Пэўных звестак аб тым, калі тут з'явіліся першыя людскія паселішчы, няма. Самыя раннія археалагічныя знаходкі (пячора Пірс-Кейв, побачФіш-Хукам) адносяцца да часу прыкладна 12 000 гадоў назад. Аб ранняй гісторыі гэтага рэгіёна вядома мала. Першыя пісьмовыя сведчанні датуюцца толькі1486 годам, калі мыс Добрай Надзеі наведаўпартугалецБарталамеў Дыяш.
Васка да Гама таксама абмінуў мыс у1497 годзе, але рэгулярныя кантакты з еўрапейцамі пачаліся толькі пасля прыбыццяРыбека ў 1652 годзе. Кейптаўн заснаваны ў1652 галандцамі пад кіраўніцтвамЯна Ван Рыбека як база забеспячэння караблёўГаландскай Ост-Індскай кампаніі свежымі прадуктамі і мясам. Рыбек працаваў наГаландскую Ост-Індскую кампанію (нідэрл.:Verenigde Oost-indische Companie) і павінен быў забяспечыць стаянку для яе суднаў на шляху ў Еўропу. Ускраек Паўднёвай Афрыкі ў то час засялялі ў першую чаргугатэнтоты, з усходу надыходзілікоса — народ, які адносіцца да сям'ібанту.
У пачатковы перыяд горад рос павольна, бо адчуваўся недахоп працоўнай сілы. Каб папоўніць яго, галандцы пачалі імпартрабоў зІнданезіі іМадагаскара. Многія з гэтых рабоў уліліся ў каланіяльнае грамадства, а нашчадкі ад змяшаных шлюбаў інданезійцаў, еўрапейцаў і мясцовага насельніцтва ўтварылі некалькі адмысловых этнічных груп, званых «каляровыя» і «бастэры», прычымкапскія каляровыя вылучаюцца ў адмысловую падгрупу.
У1795 годзебрытанскія войскі захапілі горад паслябітвы пры Мейзенбергу. Па ўмовах мірнага дагавора, заключанага пасля вайны ў1803 годзе, Капстад быў вернуты галандцам, аднак у тым жа годзе канфлікт аднавіўся, і ў1806 годзе брытанцы паслябітвы пры Блаубергу зноў захапілі Каап. Па мірным дагаворы1814 года гэты рэгіён стаў неад'емнай часткайБрытанскай імперыі. Тэрыторыя, падуладная брытанцам, расла, і была створанаКапская калонія, сталіцай якой стаў Кейптаўн.
У1948 годзе на выбарах перамаглаНацыянальная партыя, якая абяцала ўвесцісегрэгацыю па расавай прыкмеце, вядомую якапартэід. Паводле Закона аб групавых абласцях, прыгарады са змяшаным насельніцтвам павінны былі быць альбо вычышчаныя ад «незаконна» жыўшых там жыхароў, альбо зусім знесеныя. У сувязі з гэтай кампаніяй вялікую вядомасць атрымала кейптаўнскаяШостая акруга, разбураная ў1965 годзе. З-за таго, што гэтая зона была абвешчана раёнам для белых, больш чым 60 000 чорных жыхароў былі прымусова выселеныя[5]. У эпоху апартэіду перавага пры найманні на працу ў Кейптану па законе аддавалася каляровым, а не чорным.
У Кейптаўне жылі шматлікія змагары з апартэідам; частка з іх (у тым лікуНельсан Мандэла) потым утрымлівалася ў турме на востравеРобен, аддаленым на 10 км ад кейптаўнскага берага.11 лютага1990 года Мандэла, праз некалькі гадзін пасля выхаду з турмы, зрабіў знакамітую прамову з балконаКейптаўнскай ратушы. Пасля таго як апартэід быў адменены ў1994 годзе, Кейптаўну прыйшлося сутыкнуцца з мноствам праблем, уключаючыВІЧ іСНІД,сухоты ізлачыннасць, у тым ліку звязаныя знаркотыкамі. У тым жа часе ў эканоміцы горада назіраецца сапраўдны бум, асабліва за кошттурызма і рынканерухомасці, які бурна рос.
Мадэль ваколіц Кейптаўна, створаная на аснове здымкаў спадарожнікаLandsatВід на Кейптаўн са Сталовай Гары
Цэнтр Кейптаўна размешчаны на паўночнай ускраінеКапскага паўвострава.Сталовая гара стварае маляўнічы фон для гарадскога краявіду, яна ўзвышаецца над узроўнем мора больш чым на тысячу метраў, акружаная амаль стромкімі ўцёсамі, такімі як Пік Д'ябла і Галава Льва. Часам над гарой фарміруецца тонкае воблака, званае «абрусам». Сам паўвостраў з'яўляецца невялікім горным ланцугом (звыш 700 вяршынь маюць вышыню больш за 300 м) і канчаецца мысам Кейп-Пойнт. Шматлікія прыгарады Кейптаўна размешчаныя на вялікай раўніне Кейп-Флэтс, якая злучае паўвостраў з мацерыком. Кейп-Флэтс складаецца ў асноўным з пясчаных глебаў і раней былі водмеллю, тады Сталовая гара была востравам.
Геаграфічнае размеркаванне хатніх моў у Кейптаўне (2001)АфрыкаансАнглійская моваКоса Цяжка вызначыць пераважную мову
Па апошніх дадзеных перапісуПАР2001 года, насельніцтва Кейптаўна налічвала 2 893 251 чалавек (каля 7 % насельніцтва краіны). У горадзе было 759 767 хатніх гаспадарак, з якіх 87,4 % былі абсталяваны каналізацыяй, 94,4 % пражывала ў больш-менш санітарных умовах з вывазамсмецця і штотыднёвай чысткай прыбіральні. 80,1 % хатніх гаспадарак карысталісяэлектрычнасцю як асноўным сродкам энергіі. Падобная статыстыка збіраецца ў ПАР, дзе значная частка насельніцтва, асабліванегрыцянскага, па-ранейшаму жыве ў досыць бедных умовах (гэта асабліва тычыцца нядаўніх мігрантаў з сёлаў у гарады і абяднелых белыхфермераў пасля прыходу да ўлады чорнай большасці). 16,1 % хатніх гаспадарак мелі толькі аднаго главу сям'і, што адлюстроўвае наступствы эпідэмііСНІДа.
Дынаміка насельніцтва Кейптаўна, як і ПАР у цэлым, складаная і супярэчлівая, моцна вар'іруе па расавых і моўных групах. У цэлым у горадзе захоўваецца высокая нараджальнасць, асабліва сярод чорнага і каляровага насельніцтва, але яна ніжэй чым у сярэднім па краіне. Пры гэтым, смяротнасць таксама вельмі высокая. Адмысловы ўнёсак у смяротнасць уносяць эпідэмія СНІДу, асабліва ў гарадскіхтрушчобах і высокаязлачыннасць са значнай колькасцю смерцяў ад агнястрэльнай зброі. Пры гэтым горад мае і значны міграцыйны прырост за кошт чорных мігрантаў-маргіналаў з унутраных рэгіёнаўПАР і іншых краін Афрыкі.
Кейптаўн адрозніваецца расавай разнастайнасцю насельніцтва, але таксама і канфліктнымі, супярэчлівымі адносінамі паміж асноўнымі расавымі і этнічнымі групамі, якія традыцыйна канкурыруюць паміж сабой за даволі абмежаваныя эканамічныя рэсурсы горада. Як і ўЗША, міжрасавыя адносіны характарызуюцца ў мінулым відавочнымі, заканадаўча замацаванымі праявамірасізму, якія ў цяперашні час прынялі ўтоеную форму (дыскрымінацыя,зваротная дыскрымінацыя,сегрэгацыя жылля і г.д.)
У расавым плане ў горадзе адносна пераважаюць гэтак званыякаляровыя — нашчадкі ад міжрасавых кантактаў азіятаў (у асноўным завезеных як дамашніх слуг і рабоў малайцаў), белых (галандцаў, немцаў і збольшага партугальцаў) інеграў. Каляровыя складаюць 42,4 % насельніцтва. Кейптаўн — культурная сталіца каляровага насельніцтва, роднай мовай якога з'яўляеццаафрыкаанс.
Далей па колькасці ідзе негрыцянскае насельніцтва. Вага неграў у Кейптаўне 38,6 %, што істотна ніжэй чым па краіне ў цэлым (каля 80 %). Асноўная маса чорных — нядаўнія мігранты з племянных вёсак на паўночным-захадзе краіны, а таксама выхадцы з іншых, яшчэ меней развітых рэгіёнаў Афрыкі. Пасля прыходу да ўлады чорных пасля 1994 года, адна з задач сучаснага ўрада — павялічыць долю чорных у горадзе і надаць ім рычагі культурнага, палітычнага і эканамічнага ўплыву.
Трэці па колькасці расавы кампанент Кейптаўна — белыя, якія складаюць 15,7 % насельніцтва. Іх доля ў горадзе амаль удвая вышэй, чым па краіне ў цэлым (каля 10 %), аднак, белыя неаднастайныя па сваім паходжанні і мове. У прыморскіх раёнах (асабліва намысе) — асноўная маса мае брытанскае паходжанне і размаўляе на англійскай мове. Да іх прымыкаюць і адносна нядаўнія мігранты з Еўропы (у тым лікурускія,літоўцы, партугальцы і г. д.) Іншая значная частка белых у горадзе — нашчадкі галандскіх і нямецкіх перасяленцаў 17-18 стагоддзяў (афрыканеры абобуры), якія размаўляюць наафрыкаанс. Доля і колькасць белых у горадзе значна скарацілася за апошнія 40 гадоў і асабліва за апошняе дзесяцігоддзе з-за іх інтэнсіўнай эміграцыі ў ЗША, Аўстралію і Вялікабрытанію і нежадання мірыцца са стратай палітычнай улады ў ПАР, але Кейптаўн з-за свайго геаграфічнага становішча і даўняй гісторыі ў значнай і большай чым іншыя гарады ПАР меры захоўвае спрыяльныя ўмовы для захавання хоць бы некаторай часткі белага насельніцтва і ў будучыні.
Горад Кейптаўн — рэзідэнцыя парламента ПАР. Буйны транспартны вузел. Міжнародны аэрапорт. Хімічная, тэкстыльная, машынабудаўнічая, нафтаперапрацоўчая, дрэваапрацоўчая, харчовая прамысловасць, агранка дыяментаў.
Бізнес-раён у Кейптаўне
Кейптаўн з'яўляецца эканамічным цэнтрамЗаходняй Капскай правінцыі, другім галоўным эканамічным цэнтрам у Паўднёвай Афрыцы і трэцім асноўным эканамічным горадамАфрыкі. Горад выступае ў якасці рэгіянальнага цэнтра вытворчасці ў Заходняй Капскай правінцыі. Значная прысутнасць дзяржавы ў горадзе, як то разьмяшчэнне у сталіцы Заходняй Капскай правінцыі нацыянальнага парламэнта, прывяло да павелічэння даходаў і росту ў галінах, якія абслугоўваюць урад.
У Кейптаўне ў апошні час назіраецца бум нерухомасці і будаўнічага рынку, гэта звязана з нядаўнім правядзеннемЧэмпіянату свету па футболе ў2010 годзе, а таксама з-за росту попыту на загарадныя дамы, дзе многія людзі селяцца на сталае жыццё. Цэнтральны бізнес-раён развіваецца ў рамках праграмы абнаўлення горада, паводле якога плануецца пабудаваць шматлікія новыя будынкі і рэканструяваць старыя[6].
Кейптаўн мае чатыры буйныя камерцыйныя вузлы:Цэнтральны бізнес-раён, дзе месціцца большасць працоўных месцаў і офісных памяшканняў,Цэнтуры Сіці,Бэлвіль іКлермонт, добра вядомыя сваімі офісамі і штаб-кватэрамі карпарацый. Большасць кампаній, са сваімі штаб-кватэрамі ў горадзе, з'яўляюцца страхавымі кампаніямі, рознічнымі групамі, выдавецтвамі, дамамі дызайну, суднаходнымі кампаніямі,нафтахімічнымі кампаніямі, архітэктурнымі і рэклпмнымі агенцтвамі.
