Каліеўшчына (укр.:Коліївщина, ад укр. «колій») — паўстанне ўкраінскіх казакоў і ўкраінскага сялянства ў1768—1769 гадах супрацьРэчы Паспалітай. Паўстанне імкнулася да прыпынку сацыяльнага, нацыянальнага, і рэлігійнага прыніжэння ўкраінцаў.
У лютым 1768 пад ціскам расійскіх улад карольРэчы ПаспалітайСтаніслаў Аўгуст Панятоўскі падпісаў указ, у якім праваслаўная царква прыраўнівалася да каталіцкай. Гэта вельмі моцна незадаволіла польскую шляхту, якая пад заклікам прыняжэння каталіцызму, паніжэння шляхетных праў і выхаду Рэчы Паспалітай з-пад уплывуРасійскай імперыі, утварылаБарскую канфедэрацыю. Канфедэраты пачалі катаваць і грабіць украінскае насельніцтва, паліць праваслаўныя храмы, што і паслужыла штуршком да пачатку паўстання. Паўстанне хутка атрымала імпульс і распаўсюджвалася па тэрыторыі левабярэжнай Украіны. ВаУмані гэта прывяло да разні неверагодных памераў, праз тры тыдні гвалту мяцежнікі забілі больш за 20,000 людзей. Лідары паўстання быліказакіМаксім Жалязняк іІван Гонта. Паўстанне было падушана аб’яднанымі сіламі польскіх і расійскіх войскаў.