Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Дунша

20°41′09″ пн. ш. 116°47′33″ у. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дунша
кіт. 東沙島
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча1,74 км²
Размяшчэнне
20°41′09″ пн. ш. 116°47′33″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Дунша (Кітай)
Дунша
Дунша
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дунша (кіт.:東沙島), абоПратас (кіт.:東沙群島) —каралавыатол на поўначыПаўднёва-Кітайскага мора. Уваходзіць у складТайваня. На атол таксама прэтэндуеКітайская Народная Рэспубліка. Агульная плошча — 1,74 км².

Геаграфія

[правіць |правіць зыходнік]

Атол Дунша месціцца ў 241 км на паўднёвы ўсход ад узбярэжжакітайскай правінцыіГуандун, 320 км на паўднёвы ўсход адГанконга і ў 426 км на паўднёвы захад ад паўднёвага ўзбярэжжаТайваня. Уяўляе сабою групу невялікіхастраўкоў ірыфаў, што атачаюць шырокуюлагуну (64 га). Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 21,7°C у студзені да 29,6°C у ліпені. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1346,3 мм.

Прырода

[правіць |правіць зыходнік]
Берагі

Адносна невялікая часткасушы, што ўзвышаецца над узроўнеммора, пакрытахмызнякамі ідрэвамі. Астатняя суша вельмі нізкая, падчастайфунаў затапляецца, складаецца з белых пясчаныхводмеляў. Найбольш каштоўныя абразчыкіфлорысунічнае дрэва,какосавая пальма, дзікішпінат.

Наземнаяфаўна бедная, прадстаўленаказуркамі,малюскамі і марскіміптушкамі. Значна болей багатая навакольная падводная фаўна.Каралавыя рыфы Дунша насяляюць каля 500 відаўрыб, тут шматкрабаў іігласкурых.

У2007 г. атол Дунша быў абвешчанынацыянальным паркам, яго прырода знаходзіцца пад аховай.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Лічыцца, што першаяпісьмовая ўзгадка пра атол Дунша з'явілася ўXV ст. у запісах экспедыцыіЧжэн Хэ . У1712 г. ён быў фармальна далучаны даімперыі Цын. У 1860-я гг.брытанская каланіяльная адміністрацыяГанконга разглядала план анексіі астравоў для будаўніцтвамаяка.

Кітайскія рыбакі пачалі асвойваць атол у другой паловеXIX ст. Яны здабывалірыбу іводарасці. Аднак у1907 г. Дунша быў захопленыяпонскім прамыслоўцам Нісідзава Ёсіхару, які зруйнаваў пабудовы кітайскіх рыбакоў і збіраўся пачаць здабычуфасфатаў. Толькі пасля двухгадовых дыпламатычных перагавораў уладыГуандуна здолелі выкупіць атол за 150 тысяч срэбраныхдолараў.

ПасляII Сусветнай вайны Дунша ўвайшоў у складТайваня. Тут быў размешчаны ваенны гарнізон. Прысутнасць ваенных захоўваецца нягледзячы на абвяшчэнне атола ў2007 г.нацыянальным паркам.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Дунша&oldid=4651085"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp