Гэвін Крыстафер Ньюсам (англ.:Gavin Christopher Newsom; нар.10 кастрычніка1967,Сан-Францыска,Каліфорнія,ЗША) — амерыканскіпалітык ібізнесмен, 40-ыгубернатар Каліфорніі з7студзеня2019, былы 49-ы віцэ-губернатар Каліфорніі (2011—2019) і 42-і мэр Сан-Францыска (2004—2011). СябраДэмакратычнай партыі і магчымы кандыдат напрэзідэнцкіх выбарах 2028 года.
Гэвін Ньюсам нарадзіўся 10 кастрычніка 1967 у Сан-Францыска. Ягоныя бацькі развяліся, калі Гэвіну было тры гады. Маці адна выхоўвала яго і ягоную сястру, працуючы на трох працах[4][5].
Гэвін Ньюсам скончыў Універсітэт Санта-Клары ў 1989 са ступеннюбакалаўрапаліталогіі.
У 1991 пачаў займацца бізнесам, адкрыў вінаробню. Бізнес паступова пашырыўся і ўключаў крамы і кавярні[6][5].
У 2003 стаў мэрам Сан-Францыска, пераабраўся на гэту пасаду яшчэ раз у 2007. Таксама двойчы — у 2010 і 2014 — абіраўся віцэ-губернатарам Каліфорніі. Двойчы быў абраны губернатарам Каліфорніі ў 2018 і 2021[7].
Гэвін Ньюсам выступае супрацьсмяротнага пакарання[8], за большы кантроль над зброяй, якой валодаюць грамадзяне ЗША[9], падтрымлівае права нааборт, людзейЛГБТК+[10] і меры супрацьзменаў клімату[11], а таксама з'яўляецца паслядоўным крытыкамДональда Трампа[12].
Гэвін Ньюсам паводле веравызнаннякаталік. Быў двойчы жанаты, мае чатырох дзяцей[13].
- ↑Gavin Newsom // GeneaStar
- ↑Gavin Newsom // Munzinger PersonenПраверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑Garofoli J.As abortion wars escalate, Nancy Pelosi and Gavin Newsom push back on what it means to be ‘pro-life’ — 2022.Праверана 17 красавіка 2023.
- ↑Former California judge Newsom dies at 84 (англ.). AP News (13 снежня 2018). Праверана 22 студзеня 2026.
- ↑абGuthrie, Julian. Gonzalez, Newsom: What makes them run / From modest beginnings, Newsom finds connections for business, political success (англ.). San Francisco Chronicle. Праверана 22 студзеня 2026.
- ↑Old money backs new liquor shop(нявызн.). San Francisco Chronicle (15 снежня 1991). Праверана 22 студзеня 2026.
- ↑Gavin Newsom easily wins reelection in California a year after recall (англ.). POLITICO (8 лістапада 2022). Праверана 22 студзеня 2026.
- ↑Shafer, Scott. Gov. Gavin Newsom Suspends Death Penalty In California (англ.). NPR (12 сакавіка 2019). Праверана 22 студзеня 2026.
- ↑When masculinity turns 'toxic': A gender profile of mass shootings (англ.) (нявызн.) ?. Los Angeles Times (7 кастрычніка 2019). Праверана 22 студзеня 2026.
- ↑Riedel, Samantha. California Is Officially the First Sanctuary State for Trans Youth (англ.) (нявызн.) ?. Them (30 верасня 2022). Праверана 22 студзеня 2026.
- ↑X. Defying environmentalists, Newsom vetoes bill to block Trump’s Endangered Species Act rollback (англ.) (нявызн.) ?. Los Angeles Times (28 верасня 2019). Праверана 22 студзеня 2026.
- ↑Wright, David. After Newsom trolls Trump in Davos, one of his appearances is blocked | CNN Politics (англ.). CNN (21 студзеня 2026). Праверана 22 студзеня 2026.
- ↑Gavin Newsom's 4 Kids: All About the California Governor's Daughters and Sons (англ.). People.com. Праверана 22 студзеня 2026.