Да́рувар (харв.:Daruvar) —горад у цэнтральнай Харватыі, Знаходзіцца ўБ'елаварска-Білагорскай жупаніі. У2011 годзе — 11.633 жыхароў.
Паселішча на месцы сучаснага мястэчка з'явілася да нашай эры.Кельцкія плямёны жылі каля гарачых лячэбных крыніц у Даруварскай даліне.
У складзеРымскай імперыі мясцовыя кельты мелі аўтаномію, іх сталіца называлася Аква Балісае (Aqua Balissae) і знаходзілася на месцы сучаснага Дарувара. Горад і гарачыя крыніцы неаднаразова наведвалі імператары.
УVII стагоддзі рэгіён засялілі славяне. Горад даXVIII стагоддзя быў вядомы пад рознымі назвамі — Падбор'е, Топліцы, Дабракуча.
У1543 годзе мястэчка захапілі туркі і ператварылі ў турэцкі ўмацаваны пункт на граніцы з імперыяйГабсбургаў. У1699 годзе туркі былі выбіты аўстрыйскай арміяй.
У1771 годзе Падбор'е і ваколіцы сталі ўласнасцю князяАнтуна Янковіча. Ён пераназваў Падбор'е ў Дарувар (адвенгерскага «Daru» —журавель) і мэтанакіравана заняўся стварэннем вакол лячэбных крыніцкурортнай інфраструктуры.
У1837 годзе Дарувар атрымаў статусвольнага каралеўскага горада. У1856 годзе была заснавана першая школа. У1866 годзе пачала працаваць школа для дзяўчынак.
Падчас вайны за незалежнасць Харватыі ў1990-х гадах у ваколіцах адбываліся баі, якія нанеслі Дарувару значную шкоду. З горада сышло шматсербскага насельніцтва, якое да вайны складала 33,47%. Поасля заканчэння вайны разбураныя будынкі былі адноўлены.
У горадзе дзейнічае касцёл і Зала царства сведкаў Еговы.
- Мінеральныя крыніцы. Санаторыі на крыніцах прыцягваюць шмат турыстаў.
- Царква Св. Тройцы (1764)
- Сербская праваслаўная царква (XVII ст.)
- Замак князя Янковіча (1777)