Еўрапейскі саюз (Еўрасаюз,ЕС)[кам. 1] — эканамічны і палітычны саюз 27 дзяржаўЕўропы. Быў заснаваны1 студзеня1993 года згодна зМаастрыхцкай дамовай. У арганізацыйным і функцыянальным аспектах ЕС спалучае рысы міжурадавай і наднацыянальнай арганізацыі.
Займае плошчу каля 4,233,255 км². Прыкладнае насельніцтва саюза — 448 мільёнаў чалавек[1].
Ідэі пан’еўрапеізму, якія доўгі час высоўваліся мысліцелямі Еўропы на працягу апошніх стагоддзяў, з асаблівай сілай загучалі пасляДругой сусветнай вайны. У пасляваенны перыяд у гэтай частцы свету з’явіўся цэлы шэраг арганізацый:Савет Еўропы,НАТА,Заходнееўрапейскі саюз.
Першы крок у бок стварэння сучаснага Еўрасаюза быў зроблены ў 1951:ФРГ,Бельгія,Нідэрланды,Люксембург,Францыя,Італія падпісалі дамову аб заснаванніЕўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі (ЕАВС,ECSC — European Coal and Steel Community), мэтай якой стала аб’яднанне еўрапейскіх рэсурсаў па вытворчасці сталі і вугалю, у сілу дадзеная дамова ўступіла з ліпеня 1952 года.
Працэс развіцця і ператварэння гэтых еўрапейскіх супольнасцей у сучасны Еўрапейскі саюз адбываўся доўгім шляхам, па-першае, перадачай усё большага ліку функцый кіравання на наднацыянальны ўзровень і, па-другое, павелічэннем ліку ўдзельнікаў працэсу інтэграцыі.
У адпаведнасці зКапенгагенскімі крытэрыямі, членства ў ЕС адкрыта для любой еўрапейскай дзяржавы, якая з’яўляецца стабільным, свабодным рынкам ліберальнай дэмакратыі, якая паважае вяршэнства права і правоў чалавека. Акрамя таго, яна павінна быць гатова прыняць усе абавязацельствы, звязаныя з членствам, такія як прыняцце ўсіх раней узгодненых законаў (170 000 старонак дасягненняў супольнасці)[2].
УНарвегіі двойчы праводзілі рэферэндумы аб уступе ў ЕС, у 1972 і 1994 гадах. На першым рэферэндуме асноўныя асцярогі звязваліся з абмежаваннем незалежнасці, на другім — з сельскай гаспадаркай.
Асноўныя падзеі ў гісторыі паглыблення інтэграцыі ЕС
Еўрапейскі саюз амаль поўнасцю знаходзіцца ўЕўропе (за выключэннемКіпра, які геаграфічна адносіцца даАзіі). Агульная тэрыторыя складае 4 422 773 кіламетры квадратныя, а насельніцтва налічвае каля 448 мільёнаў чалавек. Берагавая лінія вельмі неаднародная, таму Еўропа мае шмат паўвыспаў ды мораў, якія яе амываюць. Амаль поўнасцю Іспанія і Партугалія знаходзяцца наПірэнэйскай паўвыспе, Італія — наАпенінскай, Балгарыя і Грэцыя — наБалканскай, Данія — на паўвыспеЮтландыя.
Кантабрыйскае мора (другая назва —Біскайскі заліў) на захадзе, амывае Іспанію ды Францыю
Паўночнае мора на паўночным захадзе, якое ляжыць паміж Брытаніяй, Даніяй, Нямеччынай і Нідэрландамі
Балтыйскае мора на паўночным усходзе паміж Польшчай і Прыбалтыкай за аднаго боку і Фінляндыяй са Швецыяй з другога.
Большая колькасць краін ЕС маюць выхад да мора, што гаворыць пра вялікія магчымасці да міжнародных і міжкантынентальных сувязяў амаль з усімі краінамі свету, што ЕС актыўна выкарыстоўвае.
Нягледзячы на адносна невялікі размер, Еўрапейскі саюз мае вельмі разнароднырэльеф. У агульным, можна выдзеліць пераважна раўнінныя паўночныя краіны і пераважна гарыстыя паўднёвыя. Сярод гор ЕС найбольш значнымі з’яўляюццаАльпы,Пірэнэі дыКарпаты. Многія горныя сістэмы з’яўляюцца пачаткам буйнейшых рэк Еўропы. Найвышэйшая кропка ЕС — гараМанблан (4810 м) на мяжы Італіі і Францыі, а найніжэйшая —польдэр Прынца Александра у Нідэрландах (ляжыць на 7 метраў ніжэй за ўзровень мора). На рэльеф паўночных краін моцна паўплываліледнікі.
Рэльеф мае каласальны ўплыў на развіццё ЕС — па-першае, узвышшы адрозніваюцца відамі гаспадаркі, што стварае больш «разнастайную» эканоміку, па-другое, яны фармуюць геаграфічны каркас эканомікі і транспарту Еўрапейскага саюза (напрыклад, з-за гор Пірэнэяў існуюць толькі 4аўтамагістралі, што злучаюць Францыю з Іспаніяй). Таксама, рэльеф ўплывае і на распаўсюджанне карысных выкапанняў: рудныя выкапнні амаль заўсёды знаходзяцца на ўзвышшах і ў гарах, а нярудныя і паліўныя (акрамя ўрану) — на раўнінах.
Еўрапейскі саюз даволі добра забяспечаны ўнутранымі водамі. Амаль увесь павярховы сток належыць да басейнуАтлантычнага акіяна — басейны ўнутранага стоку зусім не значныя і знаходзяцца, у асноўным, у вададэфіцытных рэгіёнах. Дзякуючы блізасці да Атлантычнага акіяна, амаль уся тэрыторыя ЕС атрымлівае дастатковую колькасць ападкаў. Выключэнне — унутраныя тэрыторыі Іспаніі і Партугаліі з найбольш актуальнай праблемай недахопу вады, таму там патрэбен менеджмент водных рэсурсаў і аптымізацыя сельскай гаспадаркі. Рачная сетка даволі старажытная, але некаторыя рэкі на поўначы адносна маладыя, бо сфарміраваліся толькі пасля апошняга ледніка. Найбольш буйныя рэкі ЕС —Рэйн — у Германіі,Луара — у Францыі,Дунай — у Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Румыніі і Балгарыі. Усе яны з’яўляюцца значнымі транспартнымі артэрыямі, а на ўзвышшах ды ў гарах некаторыя рэкі выкарыстоўваюцца як месца размяшчэнняГЭС, напрыкладРона іАдзіджэ.
Большая частка Еўропы — дакладна, паўночная і цэнтральная — належыць даўмеранага клімату, таксама выдзяляюцьсубтрапічны клімат у паўднёваеўрапейскіх краінах. Моцна ўплывае на клімат плыняГальфстрым, дзякуючы чаму тэмпературы ў Еўропе месцамі на 10 градусаў вышэйшыя за сярэднешыротныя (расійскі горадУладзівасток знаходзіцца на той жа шыраце, што іЛазурны бераг). Гэта вызначае больш спрыяльныя ўмовы для сельскай гаспадаркі і развіцця інфраструктуры.
Поўнач Фінляндыі захоплівае субарктычны клімат. На захадзе ЕС распаўсюджаны марскі клімат, у цэнтральнай і ўсходняй частцы — пераходны, з меншай колькасцю ападкаў і больш халоднай зімой. На поўдні ЕС дамінуесубтрапічныміжземнаморскі клімат, які мае цёплае і сухое лета, а таксама дажджлівую і не вельмі халодную зіму. У ім знаходзяцца амаль усе еўрапейскія курорты.
Распаўсюджанне карысных выкапанняў цесна звязана з тэктанічнай будовай тэрыторыі ЕС: яна вельмі неаднародная, таму ў ЕС знаходзіцца вялікі спектр розных мінеральных радовішчаў. У агульным, пачынаючы з 80-х гадоў апошняга стагоддзя, краіны Еўропы (а потым і ЕС) праводзяць палітыку адыходу ад здабыўнай і арыентаванай на яе прамысловасці.
Радовішчы нафты і прыроднага газу не вельмі распаўсюджаны на тэрыторыі ЕС, але значныя запасы знаходзяцца на шэльфеПаўночнага мора (Нідэрланды), дзе выкарыстоўваюцца сумесна з Нарвегіяй. Шмат менш значныя радовішчы знойдзены ў Італіі і Францыі. Зразумела, што нафты і газу, якія здабываюцца, не хапае для прамысловасці, таму ЕС купляе іх у Расіі, Алжыры, Лівіі і Нарвегіі.
Вугаль распаўсюджаны ў Нямеччыне (Ахен,Рур) і Польшчы (Сілезія). З усіх пералічаных радовішчаў зараз выкарыстоўваецца толькіВерхнесілезскі ў Польшчы, але і ён знаходзіцца ў крызісным становішчы. ЕС не забяспечвае сябе вуглем, таму яна вымушана купляць яго ў Расіі. Адметна, што Нямеччына з’яўляецца міравым лідарам па агульных запасах бурага вугля.
Экалогія ў Еўрасаюзе пастаянна паляпшаецца, у асноўным, дзякуючы належным адносінам урада да яе. Але экалагічныя праблемы ўсё роўна існуюць, і выкліканы яны, галоўным вобразам, высокай шчыльнасцю насельніцтва і прамысловай нагрузкай на тэрыторыю.
Выкіды серы, азоту, діаксіду вугляроду ў атмасферу
Гэта прычынакіслотных дажджоў, часткова — дэградацыі глебаў, пашкоджання жылога фонду, транспарту і маёмасці. Найбуйнейшыя эмісіі, ў асноўным, сустракаюцца ў старапрамысловых раёнах, напрыклад, французскаяЛатарынгія альбо «Чорная Англія». Металургія, цеплаэнергетыка і хімічная прамысловаць з’яуляюцца аднымі з іх галоўных прычын.
Экалагічная сітуацыя найгоршая ўБалтыйскім моры, трохі лепей яна ўМіжземным іПаўночным морах. Забруджванню спрыяе вялізная сетка партоў, марскіх маршрутаў, трубаправодаў, якія праходзяць праз моры.
Шматлікае насельніцтва ЕС вымушае спраўляцца і з смеццем, якое яно вырабляе. Амаль да апошніх гадоў яго захоўвалі на звалках або палілі. Зараз ўсё больш і больш смецця трапляе на перапрацоўку.
У рамках ЕС важная роля належыць Суду ЕС. Рэгламент Суда ЕС зацверджаны Саветам ЕС. Прызнанне абавязковай юрысдыкцыі гэтага Суда — адна з умоў членства ў ЕС. Суд ЕС ўпаўнаважаны: рэгуляваць міждзяржаўныя спрэчкі; ануляваць дзеянне заканадаўчых актаў і рашэнняў, якія прымаюцца іншымі галоўнымі органамі, ЕС абавязваць дзяржавы — удзельніцы ЕС выконваць узятыя на сябе абавязкі; даваць тлумачэнне нормаў права ЕС. Ісцамі ў Судзе могуць выступаць дзяржавы-удзельніцы ЕС, нацыянальныя судовыя органы, юрыдычныя і фізічныя асобы. Рашэнні Суда маюць абавязковую для бакоў сілу.
Нягледзячы на тое, што для ўсіх удзельніц ЕС дзейнічаюць адзіныя патрабаванні, узровень эканамічнага развіцця з’яўляецца розным. НайбольшыВУП фарміруецца ў наступных краінах: Германія, Францыя, Італія, Іспанія. Да выхаду Вялікабрытаніі з ЕС яна таксама была ў спісе перадавых краін саюза[3].
Стварэнне адзінай еўрапейскай валюты стала афіцыйнай мэтай Еўрапейскай эканамічнай супольнасці ў1969 годзе. Аднак, толькі пасля складанняМаастрыхцкага дагавора ў1993 годзе дзяржавы-члены былі юрыдычна абавязаныя зладзіць валютны саюз не пазней за1 студзеня1999 года. У гэты дзень еўра быў прадстаўлены сусветнаму фінансаваму рынку ў якасці разліковай валюты 11 з 15 на той момант краін — членаў саюза. 1 студзеня2002 года былі ўведзены ў наяўны зварот банкноты і манеты ў 12 краінах ЕС, якія склалі, такім чынам, гэтак званую Еўразону. На сёння Еўразона ўключае ў сабе 20 краін, апошняй з якіх з’яўляецца Харватыя, якая перайшла на еўра 1 студзеня2023.