Большая частка тавараў праходзіць праз порт Кейптаўна альбо праз міжнародны аэрапорт Кейптаўна. Большасць буйныхсуднабудаўнічых прадпрыемстваў маюць свае офісы і вытворчасці ў Кейптаўне[7]. Правінцыя з'яўляецца таксама цэнтрам развіцця энергетыкі для краіны, з існуючайКёбэрскай АЭС, якая забеспячвае энергіяй патрэбы Заходняга мыса. У апошні час навукоўцы выявілі запасынафты іпрыроднага газу ля ўзбярэжжа ў Атлянтычным акіяне[8].
Кейптаўн з'яўляецца цэнтрам сферыІТ-індустрыі ў Афрыцы. Павелічэнне прыбыткаў на 8,5 % у2010 годзе зрабіла гэтую галіну прамысловасці больш важнай для эканомікі горада[9].
Сталовая гара (Table Mountain) вышынёй 1087 метраў — знак Кейптаўна. На працягу шматлікіх гадоў яе непаўторны відарыс сустракае мараплаўцаў з далёкіх краін, якія імкнуцца ў доўгачаканую бухту Кейптаўна папоўніць запасы вады і харчу.
Набярэжная Вікторыі і Альфрэда (Victoria & Alfred Waterfront) — некалі змрочныя гавані порта, з бруднымі і ўбогімі партовымі будынкамі ператварыліся ва ўпадабанае месца жыхароў горада і турыстаў. Сёння «Victoria & Alfred Waterfront» гэта гіганцкі забаўляльны і гандлёвы цэнтр, уключае ў сабе больш за 200 крам, галерэй, кіназалаў, гатэляў, рэстаранаў і піўных, а таксама набярэжную «Victoria & Alfred Waterfront»
Акварыум двух акіянаў (Two Oceans Aquarium) — самы вялікі ў Паўднёвым паўшар'і. За шклом вышынёй 11 метраў больш за 300 відаў фаўны Атлантычнага і Індыйскага акіянаў.
Батанічныя сады Кірстэнбош (Kirstenbosch Botanical Gardens) — заснаваныя ў 1902 годзе на ўсходнім схілеСталовай горы, каб захоўваць і развіваць флору поўдня Афрыкі, на сённяшні дзень прызнаныя аднымі з 7 лепшых і найвядомых батанічных садоў у свеце. Тэрыторыя садоў складае 528 гектараў. Улетку тут рэгулярна ладзяцца канцэрты класічнай музыкі.
Замак Добрай Надзеі (Castle of Good Hope) — з'яўляецца самым старым будынкам уПАР. Будаўніцтва было завершанае ў 1679 годзе, ён быў базай Галандскай Ост-Індыйскай кампаніі (на гандлёвым шляху ў Індыю), а таксама абарончым фортам для пасяленцаў. У 1936 форт абвешчаны музеем і дагэтуль з'яўляецца рэгіянальным цэнтрам Паўднёва Афрыканскіх ваенных сіл у Заходнім Кейпе.
Шостая акруга Кейптаўна была афіцыйна абвешчана «белай зонай» у1966 годзе, паводле акта аб групавых зонах (англ.:Group Areas Act), прынятага ў1950 годзе, і была знесена толькі ў1982 годзе. Аж да зносу ў гэтай акрузе пражывала каля 66 000 прадстаўнікоў розных груп: рамеснікі, гандляры і рабочыя. Пасля зносу былы жыхар пакінуў на адной са сценсаркастычнаеграфіці: «You are now in Fairyland» (англ.:«Вітаем у краіне фей», даслоўна «Вы зараз у краіне фей»)[10].
3 снежня1967 — у шпіталі Грут Блазан у Кейптаўне праведзена першая ў гісторыі медыцыны аперацыя па перасадцы сэрца; яе правёў прафесар Крысціян Барнард, трансплантаваўшы сэрца смяротна параненай 25-гадовай жанчыны 55-гадоваму хвораму.
↑Ph. Riviere. Quatorze ans de démocratie et une longue attente — Quand les Sud-Africains réclament un toit — L'apartheid au musée // Avril 2008 — Le Monde diplomatique — З. 9. — 28 з — T 02136 — 649 — F: 4,50 €(фр.)