Ке́чкемет (венг.:Kecskemét) — горад у цэнтральнай частцыВенгрыі, у рэгіёнеПаўднёвы Альфёльд, адміністрацыйны цэнтрмедзьеБач-Кішкун. Восьмы па велічыні горад краіны, насельніцтва — 114 226 чалавек (2012).
Кечкемет знаходзіцца ў 86 кіламетрах на паўднёвы ўсход адБудапешта і на такой жа адлегласці на паўночны захад адСегеда. Праз горад праходзіць аўтамагістраль Будапешт — Кечкемет — Сегед, іншыя дарогі ідуць на захад даШольта і на ўсход, у бокКунсентмартана іБекешчабы. У горадзе ёсць чыгуначная станцыя, час у дарозе на цягніку ад Будапешта — 1 г. 20 хвіл.
Назва горада ўтворана ад венгерскага словавенг.:kecske (казёл) і адлюстроўвае даўнія жывёлагадоўчыя традыцыі рэгіёна. Казёл намаляваны таксама на гербе горада.
Старажытнае паселішча, якое існавала на месцы Кечкемета, было цалкам знішчана нашэсцемманголаў уXIII стагоддзі. Аднак дзякуючы выгоднаму геаграфічнаму становішчу на скрыжаванні гандлёвых шляхоў Кечкемет хутка быў адноўлены, у1348 годзе карольЛюдовік I Вялікі дараваў яму права горада.
УXVI—XVII стст. горад, як і ўся Цэнтральная Венгрыя, падпаў пад уладуАсманскай імперыі, аднак Кечкемет карыстаўся прывілеем плаціць падаткі непасрэдна будайскаму пашы, дзякуючы чаму знаходзіўся пад яго заступніцтвам і пазбег разбурэнняў і татальных рабаванняў.
УXVIII стагоддзі ў наваколлях горада інтэнсіўна развівалася жывёлагадоўля, уXIX стагоддзі яго пачатак выцясняць вінаградарства і садаводства. Да канца XIX стагоддзя Кечкемет ператварыўся ў найважнейшы гандлёвы цэнтр рэгіёна. Рост дабрабыту горада прыкметна адбіўся на яго абліччы, тут былі пабудаваны некалькі раскошных палацаў у стыліар-нуво, новая ратуша, царква і калегіум ордэнапіяраў і іншыя выдатныя будынкі.
У горадзе ёсць вядомы аднайменныфутбольны клуб«Кечкемет», які выступае ў вышэйшай лізечэмпіянату Венгрыі. Клуб вядзе сваю гісторыю з 1911 года, з’яўляецца ўладальнікамКубка Венгрыі. 11 чэрвеня 2011 у горадзе, на стадыёне «Сектаі», які ўмяшчае 6300 гледачоў, прайшло свята ў гонар стагоддзя клуба.
Кечкемет шырока вядомы ў краіне і за мяжой як сталіца вытворчасці знакамітайабрыкосавайпалінкі (венг.:barack palinka). Акрамя ўжывання ў якасці алкагольнага напоя, кечкемецкая палінка выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі дэсертаў і кактэйляў. Вельмі любіў гэты напой кароль АнглііЭдуард VIII[13].