Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Давід Луіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Давід Луіс
Агульная інфармацыя
Поўнае імяДавід Луіс Марэйра Марынья
Нарадзіўся22 красавіка1987(1987-04-22)[1][2][…](38 гадоў)
Грамадзянства Бразілія
Рост189 см
Вага84 кг
Пазіцыяабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубБразіліяФламенгу
Нумар23
Маладзёжныя клубы
1999—2001БразіліяСан-Паўлу
2001—2005БразіліяВіторыя Салвадор
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007БразіліяВіторыя Салвадор26 (1)
2007 ПартугаліяБенфіка10 (0)
2007—2011ПартугаліяБенфіка72 (4)
2011—2014АнгліяЧэлсі81 (6)
2014—2016ФранцыяПары Сен-Жэрмен56 (3)
2016—2019АнгліяЧэлсі79 (5)
2019—2021АнгліяАрсенал53 (3)
2021—БразіліяФламенгу
Нацыянальная зборная[* 2]
2007БразіліяБразілія (да 20)2 (0)
2010—2017БразіліяБразілія57 (3)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
ЗолатаБразілія 2013
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 жніўня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчамЛуіс.

Давід Луіс Марэйра Марынью (парт.:David Luiz Moreira Marinho; нар.22 красавіка1987,Дыядэма,Бразілія) —бразільскі футбаліст, абаронца клуба«Фламенгу». Ігрокнацыянальнай зборнай Бразіліі (2010—2017).

Клубная кар’ера

[правіць |правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў клубе«Віторыя». Ва ўзросце 16 гадоў дэбютаваў у аснове каманды і хутка стаў іграком асноўнага складу клуба. У 2006 годзе Давід Луіс дапамог «Віторыі» выйсці ўСерыю А, чым прыцягнуў увагу некалькіх клубаў у краіне і за мяжой.

31 студзеня 2007 года Давід Луіс, на правах арэнды, перайшоў у партугальскі клуб«Бенфіка», які шукаў заменуРыкарду Рошы, які сышоў у«Тотэнхэм Хотспур»[4]. Давід дэбютаваў у складзе каманды ў матчы 1/16Кубка УЕФА супраць французскага«Пары Сен-Жэрмен», замяніўшы траўмаванагаЛуізана. «Бенфіка» трывала паражэнне ў матчы з лікам 1:2, але выйшла ў наступны раўнд, перамогшы з агульным лікам 4:3. Па заканчэнні сезона Давід Луіс падпісаў 5-гадовы кантракт з «Бенфікай». Партугальская клуб выплаціў «Віторыі» 500 тысяч еўра за абаронцу. Аднак у новым сезоне Луіс правёў толькі 13 гульняў, часцяком прайграючы канкурэнцыю партнёрам па камандзе.

1 лютага 2011 года Давід Луіс стаў іграком«Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[5]. 6 лютага 2011 года Луіс дэбютаваў за лонданскі «Чэлсі», выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы супраць«Ліверпула».

23 мая 2014 года, «Чэлсі» і французскі клуб«Пары Сен-Жэрмен» абвясцілі аб пагадненні на нераход Луіса ў парыжскі клуб. Дамова былаканчаткова зацверджана 10 чэрвеня, калі адчынілася трансфернае акно. Як паведамляецца, сума ўгоды склала да 40 мільёнаў фунтаў, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам для абаронцы[6].

Улетку 2016 года новы галоўны трэнер парыжанУнаі Эмеры павідаміў Давіду Луісу, што той не будзе мець месца ў аснове каманды ў новым сезоне.31 жніўня 2016 года Давід Луіс вярнуўся ў «Чэлсі» за 34 млн фунтаў[7].

У жнўні 2019 года перайшоў у лонданскі«Арсенал»[8]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2021 года.

У верасні 2021 года вярнуўся ў Бразілію, далучыўшыся да«Фламенгу»[9].

Міжнародная кар’ера

[правіць |правіць зыходнік]

10 жніўня 2010 года Луіс дэбютаваў у складзезборнай Бразіліі ў таварыскай гульні супрацьзборнай ЗША, у якой бразільцы атрымалі перамогу з лікам 2:0.

Дасягненні

[правіць |правіць зыходнік]

Клубныя

[правіць |правіць зыходнік]

«Віторыя»:

«Бенфіка»:

«Чэлсі»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

«Арсенал»:

«Фламенгу»:

Міжнародныя

[правіць |правіць зыходнік]

Бразілія:

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. David Luiz // Transfermarkt — 2000.Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. DAVID LUIZ moreira marinho // Argentine Soccer Database
  3. David Luiz // Transfermarkt — 2000.
  4. Benfica replace Ricardo Rocha. UEFA
  5. Давид Луис подписал контракт с «Челси»Архівавана 3 лютага 2011.. championat.ru
  6. Transfer news: Chelsea and PSG agree terms on transfer of David Luiz. Sky Sports.
  7. Давид Луиз вернулся в «Челси». by.tribuna.com.
  8. «Арсенал» подписал Давида Луиза. by.tribuna.com.
  9. Давид Луиз стал игроком "Фламенго". football.by.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Фота, відэа і аўдыё
Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
Склады зборнай Бразіліі
⛭
Сцяг Бразіліі
⛭
Сцяг Бразіліі
⛭
Сцяг Бразіліі
⛭
Сцяг Бразіліі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Давід_Луіс&oldid=4915406"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp