць65 чал./км²
ІРЧП 0.484 (нізкі)
ВалютаФранк КФА
Інтэрнэт-дамен.ci
Код ISOCI
Код МАКCIV
Тэлефонны код+225
Часавы пояс0
Аўтамабільны рухсправа[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кот-д’Івуар (фр.:Côte d'Ivoire, літ.Бераг Слановай Косці) —дзяржава на поўдніЗаходняй Афрыкі, на ўзбярэжжыГвінейскага заліва. Мяжуе на захадзе зЛіберыяй іГвінеяй, на поўначы зМалі іБуркіна-Фасо, на ўсходзе зГанай. Насельніцтва 18,1 млн чал. (2005). Дзяржаўная мова —французская.

Сталіца краіны — горадЯмусукра, частка адміністрацыйных функцый у буйнейшага горада краіны —Абіджана.

Дзяржаўны лад

[правіць |правіць зыходнік]

Кот-д’Івуар — рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва тэрмінам на 5 гадоў. Вышэйшы заканадаўчы і прадстаўнічы орган — аднапалатнаяНацыянальная Асамблея (175 дэпутатаў, выбіраюцца насельніцтвам на 5 гадоў). Прэзідэнт назначае прэм’ер-міністра і Савет Міністраў, які выконвае функцыі ўрада дзяржавы. Судовую сістэму ўзначальвае Вярхоўны суд.

Геаграфія

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Геаграфія Кот-д’Івуара

Паверхня пераважна раўнінная. Асобныя невысокія горныя масівы і плато на поўначы і захадзе; на стыку граніцЛіберыі,Гвінеі і Кот-д’Івуара —гара Німба (1752 м). Узбярэжжа нізіннае. Ёсць невялікія пакладыжалезнай, марганцавай, нікелевай, тытанавай, алавянай руды,золата,алмазаў, баксітаў. На шэльфе — радовішчынафты. Клімат на поўдніэкватарыяльны, на поўначы субэкватарыяльны.Тэмпература паветра ў ліпені 28-34 °C, у студзені каля 24 °C. На поўдніападкаў за год 1300—2400 мм, на поўначы — каля 1000 мм; ёсць сухі перыяд (лістапад-люты). Найбуйнейшыя рэкі:Кавалі,Сасандра,Бандама,Комаэ. На поўдні вечназялёныя экватарыяльныя лясы на чырвона-жоўтых фералітавых глебах. На поўначы лесасаванна згалерэйнымі лясамі, высакатраўная саванна на чырвоных фералітавых глебах. Фаўна: афрыканскі слон,малпы,бегемоты,леапарды, гіены, шакалы,антылопы,кракадзілы; з насякомых муха цэцэ (на поўдні). Нацыянальныя паркі — Комаэ, Марахуэ, Таі, запаведнік Німба; рэзерваты.

Эканоміка

[правіць |правіць зыходнік]

Кот-д’Івуар — аграрная краіна, якая мае адносна высокі даход на душу насельніцтва ў рэгіёне — 2,728долараў ЗША (па стане на 2023 год)[3]. Краіна з’яўляецца найбуйнейшай эканомікай уЗаходнеафрыканскім эканамічным і валютным саюзе, складаючы 40 % ад агульнага ВУП саюза. Кот-д’Івуар з’яўляецца чацвёртым па велічыні экспарцёрам тавараў агульнага прызначэння ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары (пасляПАР,Нігерыі іАнголы)[4].

У кастрычніку 2024 годаS&P Global Ratings павысіў крэдытны рэйтынг Кот-д’Івуар да BB з BB- за кошт росту цэн на какаву і ў сувязі з ростам экспарту[5].

Насельніцтва

[правіць |правіць зыходнік]
Івуарыйскія гімназісты

На поўдні і ў цэнтры краіны жывуць народы гвінейскай групы (анья, баўле, кру, т. зв. лагунныя плямёны, 55 % насельніцтва), на паўночным захадзе народы групы мандынга (малінке, бамбара, дан, квені, 21 %), на поўначы і паўночным усходзе народы групы гур (сенуфа, лобі, куланга, 23 %). На поўначы ёсць народыфульбэ і хаўса. У краіне працуе каля 2 млн эмігрантаў зБуркіна-Фасо,Малі іГаны. У вялікіх гарадах групы ліванцаў іфранцузаў. 63 % вернікаў прытрымліваюцца мясцовых вераванняў, мусульман 23 % (пераважна на поўначы), хрысціян 14 % (пераважна на поўдні). Сярэднегадавы прырост каля 2,5 %. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 44 чал./км². У гарадах жыло 46 % насельніцтва (1996). Найбуйнейшыя гарады:Абіджан,Буаке,Ямусукра. Усельскай ілясной гаспадарцы занята каля 40 % працаздольных, у прамысловасці — каля 30 %.

Вядомыя асобы

[правіць |правіць зыходнік]

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Department of Economic and Social Affairs, Population Division. World Population Prospects, Table A.1(нявызн.) (PDF). United Nations (3 кастрычніка 2009).
  2. https://web.archive.org/web/20181225111225/http://chartsbin.com/view/edr
  3. World Economic Outlook Database, October 2023 Edition. (CI)(нявызн.). IMF.org. International Monetary Fund (10 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 December 2023. Праверана 14 October 2023.
  4. Côte d'Ivoire: Financial Sector Profile(нявызн.). MFW4A.org. Архівавана з першакрыніцы 22 October 2010. Праверана 6 December 2010.
  5. Ivory Coast Wins Credit Upgrade as Cocoa Prices Soar(нявызн.). Nasdaq (19 кастрычніка 2024). Праверана 17 кастрычніка 2024.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
Кот-д’Івуар паводле тэм
* Членства прыпынена
Сцяг Франкафоніі
1Асацыяваны член
Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі
Нацыянальна-вызваленчы фронт маро
Паўночны Кіпр
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
BNEXX451066 ·BNF11872713w ·GND4014426-4 ·ISNI0000000123317877 ·LCCNn82047825 ·Microsoft2908711713 ·NDL00566815 ·NKCge128460 ·NLA36589548 ·NSK000116265 ·SUDOC027230309026488108 ·VIAF144973547
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Кот-д’Івуар&oldid=5030128"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp