Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Калій

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Статус версіі старонкі

The page has not been checked

У гэтай старонкі нямаправераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасцьне ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Калій (лац.:Kalium)Kхімічны элемент I групыперыядычнай сістэмы; атамны нумар 19. Канфігурацыя электронных абалонак: 4s1.

Належыць дашчолачных металаў.Атамная маса 39,0983.Ізатопы:39K (93,08%),41K (6,91 %) – стабільныя і слаба радыёактыўны40K (0,01 %) з перыядам паўраспаду 1,32•109год.

Упершыню атрыманы ўсвабодным выглядзеГ. Дэві ў 1807 годзе.

Зямная кара ўтрымлівае 2,5% памасе (7-е месца па распаўсюджанасці). Уваходзіць у склад шматлікіхмінералаў.

Простае рэчыва: серабрыста-белыметал, пластычны, мяккі.Шчыльнасць: 862кг/кубічны метр,тэмпература плаўлення – 63,55градусаў Цэльсія,тэмпература кіпення – 776 °C.Солі калію афарбоўваюць полымя ў фіялетавы колер.

Прыродныя крыніцы: сільвін KCl, сільвінітKCl•NaCl, карналіт KCI•MgCI2•6H2O. Найбуйнейшыя радовішчы калійнай солі — уКанадзе (каляСаскачэвана), наУрале (раён Солікамска — Бярэзнікаў), уБеларусі (Салігорск). Вялікія радовішчы — уЗША,Узбекістане,Германіі. Утрыманне K2O в прамысловых радовішчах 12—30 %.

Металічны калій атрымліваюць шляхам уздзеяння металічнаганатрыю нагідраксід або хларыд калію.

Хімічныя ўласцівасці

[правіць |правіць зыходнік]

Хімічна актыўнышчолачны метал, напаветры хутка акісляецца, энергічна рэагуе звадою ікіслотамі,галагенамі, пры павышаных тэмпературах злучаецца зсерай,селенам,тэлурам,вугляродам,вадародам,фосфарам. Не ўзаемадзейнічае зазотам.Валентнасць: 1.Ступень акіслення ўзлучэннях: +1.

Найважнейшыя злучэнні і сферы іх выкарыстання

[правіць |правіць зыходнік]
  • сплаў калію з натрыем — цепланосьбіт, у тым ліку для ядзерных рэактараў;
  • перакіс калію (наваксід) — KO2 — ужываецца для аднаўлення складупаветра на падводных лодках, пры яго ўзаемадзеянні зпаветра вызваляецца чыстыкісларод і паглынаеццавуглякіслы газ;
  • гідраксід KOH – кампанент электралітаў.
  • карбанат кадію (паташ) K2CO3 — у вытворчасці мыйных сродкаў,шкла, у тэкстыльнай і скураной вытворчасці, у якасціўгнаення.

Найважнейшае гаспадарчае значэнне маюць калійныя ўгнаенні.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. —Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. —10 000 экз. —ISBN 985-11-0130-3.
  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. —Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 150. — 416 с. —30 000 экз.(руск.)
  • Бердоносов С. С. Калий //Физическая энциклопедия. Т. 2. Добротность — Магнитооптика / Гл. ред.А. М. Прохоров. —М.: Советская энциклопедия, 1990. — Т. 2. — 702 с. —100 000 экз. —ISBN 5-85270-061-4.(руск.)

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
BNF121440770 ·GND4139553-0 ·LCCNsh85105593 ·Microsoft517785266 ·NDL00565080 ·NKCph705338
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Калій&oldid=4427966"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp