Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Заграб

45°48′ пн. ш. 15°57′ у. д.HGЯO
Чакае праверкі
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Статус версіі старонкі

На гэтай старонцы паказваюцца недагледжаныя змены

Горад
Заграб
харв.:Zagreb
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1094
Першая згадка
1094
Плошча
640 км²
Вышыня цэнтра
104—1035м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
784 900 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+385)01
Паштовыя індэксы
10000
Аўтамабільны код
ZG
Афіцыйны сайт
zagreb.hr
(харв.)(англ.)
Заграб на карце Харватыі
Заграб (Харватыя)
Заграб
Заграб (Харватыя)
Заграб

За́граб (харв.:Zagreb[ˈzâːɡrɛb]) — сталіца і самы вялікі горадХарватыі. Насельніцтва — 784.900 чалавек (2007), плошча — 641,29 км². Горад размешчаны нарацэ Сава, прытокуДуная, на вышыні 104 метраў над узроўнем мора (найніжэйшая кропка) побач з горным масівам Мядзведніца.

Горад Заграб з прыгарадамі мае статус асобнай жупаніі ў складзе Харватыі, кіраўніцтва горадам ажыццяўляе мэр, які выбіраецца гарадской асамблеяй. 31 мая 2009 года мэрам горада на чацвёрты тэрмін (трэці запар) быў абраны Мілан Бандзіч.

Клімат

[правіць |правіць зыходнік]

Сярэдняя гадаваятэмпература паветра ў горадзе 11,4 °C, сярэдняятэмпература паветра ўстудзені −0.1 °C, а сярэднія тэмпература ўліпені складае 20,7 °C.

Месяц123456789101112Гадавая
Сяр. макс. t (°C)−0,16,110,915,719,120,720,023,316,010,85,61,311,4
Сяр. колькасць
ападкаў (мм)
63,747,651,363,57796,681,589,986,574,18263,7844

Штогод, у агульным выпадае прыкладна каля 844 ммападкаў. На працягу ўсяго года дзьмуць, як правіла, слабыя вятры з паўночнага-ўсходу і паўднёвага-захаду.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]
Заграб на карце Харватыі

Самым старым паселішчам, размешчаным недалёка ад сучаснага Заграба, было рымскае паселішча Андаўтонія, якое існавала паміж I і V стагоддзямі нашай эры[1]. Першае зарэгістраванае з’яўленне назвы Заграб датуецца 1094 годам, калі горад існаваў як два розных паселішча: меншы, усходніКаптол, населенае ў асноўным духавенствам, і большы, заходніГрадзец, населены ў асноўным рамеснікамі і гандлярамі. Градзец і Каптол аб’ядналіся толькі ў 1851 годзе, дзякуючы намаганнямЁсіпа Елачыча. Менавіта ў гонар гэтага выбітнага харвацкага дзяржаўнага дзеяча і названа галоўная плошча Заграба —плошча Ёсіпа Елачыча[2]. У перыяд існаванняЮгаславіі, Заграб заставаўся важным эканамічным цэнтрам краіны, і быў другім паводле велічыні горадам краіны. Пасля таго, як Харватыя абвясціла незалежнасць ад Югаславіі, Заграб быў абраны ў якасці сталіцы новаўтворанай краіны[3].

Старажытны Заграб

[правіць |правіць зыходнік]

Гісторыя Заграба датуецца яшчэ 1094 годам, калі венгерскі карольЛадзіслаў, вяртаючыся з паходу супраць Харватыі, заснаваў епіскапства. Нароўні з новым біскупскім паселішчам, якое атрымала назву Каптол, на суседнім узгорку паўстала ўмацаванае паселішча Градзец. Мяжой паміж населенымі пунктамі з’яўляўся ручай Медвешчак. На сёння раёны, якія месцяцца на месцы гэтых былых паселішчаў, з’яўляюцца аднымі з найбольш добра захавалых гарадскіх ядраў у Харватыі. Абодва паселішчы зведалітатарскі напад у 1242 годзе. У знак удзячнасці за прадстаўлены прытулак падчас татарскай навалы харвацкі і венгерскі карольБела IV надзяліў Градзец залатой булай, якая надае грамадзянам гарадоў правы аўтаноміі, у тым ліку правы на заснаванне сваёй уласнай судовай сістэмы.

Ад 16 да 18 стагоддзяў

[правіць |правіць зыходнік]
Каптол у 1686 годзе

Не зважаючы на тое, што існавалі шматлікія як эканамічныя, гэтак і па палітычных сувязі паміж епархіяй Каптолу і вольным горадам Градзец, яны не былі вядомыя як адзіны інтэграваны горад, нават калі Градзец стаў палітычным цэнтрам Харватыі,Славоніі іДалмацыі. Места было абрана ў якасці рэзідэнцыіНікалы Франкапана,бана Харватыі і Славоніі, ў 1621 годзе.

Па запрашэнні харвацкага парламентаезуіты прыехалі ў Заграб і пабудавалі першую гімназію,царкву Святой Кацярыны і кляштар. У 1669 годзе яны заснавалі акадэмію, дзе выкладаліфіласофію,тэалогію і закон. Гэтая акадэмія лічыцца папярэдніцай сучаснагаЗаграбскага ўніверсітэта.

На працягу XVII і XVIII стагоддзяў Заграб моцна пакутваў ад пажараў ічумы. У 1776 годзе каралеўскае веча пераехала зВараждзіна ў Заграб. А падчас панаванняІозефа II Заграб стаў штаб-кватэрай агульнага камандвання Вараждзіна іКарлавацу[4].

19 і 20 стагоддзі

[правіць |правіць зыходнік]

У XIX стагоддзі Заграб стаў цэнтрам харвацкага нацыянальнага адраджэння і пабачыў узвядзенне важных культурных і гістарычных устаноў. У 1850 годзе Каптол і Градзец былі аб’яднаныя ў адзіны горад. Першым мерам стаўЯнка Камаўф[4]. Першая чыгуначная лінія, якая злучыла Заграб з паселішчаміЗідані Мост іСісак, была адчынена ў 1862 годзе. У 1863 годзе ў горадзе быў адкрыты газавы завод. Вадаправод пачаў сваю працу ў Заграбе ў 1878 годзе.

Пасля землетрасення ў 1880 годзе і да 1914 года горад працягнуў сваё развіццё. Першая конка з’явілася ў горадзе ў 1891 годзе. Будаўніцтва чыгуначных ліній дазволіла старым прыгарадам паступова зліцца ў Дольны Град, які характарызуецца будынкамі, якія пераважаюць у гарадохЦэнтральнай Еўропы. Акрамя таго ў горадзе з’явіліся шмат вялікіх будынкаў, помнікаў і паркаў, а таксама мноства музеяў, тэатраў і кінатэатраў. Першая гарадская электрастанцыя была пабудавана ў 1907 годзе. З 1 студзеня 1877 года штодня зВежы Лотршчак страляе гармата, што адзначае надыход апоўдню.

У першай палове XX стагоддзя адбылося значнае пашырэнне Заграба. ДаПершай сусветнай вайны горад пашырыўся новымі раёнаміСтара Пешчаніца на ўсходзе іЧрнаморац на захадзе. Пасля вайны, новыя працоўныя кварталы, якТрнье, паўсталі паміж чыгункай іСавай, у той час як будаўніцтва жылых раёнаў на пагорках паўднёвых схілаўМядзведніцы было завершана паміж двума сусветнымі войнамі. У 1920-я гады насельніцтва Заграба павялічылася на 70 % — самы вялікі дэмаграфічны бум у гісторыі гораду. У 1926 годзе першая радыёстанцыя ў вобласці пачала сваю працу[4].

ПадчасДругой сусветнай вайны ў 1941-45 гг. Заграб стаў сталіцайНезалежнай Дзяржавы Харватыя, пры падтрымцынацысцкай Германіі іІталіі. Падчас гітлераўскай акупацыі цэнтрРуху Супраціўлення. Ахвярамі рыжымуўсташаў сталі тысячы людзей у горадзе і яго ваколіцах. Вызвалены8 мая1945 года войскамі народна-вызваленчай арміі Югаславіі.

Сучаснасць

[правіць |правіць зыходнік]
Плошча Ахвярам фашызму

Вобласць паміж чыгункай і ракой Савай стала цэнтрам новага будаўнічага буму пасля Другой сусветнай вайны. У сярэдзіне 1950-х гадах пачалося будаўніцтва новых жылых раёнаў на поўдзень ад ракі, у выніку чаго горад быў павялічаны раёнам Новы Заграб, пад першапачатковай назвай Паўднёвы Заграб. На сёння Новы Заграб падзелены на дзве гарадскія акругі: Новы Заграб—Захад і Новы Заграб—Усход. Грузавы чыгуначны вузел іМіжнародны заграбскі аэрапорт былі пабудаваны на поўдзень ад ракі Савы. У 1987 годзе Заграб прымаў летнюю ўніверсіяду[4].

25 чэрвеня 1991 годаСабар Харвацкай Рэспублікі абвясціў незалежнасць Харватыі, а Заграб стаў сталіцай незалежнай краіны. У 1991—1995 гадах падчасХарвацкай вайны за незалежнасць у горадзе назіраліся некаторыя спарадычныя баявыя дзеянні каля наваколляў казармаў югаслаўскага войска, аднак Заграб пазбег сур’ёзных пашкоджанняў. У маі 1995 года горад быў абстраляны сербскай рэактыўнай артылерыяй, у выніку чаго загінулі сем грамадзянскіх асоб.

Апошнім часам Заграб добра звязаны з навакольнымі прадмесцяміЗапрэшыч,Самабар,Дуга-Сяло іВеліка-Горыца, у тым ліку дзякуючызаграбскаму прыгарадныму цягніку.

Насельніцтва

[правіць |правіць зыходнік]

Па дадзеных перапіса насельніцтва ў 2001 г. у Заграбе пражывала 779 145 жыхароў. Сярэдні ўзрост насельніцтва складаў 39,7 гадоў. У адпаведнасці з структурай з 779 145 чалавек: 415153 жанчын і 363992 мужчын.

Па дадзеных, большасць насельніцтва горада, з'яўляюцца носьбітаміхарвацкай мовы (97,45 %). Затым,албанскай (0.40 %),славенскай (0.33 %),баснійскай (0.31 %),сербскай (0,27 %),цыганскай (0.18 %) імакедонскай (0,15 %).

У адпаведнасці з рэлігійнымі структурамі большасць насельніцтва складаюць хрысціяне, прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай канфесій. З пратэстанцкіх хрысціянскіх канфесій вылучаюцца пяцідзесятнікі, адвентысты і баптысты. Значная частка насельніцтва адносіць сябе да атэістаў ці агностыкаў. Другой пасля хрысціянства рэлігіяй з'яўляеццаіслам.

Адукацыя

[правіць |правіць зыходнік]
Заграбскі нацыянальны тэатр

У Заграбе налічваецца 136 пачатковых школ і 100 сярэдніх школ, з якіх 31 ёсць гімназіямі. Акрамя таго, у Заграбе працуе 5 політэхнікумаў і 9 прыватных вышэйшых вучэбных устаноў.Заграбскі ўніверсітэт з'яўляецца другім найстарэйшым універсітэтам у Харватыі і адным з самых старых універсітэтаў у Еўропе, гэта значыць ён быў заснаваны ў 1669 годзе. Да 2009 года Заграбскі ўніверсітэт, скончыла больш за 200 тысяч студэнтаў, больш за 18 тысяч магістраў і дактароўфіласофіі. У 2018 годзе Заграбскі ўніверсітэт уваходзіў у спіс 1000 найлепшых універсітэтаў свету, колькасць студэнтаў скаладала 73465 чалавек[5].

У горадзе працуюць 22 інстытуты ў вобласці сацыяльных і натуральных навук. У Заграбе таксама знаходзіццаХарвацкая акадэмія навук і мастацтваў,астранамічная абсерваторыя. Таксама ў горадзе месцяцца два прыватныя ўніверсітэты, якКаталіцкі ўніверсітэт Харватыі і Міжнародны ўніверсітэт Лібертас.

Архітэктура

[правіць |правіць зыходнік]

Гістарычнае ядро — раёны Каптол і Градзец, размешчаныя на ўзгорках (Верхні горад): рэшткі ўмацаванняў (13-18 стагоддзяў),Заграбскі сабор (13-19 стагоддзяў) і гатычнаяцарква Святога Марка (14-19 стагоддзяў, у інтэр'еры работы скульптара І.Мештравіча), барочныя царква Святой Кацярыны (1620) і епіскапскі палац (каля 1730), у стылі класіцызму — палац Елачычаў (архітэктар Б.Фелбінгер). З другой паловы 19 стагоддзя на поўдні складваецца новы цэнтр з кварталамі, скверамі, параднымі пабудовамі з рысамі эклектывізму і неакласіцызму:Харвацкі нацыянальны тэатр (1894—1895), біржа (1923—1927), жылыя дамы ў стылі функцыялізму. З другой паловы 1940-х гадоў будаваліся грамадскія будынкі, новыя жылыя раёны, спартыўныя комплексы.

Музеі

[правіць |правіць зыходнік]

Транспарт

[правіць |правіць зыходнік]

Заграб знаходзіцца ў цэнтры разгалінаванай транспартнай сеткі. Буйныя сучасныя аўтамагістралі ідуць ад горада ў кірунку на ўсход, у бокСлавоніі,Бялграда іОсіека (A3); на паўночны ўсход, у бок Чакаўца,Вараждзінa іВенгрыі (A4); на паўднёвы захад, у кірунку Карлаваца,Рыека іСпліту (A1); на паўночны захад, у бокСлавеніі іЗаходняй Еўропы (A2); на захад, у кірунку Брэганы іЛюбляны (A3). У напрамкуСісака і Баня-Лукі на паўднёвы ўсход у цяперашні час будуецца аўтамагістраль (A11). Чыгунка звязвае Заграб з найбуйнейшымі гарадамі Харватыі і суседніх краін. У цэнтры горада размешчаны буйны аўтобусны і чыгуначны вакзалы.

Аэрапорт Заграба знаходзіцца ў 17 кіламетрах ад горада. Прапускная здольнасць — 2 мільёны пасажыраў у 2007 годзе.

Гарадскі транспарт прадстаўлены разгалінаванай сеткайтрамвайных і аўтобусных маршрутаў, а таксамафунікулёрнай лініяй на Тамічавай вуліцы ў гістарычным цэнтры горада, якая злучае Верхні і Ніжні горад. Распрацаваны план будаўніцтва лёгкага метро.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць |правіць зыходнік]
БюстСлавы Рашкай у Заграбе

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. «The Roman town of Andautonia». Andautonia Archaeological Park.
  2. «Ban Josip Jelačić». Croatian Radiotelevision.
  3. «Deklaraciju o proglašenju suverene i samostalne Republike Hrvatske». narodne-novine.nn.hr.
  4. абвг«The city of Zagreb». Croatian Radiotelevision.
  5. «World University Rankings 2018». The World University Rankings

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⛭
Сталіцы краін-членаўААН
Сталіцы іншых тэрыторый
Сталіцы непрызнаных
і часткова прызнаных дзяржаў
⛭
Герб Харватыі
Фота, відэа і аўдыё
Тэматычныя сайты
DMOZ (англ.)
Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Заграб&oldid=4846273"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp