Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Кніга Юдзіф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кніга Юдзіф (Ἰουδίθ)

Кніга Юдзіф (Скарына),1519
Раздзел:Гістарычныя кнігі
Мова арыгінала:старажытнагрэчаская абостаражытнаяўрэйская
Мясцовасць:Асірыя, Іўдзея
Папярэдняя (праваслаўе):Кніга Тавіта
Наступная:Кніга Эсфір
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кніга Юдзіф абоКніга Юдыт (стар.-грэч.:Ἰουδίθ) — нароўні зкнігай Тавіта, адна з найбольш павучальных біблейскіх кніг. Управаслаўі ікаталіцызме ўваходзіць у складСтарога Запавету, але адсутнічае ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і не ўваходзіць у Стары Запавет упратэстантызме[1]. УРускай праваслаўнай царкве ікаталіцызме адносіцца дадругакананічных кніг, уіўдаізме упратэстантызме — даапокрыфаў.

Мова напісання

[правіць |правіць зыходнік]

Няясна, ці была кніга напісана на іўрыце, або на грэчаскай мове. Найстарэйшая версія месціцца ўСептуагінце і можа быць перакладам з яўрэйскай або адразу напісанай па-грэчаску.[2]

Змест

[правіць |правіць зыходнік]

Іўдзейская гераіня, патрыётка і сімвал барацьбы іўдзеяў супраць іх прыгнятальнікаў у старажытнасці на Блізкім Усходзе[3],Юдзіф«была... прыгожая з віду, тварам вельмі прывабная»  (Юдзіф.8:7). Пасля таго, як войскі асірыйцаў аблажылі яе родны горад, яна прыбралася і адправілася ў лагер ворага, дзе прыцягнула ўвагу палкаводцаАлаферна. Калі ён напіўся і заснуў, яна адсекла яму галаву і прынесла яе ў родны горад, які такім чынам апынуўся выратаваным.Біблейская энцыклапедыя архімандрыта Нікіфара лічыць датай гэтага подзвігу каля 589 года да н.э.

Біблія Францыска Скарыны

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Кніга Юдзіф (Скарына)

Захавалася 9 асобнікаў выдання. На тытульным лісце змешчанагравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докъторомъ Франциском Скориною изъ славнаго града Полоцька напредъ Богу ко чти и людемъ посполитым к научению»), а на адвароце — прадмова, у якой Скарына коратка выкладае гісторыюАсірыйскай,Вавілонскай іПерсідскай дзяржаў, а таксама абставіны патрыятычнага ўчынкуЮдзіф:

«Дозволена нам сия книга Иудиф чести к нашему научению, абыхом, яко зеръцало, жену сию преславную пред очима имеюще, в добрых делах и в любви отчизны не толико жены, но и мужи наследовали и всякого тружания и скарбов для посполитого добра и для отчизны своея не шкодовали, понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобныя боронять ульев своих, — тако ж и люди, игде зародилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають».

У канцы прамовы асветнік указвае, што першапачаткова кніга была напісана на халдзейскай мове. На 3-26 аркушах выдадзены тэкст 16 раздзелаў Кнігі Юдзіф, на апошнім аркушы — кароткае пасляслоўе.

Зноскі

  1. Д. Г. Добыкин. Лекции по введению в Священное Писание Ветхого Завета. — Санкт-Петербург.: Санкт-Петербургская православная духовная академия, 2012. — C. 23, 24
  2. Schmitz, Barbara (2010). Holofernes's Canopy in the Septuagint. In Kevin R. Brine, Elena Ciletti and Henrike Lähnemann (рэд.).The Sword of Judith. Judith Studies across the Disciplines. Open Book Publishers.ISBN 978-1-906924-15-7.
  3. Дж. Холл. Словарь сюжетов и символов в искусстве. М.: Крон-пресс, 1996. С. 631-2

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Пяцікніжжа
Гістарычныя
Вучыцельныя
Прарокаў
Знакам * адзначаныдругакананічныя кнігі
Гістарычныя
Вучыцельныя
Прарокаў
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Кніга_Юдзіф&oldid=4838032"
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp