Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Жорж Санд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жорж Санд
фр.:George Sand
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніАмандзіна Аўрора Люсіль Дзюпэн
ПсеўданімыGeorge Sand[1]
Дата нараджэння1 ліпеня1804(1804-07-01)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці8 чэрвеня1876(1876-06-08)[3][4][…](71 год)
Месца смерці
Пахаванне
ГрамадзянстваФранцыя
БацькаMaurice Dupin de Francueil[d][6]
МаціSophie Victoire Delaborde[d][6]
МужКазімір Дзюпэн[d]
ДзеціМарыс Санд[d] іSolange Dudevant-Sand[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпісьменніца,журналістка,гаспадыня літаратурнага салону,драматург,раманіст,аўтар дзённіка,актывіст за права жанчын,лібрэтыст,кампазітарка,аўтар
Кірунакрамантызм
Мова твораўфранцузская
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып ВікікрыніцТворы ўВікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып ВікіцытатнікаЦытаты ў Вікіцытатніку

Жорж Санд (фр.:George Sand, сапраўднае імяфр.:Amandine Aurore Lucile Dupin — Амандзіна Аўрора Люсіль Дзюпэн;1 ліпеня1804,Парыж —8 чэрвеня1876) — французскаяпісьменніца-празаік.

Біяграфічныя звесткі

[правіць |правіць зыходнік]

Вучылася ў англійскім каталіцкім манастыры ў Парыжы. Аўтар раманаў, апавяданняў, п'ес і публіцыстычных тэкстаў. Яна не толькі прымае мужчынскі псеўданім, але пачынае з'яўляцца на публіцы ў мужчынскім адзенні. Сярод любімых мужчын Жорж Санд вылучаюцца кампазітарыФранц Ліст іФрыдэрык Шапен (14-гадовыя адносіны, апісаныя ў кнізе «Зіма на Маёрцы») і пісьменнікіАльфрэд дэ Мюсэ іПраспер Мерымэ. Вядома і шырокая перапіска з Густавам Флаберам.

Творчасць

[правіць |правіць зыходнік]

Дэбютавала псіхалагічным раманам «Індыяна» (1832), у якім тэма жаночай эмансіпацыі цесна звязана з праблемай свабоды чалавека. У раманах «Валянціна» (1832), «Лелія» (1833), «Жак» (1834) у традыцыях байранізму і «нястрымнага рамантызму» абвясціла індывідуалістычны бунт як адзіны шлях у абнаўленні грамадства. На мяжы 1830-40-х г. захапілася ідэямі ўтапічнага і хрысціянскага сацыялізму. Аўтар сацыяльных раманаў «Мапра» (1837), «Вандроўны падмайстар» (1840), «Арас» (1841), «Млынар з Анжыбо» (1845), «Грэх пана Антуана» (1847), дылогіі «Кансуэла» (1842-43) і «Графіня Рудальштат» (1843-44). Дэмакратычныя погляды Жорж Санд выявіліся ў цыкле вясковых аповесцей («Чортава лужына», 1846; «Франсуа-знайдыш», 1847-48; «Маленькая Фадэта», 1848-49). Удзельніца рэвалюцыі 1848, пасля перамогі рэакцыі адышла ад палітыкі. Аўтар мемуараў «Гісторыя майго жыцця» (1854-55), шматлікіх раманаў, у т.л. «Снегавік» (1858), «Апошняе каханне» (1867) і інш. Аповесць «Франсія» (1872) пра гістарычныя падзеі 1812-14.

Зноскі

  1. абBibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.Праверана 24 чэрвеня 2024.
  2. F. S.Sand, George //Encyclopædia Britannica:a dictionary of arts, sciences, literature and general information /H. Chisholm — 11 —New York,Cambridge, England:University Press, 1911. — Vol. 24. — P. 131–135.
  3. абвСанд //Краткая литературная энциклопедияМ.:Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 641–644.
  4. George Sand
  5. http://www.timelines.ws/countries/FRANCE_D.HTML
  6. абGallica — 1997.Праверана 24 чэрвеня 2024.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. —Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. —10 000 экз. —ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Генеалогія і некрапалістыка
BAVADV11171921ADV12593176 ·BIBSYS90101800 ·BNCa10430106 ·BNEXX996359 ·BNF119236010 ·CiNiiDA00662865 ·CONOR21864035 ·EGAXAvtls000896316 ·GND118605348 ·GTAA148727 ·ICCUCFIV021185 ·ISNI0000000121309531 ·LCCNn78081235 ·LNB000008885 ·NDL00455254 ·NLC: 038249655 ·NKCjn19981002112 ·NLA35474179 ·NLG14641061973 ·NLPa0000001180218 ·NSK000012396 ·NTA068896794068275056 ·NUKATn96401705 ·PTBNP27953 ·РДБ000083833 ·LIBRIS89431 ·SUDOC027121577 ·VIAF46766944 ·ULAN500054039
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Жорж_Санд&oldid=4777419"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp