Калькута (бенг.:কলকাতা,ІРА: ['kolkat̪a],англ.:Kolkata; ранейшая назваCalcutta) — горад уІндыі, сталіца штатуЗаходняя Бенгалія. Насельніцтва ў межах горада на 2009 год: 5.080 тыс. чалавек. Насельніцтва горада разам з прыгарадамі складае 15.414 тыс. чалавек.
— горадІндыі і цэнтр індыйскага штатаЗаходняя Бенгалія. Калькута з'яўляецца камерцыйнай сталіцай Усходняй Індыі, размешчанай на ўсходнім беразе ракіХуглі[1]. У горадзе пражывае 4,5 мільёну жыхароў, агульнае насельніцтва, уключаючы прыгарады, складае каля 15,7 мільёна чалавек, што робіць яго трэцім па колькасці насельніцтва ў краіне і трынаццатым у свеце. Горад таксама займае восьмы радок у спісе паводле велічыні гарадской агламерацыі ў свеце[2].
Калькута служыла сталіцай Індыі падчас брытанскага валадарства да1911 года, калі ў сувязі з неспрыяльным геаграфічным становішчам і ростам нацыяналістычных настрояў уБенгаліі, сталіца была перанесена ўНью-Дэлі. Падчас знаходжання ў статусе сталіцы горад з'яўляўся цэнтрам адукацыі, навукі, культуры і палітыкі ў Індыі, але, пачынаючы з гадоў незалежнасці краіны ў1947 годзе, горад апынуўся ў стане стагнацыі эканомікі. З пачаткуXXI стагоддзя эканамічнае амаладжэнне прывяло да паскарэння росту горада. Як і іншыя буйныя гарады Індыі, Калькута працягвае змагацца з праблемамі выклікаными вынікаміўрбанізацыі, як забруджванне навакольнага асяроддзя і заторы на дарогах. Нягледзячы на ўсе праблемы, горад застаецца дамінуючым і буйнейшым адукацыйным і культурным цэнтрам Усходняй Індыі.
Архелагічныя даследванні сведчаць аб тым, што рэгіён Калькуты быў заселены больш чым за два тысячагоддзі таму[3]. Аднак зафіксаваная гісторыя пачалася з прыходам англійскай гандлёвайкампаніі Ост-Індыі ў1690 годзе, калі яна замацоўвалася ўБенгаліі.
Горад заснаваныБрытанскаю Ост-Індыйскаю кампаніяй ў1699 на месцы вёсак Коліката (якая дала гораду яго назву), Шутануці і Гобіндапур.Джоб Чарнак, кіраўнік гэтай гандлёвай кампаніі, традыцыйна лічыцца заснавальнікам горада[4]. Аднак некаторыя навукоўцы ў апошні час аспрэчваюць гэта меркаванне, і згодна з рашэннем Вышэйшага суда, якое было зроблена ў2003 годзе, горад афіцыйна не мае канкрэтнага заснавальніка[5].
ДаXVIII стагоддзя Калькута знаходзіцца пад юрысдыкцыяйМагольскіх імператараў, аднак фактычнымі кіраўнікамі былінавабы Бенгаліі. Тэрыторыя, дзе зараз размяшчаецца горад быў праданы брытанскай Ост-Індскай кампаніі ў1698 годзе, насуперак жаданню мясцовых навабаў[6]. У канцыXVII стагоддзя англічане пабудавалі форт, дзеля ўзмацнення свайго ўплыву ў рэгіёне і з-за пагрозы з боку іншых еўрапейскіх каланізатараў, якгаландаў,партугальцаў іфранцузаў, форт меў назвуФорт-Уільям[7]. Калькута была абвешчана сталіцай рэгіёна, а потым і ўсёй Бенгаліі. Сутыкнуўшыся з частымі сутычкамі з французскімі сіламі, у1756 годзе брытанцы ўзяліся за мадэрнізацыю сваіх умацаванняў, але супраць гэтага выступіў наваб БенгалііСірадж уд-Даула, які неўзабаве захапіў Форт-Уільям у тым жа годзе. На наступны год сіламісіпаеў і англійскіх салдат на чале з генераламРобертам Клайвам горад быў адбіты, а сам наваб забіты. Калькута набыла статус сталіцыБрытанскай Індыі ў1772 годзе. У пачаткуXIX стагоддзя балоты, якія атачаюць горад былі асушаны і горад пашырыўся да самай ракіХуглі.Рычард Уэлслі, генерал-губернатар у1797—1805 гадах, у значнай ступені спрыяў росту горада і яго архітэктурнаму выгляду, што прывяло да з'яўлення мянушкі «Горад палацаў»[8].
Помнік брытанскай концы ў Калькуце
У1850-х гадах, Калькута была падзелена на дзве асобныя зоны — брытанскую, таксама вядомую як «Белы горад», і індыйскую вакол Паўночнай Калькуты[9]. Горад прайшоў хуткі прамысловы рост з пачатку1850-х гадах, асабліва ў тэкстыльнай іджутавай прамысловасці: гэта выклікала масавы прыток інвестыцый брытанскіх кампаній у інфраструктуру, як будаўніцтва чыгункі і тэлеграфнага злучэння. Сінтэз брытанскай і індыйскай культуры прывёў да з'яўлення новага класаБабу ў індыйскім грамадстве, члены якой часцяком з'яўляліся чыноўнікамі і спецыялістамі і, як правіла, належалі да вышэйшай касты. З1864 па1911, Калькута была зімняй сталіцай, але летам сталічныя функцыі выконвалаШымла. У1911 сталіца была перанесена ўНью-Дэлі.
XIX стагоддзе, дзякуючы сацыяльна-культурным рэформам, часцяком згадваецца якБенгальскі Рэнесанс ў выніку агульнага культурнага ўзняцця людзей. Паступова Калькута стала цэнтрам індыйскага руху за незалежнасць, асабліва рэвалюцыйных арганізацый. У1905 годзеБенгалія была падзелена на дзве часкті за пагрозы ўзросту пацыянальна-вызваленчага руху, аднак у1911 годзе вобласць зноў уз'ядналіся. Гэтыя дзеянні, нараўне з адміністрацыйна нязручным размяшчэннем Калькуты ва ўсходнія ўскраінеІндыі, заахвоціла брытанскае кіраўніцтва з'ехаць і размясціць сталіцу ўНью-Дэлі ў1911 годзе[10].
Горад і порт бамбардзіраваліся некалькі разоўяпонцамі падчасДругой сусветнай вайны[11]. Першы раз20 снежня1942 года, апошні —24 снежня1944 года. Падчас вайны, мільёны людзей памерлі ад голаду, які панаваў у Бенгаліі ў1943 годзе, выкліканы спалучэннем ваенных, адміністрацыйных і прыродных фактараў. У1946 годзе, патрабаванне стварэння мусульманскай дзяржавы прывяло да буйнамаштабнага міжабшчыннага гвалту, ў выніку чаго загінула больш за 4 тысячы чалавек[12].Падзел Брытанскай Індыі таксама стварыў моцны зрух у дэмаграфічным плане, бо вялікая колькасць мусульман з'ехала ваУсходні Пакістан, у той час як сотні тысяч індусаў беглі ў горад з усходу. У1960-я і1970-я з-за масавых стачак і гвалтоўнага марксісцка-мааісцкага рухунаксалітаў эканоміка гораду прыйшла ў заняпад[13]. У1971 годзе падчасвайны за незалежнасць Бангладэш назіраўся масавага прытоку тысяч уцекачоў у Калькаце, што таксама дрэнна адбілася на эканамічным стане гораду. У сярэдзіне1980-х гадах,Бамбей дагнаў Калькуту ў паказчыку па густанаселенасці гарадоў у Індыі. У1985 годзеРаджыў Гандзі, згадаў Калькуту, як «паміраючы горад» з-за сацыяльных і палітычных праблем апошяга. Аднаўленне эканомікі гораду набірае абароты пасля ўдалых эканамічных рэформ уведзеным цэнтральным урадам у сярэдзіне1990-х гадоў. З2000 года дзякуючыінфармацыйным тэхналогіям ажыўляецца рост застойнай эканомікі гораду, таксама рост назіраецца ў сектары апрацоўчай прамысловасці[14].
Калькута размешчана ва ўсходняй частцы Індыі ў дэльце ракіГанг на вышыні ў дыяпазоне ад 1,5 да 9 метраў. Горад цягнецца ўздоўж берагоў ракіХуглі ў напрамку поўнач-поўдзень. Значная частка горада была першапачаткова да зясялення велізарнымі водна-балотнымі ўгоддзямі, асушанымі на працягу дзесяцігоддзяў, каб размесціць насельніцтва, колькасць якога стала расла[15].
Як і на вялікай частцыІнда-Гангскай раўніны ў Калькуце пераважаюць глебыалювіяльнага тыпу. Адклады Чвартовага перыяду складаюцца згліны,глею, розных гатункаўпяску іжвіру, якія ляжаць у аснове горада. Гэтыя адклады заціснуты паміж дзвюма слоямі гліны, ніжняя залягае на глыбіні ад 250 да 650 метраў, а верхняя ў дыяпазоне ад 10 да 40 метраў у таўшчыню[16]. Паводле дадзеных Бюро індыйскіх стандартаў, горад трапляе пад сэйсмалагічную зону і мае адзнаку 3 з 5, паводле гэтаму паказчыку.
Калькута маетрапічны клімат са сярэднегадавой тэмпературай 26,8 °C, сярэднемесячныя тэмпературы змяняюцца ад 19 °C да 30 °C. Лета ёсць гарачае і вільготнае з тэмпературамі каля 30 °C, падчас сухога сезона з мая па чэрвень тэмпературы часцяком перавышаюць 40 °C. Узімку тэмпературы могуць апускацца да 9 °С—11 °C. Самая высокая калі-небудзь зафіксаваная тэмпература ў горадзе складае 43,9 °C, самая нізкая — 5 °C. У сярэднім, самы спякотны месяц года ёсцьмай, самы халодны —студзень. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў складае 1582 мм, вялікая яго частка прыносіцца паўднёва-заходнімімусонамі. Самы высокі ўзровень ападкаў адзначаецца ў жніўні, каля 306 мм.
Паводле дадзеных на2011 год насельніцтва горада складае 4,486,679 чалавек, гарадская агламерацыя з'яўляецца домам для 13,2 млн чалавек (на2001 год). Гендэрныя суадносіны ўяўляе сабой наяўнасць 928 жанчын на 1000 мужчын. Узровень пісьменнасці ў Калькуце складае 81 %, што значна вышэй за сярэдні паказчык па краіне. Узровень росту насельніцтва — каля 4,1 %, што ніжэй за іншыя індыйскія гарады-мільённікі.
Калькута з'яўляецца асноўным камерцыйным, фінансавым і бізнес-цэнтрам Усходняй Індыі і паўночна-ўсходніх штатаў. У горадзе размяшчаеццаКалькуцкая фондавая біржа, якая з'яўляецца другой па велічыні біржай у краіне[17].
Грамадскі транспарт Калькуты ўключаеметрапалітэн, сістэму прыгарадных чыгунак, аўтобусную і трамвайную сетку. Горад добра злучаны чыгункамі з іншымі рэгіёнамі краіны, у Калькуце знаходзяцца штаб-кватэры Усходняй і Паўднёва-Усходняй зон індыйскай чыгункі.Калькуцкі метрапалітэн ёсць найстарэйшы ў Індыі, ён быў адчынены ў1984 годзе. Сістэма ўключае адну лінію, працягнутую з поўдня на поўнач уздоўж ракіХуглі на 22,3 км. Акрамя таго некалькі ліній знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва і распрацоўкі. Таксама маецца развітая сістэма аўтобусных маршрутаў, у горадзе ў гэтай сферы дзейнічаюць тры кампанііCalcutta State Transport Corporation (CSTC),South Bengal State Transport Corporation (SBSTC),West Bengal Surface Transport Corporation (WBSTC).
Калькута з'яўляецца адзіным горад у Індыі, які мае сістэму трамвайных ліній. Недахоп дарог і зручных транспартных паведамленняў з'яўляецца важнай праблемай горада і служыць прычынай шматлікіх затораў.Міжнародны аэрапорт імя Нетаджы Субхаса Чандры Боса ў мястэчку Дум-Дум прымае як міжнародныя, так і мясцовыя рэйсы, ён размешчаны прыкладна ў 17 км ад цэнтра Калькуты. Калькута ёсць найбуйнейшы рачны порт ва Усходняй Індыі.
Найбольш распаўсюджаныя ў Калькуце газеты на бенгальскай: Anandabazar Patrika, Bartaman, Sangbad Pratidin, Jago Bangla, Aajkaal, Dainik Statesman, Ganashakti. Газеты на англійскай: Times of India, Hindustan Times, The Hindu, The Indian Express, The Statesman, The Telegraph і Asian Age. Выходзяць дзелавыя штодзённыя газеты The Economic Times, The Financial Express, Business Line і Business Standard.
Агульнаіндыйскае радыё, нацыянальная радыёвяшчальная станцыя, ажыццяўляе вяшчанне ў Калькуце на некалькіх АМ-хвалях[20], таксама тут працуе 12 FM-радыёстанцый (з іх дзве таксама належаць Агульнаіндыйскаму радыё)[21]. Індыйская дзяржаўная тэлевізійная кампанія, Doordarshan, забяспечвае на тэрыторыі горада прыём двух бясплатных тэлеканалаў, у той час як мноства прыватных тэлеканалаў, якія вяшчаюць на англійскай, бенгальскай, хіндзі, даступныя праз кабельныя сеткі, спадарожнікавы прыём і інтэрнэт-падпіску[22][23][24].
Найбольш папулярныя віды спорту — крыкет і футбол. 12 красавіка 2004 года ў Калькуце адбылася першая ў гісторыі гульня ў рашбол. Калькута — самы «футбольны» горад краіны, тут грунтуюцца найбольш знакамітыя індыйскія футбольныя клубы, сярод якіх Mohun Bagan AC, Kingfisher East Bengal FC, Prayag United SC і Mohammedan Sporting Club[25][26]. Футбольная ліга Калькуты, заснаваная ў 1898 годзе, — найстарэйшая футбольная ліга ў Азіі[27]. Горад вядомы сваімі ёмістымі стадыёнамі, так, Salt Lake Stadium, таксама вядомы як Yuva Bharati Krirangan, на 2010 год з'яўляўся другім па ёмістасці футбольным стадыёнам свету (120 тыс. чалавек)[28].
↑Direct-to-home comes home.Times of India. New Delhi. TNN. 9 October 2003. Архівавана зарыгінала 1 ліпеня 2012. Праверана24 January 2012.Архіўная копія(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 25 студзеня 2015.Архіўная копія(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 25 студзеня 2015.
↑Football in Bengal(нявызн.)(недаступная спасылка). Indian Football Association. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2011. Праверана 7 December 2011.
↑Frank, Sybille; Steets, Silke, рэд-ры (2010).Stadium worlds: football, space and the built environment. Abingdon, UK: Routledge. p. 4.ISBN0-415-54904-3.