Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Дэльта Ганга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спадарожнікавы здымак дэльты Ганга

ДэльтаГанга — самая буйнаядэльта ў свеце, размешчана ў гістарычным рэгіёнеБенгалія. Складаецца з больш за 240 рэк і ўтвараецца ў выніку зліцця асноўных рэкГанга іБрахмапутры.

Дэльта Ганга мае формутрохвугольніка і пакрывае плошча ў 105 640 км², ці ўдвая больш дэльтыМісісіпі. Басейн рэк, якія ўпадаюць уІндыйскі акіян у дэльце Ганга, ахопліваеІндыю,КНР,Бутан,Непал іБангладэш. Дэльта Ганга падзяляецца на ўсходнюю (больш актыўную) і заходнюю (меней актыўную) частку. Яна складаецца з лабірынта рэчышчаў, балот, азёр і заліўных астравоў.Нацыянальны парк Сундарбан, у якім размешчаны самы вялікімангравы лес у свеце, з’яўляецца часткай дэльты Ганга.

Нягледзячы на рыскіпаводак іцыклонаў, у дэльце Ганга пражываюць больш 145 мільёнаў чалавек. Паміж1961 і1991 гадамі ад гэтых прыродных з’яў загінула звыш 700 тысяч чалавек.

Зноскі

⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Дэльта_Ганга&oldid=4424942"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp