Кенія —рэспубліка. ЧленСадружнасці. Дзейнічае канстытуцыя 1963 года з пазнейшымі папраўкамі і дадаткамі. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва тэрмінам на 5 гадоў. Прэзідэнт назначае віцэ-прэзідэнта, які ўзначальвае ўрад, і міністраў.Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнамупарламенту — Народнаму сходу з 5-гадовым тэрмінам паўнамоцтваў (большасць членаў парламента выбірае насельніцтва, астатніх назначае прэзідэнт).
Большую частку краіны займаепласкагор'е вышынёй ад 500 м на ўсходзе жа 2000-3000 м на захадзе. Пласкагор'е перасякаецца глыбокай скідавай упадзінай -Усходне-Афрыканскай рыфтавай сістэмай, па краях якой патухлыя вулканыКенія (5199 м),Элган (4322 м, на мяжы зУгандай) і інш.Карысныя выкапні:золата, каменная і вуглянатрыевыя солі,азбест,графіт і інш. Клімат экватарыяльны мусонны. Сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца (сакавіка) 18-28°С, самага халоднага (ліпеня) 14-24°С. Колькасцьападкаў (250-1500 мм) павялічваецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад; 2 сезоны дажджоў (сакавік-май, кастрычнік-снежань). Рэкі басейнаІндыйскага акіяна (60% тэрыторыі), р.Ніл (10%), басейнаў унутраных сцёкаў. Найбуйнейшыя рэкіТана іГалана.Возера Туркана.
Большасць кенійцаўхрысціяне (83%), 47,7% лічаць сябе пратэстантамі і 23,5% католікамі[4]. Прыкметна, што ў Кеніі найбольшая колькасцьквакераў у свеце – каля 133.000 чалавек[5].