Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Джота дзі Бандонэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі зДжота)
Джота
італ.:Giotto di Bondone
Фатаграфія
Статуя Джота ў Фларэнцыі
Імя пры нараджэнніДжота дзі Бандонэ
Дата нараджэння1267[1], 1276[1] ці 1266[2]
Месца нараджэння
Дата смерці8 студзеня1337(1337-01-08)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
БацькаBondone[d]
Род дзейнасцімастак, архітэктар, скульптар, мастак-манументаліст, дызайнер
Жанррэлігійнае мастацтва[d][6], алегорыя[d][6] і міфалагічны жывапіс[d][6]
Мастацкі кірунакПротарэнесанс[3] і готыка[3]
УплыўЧымабуэ[7]
Уплыў наТадэа Гадзі, Бернарда Дадзі[3], Puccio Capanna[d], Ottaviano da Faenza[d], Pace di Bartolo[d], Guglielmo da Forli[d][8], П'етра Ларанцэці[9], Stefano Fiorentino[d], Сімонэ Марціні, П'етра Каваліні, Giovanni Baronzio[d], Parente di Giotto[d], Maestro delle Vele[d] і Maestro Espressionista di Santa Chiara[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джота дзі Бандонэ, Джота (італ.:Giotto di Bondone; 1266 або1267, Коле-ды-Веспіньяна(?),Італія —8 студзеня1337) — італьянскі жывапісец, прадстаўнікПротарэнесансу.

Біяграфія

[правіць |правіць зыходнік]

Нарадзіўся каля1267 года меркавана недалёка ад мястэчкаВік’ё, размешчанага на ўсход адФларэнцыі, у вёсцы Кале ды Веспіньяна. Ёсць і іншыя здагадкі аб даце нараджэння Джота аж да 1275 года.Вазары сцвярджаў, што Джота нарадзіўся ў 1276 годзе. Але найбольш верагодна, што мастак памёр у 1337 (паводлеАнтоніа Пучы (англ.) (бел.) ва ўзросце сямідзесяці гадоў. Бацька будучага мастака насіў імя Бандоне (пам. 1311/1313) і быў селянінам. Пазней Джота набыў у Веспіньяна землі і дамы. Па іншай версіі Джота нарадзіўся ў Фларэнцыі, у прыходзе царквыСанта-Марыя-Навэла (руск.) (бел., у квартале Святога Панкрата. Неаднаразова ў фларэнційскіх дакументах мастак згадваецца якdel popolo di Santa Maria Novella. Яго ж бацька, па гэтай версіі, быў кавалём. Імя Джота, магчыма, скарачэнне ад Анджыялота альбо Амбраджота.

Вучыўся, магчыма, у майстэрніЧымабуэ. Працаваў пераважна ўПадуі іФларэнцыі.

Па словах жа Вазары, Чымабуэ і Джота разам працавалі над фрэскавымі роспісамі ўцаркве Сан-Франчэска (руск.) (бел., уАсізі, і другі перасягнуў першага.

У адным з дакументаў 1301 года Джота названы ўладальнікам дома ў Фларэнцыі. Да гэтага часу Джота ужо ўступіў у шлюб. Імя жонкі — Чыута ды Лапа дэль Пела. У іх было восем дзяцей, адзін з сыноў стаў жывапісцам.

Творчасць

[правіць |правіць зыходнік]
Мадонна з дзіцем. 1325—1330.Нацыянальная галерэя мастацтва,Вашынгтон

3 імем Джота звязаны паварот у развіцці італьянскага жывапісу, яго разрыў з сярэдневяковымі канонамі і традыцыямі італа-візантыйскага мастацтва XIII ст. Знаёмства з познаантычным жывапісам і твораміП’етра Каваліні вызначыла далейшае развіццё творчасці Джота.

У 1304-06 г. ён стварыў вядомыя размалёўкікапэлы дэль Арэна (Скравеньі) уПадуі. Размешчаныя на сценах капэлы ў тры ярусы размалёўкі перадаюць гісторыю жыцця Марыі і Хрыста ў выглядзе шэрагу драматычных эпізодаў. Захаванне ў кожнай кампазіцыі адзінства часу і месца, энергічная пабудова аб'ёмаў і прасторы, прастата сітуацый і пластычная выразнасць жэстаў, светлы, святочны каларыт робяць размалёўкі ввдатным творам протарэнесансавага жывапісу Італіі.

Капліца дэль Арэна ўяўляе сабой прамавугольнае ў плане памяшканне, перакрытае цыліндрычным скляпеннем, яе гладкія сцены пазбаўлены архітэктурных чляненняў. Джота звяртаецца да абрамлення кампазіцый арнаментаванымі бардзюрамі, што надае ім выгляд старонак вялікай кнігі з мініяцюрамі. Суадносныя, але незалежныя адзін ад аднаго сюжэты пакрываюць усе сцены будынка.

Цыкл пачынаецца з «Выгнання Іакіма з храма (польск.) (бел.» — падзеі, звязанай з нараджэннем Марыі. Затым паказаны эпізоды з жыцця Багародзіцы і Хрыста. Завяршаецца цыкл «Сашэсцем Святога Духа (польск.) (бел.», што сімвалізуе ролю царквы ў распаўсюджанні Свяшчэннага Пісання. Над уваходам размешчанафрэска «Страшны суд (польск.) (бел.», на супрацьлеглым баку — «Дабравешчанне (польск.) (бел.». На сценах з правага і левага бакоў выявы ідуць у тры ярусы. Евангельскія сюжэты трактуюцца ў іх як рэальныя падзеі, увасабляючы сапраўдныя пачуцці людзей. Сакральнае адыходзіць на другі план, бо перад мастаком стаіць задача паказаць звычайнае жыццё ва ўсім багацці яго праяўленняў: дабрыня і спагада, высакародства і пакорлівасць, смутак і адчай, пакуты, гнеў, здрада.

Вылучаюцца фрэскі «Вяртанне Іакіма да пастухоў (польск.) (бел.», «Уцёкі ў Егіпет», «Сустрэча Марыі і Лізаветы (польск.) (бел.», «Уваскрашэнне Лазара (польск.) (бел.», «Бічаванне Хрыста (польск.) (бел.». У рухах, дзеяннях, выразах твару герояў няма і намёку на містычнасць, цуд, ірацыянальнасць, яны страчваюць гістарычную манументальнасць, што пацвярджае адыход мастака ад традыцый сярэдневякоўя. I хаця фігуры ў сцэнах падаюцца на пярэднім плане, а ўсе падзеі адбываюцца быццам бы на вачах гледача, Джота, безумоўна, аперыруе ўжо новымі, рэнесанснымі паняццямі і катэгорыямі. У гэтым сэнсе паказальныя кампазіцыі «Аплакванне Хрыста (польск.) (бел.» і «Пацалунак Іуды (руск.) (бел.». Супрацьпастаўляючы высакародны і ўзвышаны профіль Хрыста з брыдкім, нават агідным профілем Іуды, мастак дабіваецца глыбіні перадачы ўнутранай псіхалагічнай напружанасці, якая стане здабыткам майстроў Адраджэння. У фрэсцы «Аплакванне Хрыста» фігура святога Іаана вылучаецца пластычнай завершанасцю. Галава і рукі святога проціпастаўляюцца аб'ёму цела. Спадаючыя складкі плашча падкрэсліваюць, але не паўтараюць жэст адчаю шырока раскінутых і адведзеных назад рук. Настрой жалю і пакорлівасці знаходзіць вышэйшае ўвасабленне ў звернутым да Хрыста твары, у напружаным позірку святога.

  • Нараджэнне Маці Боскай
    Нараджэнне Маці Боскай
  • Уцёкі ў Егіпет
    Уцёкі ў Егіпет
  • Пацалунак Іуды
    Пацалунак Іуды

У пачатку XIV стагоддзя Джота дзі Бандоне выканаўразмалёўкі (італ.) (бел. ў царкве Бадзія (1300-02, Фларэнцыя), а таксама некалькі алтарных абразоў, сярод якіх найбольш вядомы «Мадонна Аньісанці (польск.) (бел.» (1310-20, Фларэнцыя). У размалёўкахкапэл Перуцы (каля 1320) іБардзі (руск.) (бел. (1320-25) у фларэнційскайцаркве Санта-Крочэ дасягнуў арганічнай сувязі з архітэктурай, стрыманасці каларыту і манументальнасці вобразаў.

