Кентукі (англ.:Kentucky, Commonwealth of Kentucky) — садружнасць на ўсходзеЗША, мае правыштата ЗША, уваходзіць у лік так званых штатаў Паўднёва-Усходняга Цэнтра. Насельніцтва 4 042 000 чалавек (25-е месца сярод штатаў; даныя 2000 г.). Сталіца —Франкфарт. Найбуйнейшы горад —Луісвіл, іншыя буйныя гарады —Лексінгтан, Авенсбора,Боўлінг-Грын, Хопкінсвіл.
Афіцыйная мянушка Кентукі — «Штат мятліка» (Bluegrass State).
Большая частка займае вапняковае плато Камберленд (вышыня 250—400 м), расчлянёнае далінамі рэкКамберленд,Грын-Рывер іКентукі.
Суд Кентукі ўяўляе сабой чатырохузроўневую сістэму, якая ўключае Вярхоўны, Апеляцыйны, Акруговы і Раённы суды. У 2002 годзе была прынятая папраўка да канстытуцыі, якая афіцыйна санкцыянуе стварэнне судоў па сямейных справах. Вярхоўны суд Кентукі з’яўляецца найвышэйшым судом і канчатковым тлумачальнікам закона. Ён складаецца з сямі суддзяў, якія абіраюцца ад сямі апеляцыйных акруг на васьмігадовы тэрмін. Галоўны суддзя абіраецца на чатырохгадовы тэрмін. Вярхоўны суд таксама адказвае за ўстанаўленне правілаў практыкі і працэдур для Суда, якія ўключаюць паводзіны суддзяў і адвакатаў.[4]
Судовая ўлада фінансуецца за кошт асігнаванняў Генеральнай Асамблеі. Бюджэт складае прыкладна 3 працэнты ад агульных фондаў штата на кожны двухгадовы перыяд. У 2018 годзе дзяржаўны судовы бюджэт склаў 388 155 200 $.[5]