Капаонік (сербск.:Копаоник) —горны масіў у ЦэнтральнайСербіі. Знаходзіцца ў акрузе Рашка і Расінскай акрузе.
Даўжыня масіва — 83 км, шырыня — 63 км, плошча — каля 2700 км². Найвышэйшы пункт —Панчычаў Врх (2017 м). Масіў складзены крышталічнымі сланцамі, гранітамі і серпентынітамі. Цэнтральную частку масіва займае аднайменны нацыянальны парк (плошча 118 км²).
Сярэднегадавая тэмпература +3,7 °C, што ніжэй, чым у сярэднім па Сербіі. Каля 200 дзён у годзе з’яўляюцца сонечнымі, але колькасць ападкаў перавышае 1000 мм у год. Снег ляжыць прыкладна 160 дзён у год, з канца лістапада па красавік.
У гарах Капаоніка знаходзіцца вялікая колькасць тэрмальных крыніц (36—78 °C). На тэрыторыі масіва знаходзіцца найвышэйшывадаспад СербііЕлаварнік (71 м). Зімой Капаонік выкарыстоўваецца ў якасці гарналыжнага курорта.