Даліна Цароў (араб. وادي الملوك,Wādī al-Mulūk), таксама вядомая якДаліна Царскіх Брам (араб.وادي أبواب الملوكWādī Abwāb al-Mulūk) —даліна ўЕгіпце, дзе за перыядНовага царства (прыкладна 500 гадоў зXVI стагоддзя да н.э. паXI стагоддзе да н.э.) былі пабудаваны грабніцы для пахаванняфараонаў —цароўСтаражытнага Егіпта, — а таксама шэрагу іх высокапастаўленых чыноўнікаў. Даліна размешчана на заходнім беразеНіла, насупраць горадаФівы (сучасныЛуксор). Складаецца з дзвюх далін: Усходняй даліны, дзе знаходзіцца большасць грабніц, і Заходняй даліны.
Гэта тэрыторыя з канца XVIII стагоддзя стала цэнтрамархеалагічных іегіпталагічных даследаванняў, і дагэтуль яе грабніцы і пахаванні працягваюць прыцягваць увагу даследчыкаў. У наш час даліна стала адным з самых вядомых і знакамітых археалагічных месцаў у свеце дзякуючы адкрыццю неразрабаванай грабніцыТутанхамонаKV62 (падагрэтаму газетнымі чуткамі пра «праклён фараонаў») і . У1979 годзе, разам з рэшткамі Фіванскага некропаля, даліна была прызнанаЮНЕСКАСусветнай спадчынай.