Тут Джота дэманструе новы ўзровень майстэрства. У роспісах расказваецца абсвятым Францыску (капліца Бардзі),Іаане Хрысціцелю іІаане Евангелісту (капліца Перуцы). Нават няўдалыя абнаўленні і рэстаўрацыі (асабліва ў XIX ст.) не скажаюць яснасці і гарманічнасці вобразаў, пластычнай дасканаласці выяў. У адрозненне ад падуанскага цыкла ў выявах капліцы Перуцы архітэктурная пластыка адыгрывае дамінуючую ролю. Яна ўтварае вялікія прасторы вакол фігур або парознаму асветленыя фоны. Каларыт фрэсак мяккі, а размешчаныя на плоскасці групы фігур акрэслены свабоднай гульнёй святлоценявых пераходаў. Сцэны з паданняў аб святым Францыску ў капліцы Бардзі атрымалі велічную і спакойную трактоўку. Архітэктура адступае на другі план, пераўтвараючыся ў фон, абрамленне прасторы, у якой існуюць чалавечыя пачуцці.

  • Фрагмент роспісу капэлы Бардзі
    Фрагмент роспісу капэлы Бардзі
  • Фрагмент роспісу капэлы Перуцы
    Фрагмент роспісу капэлы Перуцы
Званніца сабора Санта-Марыя дэль Ф'ёрэ ў Фларэнцыі

Інтэлектуальны характар пошукаў Джота тлумачыцца яго цікавасцю да іншых мастацтваў. Гэта заклала асновы фундаментальнага для эпохі Адраджэння паняцця ўніверсальнасці. Майстар працаваў не толькі як жывапісец, але і як архітэктар, скульптар. Па яго праекце была пабудавана кампаніла (званіца) фларэнційскага сабора Санта-Марыя дэль Ф'ёрэ (будаўніцтвава пачата ў 1334). Аднак дасягненні Джота ў жывапісе пераўзыходзяць астатнія.

Зноскі

  1. абhttps://www.nationalgallery.org.uk/artists/giotto
  2. abART
  3. абвгдMurray P. J.Giotto //Encyclopædia Britannica
  4. абGrove Art Online /J. Turner[Oxford, England],Houndmills, Basingstoke, England,New York:OUP, 1998.
  5. Find a Grave — 1996.
  6. абвRKDartists
  7. https://medium.com/@danielledemoraes21/cimabue-il-maestro-di-giotto-5efed21bfc28
  8. Boskovits M.GIOTTO di Bondone //Dizionario Biografico degli Italiani — 2001. — Vol. 55.
  9. autori variEnciclopedia dell'Arte MedievaleRoma:Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1990.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Лазука, Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010.ISBN 978-985-01-0894-4
  • Previtali, G. Giotto e la sua bottega. Milano. 1967.


commons:Джота дзі Бандонэ наВікісховішчы


⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Генеалогія і некрапалістыка
BAVADV11349444ADV11433714 ·BIBSYS90266850 ·BNCa10092948 ·BNEXX893056 ·BNF11943568d ·CiNiiDA01594658 ·CONOR17042787 ·GND118539477 ·GTAA84006100954 ·ICCUCFIV023311 ·ISNI0000000121251587 ·LCCNn81071909 ·LNB000058602 ·NDL00440981 ·NKCjn19990002696 ·NLA35126164 ·NLG262731 ·NLPa0000001185219 ·NSK000036974 ·NTA069526494 ·NUKATn97700218 ·PTBNP217744 ·LIBRIS188261 ·SUDOC027381668 ·VIAF27073355 ·ULAN500010766
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Джота_дзі_Бандонэ&oldid=4956148"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp