Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Давід Сасолі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Давід Марыя Сасолі
італ.:David Sassoli
Сцяг СтаршыняЕўрапарламентаСцяг
3 ліпеня2019 —11 студзеня2022
ПапярэднікАнтоніа Таяні
ПераемнікРаберта Мецола
Сцяг Кіраўнік дэлегацыіДП у ЕўрапарламенцеСцяг
1 ліпеня2009 —1 ліпеня2014
Папярэднікпасада заснавана
ПераемнікПатрыцыя Тоя
Сцяг Дэпутат Еўрапейскага парламента адЦэнтральнай Італіі[en]Сцяг
7 чэрвеня2009 —11 студзеня2022

Нараджэнне30 мая1956(1956-05-30)[1][2]
Смерць11 студзеня2022(2022-01-11)[4][5](65 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнніітал.:David-Maria Sassoli
Партыя
Адукацыя
Дзейнасцьпалітыка
Месца працы
АўтографВыява аўтографа
Сайтdavidsassoli.com(італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Давід Марыя Сасолі (італ.:David-Maria Sassoli;30 мая1956,Фларэнцыя,Італія —11 студзеня2022,Авіяна,Італія) — італьянскіпалітык іжурналіст, членДэмакратычнай партыі. ЧленЕўрапейскага парламента з 2009 года[8]. Абраны ягостаршынёй 3 ліпеня 2019 года[9].

Біяграфія

[правіць |правіць зыходнік]

Журналісцкая кар’ера

[правіць |правіць зыходнік]

Нарадзіўся ўФларэнцыі ў 1956 годзе. На працягу1970-х гадоў вывучаўпалітычныя навукі ваўніверсітэце Фларэнцыі. Пачынаў сваю журналісцкую кар’еру, супрацоўнічаючы з невялікімі мясцовымі газетамі іінфармацыйнымі агенцтвамі, а пасля перайшоў у рымскую рэдакцыю газетыIl Giorno. 3 ліпеня 1986 года ўвайшоў у рэестр прафесійных журналістаў.

У 1992 годзе ён стаў рэпарцёрам навін для TG3 і тады жа супрацоўнічаў зМікеле Сантора для некаторых тэлевізійных праграм, напрыклад «Il rosso e il nero» («Чырвоны і чорны») і «Tempo reale» («Real Time»). У 1996 годзе ён вёў праграму «Cronaca in diretta» («Жывое высвятленне»). Праз некалькі гадоў Давід Сасолі быў прызначаны вядучым TG1, дзе стаў адным з найбольш вядомых і папулярных журналістаў у Італіі[10]. У 2007 годзе, калі Джані Рыёта быў прызначаны новым дырэктарам TG1, Сасолі стаў яго намеснікам[11].

Палітычная кар’ера

[правіць |правіць зыходнік]
Давід Сасолі ў 2010 годзе.

У 2009 годзе Давід Сасолі пакінуў сваю журналісцкую кар’еру для паходу ў палітыку, стаўшы членам левацэнтрысцкайДэмакратычнай партыі (ДП). Балатаваўся на выбарах у Еўрапарламент 2009 года ў акрузе Цэнтральная Італія. 7 чэрвеня 2009 года ён быў абраны членам Еўрапейскага парламента з 412502 асабістымі прэферэнцыямі[12], атрымаўшы найбольшую падтрымку выбаршчыкаў у сваёй выбарчай акрузе[13]. З 2009 па 2014 год ён займаў пасаду лідара Дэмакратычнай партыі ў парламенце.

9 кастрычніка 2012 года Сасолі абвясціў пра свой удзел у праймерыз левацэнтрыстаў, якія мелі на мэце вылучэнне адзінага кандыдата на выбарах мэраРыма на муніцыпальных выбарах 2013 года. Ён заняў другое месца з 26 % галасоў, саступіўшы сенатаруІньяцыа Марына, які атрымаў 55 %, і апярэдзіў колішняга міністра сувязіПаола Джэнцілоні. Пазней Марына быў абраны кіраўніком горада, перамогшы правага прэзідэнтаДжавані Алемана[14].

На выбарах у Еўрапейскі Парламент 2014 года Сасолі быў пераабраны ў Еўрапарламент з 206 170 прэферэнцый[15]. Выбары характарызаваліся вялікай падтрымкай Дэмакратычнай партыі, якая атрымала 41 % галасоў выбаршчыкаў[16].

1 ліпеня 2014 года Сасолі быў абраны віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага парламента 393 галасамі, што зрабіла яго другім найбольш падтрыманым кандыдатам-сацыялістам[17][18]. Акрамя выканання заданняў камітэта, ён з’яўляўся членам міжрэгіянальнай групы Еўрапейскага парламента па пытаннях надзвычайнай беднасці і правоў чалавека[19].

Старшыня Еўрапейскага парламента

[правіць |правіць зыходнік]

На выбарах у Еўрапейскі парламент 2019 года ў Італіі Давід Сасолі быў пераабраны ў Еўрапейскі парламент з 128 533 галасамі[20]. 2 ліпеня 2019 года ён быў запрапанаваныПрагрэсіўным альянсам сацыялістаў і дэмакратаў (S&D) як новыСтаршыня Еўрапейскага парламента[21]. На наступны дзень Сасолі быў абраны кіраўніком на выбарах 345 галасамі (пры неабходных 334-х), замяніўшы на пасадзеАнтоніа Таяні[22][23]. Ён стаў сёмым італьянцам, які заняў гэтую пасаду.

Асабістае жыццё

[правіць |правіць зыходнік]

Давід Сасолі быў жанаты з Алесандрай Вітарыні. Меў двух дзяцей: Джуліа і Лівію[24]. З’яўляўся заўзятарам футбольнай каманды«Фіярэнціна» са свайго роднага горада.

Быў актыўным членамArticolo 21, liberi di… («Артыкул 21, свабодны для …»), італьянскай асацыяцыі, заснаванай 27 лютага 2001 года з мэтай прасоўвання канстытуцыйнага прынцыпусвабоды слова. У яе склад уваходзяць журналісты, пісьменнікі, дырэктары і юрысты.

Зноскі

  1. Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöterПраверана 3 ліпеня 2019.
  2. David Sassoli // Munzinger PersonenПраверана 9 кастрычніка 2017.
  3. David-Maria SASSOLIПраверана 3 ліпеня 2019.
  4. Morto David Sassoli, presidente del Parlamento europeo: era ricoverato per una malattia che aveva colpito il sistema immunitarioRoma:GEDI Gruppo Editoriale, 2022. — ISSN0390-1076;2499-0817Праверана 11 студзеня 2022.
  5. Zemřel předseda Evropského parlamentu David SassoliČeská televize, 2022.Праверана 11 студзеня 2022.
  6. https://www.dw.com/es/muere-presidente-del-parlamento-europeo-david-sassoli/a-60384284Праверана 11 студзеня 2022.
  7. http://www.tusciaweb.eu/2022/01/sua-volonta-david-sassoli-sara-sepolto-al-cimitero-sutri/
  8. David Maria Sassoli — Member of the European Parliament
  9. David Sassoli elected European Parliament president
  10. La partita di David Sassoli. All’Europarlamento si vota il presidente(нявызн.)(недаступная спасылка).Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2021.Праверана 16 кастрычніка 2021.
  11. Archivio Rai Uno
  12. Berlusconi fallisce l’obiettivo tre milioni Nell’Idv De Magistris batte Di Pietro
  13. Europee: le preferenze raccolte dai candidati del PdАрхівавана 3 ліпеня 2019.
  14. "Elezioni Comunali 2013, Liste e risultati: Roma".La Repubblica. 2013-06-10. Праверана2013-06-10.
  15. ELEZIONI EUROPEE 2014 LISTE E CANDIDATI
  16. Renzi stravince il «derby» con Grillo. Pd al 40,8 %, M5S 20 punti indietro
  17. I nuovi vicepresidenti del Parlamento europeo
  18. David Sassoli VICEPRESIDENTE DEL PARLAMENTO EUROPEO E MEMBRO BURO & TRANАрхівавана 3 ліпеня 2019.
  19. Members European Parliament Intergroup on Extreme Poverty and Human Rights.
  20. Speciale Elezioni Europee — Liste, candidati ed eletti in Italia
  21. Parlamento Ue, i socialisti candidano David Sassoli come presidente
  22. "Italian chosen as European Parliament president". BBC. 2019-07-03. Праверана2019-07-03.
  23. Президентом Європарламенту став представник Італії Давид Сассолі
  24. Biografia di David Sassoli

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Фота, відэа і аўдыё
Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Генеалогія і некрапалістыка
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Давід_Сасолі&oldid=4760955"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp