Грэ́цыя (грэч.Ελλάδα),Грэ́чаская Рэспу́бліка (грэч.Ελληνική Δημοκρατία) — краіна, якая знаходзіцца ў паўднёвай частцыБалканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняйЕўропе. Паводле перапісу 2011 года, насельніцтва Грэцыі — 10,8 млн жыхароў.Афіны — сталіца і самы буйны горад у краіне,Фесалонікі — другі па велічыні горад, які часта называюць другой сталіцай.
Грэчаскі паўвостраў, змешчаны на паўднёвым усходзеЕўропы, займае плошчу 131.944 кв. км. Грэцыя размешчаная ў паўднёвай частцы Балканскага паўвострава і на прылеглых да яго і да ўзбярэжжа Малой Азіі астравах. Мяжуе зАлбаніяй,Паўночнай Македоніяй,Балгарыяй іТурцыяй. АбмываеццаМіжземным морам, у тым ліку:Іанічным,Эгейскім морамі, а паўднёвае ўзбярэжжаКрыта —Лівійскім морам. У склад Грэцыі ўваходзіць каля 2 тысяч астравоў, на якія прыходзіцца амаль 20 % усёй краіны.
Тэрыторыя Грэцыі можна ўмоўна падзяліць на тры часткі.
Пелапанес — самы вялікі паўвостраў Грэцыі (плошча — 21,4 тыс. кв. км), злучаны з мацерыковай часткай вузкім Карынфскім перашыйкам (шырыня 5 км), праз які ў канцы 19 стагоддзя быў прарыты канал (даўжынёй 6500 м, шырыня 23,5 м, глыбіня 40 м).
Трэці раён утвараюць астравы Эгейскага мора:Эўбея — другі па велічыні, пасля Крыта, востраў Грэцыі (3,9 тыс.кв.км), злучаны з кантынентам мастом;Лесбас — адзін з буйных астравоў Грэцыі (1,6 тыс.кв.км); Паўночныя Спарады — астравы Скірас, Скапелас, Юра, Іліадрамія і інш. у паўночна заходняй частцы Эгейскага мора;Кіклады — «кіклас» па-грэчаску — «той, што ўтварае кольца», архіпелаг у цэнтральнай і паўднёвай частцы Эгейскага мора (астравыАморгас,Андрас,Сіфнос,Сантарыні,Тымас,Кітнас і інш.);Паўднёвыя Спарады —Дадэканес — архіпелаг з 12 астравоў у паўднёваўсходняй часткі Эгейскага мора, ва ўзбярэжжа Турцыі (астравыРодас,Самас,Астыпалея,Калімнас,Карпатос,Лерас і інш.).
У склад Грэцыі ўваходзіць больш за 2 000 астравоў, ад буйных (Крыт,Эўбея) да дробных (Патмас, Хрысі, Кастэларыза). На іх долю прыпадае каля 20 % усёй грэчаскай тэрыторыі.
Кіклады — знаходзяцца ў цэнтры Эгейскага мора. Цэнтр старажытнай развітой Кікладскай культуры. Тут размешчаны ў асноўным невялікія астравы:Андрас,Наксас,Міканас,Сантарыні.
Дадэканэс — група астравоў, размешчаных на поўдні Эгейскага мора, у берагоў Турцыі, часам таксама іх называюць Паўднёвымі Спарадамі. Гэта важны цэнтр турызму ў Грэцыі. Найбуйнейшы востраў —Родас.
Крыт — найбуйнейшы востраў Грэцыі. Цэнтр старажытнай Крыцкай цывілізацыі. Побач з востравам размешчана мноства невялікіх астраўкоў-спадарожнікаў (Хрысі і г. д.). З поўдня востраў амываеццаЛівійскім морам.
Грэчаскі ландшафт — гэта чаргаванне скалістых, звычайна бязлесных гор, густанаселеных далін, шматлікіх астравоў, праліваў і бухт. Маляўнічыя скалы, пляжы, экзатычныя гроты падаюць велізарныя магчымасці для адпачынку на моры і горнага турызму. Шырокае распаўсюджванне вапнякоў, асабліва ў заходняй частцы краіны, прывяло да фарміравання карставых варонак, пячор, якія надаюць ландшафту своеасаблівае дзікае аблічча і прывабліваюць аматараў выпрабаваць свае сілы ў спелеалогіі. Горныя масівы займаюць амаль чвэрць паверхні тэрыторыі краіны. Гэта пераважна сярэдняй вышыні горы (да 1200—1800 м). Найвышэйшы пункт Грэцыі — гараАлімп (2917 м). Вышэй за 2000 метраў паднімаюцца таксамаПінд,Парнас, горны ланцуг на поўначыПелапанеса і Тайгет. Раўнін мала, засяроджаныя яны ва ўсходняй палове краіны, за выключэннем Пелапанеса, дзе раўніны пераважаюць на заходнім узбярэжжы. Пад лесам і хмызняком каля 44 % тэрыторыі. Нацыянальныя паркі:Вікас-Аос,Мікра-Прэспа,Эта і інш.
На вузкім і гарыстым Грэчаскім паўвостраве не маглі ўтварыцца вялікія рачныя сістэмы. Пераважаюць горныя рэкі, кароткія, бурныя, з маляўнічымі парогамі і вадаспадамі, часта бягучыя да мора ў вузкіх каньёнах. Самая доўгая рака Грэцыі —Альякмон (амаль 300 км). Іншыя буйныя рэкі —Эбрас,Нестас,Стрымон,Вардар,Ахелас. Рэкі не прыдатныя для суднаходства, але гуляюць даволі вялікую ролю як крыніцы энергіі.
У Грэцыі налічаецца звыш 20 азёр плошчай 10-100 км². Самыя буйныя і глыбокія з іх тэктанічнага паходжання. Да іх прыналежаць азёрыТрыхоніс (95,5 км²),Волві (75,6 км²),Вегарытыс (72,5 км²). Шмат карставых азёр. Яны, як правіла, невялікія, сілкуюцца ў асноўным падземнымі водамі. Найбуйнае з іх —Яніна (22 км²).
Грэцыя не валодае значнымі запасамі якіх-небудзь карысных выкапняў. Найбольш распаўсюджаным і здабываемым з’яўляецца лігніт, або слабавуглефікаваны буры вугаль. Ён з’яўляецца галоўным паліўным рэсурсам Грэцыі. У канцы XX стагоддзя ў Эгейскім моры былі знойдзеныя нязначныя запасынафты ігазу. Вядзецца іх распрацоўка.
Адносна багатая Грэцыя руднымі карыснымі выкапнямі. Сярод іхжалезныя,марганцавыя,нікелевыя,хромавыя,медныя і поліметалічныя руды. Значныя запасы баксітаў, абоалюмініевых руд. Паводле ацэнак геолагаў у нетрах Грэцыі залягаюць каля 650 млн.т. гэтай каштоўнай руды, што робіць Грэцыю адным з найбуйнейшых яе здабытчыкаў ў Еўропе.
На тэрыторыі Грэцыі захавалася няшмат відаў дзікіх жывёл і папуляцыі іх невялікія. Гэта звязана са шматтысячагадовай гісторыяй гэтай краіны — больш за 8000 гадоў людзі актыўна палявалі на жывёл і вынішчалі расліны на тэрыторыі Грэцыі. Найбольш распаўсюджаныя тут невялікія жывёлы:зайцы,барсукі і розныя відымышэй.
З прыкладна 5 000 відаў раслін Грэцыі найбольш распаўсюджаныя невялікія расліны і кусты. На паўвостраве Халкідыкі часта сустракаюцца хваёвыя лясы. Распаўсюджаныя кіпарысы і платаны. Узрост некаторых дасягае некалькіх тысяч гадоў. Вельмі распаўсюджаная аліва — адно з каштоўных дрэў Грэцыі і ўсяго Міжземнамор’я.
У цэлым бедная расліннасць Грэцыі тлумачыцца шырокім распаўсюджваннемкоз у Старажытнай Грэцыі, якія абгрызалі кару дрэў, з прычыны чаго тыя гінулі, а дробныя растліны проста вытоптваліся. Існуе нават прымаўка — «Грэцыю з’елі козы».
Аб засяленні тэрыторыі Грэцыі чалавекам сведчать археалагічныя раскопкі, у выніку якіх былі знойдзеныпалеалітычныя стаянкі перыядусярэдняга палеаліту (каля 100 — 40 тысячагоддзяў да н.э.) на тэрыторыі адМакедоніі даЭліды. Да гэтага часу адносіцца чэрапнеандэртальскага чалавека, знойдзены напаўвостраве Халкідыкі. Адной з самых старажытныхнеалітычных стаянак у Грэцыі лічыцца пячораФранхты (грэч.Σπήλαιο Φράγχθι), датаваная 7 тысячагоддзем да н.э., якая сведчыць аб наяўнасці ў яе жыхароў развітога мараходства. У перыяд неаліту (каля сярэдзіны 7 тысячагоддзя да н.э. — 28 стагоддзе да н.э.) насельніцтва Грэцыі асвоіла земляробства, займалася жывёлагадоўляй і вяло аседлы лад жыцця. У гэты перыяд радавы лад, які пачаў складацца яшчэ ў эпоху сярэдняга палеаліту, дасягнуў поўнага развіцця. Неаліт Грэцыі маеанаталійскае паходжанне і прадстаўлены культураміСескла, Дыміні и Ларысы, для якіх былі характэрны ўмацаваныя паселішчы (3000-4000 чалавек) на ўзгорках, з’яўленнемегарона (прамавугольнае памяшканне з вузкай фасаднай стараной і драўлянымі калонамі, у цэнтры якога быў ачаг), чорная і шэрая кераміка разам з паліхромнай керамікай з малюнкамі двух колераў (звычайна чорнага і чырвонага). У 5—4 тысячагоддзях да н.э. з’яўляліся лакальныя варыянты неалітычнай культуры мацерыковай Грэцыі, астравоўЭгейскага мора і асабліваКрыта. На мацерыку і астравах адзначаны перамяшчэнні плямён. У гэты перыяд насельніцтва Грэцыі мела пастаянныя сувязі з паўночнай часткайБалканскага паўвострава, узбярэжжамМалай Азіі іСірыяй.
Культуру Грэцыібронзавага веку (умоўна названуюэгейскай культурай, або крыта-мікенскай культурай) храналагічна прынята дзяліць на ранні, сярэдні і позні перыяды. Адрозненні культурнай традыцыі асобных частак Грэцыі дазволілі вылучыць геаграфічныя варыянты: культура Крыта атрымала назвумінойскай культуры, мацерыковай Грэцыі —эладскай культуры, астравоў Эгейскага мора —кікладскай культуры. Познім этапам развіцця ўсіх трох названых цывілізацый быламікенская цывілізацыя, прычым яе аб’яднаўчым элементам сталі грэкі, якія прыйшлі на Балканы і Эгейскія астравы каля 16 стагоддзя да н.э.
Кікладская культура лічыцца адной з найстаражытнейшых археалагічных культурбронзавага веку ў Еўропе. Яе паходжанне звязваюць з земляробчымі культурамі суседняйМалой Азіі. Кікладская цывілізацыя існавала ў прамежку часу паміж 32 і 19 стагоддзямі да н.э. Тагачасныя жыхарыКікладскіх астравоў засвоілі занятак комплекснай сельскай гаспадаркай, спалучалі вырошчванне збожжавых культур, маслін і вінаграду з пчалярствам, жывёлагадоўляй і рыбалоўствам. Паміж астравамі існаваў сталы абмен. Асабліва важнымі былі здабыча і гандальабсідыянам. У 3 тысячагоддзі да н. э. пачалі ўзнікаюць протагарадскія ўмацаваныя паселішчы. Адным з найбольш ранніх з’яўляецца паселішча Паліёхні навостраве Лемнас. Яно было абаронена масіўныммурам і займала плошчу каля 4500 м². Да сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н.э. падобныя паселішчы з моцнымі мурамі і вежамі былі пабудаваныя і на іншых Кікладах. Пабудовы ўнутры ўмацаванняў былі падобныя адна на адну, шматпакаёвыя, магчыма прыстасаваныя для пашыраных сямей. Пабудоў, падобных на цытадэлі або палацы, не выяўлена, таму мяркуецца, што кікладскае грамадства яшчэ не мела ясна акрэсленага пласта насельніцтва, які стаяў вышэй за іншых. Для кікладцаў былі характэрны разнастайныя формы мастацтва, асабліва вядомы мармуровыя чалавекападобныя постаці. Усяго налічваецца каля 1400 выяў, але толькі 40 % з іх захаваліся і вывучаны дастаткова добра. Кікладскія пахаванні ўтрымоўваюць значную колькасць прадметаў паўсядзённага побыту. У канцы 3-пачатку 2 тысячагоддзяў да н.э. развіццё кікладскай культуры было гвалтоўна спынена з-за ўмяшальніцтва звонку, хутчэй за ўсёмінойцаў. Відавочна, частка насельніцтва была знішчана, а рэшткі выжылых былі вымушаны прыняць новыя традыцыі.Герадот паведамляў, што ў старажытнасці Кіклады былі населенылелегамі, залежнымі адмінойскага Крыта. Магчыма, менавіта яны і былі першаснымі стваральнікамі кікладскай культуры.
У працах антычных гісторыкаў і паэтаўэладскі перыяд звычайна асацыюецца здагрэчаскімі насельнікамі Эгейскага рэгіёну, часцей за ўсё зпеласгамі, радзей згадваюцца і іншыя народы (мінійцы,каўконы,лелегі і іншыя). Датаванне эладскай культуры ў значнай меры прывязаная да развіцця тыпаўкерамікі ў залежнасці ад канкрэтнага стылю або месца паходжання. У 28 — 21 стагоддзях да н.э. у Грэцыі пачалі з’яўляцца носьбіты сельскагаспадарчай культуры, якія наклаліся на мясцовае насельніцтва неіндаеўрапейскага паходжання. Пра гэта грамадства вядома мала, за выключэннем таго, што асноўныя тэхналогіі апрацоўкі бронзы ўзніклі ўАнатоліі, і эладская культура ў гэты перыяд падтрымлівала культурныя кантакты ззаходнеанаталійскай культурай. Важныя археалагічныя помнікі гэтага перыяду згрупаваныя на Эгейскім узбярэжжы ўБеётыі іАргалідзе (Лерна,Пефкакія,Фівы,Тырынф) і на астравах каля ўзбярэжжа, такіх якЭгіна іЭўбея. Вядома, што пранікненне анаталійскай культуры на тэрыторыю Грэцыі не суправаджалася маштабнымі разбурэннямі. Усе паселішчы гэтай эпохі дзеляцца на два віды — гэтацытадэлі, у якіх пражывалі прадстаўнікі родаплемянной знаці, і шчыльна забудаваныя пасёлкі, заселеныя ў асноўным сялянамі-земляробамі. Падзел паселішчаў на цытадэлі і пасёлкі можа казаць пра пачатак класавага ўтварэння ў другой палове 3 тысячагоддзя да н.э. Цывілізацыя гэтага перыяду ўжо апярэджвала ў сваім развіцці іншыя еўрапейскія культуры. У 21 −16 стагоддзях да н.э. атрымала распаўсюджанне так званая «мінійская кераміка», якая ўяўляла сабой посуд з прамалінейнымі або абстрактнымі малюнкамі. Але пазней пад уплывамкікладскай імінойскай культур пачаў з’яўляцца посуд з крывалінейнымі матывамі і нават рэалістычнымі выявамі. Паселішчы гэтага перыяду, якія былі знойдзены ў вялікай колькасці наПелапанесе і ў цэнтральнай Грэцыі (у тым ліку ўЭтоліі), а на поўначы дасягалі даліныракі Сперхеяс, размяшчаліся шчыльней адзін да аднаго і звычайна знаходзіліся на вяршынях узгоркаў. З 16 стагоддзя да н.э. эладскі перыяд быў цесна звязаны змікенскай культурай.
Мінойская цывілізацыя ўзнікла навостраве Крыт і некаторых іншыхастравах Эгейскага мора, такіх якСантарын, і існавала прыкладна з 27 да 14 стагоддзя да н.э.Этнічнае і моўнае паходжаннемінойцаў не вядома. Найбольш папулярна гіпотэза аб іх сувязях з насельніцтвамМалой Азіі. У 26 — 24 стагоддзях да н.э. на Крыце было ўдасканалена выплаўленне бронзы і асвоены ўсе прыдатныя землі для земляробства. Магчыма, у гэты перыяд Крыт адчуваў уздзеянне развітайкікладскай культуры. Сувязь і абмен з іншымі рэгіёнаміМіжземнага мора забяспечвалі мінойцаў металамі (медзю і волавам), якія на Крыце не здабываліся, але маглі быць дастаўлены зКіпра, Малой Азіі і поўначыБалканскага паўвострава. У 24 — 21 стагоддзях да н.э. з’явіліся паселішчы з вялікімі жытламі і калектыўнымі купальнымі магільнямі. Знаходкі каменных якараў да паўтоны сведчаць, што жыхары Крыта будавалі буйныя марскія судны. Цэнтрамі грамадскага і рэлігійнага жыцця былі крыцкія палацы (Малія,Фест,Кнос), таксама існавалі меншыя па памерах вілы і звычайныя паселішчы земляробаў. На востраве Сантарын быў пабудаваны пакуль адзіны вядомы мінойскі горад. Аднак у 21 — 19 стагоддзях да н.э. палацы і многія паселішчы гэтага перыяду, які атрымаў назву «перыяд ранніх палацаў», апынуліся разбуранымі[8]. Мяркуецца, што разбурэнні былі выкліканы моцным землятрусам. У 23 — 17 стагоддзях да н.э.крыцкае пісьмо эвалюцыяніравала ад піктаграфічнага даіерагліфічнага, а каля 18 стагоддзя да н.э. была выпрацавана новая сістэма — так званаескладовае пісьмо А. Перыяд новых палацаў (1700—1450 гады да н.э.) лічыцца росквітам мінойскай цывілізацыі, калі Крыт набыў палітычнае адзінства. У гэты час адным з кіраўнікоў Крыта быўМінас Вялікі, у гонар якога атрымала сваю назву цывілізацыя. Тады ж у Грэцыі пачалі ўзнікаць першыя невялікія раннерабаўладальніцкія дзяржавы. Новыя палацы, значна большыя па плошчы, чым старыя, працягвалі адыгрываць ролю грамадскіх, эканамічных і культурных цэнтраў. Найбольшым з’яўляўся палац у Кносе, таму яго прынята вылучаць як галоўны. Яны не былі ўмацаванымі, што падкрэслівае бязбоязнасць насельнікаў палацаў у дачыненні да іншаземцаў і простых суграмадзян. Унутраны мір мог дасягаццатэакратычным характарам кіравання (палацы з’яўляліся рэлігійнымі цэнтрамі), а знешняя бяспека тлумачыцца астраўной ізаляцыяй італасакратыяй. Да сярэдзіны 15 стагоддзя да н.э. мінойская цывілізацыя пашырыла свой уплыў на астравыЭгейскага мора, Кіпр і паўднёвы захад Малой Азіі (раёнМілета). Вялікі флот Крыта і Сантарына вёў гандаль зПаўночнай Афрыкай,Блізкім Усходам іЗаходнім Міжземнамор’ем. У наш час большасць вучоных прытрымліваецца думкі, што мінойская цывілізацыя загінула ў выніку двух катастрафічных вывяржэнняў вулкана на востраве Сантарын. Першае адбылося каля 1520 года да н.э. і суправаджалася магутным выбухам, вікідамі вадзянога пару, атрутных газаў, велізарнага воблака попелу, цунамі з хвалямі да 25 — 40 м увышыню. Другое вывяржэнне, у выніку якога былі разбураны ўсе палацы і порты, а таксама відавочна знішчаны флот, адбылося каля 1460 года да н.э.[9] Мінойцы панеслі значныя чалавечыя страты, пасля чаго з Балканскага паўвострава на Крыт пераправіліся ваяўнічыяахейцы, якія паклалі канец мінойскай культуры, а Крыт быў уцягнуты ў сферумікенскай цывілізацыі.
Карта Мікенскай Грэцыі, 14-12 стагоддзі да н.э.: палацы, галоўныя гарады і іншыя паселішчы.
Даследчыкі звязваюць узнікненнемікенскай цывілізацыі, якое датуецца прыблізна 17 стагоддзем да н.э., з прыходаміндаеўрапейскіх плямёнахейцаў на поўдзень балканскай Грэцыі. Да 15 стагоддзя да н.э. адбылося стаўленне Мікенскай цывілізацыі наПелапанесе, уАтыцэ іБеотыі. Будаваліся раскошныя шахтавыя магільні арыстакратыі, таксама знойдзены рэшткі цыклапічных каменных умацаванняў і багатага дома. Многія важныя элементы сваёй культуры ахейцы запазычылі ў мінойцаў, у тым ліку некаторыя рэлігійныя абрады, каналізацыю, фасоны мужчынскай і жаночай вопраткі, аднак у сваёй аснове мікенская цывілізацыя была досіць адрознай[10] Пасля вывяржэння вулкана наСантарыне некаторы час рэшткі мінойскай цывілізацыі ўсё яшчэ захоўваліся на Крыце, але ў канцы 15 — пачатку 14 стагоддзяў да н.э. Крыт быў заваяваны ахейцамі. Рэшткі ахейскіх магільняў і пабудоў на Крыце сведчаць пра тое, што яны адрозніваліся ад мінойскіх архітэктурных помнікаў. У пачатку 14 стагоддзя да н.э. адбывалася экспансія мікенскай культуры ў іншыя рэгіёныМіжземнамор’я ў выніку ўсталявання гандлёвых сувязей і перасялення. У той жа час прадстаўнікі мікенскай культуры з’явіліся наКіпры[11] і на паўднёвым захадзеМалой Азіі[12]. Канец бронзавага веку быў росквітам Мікенскай цывілізацыі.Горад Мікены, які даў ёй сваё імя, перажыў уздым у 1350—1200 гадах да н. э.[13] Ён быў акружаны масіўнымі фартыфікацыйнымі збудаваннямі і знаходзіўся на ўзвышшы ў стратэгічна важным месцыАргалідскай даліны, што дазваляла кантраляваць шляхі ад мясцовага заліва да поўначы. На самай вяршыні ўзвышша месціўся палац, названы палацамАгамемнана. Ніжэй на схіле захаваліся рэшткі каменных дамоў. Другім значным горадам Аргаліды быўТырынф, які дасягнуў узвышэння ў 14 — 13 стагоддзях да н.э. Прадстаўнікі Мікенскай цывілізацыі дасягнулі значных поспехаў у развіцці рамяства і сельскай гаспадаркі. Нягледзячы на вялікую ролю ў эканамічным жыцці палацавых комплексаў, сучасныя даследчыкі мяркуюць, што ў ахейскіхгарадах-дзяржавах меліся значныя элементы рынкавай эканомікі[14]. Ускладненне дзяржаўнага жыцця ахейцаў прывяло да развіцця пісьменства: прыстасаваўшы да свайго дыялекта крыцкае пісьмо, ахейцы зрабілі больш дасканалае, так званаеслогавае пісьмо Б. У помніках лінейнага пісьма ўзгадваюцца імёны такіх ахейскіх багоў, якЗеўс,Гера,Пасейдон,Артэміда,Гермес,Дыяніс[15], што дазваляе меркаваць пра распаўсюджваннеполітэістычнай рэлігіі.Старажытнагрэчаская міфалогія і эпас апавядаюць пра грамадства Мікенскага перыяда як надзвычай ваенізаванае, дзе пастаянна ўспыхвалі канфлікты паміж высакароднымі асобамі, ухваляліся мужнасць і ваенная кемлівасць. У наш час сусветную вядомасць набылі эпічныя звесткі праТраянскую вайну, якую вялі ахейскія дзяржавы балканскай Грэцыі на чале з мікенскім валадаром Агамемнанам супраць магутнага горадаТроя ў Малой Азіі. Вайна цягнулася 10 гадоў і скончылася разбурэннем Троі. Як мяркуюць, разбурэнне Мікенскай цывілізацыі адбылося ў адзін час і знянацку[16]. У старажытнагрэчаскай міфалогіі спусташэнне гарадоў Пелапанеса тлумачыцца вяртаннем туды нашчадкаўГеракла, якія прывялі з сабойдарыйцаў. Вучонымі таксама выказваюцца гіпотэзы, згодна з якімі разбурэнне мікенскіх паселішчаў балканскай Грэцыі было выклікана ўнутранымі войнамі, магутным землятрусам[17], нашэсцем паўночных народаў, якія пазней сталі вядомы ўСтаражытным Егіпце пад назвай «народы мора» і г.д.
Старажытная Грэцыя (11 стагоддзе — 146 год да н.э.)
«Цёмныя стагоддзі» або «Гамераўская Грэцыя»[заўв 1] — перыяд у гісторыі Старажытнай Грэцыі, які пачаўся з меркаванагадарыйскага ўварвання і заняпаду мікенскай цывілізацыі і працягваўся да пачатку росквіту грэчаскіхполісаў. Пасля мікенскай катастрофы вялікія палацы і гарады прыйшлі ў заняпад, былі знішчаны або закінуты. Прыкладана ў гэты ж час пацярпела крах іцывілізацыя хетаў, частка якой была заваявана «народамі мора»[заўв 2], а яе гарады адТроі даГазы былі знішчаны. У выніку разбурэння цывілізацыі невялікія населеныя пункты перажывалі голад і дэпапуляцыю, а таксама быў нанеслы вялікі ўрон культуры: былі страчаны прыёмы будаўніцтва, забыты тэхналогіі апрацоўкі металаў, навыкі пісьма і разбурана дзяржаўная структура грамадства. Несістэмныя, лакалізаваныя і аўтаномныя невысокія культуры гэтага перыяду на тэрыторыі Грэцыі вельмі адрозніваюцца адна ад адной стылямі керамікі, практыкай пахаванняў і структурай паселішчаў. Пасля 11 стагоддзя ўпрыгожванне грэчаскай керамікі пераймае вобразнае афармленне ў мікенскай культуры, але, як правіла, абмяжоўваецца простымі геаметрычнымі ўзорамі. Назіраецца агульная тэндэнцыя да менш складаных мастацкіх твораў і меншых рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца для іх стварэння. Асновай далейшага развіцця прадукцыйных сіл стала паступовае распаўсюджанне жалезных прылад працы і ўзбраення і выкарыстанне радовішчаў жалезнай руды, якія ігнараваліся ў час панавання мікенскай цывілізацыі, у выніку чаго халодная зброя стала даступнай для менш элітных воінаў. Да 9 стагоддзя да н.э. амаль уся зброя, знойдзеная ў пахаваннях гэтага перыяду, была зроблена з жалеза. Лічыцца, што Грэцыя ў гэты перыяд была падзелена на незалежныя вобласці, арганізаваныя роднаснымі групамі або хатнімі гаспадаркамі, якія пазней пераўтварыліся ў полісы. Імаверна, у гэты перыяд сфарміраваліся асновыстаражытнагрэчаскай міфалогіі і эпасу, якія сведчаць пра тое, што грэкі пакланяліся шматлікім багам, на чале якіх стаяўЗеўс, і надзялялі іх рысамі, уласцівымі чалавечай натуры.
Адпраўной кропкай архаічнага перыяду лічацца «структурная рэвалюцыя» (рэзкае павышэнне колькасці насельніцтва і матэрыяльных тавараў), якая адбылася ў сярэдзіне 8 стагоддзя да н.э., і «інтэлектуальная рэвалюцыя» класічнай Грэцыі. Рэзкі рост насельніцтва ў пачатку архаічнага перыяду прывёў да з’яўлення новых гарадоў і пашырэння старых населеных пунктаў да ўзроўнюполісаў, разрозненых дробных суверэнных гарадоў-дзяржаў, аб’яднаных толькі агульнасцю мовы, рэлігіі, культурных традыцый, палітычных і гандлёвых сувязей, але сацыяльны крызіс, звязаны з усімі пластамі грамадства (фермерамі, арыстакратыяй і простым людам), ствараў небяспеку для існавання поліснага ладу. У сувязі з ростам насельніцтва сельскагаспадарчыя ўгоддзі былі не ў стане падтрымліваць усё насельніцтва, з-за чаго архаічны перыяд у Грэцыі характэрызуецца масавым голадам. Да 6 стагоддзя да н.э. амаль усе фермеры ў Афінах былі пазбаўлены сваёй маёмасці і працавалі ў якасці рабоў у сувязі з беднасцю і немагчымасцю сябе пракарміць. Арыстакратычныя сем’і пастаянна канкурыравалі паміж сабой за тэрыторыю, грошы ці статус. Арыстакратыя існавала ў закрытай супольнасці фестываляў, шчодрых страў і спартыўных гульняў, якія не мелі нічога агульнага з жыццёмдэмасу або фермераў. Просты люд у якасці салдат часта канфліктаваў з арыстакратыяй, парушаючы іх жыццё падчас барацьбы за ўладу паміж прадстаўнікамі розных заможных родаў. З распаўсюджаннем знешняга гандлю некаторыя прастачыны сталі вельмі багатымі і ўсё часцей аспрэчвалі аўтарытэт арыстакратыі, ствараючы палітычную пагрозу для рэгіянальных манархій. Асноўны сродак вытворчасці — зямля і палітычная ўлада — па-ранейшаму заставаліся ў руках радавой шляхты, эканамічная магутнасць якой грунтавалася на семейна-радавой уласнасці на зямлю і заняволенні і закабаленні дробных землеўладальнікаў. Барацьба дэмасу супраць радавой арыстакратыі і пазыковага рабства з’яўляюцца асаблівасцямі перыяду 8—6 стагоддзяў да н.э. У выніку ўпорнай барацьбы дэмас дабіўся ў некаторых гарадах Грэцыі адмены пазыковай кабалы, аднак падавіць супраціўленне арыстакратаў правядзенню рэформ было магчыма толькі з дапамогай гвалту. Такой сілай сталатыранія — аднаасобная ўлада, якая была ўсталявана шляхам узброенай барацьбы і абапіралася на рух сялянскай беднаты і падтрымку гандляроў і рамеснікаў. У выніку рэформтыранаў (кіраўнікоў полісаў) былі ліквідаваны эканамічныя і палітычныя прывелегіі радавой арыстакратыі. Паступова грэчаскія полісы кансалідаваліся ў гарады-дзяржавы з сацыяльна-палітычным парадкам. Тыраны, як правіла, стваралі дыктатуры ў сваіх полісах і не былі сацыяльнымі рэфарматарамі, але ў якасці кіраўнікоў былі вымушаныя прымаць законы і вырашаць спрэчкі. Рост незадаволення тыранамі прывёў да стварэння альтэрнатыўных сістэм самакіравання, якія ў канчатковым выніку перараслі ўАфінскую дэмакратыю. Павелічэнне насельніцтва таксама прывяло да пачатку стварэння калоній уздоўж узбярэжжаМіжземнага іЧорнага мораў. Грэчаскія аўтары называюць прычынай каланізацыі «сценахорыю» (адсутнасць зямлі), але на практыцы яна была выклікана вялікай колькасцю прычын, такіх як суперніцтва паміж палітычнымі групамі, імкненне да прыгод, эміграцыя, пошук гандлёвых магчымасцяў і т.д. Важным следствам грэчаскай каланізацыі было распаўсюджванне грэчаскай культуры і рэлігіі па ўсім Міжземнамор’і. Падчас архаічнага перыяду з’явіўся грэчаскі тэатр, трагедыі якога выконваліся на фестывалеДыянісіі, адраджалася пісьмовая мова, якая была забыта падчас «Цёмных стагоддзяў», што прывяло да з’яўлення паэзіі і эпаса, упершыню былі напісаны творы «Іліяда» і «Адысея» (лічыцца, што самімГамерам). Перыяд атрымаў назву ад таго, што ў гісторыі мастацтва характэрызаваўся архаічным, або старадаўнім, стылем скульптуры і іншых відаў мастацтва і рамяства ў адрозненне ад больш натуральных мастацкіх твораўкласічнага перыяду.
Да 5 стагоддзя да н.э.Персідская імперыя кантралявала грэчаскія полісы ўМалой Азіі, а таксама здзейсніла тэрытарыяльныя заваяванні на Балканах і ва Усходняй Еўропе. Спробы грэчаскіх гарадоў-дзяржаў Малой Азіі зрынуць персідскае панаванне праваліліся, і ў 492 годзе да н.э. Персія пачала ўварванне ў мацерыковую Грэцыю, але пасля паражэння ўбітве пры Марафоне ў 490 годзе да н.э. была вымушана адступаць. У 480 годзе да н.э. персідскае войскапрарвалася праз горны праход Фермапілы, які абаранялі грэкі пад камандаваннемспартанскага караляЛеаніда, спустошылі Беотыю, Атыку і занялі Афіны. У выніку паслядоўных грэчаскіх перамог у 480 і 479 гадах да н.э. прыСаламіне іПлатэях, а таксама лямыса Мікале персідская армія зноў адступіла. Ваенныя дзеянні з доўгімі перапынкамі працягваліся да 449 года да н.э., калі грэкі атрымалі вялікую перамогу. Самым уплывовым палітычным і культурным цэнтрам пасля перамогі ў грэка-персідскіх войнах сталіСтаражытныя Афіны, якія стаялі на чале абароннагаДэласкага саюза сярод полісаў астравоўЭгейскага мора, а таксама яго заходняга, паўночнага і ўсходняга ўзбярэжжаў. Сваёй максімальнай моцы і культурнага росквіту Афіны дасягнулі, калі на чале дзяржавы стаў выдатны палітычны дзеяч, палкаводзец і прыхільнік дэмакратыіПерыкл. Перанос казны Дэласкага саюза зДэласа ў Афіны, збіранне платы з саюзнікаў, абмежаванне свабоднага гандлю на моры, карныя экспедыцыі, клерухіі — усё гэта выклікала ў саюзнікаў абурэнне і жаданне вызваліцца ад абавязацельстваў. Паралельна наспявалі і канфлікты па-за саюзам: эканамічная барацьба паміж Афінамі іКарынфам у сферы гандлю, саСпартай — за вяршэнства ў Грэцыі. У 431 годзе да н.э. пачалася самая маштабная вайна ў гісторыі Старажытнай Грэцыі —Пелапанеская вайна, якая скончылася зруйнавальным паражэннем Афін, стратай уладанняў і прывілеяў, а Спарта ўстанавіла сваю гегемонію. Аднак у 395 годзе да н.э. успыхнула карынфская вайна паміж саюзніцкімі дзяржавамі Афін,Фіваў, Карынфа іАргоса іПелапанескім саюзам на чале са Спартай, які пазней падтрымалаПерсія. Пасля паражэння афінскіх саюзнікаў у 387 годзе да н.э. ім быў навязаны зневажальныАнталкідаў мір, паводле якога Персія атрымлівала кіраўніцтва надІоніяй, а Спарта працягвала займаць вядучае становішча ў рэгіёне. У 378 годзе да н.э. быў створаныДругі Афінскі марскі саюз для барацьбы са Спартай. У 370-х гадах да н.э. стаў расці палітычны аўтарытэт Фіваў і ў 371 годзе да н.э. яны перамаглі Спарту ўбітве пры Леўктрах, спыніўшы панаванне спартанцаў. Частыя міжусобныя войны яшчэ больш аслаблялі полісы, у выніку чаго яны ўжо не былі здольныя абараніць сваіх грамадзян. У гэты перыяд пачала сваёўзвышэнне Македонія. КарольФіліп ІІ Македонскі паслядоўна заваяваўФесалію,Факіду,Халкіду іФракію. У 357 годзе да н.э. ён атакаваў і захапіў асноўны афінскі марскі портАмфіполь, пасля чаго Афіны абвясцілі вайну Македоніі. У 338 годзе да н.э. антымакедонская кааліцыя пацярпела поўнае паражэнне ўбітве пры Херанее. Да 337 года да н.э. быў створаныКарынфскі саюз грэчаскіх дзяржаў на чале з Македоніяй, усюды ўведзены македонскія гарнізоны і ўстаноўлены алігархічныя рэжымы. Пасля смерці Філіпа ІІ у 336 годзе да н.э. македонскі прастол заняў яго дваццацігадовы сынАляксандр, які працягваў выконваць планы свайго бацькі па захопу і аб’яднанню ўсёй Грэцыі. Ён атрымаў перамогу над Фівамі, пасля чаго прыяднаў да імперыі і Афіны, якія былі аслабленыя з-за падзелу насельніцтва на прыхільнікаў вайны на чале з ідэолагамДэмасфенам і прыхільнікаў міру. У 334 годзе да н.э. Аляксандр Македонскі (Аляксандр Вялікі) адправіўся ў ваенны паход на Усход. Да 330 года да н.э. ён заваяваў усю Персідскую імперыю, а да сваёй смерці ўВавілоне ў 323 годзе да н.э. стварыў адну з найбуйнейшых імперый у гісторыі, якая ахапіла Балканскі паўвостраў, астравы Эгейскага мора, Малую Азію,Егіпет, усюПярэднюю Азію, паўднёвыя раёны Сярэдняй Азіі і частку Цэнтральнай Азіі да ніжняга цячэнняІнда. Разрастанне імперыі Аляксандра Македонскага спрыяла шырокаму распаўсюджванню грэчаскай культуры.
Эліністычны перыяд (4 стагоддзе — 146 год да н.э.)
Карта падзелу імперыі Аляксандра Вялікага, 301 год да н.э.
Пасля смерці Аляксандра Вялікага пачаўся перыяд усеагульнай смуты, сварак паміж ягодыядохамі і ўласна распаду яго спехам утворанай імперыі. У Грэцыі смерць Аляксандра выклікала так звануюЛамійскую вайну, якая скончыласябітвай пры Краноне (Фесалія) і прынесла змены ў афінскай канстытуцыі, а менавіта ўвядзенне алігархічнага рэжыму і македонскага гарнізона ў Афінах. Доўгая барацьба дыядохаў і іх пераемнікаў —эпігонаў — прывяла да стварэння шэрага самастойных эліністычных дзяржаў (Македонія,Грэка-Бактрыйскае царства,манархіі Селеўкідаў,Пталамеяў і інш.). На тэрыторыі, заваяваныя Аляксандрам, адпраўляліся грэкі з уласна Грэцыі і яе старажытных калоній, распаўсюджваючы сваю мову, мастацтва, цягу да навукі і літаратуры, а таксама грамадскія ўстановы ў найбольш аддаленых кутах тагачаснага свету. Грэчаскія гарады саступілі месца цэнтраў грэчаскай адукаванасці такім гарадам, якАнтыёхія,Пергам,Александрыя,Сіракузы і інш. Такім чынам, Грэцыя перажывала знясіленне і дэмаралізацыю, з прычыны адтоку насельніцтва ў далёкія краіны і неабходнасці прыстасоўвацца да патрабаванняў дэспатаў і багачоў. Пасля паражэння ўХрэманідавай вайне (267—261 гады да н.э.) Афіны былі разгромленыя і сталі цалкам залежнымі ад Македонскай манархіі. У 3 стагоддзі да н.э. на фоне шматгадовай бесперапыннай небяспекі ў Грэцыі пачалі ўтварацца саюзы на федэратыўных пачатках, галоўная задача якіх складалася ў вызваленні грэчаскіх гарадоў ад македонскіх гарнізонаў або тыранаў і ў забеспячэнні іх ад замахаў македонскіх кіраўнікоў на будучыню. Найбуйнейшымі з іх быліАхейскі саюз наПелапанесе іЭталійскі саюз у Цэнтральнай Грэцыі. Саюз македонскага караляФіліпа V зкарфагенскім палкаводцамГанібалам Баркам у 215 годзе да н.э. паслужыў нагодай дляРымскай рэспублікі, якая ваявала супраць Карфагена, да ўмяшання ў справы Грэцыі. У 211 годзе да н.э. рымляне стварылі саюз з эталянамі супраць македонцаў і пачалі ваенныя дзеянні супраць Філіпа ўІлірыі. Пасля заканчэння вайны з Карфагенам рымляне аднавілі свой наступ на грэка-македонскі ўсход і перамаглі ўбітве пры Кінаскефалах у Фесаліі, а рымскігерольд абвясціў, што паводле ўмоў міру, заключанага з Філіпам, вызваляліся ўсе грэчаскія дзяржавы, якія знаходзіліся ў залежнасці ад Македоніі. Грэкі прынялі гэту навіну з празмерным захапленнем, але хутка пераканаліся, што толькі змянілі аднаго гаспадара на іншага. Эталяне ў саюзе з сірыйскім кіраўнікомАнтыёхам III пачалі вайну супраць рымлян, але ў 191 годзе да н.э. Антыёх быў разбіты ў бітве пры Фермапілах, а ў 189 годзе да н.э. у выніку паражэння Эталійскі саюз спыніў сваё існаванне. У вынікутрэцяй вайны рымлян супраць Македоніі, якая скончылася ў 168 годзе да н.э., Македонія была падзелена на 4 рэспублікі, залежныя ад Рыма. У 149 годзе да н.э. македонцы, на чале з самаабвешчаным кіраўніком, які выдаваў сябе за сынаПерсея, апошняга македонскага цара, паўсталі супраць рымлян, але былі пераможаны, у выніку чаго Македонія была пераўтворана ў рымскую правінцыю. У гэты час абурэннеСпарты супраць улад Ахейскага саюза прывяло да ўмяшання сената ў саюзныя адносіны, і па яго патрабаванню вялікія тэрыторыі былі аддзелены ад саюза. Вайна ахейцаў супраць Спарты была прынята ў Рыме за выклік, у выніку чаго паражэнне, нанесенае саюзным войскам у бітве прыКарынфе паклала канец незалежнаму існаванню Грэцыі. У 146 годзе да н.э. грэчаскі паўвостраў стаў пратэктаратам Рымскай рэспублікі.
Пасля страты палітычнай незалежнасці паўднёвая Грэцыя патрапіла пад нагляд прэфектурыМакедоніі, якая была адной з рымскіх правінцый, а ў 133 годзе да н.э. да Рыма далучыліся іастравы Эгейскага мора. У 88 годзе да н.э. успыхнула паўстанне грэчаскіх гарадоў на чале з пантыйскім царомМітрыдатам VI, але пасля працяглай аблогі было задушана пад кіраўніцтвам рымскага консулаЛуцыя Карнелія Сулы. Наступныя грамадзянскія войны ў Рымскай дзяржаве яшчэ больш пустошылі і руйнавалі грэчаскія тэрыторыі, а ў 27 годзе да н.э. першы рымскі імператарАктавіян Аўгуст пераўтварыў Грэцыю на рымскуюправінцыю Ахая. Рымская культура шмат пераняла ад старажытнагрэчаскай і фактычна з’яўлялася грэка-рымскай, знаходзячыся пад моцным уплывам грэкаў.Грэчаская мова была мовай міжнацыянальных адносін на ўсходзе імперыі і ў Італіі, і многія грэчаскія інтэлектуалы, такія якГален, працавалі ў Рыме. Большасць рымскіх імператараў захаплялася грэчаскімі традыцыямі. У 66 годзе імператарНерон наведваў Грэцыю і ўдзельнічаў уАлімпійскіх гульнях, а ў наступным годзе ў часІстмійскіх свят абвясціў незалежнасць Грэцыі, што вызваляла яе ад выплаты даніны. У час праўлення імператараАдрыяна пачалася масавая забудова Афін, былі пабудаваныяХрам Зеўса Алімпійскага іАрка Адрыяна. Грэцыя, як і вялікая частка рымскага ўсхода аказалася пад уплывамранняга хрысціянства.Апостал Павел шмат прапаведаваў у Македоніі і Афінах, і неўзабаве Грэцыя стала адной з найбольш хрысціянізаваных абласцейРымскай імперыі. У 2 і 3 стагоддзях грэчаскамоўныя супольнасці згулялі важную ролю ў распаўсюджанні ранняга хрысціянства, а хрысціянскія лідары і пісьменнікі ў большасці размаўлялі па-грэчаску, хоць і не былі грэкамі. Апроч таго, на грэчаскай мове быў напісаны іНовы Запавет, а асобныя яго часткі сведчаць пра важнасць цэркваў у Грэцыі падчас зараджэння хрысціянскай рэлігіі. Тым не менш, вялікая частка грэкаў працягвала прытрымліваццапаганства, і старажытнагрэчаскія рэлігійныя практыкі заставаліся распаўсюджанымі да канца 4 стагоддзя, пакуль імператарФеадосій I не забараніў іх. У некаторых аддаленых раёнах, такіх як паўднёвы ўсходПелапанеса, паганства пераважала да 10 стагоддзя. На працягу 2 і 3 стагоддзяў Грэцыя была падзелена на правінцыі Ахаю, Македонію,Фракію і інш. У другой палове трэцяга стагоддзя грэкі, пазбаўленыя сваіх крэпасцей і акропаляў, з вялікімі цяжкасцямі і стратамі адбівалі напады іншаземныхварварскіх плямёнаў.Крызіс 3 стагоддзя і пастаянныя набегі такіх плямёнаў, яккарпы,готы,вандалы іалеманы, прадэманстравалі, што імперыя з такой вялікай тэрыторыяй не можа эфектыўна кіравацца адным чалавекам. ІмператарДыяклетыян падзяліў яе на дзве роўныя часткі, стварыўшы дзве роўныя імператарскія пасады і стаўшы імператарам ва ўсходняй частцы. Такім чынам, ён фактычна стварыў будучыяЗаходнюю іУсходнюю Рымскія імперыі. У пачатку 4 стагоддзя пасля доўгай эпохі рэлігійных ганенняў і праследаванняўКанстанцін I канчаткова легалізаваўхрысціянства, а ў 324 годзе ён стаў адзінаўладным імператарам усёй Рымскай дзяржавы і зрабіў хрысціянства пануючай рэлігіяй. У 330 годзе ён перайменаваўгорад Візантый на Новы Рым (пазнейКанстанцінопаль) і перанёс у яго сталіцу Рымскай імперыі. Гэты момант з’яўляецца адпраўной кропкай у станаўленніВізантыі як самастойнай дзяржавы, нягледзячы на тое, што канчатковы падзел Рымскай імперыі на Заходнюю і Усходнюю адбыўся ў 395 годзе.
З самага пачатку галоўным адрозненнемВізантыі адЗаходняй Рымскай імперыі была перавага на яе тэрыторыі грэчаскай культуры ў той час, як захад быў амаль цалкам лацінізаваным[18]. У Візантыйскай Імперыі панавалігрэчаская мова і грэчаская літаратура[19]. З 4 стагоддзя балканскія тэрыторыі імперыі, у тым ліку Грэцыя, шмат пацярпелі адварварскіх нашэсцяў[20]. Рэйды і спусташэнні, здейсненыяготамі ігунамі ў 4 і 5 стагоддзях, іславянскае ўварванне ў 7 стагоддзі прывялі да абвалу імператарскай улады на грэчаскім паўвостраве[20]. Пасля ўварвання славянскіх заваёўнікаў імператарскі ўрад захоўваў фармальны кантроль толькі над астравамі і прыбярэжнымі раёнамі Грэцыі, а таксама над густанаселенымі гарадамі-крэпасцямі, якАфіны,Карынф іФесалонікі[20]. За межамі гэтых абласцей была створана пэўная колькасць славянскіх паселішчаў[21][22]. У канцы 8 стагоддзя Візантыйская Імперыя пачала вяртаць захопленыя тэрыторыі, і на працягу 9 стагоддзя большая частка грэчаскага паўвострава зноў апынулася пад кантролем імператарскай улады[23][24]. Гэты працэс паспрыяў прытоку грэкаў зСіцыліі іМалой Азіі на тэрыторыю Грэцыі, пры гэтым славяне былі захоплены і пераселены ў Малую Азію, а тыя, што засталіся, былі асіміляваныя[21]. Пасля страты Візантыяй гарадоўАлександрыя іАнтыёхія ў выніку арабскіх заваяванняў у 7 стагоддзі Фесалонікі сталі другім па велічыні горадам Візантыйскай імперыі, які называўся «суправіцелем» (стар.-грэч.:συμβασιλεύουσα), саступаючы толькіКанстанцінопалю[25]. Вяртанне стабільнасці на працягу 11 і 12 стагоддзяў прывяло грэчаскія тэрыторыі да моцнага эканамічнага росту — значна мацнейшага, чым наанаталійскіх тэрыторыях імперыі[23]. ПасляЧацвёртага крыжовага паходу і падзення Канстанцінопаля ў 1204 годзе мацерыковая Грэцыя была падзелена паміжЭпірскім дэспататам (пераемнікам Візантыйскай дзяржавы) ідзяржавамі крыжакоў (Каралеўства Фесалонікі,Ахейскае княства іГерцагства Афінскае)[26], а некаторыя астравы патрапілі пад уплыўрэспублікі Венецыя[27]. Аднаўленне Візантыйскай Імперыі са сталіцай у Канстанцінопалі ў 1261 годзе суправаджалася вяртаннем яе ўлады на большай частцы грэчаскага паўвострава, аднакфранкскаекняства Ахая наПелапанесе і Эпірскі дэспатат на поўначы заставаліся рэгіянальнымі дзяржавамі ў 14 стагоддзі, а астравы Грэцыі заставаліся падгенуэзскім і венецыянскім кантролем[26]. У канцы 14 стагоддзя большая частка тэрыторыі Грэцыі зноў была захоплена пасля ўварванняў спачаткусербскіх, а пазнейасманскіх заваёўнікаў[28]. Пелапанес стаў амаль цэнтрам імперыі і, безумоўна, самай урадлівай вобласцю.Містра іМанемвасія былі густанаселенымі і квітнелі нават пасляЧорнай смерці ў сярэдзіне 14 стагоддзя. У пачатку 15 стагоддзя візантыйская тэрыторыя Грэцыі была абмежавана толькі горадам Фесалонікі і Пелапанесам (Марэйскім дэспататам)[28]. У 1430 годзеАсманскай Імперыяй былі захоплены Фесалонікі, а ў 1453 годзепаў Канстанцінопаль, пасля чаго Марэйскі дэспатат на Пелапанесе быў апошняй тэрыторыяй Візантыйскай Імперыі, якая пакарылася захопнікам толькі ў 1460 годзе[29]. У 1458 годзе спыніла сваё існаванне Герцагства Афінскае. Такім чынам, хоць венецыянцы ўсё яшчэ валодаліКрытам і некаторымі партамі, уся мацерыковая Грэцыя была ўключана ў склад Асманскай Імперыі. Пасля таго, як грэчаская тэрыторыя апынулася пад асманскім уплывам, многія візантыйска-грэчаскія вучоныя імігравалі на захад, перавёзшы вялікі аб’ём літаратуры Класічнай Грэцыі і паспрыяўшы такім чынам будучамугрэчаскаму Адраджэнню[30].
Карта Асманскай Імперыі пасля смерціСулеймана I, 1566 год.«Афінскі базар» у часы Асманскай Імперыі,Эдвард Додвел.
У той час, як мацерыковая Грэцыя і большасць астравоў Эгейскага мора патрапілі пад кантрольАсманскай Імперыі ў 15 стагоддзі, астравыКіпр іКрыт заставалісявенецыянскімі тэрыторыямі і былі захопленыя асманамі толькі ў 1571 і 1670 гадах адпаведна. Адзінай часткай грэчаскамоўнага свету, якая пазбегла доўгатэрміновага асманскага ўплыву, быліІанічныя астравы[заўв 3][заўв 4], якія заставаліся ў складзе венецыянскай дзяржавы да захопуПершай Французскай Рэспублікай у 1797 годзе, пасля чаго перайшлі даБрытанскай Імперыі ў 1809 годзе і былі прыяднаныя да Грэцыі ў 1864 годзе. У той час, як грэкі на Іанічных астравах і ўКанстанцінопалі жылі ў дастатку, а некаторыя з грэчаскіх жыхароў Канстанцінопаля нават знаходзіліся ва ўладзе Асманскай адміністрацыі, большая частка насельніцтва мацерыковай Грэцыі пацярпела ад эканамічных наступстваў асманскага заваявання. Асманская Імперыя ўвяла вялікія падаткі, уключаючы «падатак дзецьмі» — кожнага пятага хлопчыка з хрысцянскіх сямей забіралі ў корпусянычараў, дзе яны праходзілі ваенную падрыхтоўку ў армііСултана. У сельскай гаспадарцы праводзілася палітыка стварэння спадчынных уладанняў, ператвараючы насельніцтва грэчаскіх вёсак у прыгонных сялян. Сусветны ПатрыярхГрэчаскай праваслаўнай царквы атрымаў вялікую ўладу пад абаронай султана, стаўшы духоўным лідарам усягоправаслаўнага насельніцтва імперыі, грэчаскага і славянскага. Нягледзячы на тое, што Асманская дзяржава не прымушала насельніцтва прымацьіслам, хрысціяне сутыкаліся з дыскрымінацыяй, прызначанай для вылучэння іх нізкага статусу ў імперыі, і з жорсткімі адносінамі з боку мясцовых асманскіх улад, што прывяло да пераходу ў іслам пэўнай часткі насельніцтва. Некаторыя грэкі, прыняўшы іслам, станавілісякрыпта-хрысціянамі (у тайне заставаліся паслядоўнікамі хрысціянства). Праваслаўная царква Грэцыі згуляла ролю ў захаванні грэчаскай спадчыны, і ў 19 стагоддзі грэчаская праваслаўная вера стала сімвалам грэчаскай нацыянальнасці. Характар Асманскай адміністрацыі Грэцыі змяняўся, але быў адвольным і часта суровым. Некаторыя грэчаскія гарады мелі губернатараў, якіх прызначаў Султан, у той час як іншыя (такія якАфіны) з’яўляліся самакіравальнымі муніцыпалітэтамі. Горныя раёны і некаторыя астравы заставаліся фактычна незалежнымі ад асманскага кіраўніцтва на працягу стагоддзяў. У ваенных канфліктах паміж Асманскай Імперыяй і іншымі дзяржавамі грэкі часта паўставалі супраць асманаў, напрыклад убітве пры Лепанце (1571), у сялянскіх паўстаннях на Эпіры (1600—1601), уАсманска-венецыянскай вайне (1684—1699) і ўпаўстанні Арлова (1770). Гэтыя паўстанні былі жорстка задушаны туркамі.
У 16 і 17 стагоддзях у Грэцыі пачалі з’яўляцца ідэі і перспектывы для звяржэння асманскага валадарства. У 18 стагоддзі грэчаскія купцы сталі дамінаваць у гандлі Асманскай Імперыі, ствараць супольнасці па ўсім Міжземнамор’і, на Балканах і ў Заходняй Еўропе. Нягледзячы на тое, што асманскае заваяванне пазбавіла Грэцыю значных еўрапейскіх інтэлектуальных рухаў, такіх якРэфармацыя іАсветніцтва, гэтыя ідэі разам з ідэаламіФранцузскай рэвалюцыі ірамантычнага нацыяналізму пачалі пранікаць у Грэцыю з дапамогай гандлёвай дыяспары. У канцы 18 стагоддзя найбольш уплывовы грэчаскі пісьменнік і інтэлектуалРыгас Ферэас арганізаваў комплексны нацыянальны рух, накіраваны на вызваленне ўсіх балканскіх народаў і стварэнне «Балканскай рэспублікі». У 1797 годзе ён быў арыштаваны аўстрыйскімі чыноўнікамі ўТрыесце і разам з сябрамі быў дэпартаваны ўБелград і перададзены ўладам Асманскай Імперыі, пасля чаго ў чэрвені 1798 года яны былі задушаныя, а іх целы скінутыя ўДунай. Іншы грэчаскі інтэлектуалАдамантыяс Караіс быў сведкам Французскай рэвалюцыі, пасля чаго пераконваў заможных грэкаў будаваць школы і бібліятэкі для далейшай адукацыі грэчаскага насельніцтва, лічыўшы, што паглыбленне адукацыі неабходна для працвітання грэчаскага народа і краіны. Яго мэтай было стварэнне дэмакратычнай Грэцыі, як уЗалаты век Пярыкла, але ён не дажыў да канца вайны за незалежнасць.
У 1814 годзе ўАдэсе, якая была важным цэнтрам грэчаскай гандлёвай дыяспары, маладыя купцыНікалаас Скуфас,Эмануіл Ксантас іАфанасій Цакалаў заснавалі таварыства «Філікі Этэрыя» (грэч.Φιλική Εταιρεία —Саюз сяброў) і пры падтрымцы заможных грэчаскіх суполак уВялікабрытаніі іЗлучаных Штатах Амерыкі яны пачалі планаваць паўстанне. Таварыства планавала пачаць паўстанне на тэрыторяхПелапанеса,Дунайскіх княтваў іКанстанцінопаля. 6 сакавіка 1821 года ў Дунайскіх княствах успыхнула паўстанне на чале зАлександрасам Іпсіланты, але неўзабаве яно было задушана туркамі. Падзеі на поўначы стымулявалі грэкаў Пелапанеса да дзеянняў і 17 сакавікаманіёты абвясцілі вайну Асманскай Імперыі. Лічыцца, што рэвалюцыя была абвешчана 25 сакавіка[31] мітрапалітам Германам, які ўзняў сцяг з крыжом у манастырыАгія-Лаўра, але некаторыя гісторыкі сумняваюцца ў сапраўднасці гэтай падзеі. У канцы месяца Пелапанес пачаў адкрытае паўстанне і да кастрычніка 1821 года грэкі на чале зТэадорасам Калакатронісам захапілігорад Трыпалі. Першымі рэгіёнамі, якія паўсталі на тэрыторыі Цэнтральнай Грэцыі быліФалкіда (24 сакавіка) іСалона (27 сакавіка), і да канца 1821 года рэвалюцыянеры замацавалі свае пазіцыі ў гэтай частцы краіны. Рэвалюцыйныя дзеянні былі распачатыя наКрыце, наКіпры, уМакедоніі і іншых рэгіёнах, але яны хутка былі задушаныя. Новаўтвораны грэчаскі флот меў поспехі ў барацьбе супраць Асманскага флоту ўЭгейскім моры і прадухіліў прыбыццё асманскага падмацавання на мацярык. У снежні 1821 года адбылося першае пасяджэннеГрэчаскай нацыянальнай асамблеі, рэпрэзентатыўнага рэвалюцыйнага палітычнага органа, які складаўся амаль выключна з прадстаўнікоў пелапанескай шляхты. На пасяджэнні былі прыняты першыя мясцовыя статуты. Рэвалюцыйная дзейнасць была раздроблена з-за адсутнасці моцнага цэнтральнага кіраўніцтва. У 1822 і 1824 гадах туркі і егіпцяне атакавалі астравы, у тым лікуХіёс іПсару, здзяйсняючы масавыя забойствы мясцовага насельніцтва. Гэта паўплывала на змену меркавання грамадства Заходняй Еўропы на карысць грэчаскіх паўстанцаў. Напружанасць, якая ўзнікла паміж рознымі грэчаскімі групамі, прывяла да дзвюх запар грамадзянскіх войнаў. Між тым, асманскі султан вёў перамовы зМухамедам Алі Егіпецкім, які пагадзіўся адправіць свайго сынаІбрагіма-пашу ў Грэцыю з арміяй для падаўлення рэвалюцыі і вяртання тэрыторый. Ібрагім прыбыў на Пелапанес у лютым 1825 года і адразу дабіўся поспеху: к канцу 1825 года большая частка Пелапанеса знаходзілася пад егіпецкім кантролем, агорад Месалангіён, які знаходзіўся ў асманскай аблозе з красавіка 1825 года, паў у красавіку 1826 года. Нягледзячы на тое, што Ібрагім быў пераможаны напаўвостраве Мані, ён паспяхова задушыў паўстанні на Пелапанесе і ўАфінах. Пасля некалькіх гадоў перагавораў тры вялікія дзяржавы,Расійская Імперыя, Вялікабрытанія іФранцыя, вырашылі ўмяшацца у канфлікт і накіравалі флот у Грэцыю. Пасля навіны пра тое, што асманскі-егіпецкі флот збіраецца атакавацьвостраў Ідра, саюзны флот перахапіў яго калягорада Піласа і пасля тыднёвага супрацьстаяння атрымаў перамогу. У 1828 годзе пад кіраўніцтвамфранцузскага экспедыцыйнага корпуса егіпецкія войскі былі эвакуяваныя з Пелапанеса. У кастрычніку 1828 года грэкі сфарміравалі новы ўрад, кіраўніком якога стаўІаан Кападыстрыя, пасля чаго пачалі захоп Цэнтральнай Грэцыі, у тым ліку Афін іФіваў. Апошняй вялікай падзеяй вайны сталабітва пры Петры, якая адбылася 12 верасня 1829 года на поўначы адАтыкі і ў якой грэчаскія войскі пад кіраўніцтвамДэметрыяса Іпсіланты ўпершыню былі падрыхтаваныя, як еўрапейская армія, а не як партызанскія атрады. Яны перамаглі асманскія войскі, якія здалі ўсе землі адЛівадыі даракі Сперхеёс за магчымасць бяспечнага адыходу з Цэнтральнай Грэцыі. У 1830 годзе Вялікабрытаніяй, Францыяй і Расійскай Імперыяй быў складзеныЛонданскі пратакол, які прадугледжваў стварэнне незалежнай Грэчаскай дзяржавы пад уладай манарха, а ў 1831 годзе прадстаўніком варожага клану быў забіты губернатар Іаан Кападыстрыя. У 1832 годзе дзяржавы прапанавалі на трон баварскага князяОтана, пасля чагоПятая нацыянальная асамблея ў Нафпліёне прыняла прапанову і стварыла канстытуцыю 1832 года. Межы Каралеўства Грэцыя былі пацверджаны Лонданскім пратаколам ад 30 жніўня 1832 года, падпісаным прадстаўнікамі трох дзяржаў.
На працягу першых гадоў праўленняОтана ад яго імя правілібаварскія рэгенты і былі вельмі непапулярнымі сярод грэкаў, аднак заклалі асновы грэчаскай адміністрацыі, арміі, судовай сістэмы і сістэмы адукацыі. Яны правілі да 1937 года, калі былі адкліканы па патрабаванню Брытаніі і Францыі, і Отан прызначыў грэчаскіх міністраў, але чыноўнікі з Баварыі па-ранейшаму складалі большасць адміністрацыі і арміі Грэцыі. Пасляпаўстання ўАфінах у верасні 1843 года, якое ўспыхнула ў выніку незадаволенасці дзеяннямі караля, была створанаканстытуцыя ідвухпалатны парламент. Улада перайшла да палітыкаў, большасць якіх складалі камандзіры ўвайне за незалежнасць. У грэчаскай палітыцы 19 стагоддзя дамінавала нацыянальнае пытанне: была распаўсюджана «Вялікая ідэя» (грэч.Μεγάλη Ιδέα) па вызваленні ўсіх грэкаў і аднаўленні дзяржавы з усіма грэчаскімі землямі і сталіцай уКанстанцінопалі. Яна падтрымлівалася амаль бесперапыннымі паўстаннямі супраць асманаў на ўсіх грэкамоўных тэрыторыях, уключаючыКрыт,Фесалію іМакедонію. Новае пакаленне грэчаскіх палітыкаў усё больш нецярпіма ставілася да ўмяшання караля Отана ў справы ўрада. У 1862 годзе кароль адхіліў прэм’ер-міністра, былога адміралаКанстантынаса Канарыса, найбольш уплывовага палітыка таго перыяду, што выклікала ваенны мяцеж, які вымусіў Отана прыняць непазбежнае рашэнне пакінуць краіну.
Новым каралём Грэцыі стаў малады дацкіпрынц Георг, за прыняцце якога Брытанія саступіла ГрэцыіІанічныя астравы. Па яго патрабаванню ў 1864 годзе дзяржава прыняла больш дэмакратычнуюканстытуцыю, паводле якой былі скарочаны паўнамоцтвы караля, адменены сенат, а права голасу атрымалі ўсе дарослыя мужчыны. Палітычныя партыі, у асноўным, канцэнтраваліся вакол асобных лідараў, але існавалі дзве шырокія палітычныя тэндэнцыі: лібералы на чале зХарылаасам Трыкупісам, а пазнейЭлефтэрыясам Венізеласам, і кансерватары на чале зТэадорасам Дэліянісам, а пазнейФрасівуласам Заімісам. Трыкупіс і Дэліяніс дамінавалі ў грэчаскай палітыцы канца 19 стагоддзя, па некалькі разоў займаючы пасаду прэм’ер-міністра.
На працягу ўсяго 19 стагоддзя Грэцыя заставалася вельмі беднай краінай, у якой не хапала сыравіны і матэрыялаў, інфраструктуры і капіталу. Сельская гаспадарка знаходзілася на нізкім узроўні, а сялянства заставалася за мяжой беднасці, якая панавала ў сельскай мясцовасці і на астравах і паслаблялася толькі маштабнай эміграцыяй уЗША. Тым не менш, у канцы стагоддзя быў дасягнуты прагрэс у будаўніцтве камунікацый і інфраструктуры. Нягледзячы на дрэнную фінансавую сітуацыю, Афіны арганізавалі адраджэннеАлімпійскіх гульняў у 1896 годзе, якія мелі вялікі поспех.
Пытанне пра вызваленне грэкамоўных правінцый Асманскай імперыі станавілася ўсё больш вострым. Паслярасійска-турэцкай вайны (1877—1878) у рамкахБерлінскага дагавора Грэцыі былі перададзеныяФесалія і невялікая часткаЭпіра. У 1897 годзе ўрад Тэадораса Дэліяніса пад ціскам грамадства абвясціўвайну Асманскай імперыі, аднак дрэнна навучаная і абсталяваная грэчаская армія была разбіта туркамі. Дзякуючы ўмяшанню вялікіх дзяржаў, Грэцыя страціла толькі невялікія тэрыторыі на мяжы з асманскай імперыяй, а на Крыце была створана аўтаномнаяКрыцкая дзяржава на чале з Георгам I. Антыўрадаваепаўстанне ў Гудзі 15 жніўня 1909 года, арганізаванае таемным таварыствам «Ваенная ліга», членамі якога былі, у асноўным, маладыя афіцэры, стала пераломным у сучаснай грэчаскай гісторыі. Ваенныя, якія захапілі ўладу ў краіне, але не мелі палітычнага досведу, запрасілі ў якасці палітычнага дарадцы Элефтэрыяса Венізеласа. Ён хутка зарэкамендаваў сябе ў якасці магутнага палітычнага дзеяча, а яго саюзнікі перамаглі на выбарах у жніўні 1910 года. У кастрычніку 1910 года Венізелас стаў прэм’ер-міністрам, пасля чаго дамінаваў у грэчаскай палітыцы на працягу наступных 25 гадоў.
У выніку Першай балканскай вайны 1912 года супраць Асманскай імперыі і Другой балканскай вайны 1913 года супраць Балгарыі Грэцыя павялічыла сваю плошчу і колькасць насельніцтва амаль у два разы. Да тэрыторыі краіны былі далучаны паўднёвы Эпір, паўднёвая паловай Македоніі (вядомай якГрэчаская Македонія), Крыт іастравы Эгейскага мора. У сакавіку 1913 года анархістАляксандрас Шынас забіў караля Георга ў Фесалоніках, і прастол заняў яго сынКанстанцін I, які быў першым каралём, які нарадзіўся ў Грэцыі і быў праваслаўным. Улічваючы яго ролю галоўнакамандуючага грэчаскай арміі падчасБалканскіх войнаў, яго папулярнасць была велізарнай і канкуравала толькі з прэм’ер-міністрам Венізеласам.
Падчас Першай сусветнай вайны (1914—1918) паміж каралём, які выступаў за захаванне нейтралітэту, і прэм’ер-міністрам, які актыўна агітаваў уступленне Грэцыі ў вайну на баку Саюзнікаў, адбыўся канфлікт. Калі ў кастрычніку 1915 годаБалгарыя ўступіла ў вайну ў якасці саюзніка Германіі, Венізелас запрасіў Саюзныя войскі ў Грэцыю (Фесалонікскі фронт), з-за чаго быў адхілены ад пасады Канстанцінам. У жніўні 1916 года Венізелас стварыўчасовы ўрад нацыянальнай абароны ўФесалоніках, кантраляваных Саюзнікамі. Пасля гэтага Канстанцін фактычна кіраваў толькі тэрыторыяй, якая належала Грэцыі да Балканскіх войнаў («Старая Грэцыя»), уступаючы ў бітвы супраць французаў, а пасляЛютаўскай рэвалюцыі ўРасіі ў 1917 годзе пакінуў краіну, як і большасць раялістаў. Наступным каралём стаў яго другі сынАляксандр, а Венізелас узначаліў адзіную Грэцыю ў вайне на баку Саюзнікаў, аднак у грамадстве ўкараніўся падзел на прыхільнікаў і праціўнікаў Венізеласа (так званыНацыянальны раскол).
Пасля распаду Асманскай імперыі ў выніку Першай сусветнай вайны Грэцыя атрымалаЗаходнюю іУсходнюю Фракію, а таксама зону паміжСмірнай і заходняйАнатоліяй і рыхтавалася да доўгачаканага прыяднання Канстанцінопаля. Тым не менш, глыбокі разлом у грамадстве прывёў да паразыліберальнай партыі навыбарах 1920 года, а таксама дарэферэндуму, на якім грэчаскі народ прагаласаваў за вяртанне караля Канстанціна з выгнання пасля раптоўнай смерці Аляксандра. Пасля вяртання раялістаў да ўлады многія ветэраны войска Венізеліса былі звольненыя ці пакінулі армію, а ў жніўні 1922 года турэцкая армія пры падтрымцы Італіі і Францыі разбурыла грэчаскі фронт і ўзяла Смірну ў аперацыі, якая прывяла да катастрафічнай «разні ў Смірне». Паразы ў вайне прымусіла грэчаскую армію пакінуць не толькі Анатолію, але і Усходнюю Фракію і астравыІмбрас іТэнедас (зараз Гёкчэада і Базджаада), а таксама паклала канец вялікай ідэі і пакінула Грэцыю фінансава вычарпанай і дэмаралізаванай.
Прэзідэнт абіраеццаПарламентам на пяцігадовы тэрмін і не мае права абірацца на пасаду больш, чым два разы. Калі прэзідэнцкі тэрмін мінае, парламент галасуе за абранне новага Прэзідэнта. У першых двух турах галасавання кандыдату ў прэзідэнты неабходна набраць не менш за 2/3 галасоў (200 галасоў) дэпутатаў. У трэцім і апошнім туры кандыдату неабходна набраць 3/5 галасоў (180 галасоў) дэпутатаў. У выпадку, калі ў трэцім туры кандыдат у прэзідэнты не набірае неабходнай колькасці галасоў, Парламент распускаецца, а Прэзідэнт павінен абвясціць новыя парламенцкія выбары на працягу бліжэйшых 30 дзён. У першым туры прэзідэнцкіх выбараў у новым парламенце кандыдату неабходна набраць 3/5 галасоў (180 галасоў) дэпутатаў, у другім туры —абсалютную большасць (151 голас), а ў трэцім туры Прэзідэнтам становіцца кандыдат, які набіраепростую большасць галасоў. Сістэма распрацавана такім чынам, каб садзейнічаць дасягненню кансенсусу ў выбары Прэзідэнта краіны сярод асноўных палітычных партый.
Прэзідэнт мае права аб’яўляць вайну, памілаванне і заключаць пагадненні аб міру, саюзе і ўдзелу ў міжнародных арганізацыях. Па просьбе Урада парламенцкая большасць абавязана ратыфікаваць гэтыя дзеянні, пагадненні або дагаворы. У выключных выпадках неабходна абсалютная большасць ці 3/5 галасоў (напрыклад, для ўступлення ўЕўрапейскі Саюз былі неабходныя 3/5 галасоў).
Прэзідэнт можа таксама ажыццяўляць пэўныя надзвыяайныя паўнамоцтвы, якія павінны быць падпісаны адпаведным міністрам Урада. Прэзідэнт не можа распускаць парламент, адпраўляць у адстаўку ўрад, прыпыняць дзеянне артыкулаў канстытуцыі, даваць абвяшчэнні без згодыПрэм’ер-міністра або адпаведнага міністра Урада. Для абвяшчэння рэферэндума ён павінен атрымаць адабрэнне Парламента.
Усеагульныя прамыя парламенцкія выбары адбываюцца кожныя 4 гады па прапарцыйнай сістэме ў 48 выбарчых акругах, 8 аднамандатных акругах і 1 агульнанацыянальным спісе. 288 прадстаўнікоў вызначаюцца ў выбарчых акругах, дзе выбаршчыкі аддаюць свой голас за пэўную партыю. Астатнія 12 месцаўПарламента вызначаюцца з агульнанацыянальнага партыйнага спісу, у залежнасці ад колькасці атрыманых галасоў кожным кандыдатам. Партыя, якая перамагае на парламенцкіх выбарах і набірае большасць месцаў уПарламенце, фарміруеУрад.Прэзідэнт рэспублікі мае права распусціць Парламент раней заканчэння тэрміна дзеяння парламента па прапановеКабінета міністраў, калі такое рашэнне звязана з нацыянальным пытаннем выключнай важнасці. Усе пастановы, якія прымаеПарламент, каб яны ўступілі ў сілу, павінен падпісаць Прэзідэнт.
Дыяграма, якая паказвае партыйны склад Парламента склікання 2015 года. Каляровыя часткі адлюстроўваюць прапорцыі прадстаўніцтва партый. Адпаведнасць колеру пэўнай партыі паказана ў табліцы справа.
У Грэцыі судовая ўлада дзеліцца на грамадзянскія і адміністрацыйныя суды. Грамадзянскія суды разглядаюць грамадзянскія і крымінальныя справы, а адміністрацыйныя суды вырашаюць спрэчкі паміж грамадзянамі і адміністрацыйнымі органамі краіны.
Судовая сістэма Грэчаскай Рэспублікі ўключае ў сябе тры вярхоўныя суды:Касацыйны суд (грэч.Άρειος Πάγος),Дзяржаўны савет (грэч.Συμβούλιο της Επικρατείας) іПалату аўдытараў (грэч.Ελεγκτικό Συνέδριο). У склад гэтых судоў уваходзяць прафесійныя суддзі — выпускнікі Нацыянальнай школы суддзяў. Шлях, які суддзя павінен паступова прайсці, каб стаць членам аднаго з вярхоўных судоў, вызначаецца канстытуцыяй і дзеючым заканадаўствам. Прэзідэнты і віцэ-прэзідэнты трох вярхоўных судоў выбіраюццаКабінетам міністраў Грэцыі сярод дзеючых членаў кожнага з судоў.
Касацыйны суд з’яўляецца найвышэйшым судом па грамадзянскіх і крымінальных справах, а Дзяржаўны савет з’яўляецца найвышэйшым адміністрацыйным судом. Палата аўдытараў, у сваю чаргу, мае выключную юрысдыкцыю над пэўнымі адміністрацыйнымі пытаннямі (напрыклад, яна судзіць спрэчкі, якія вынікаюць з заканадаўства па рэгуляванню пенсій дзяржаўных служачых), і яе рашэнні не могуць быць абскарджаныя. Гэта значыць, што яны не з’яўляюцца другой інстанцыяй Дзяржаўнага савета.
Часам, вярхоўныя суды прымаюць супярэчлівыя рашэнні або судзяць не ў адпаведнасці з канстытуцыйнасцю прававога забеспячэння. Такія спрэчкі вырашаюццаВярхоўным спецыяльным судом, склад і юрысдыкцыя якога рэгулююцца канстытуцыяй. Як паказвае сама назва, гэты суд не з’яўляецца сталым і ўтвараецца тады, калі ўзнікае асабліва выпадак, які знаходзіцца ў яго кампетэнцыі. Вярхоўны спецыяльны суд уключае ў сябе 11 членаў: прэзідэнтаў трох вярхоўных судоў, чатырох членаў Касацыйнага суда і чатырох членаў Дзяржаўнага савета.
Калі вырашаецца справа канстытуцыйнасці закона або спрэчка паміж вярхоўнымі судамі, у склад Вярхоўнага спецыяльнага суда ўваходзяць яшчэ два члены — прафесары юрыдычных школаў Грэцыі. Вярхоўны спецыяльны суд — адзіная інстанцыя, якая можа абвясціць неканстытуцыйнае палажэнне закона «бяссільным» («страціўшым законную сілу»), у той час як тры вярхоўныя суды могуць толькі абвясціць такое палажэнне «непрыстасавальным» да канкрэтнага выпадку. Вярхоўны спецыяльны суд таксама з’яўляецца і Вярхоўным вябарчым судом, вырашаючы пытанні законнасці выбараў у заканадаўчыя органы.
Сцяг Грэцыі ўяеўляе сабой прамавугольнае палотнішча з прапорцыямі 3:2, якое складаецца з дзевяці роўных гарызантальных палос сіняга (блакітнага) і белага колераў, якія чаргуюцца паміж сабой. Усярэдзіне сіняга квадрата ў левым верхнім куце размешчаны белы крыж, які сімвалізуе дамінуючую ў грэчаскай дзяржавеправаслаўную хрысціянскую рэлігію. Сімвалізм сініх і белых палос сцяга ніколі не быў усталяваны якім-небудзь урадавым рашэннем. Лічыцца, што яны сімвалізуюць 9 складоў нацыянальнагадэвізу «грэч.: Ελευθερία ή θάνατος» («Свабода або смерць», Э-леф-тыя-ры-я і Та-на-тос). Таксама існуе версія, што палосы сімвалізуюць 9 муз, багінь мастацтва і навук.
Першапачаткова дзяржаўны сцяг незалежнай Грэцыі складаўся толькі з белага крыжа на сінім фоне. Значэнне гэтых колераў, якія заўсёды выкарыстоўваліся ў сімвалах краіны, таксама дакладна не вызначана. Вядома, шторэвалюцыянеры 1821 года, выбіраючы колеры для грэчаскага сцяга ў 1822 годзе, выступілі супраць чырвонага і зялёных колераў як звязаных зісламскай сімволікайАсманскай Імперыі. Сучасны герб пачаў выкарыстоўвацца ў якасці нацыянальнага ў першай палове 1970-х гадоў і быў заканадаўча зацверджаны 22 снежня 1978 года.
Сучасныгерб Грэцыі быў распрацаваны мастаком Костасам Граматопуласам і закандаўча зацверджаны 7 чэрвеня 1975 года. Ён складаецца з двух асноўных элементаў — геральдычнага сіняга шчыта з белым крыжам (фрагмент сучаснага сцяга), а вакол шчыта — лаўровы вянок. Шчыт з крыжам сімвалізуе воінскую славу і ў той жа час галоўную грэчаскую рэлігію — праваслаўе. Лаўровы вянок сімвалізуе старажытную гісторыю Грэцыі, бо такімі вянкамі ўзнагароджвалі пераможцаўстаражытных Алімпійскіх гульняў.
Нацыянальны гімн Грэцыі, «Гімн свабодзе» (грэч.Ὕμνος εἰς τὴν Ἐλευθερίαν), быў напісаныНікалаасам Мандзарасам на тэкст заснавальніка навагрэчаскай паэзііДыянісіяса Саламоса. Паэма Саламоса была напісана ў 1823 годзе і складаецца з 158 строф. Музычны твор быў напісаны ў 1828—1830 гадах, і ў ім былі выкарыстаны толькі 24 страфы. Першыя тры страфы (пазней першыя дзве) «Гімна свабодзе» былі зацверджаны ў якасці дзяржаўнага гімна ў 1865 годзе, а ў 1966 годзе таксама сталі дзяржаўным гімнамКіпра. Такім чынам, гэта адзіны гімн, які выкарыстоўваецца дзвюма дзяржавамі.
Паводле праграмы Калікратыса Грэцыя падзяляецца на 7 дэцэнтралізаваных адміністрацый, у склад якіх уваходзяць адна, дзве ці тры перыферыі (за выключэннем Атыкі і Крыта). Адміністрацыя дэцэнтралізаваных адзінак знаходзіцца ў падпарадкаванні Генеральнага сакратара, які прызначаецца наўпрост урадам Грэцыі, а таксама кансультатыўным саветам, які ў выпадку неабходнасці звяртаецца да перыферыярха і прадстаўнікоў муніцыпалітэтаў. Дэцэнтралізаваныя адміністрацыі не з’яўляюцца органамі самакіравання, а служаць мэтам дэцэнтралізацыі кіравання краінай.Аўтаномная манаская дзяржава Святой Гары (Афон) не ўваходзіць у дэцэнтралізованыя адміністрацыі і мае асаблівы статус аўтаномнага рэгіёну, захоўваючы свае інстытуты паводле«Статутнай Хартыі Святой Гары Афонскай» 1924 года. Гэта самакіраваная абшчына дваццаці праваслаўных манастыроў, якія з 1313 знаходзяцца пад непасрэднай царкоўнай юрысдыкцыяйКанстанцінопальскага Патрыярха. Суверэнітэт Грэцыі над паўвостравам замацаваныЛазанскім пагадненнем 1923 года.
Аўтаномная манаская дзяржава Святой гарыАфон мае асаблівы статус і ўласны візавы рэжым.
↑Нумары перыферый у дужках адпавядаюць нумарам дадзеных перыферый на карце справа.
Дэцэнтралізаваныя адміністрацыі дзляцца на 13 перыферый, якія з’яўляюцца арганізацыямі мясцовага самакіравання другога ўзроўню і адпавядаюць вялікім геаграфічным абласцям. Перыферыі знаходзяцца ў падпарадкаванні перыферыярха і перыферычнага савета, якія абіраюцца кожныя 5 гадоў усеагульным галасаваннем. Перыферыі падзяляюцца на перыферыйныя адзінкі, якія ў асноўным, але не заўсёды геаграфічна супадаюць з номамі Грэцыі. Кожную перыферыйную адзінку ўзначальваюць віцэ-перыферыярхі, якія абіраюцца разам з перыферыярхамі і з’яўляюцца членамі той жа партыі.
Першым, самым нізкім узровенем мясцовага самакіравання з’яўляюцца муніцыпалітэты, або дэмі, у выніку зліцця шэрагу існуючых цяпер муніцыпалітэтаў і абшчын. Яны знаходзяцца ў падпарадкаванні мэра, або дэмарха, і муніцыпальнага савета, якія абіраюцца ўсеагульным галасаваннем кожныя 5 гадоў. Муніцыпалітэты падзяляюцца на муніцыпальныя аддзелы і, нарэшце, абшчыны. Абшчыны маюць свае ўласныя парады, але іх роля з’яўляецца выключна кансультатыўнай.
У цэлым тэрыторыя Грэцыі характарызуецца нізкім узроўнемэкалагічнай небяспекі і дапушчальным узроўнемтэхнагеннай нагрузкі. Неспрыяльны экалагічны стан склаўся толькі ў раёнах гарадскіх агламерацыйАфін іФесалонікаў, дзе пражывае каля 3 млн чалавек або 26 % усяго насельніцтва краіны. У прыватнасціманіторынгOECD паказаў, што найбольш вострыя праблемы аховы навакольнага асяроддзя гэтых раёнаў — высокі ўзровень забруджанасці атмасфернага паветравыкідамі CO2, злучэнняў SOx і NOx, а таксама недастатковая ступеньачысткісцёкавых вод, якія скідаюцца ў натуральныя вадацёкі і вадаёмы[33].
Забруджванне вады — вынік шматгадовага скіду са сцёкавымі водамі прамысловых забруджвальнікаў, сельскагаспадарчыхтаксічных хімікатаў, такіх якугнаенні іпестыцыды. ЗаліўСаронікас, усё паўночнае і ўсходняе ўзбярэжжы якога займаюць Афіны іПірэй — адзін з самых забруджаных. Увогуле Грэцыя валодае 54 км³ водных рэсурсаў, але 81 % з іх выкарыстоўваецца ўсельскай гаспадарцы і 3 % у прамысловых мэтах[34]. Праблема забруджвання атмасфернага паветра ўзнікла як прамое следства пагарды экалагічных мерапрыемстваў падчас хуткага прамысловага росту ў 1970-х гадах у спалучэнні з незбалансаваным развіццём і нерэгуляваным разрастаннем гарадоў: так, 50 % індустрыяльных прадпрыемстваў Афін пабудавана ў цэнтры горада. Апроч тагогеамарфалагічныя ўмовыАтыкі перашкаджаюць хуткаму рассейванню забруджвальнікаў у паветры[35]. У прыватнасцілясныя пажары 2009 года сталі прычынай утварэння дымавой заслоны над Афінамі.
Дзяржаўныя праграмы, накіраваныя на зніжэнне выкідаўдыяксіду вугляроду ісвінца у атмасфернае паветра, былі разгорнутыя ў 1978 годзе, калі з-засмога жыхары Атыкі масава пачалі звяртацца ў бальніцы са скаргамі надыхальную ісардэчна-судзінкавую сістэмы. З чэрвеня па жнівень1982 года ўрад закрыў 87 прадпрыемстваў, 73 прадпрыемствам загадана скараціць выкіды, аўтамабілям забаронены рух у цэнтры Афін. У студзені 1988 аўтапарктаксі ў цэнтры Афін паменшаны на 50 %, а прыватным аўтамабілям забаронены рух трыма асноўнымі гарадскімі магістралямі[34]. Для скарачэння выкідаўдыяксіду серы забаронена выкарыстаннесырой нафты для цэнтральнага ацяплення і прыняты меры па зніжэнні ўтрыманнясеры ўдызельным паліве і сырой нафце. Вырашэння праблемы дапамагло і будаўніцтва 2 і 3 галінкіАфінскага метрапалітэна. Таму з пачатку 2000-х гадоў праблема смогу паспяхова вырашаецца, а ўзровень дыяксіду вугляроду і аксідаў серы іазоту стабілізаваная на дапушчальным узроўні[33]. Упраўленне воднымі рэсурсамі ў Грэцыі таксама дасягнула значнага прагрэсу ў апошнія гады, асабліва пасля стварэння новых прававых патрабаванняўводакарыстання іводаадвядзення. У перыяд паміж 1992 і 2002 гадамі нават атрымалася скараціць плот вады для сельскай гаспадаркі на 2,5 %. Аднак некаторыя сярод найбуйнейшых рэк Грэцыі:Аксіас,Стрыман,Нестас,Эўрас — азёрыДайран іПрэспа сілкуюцца водаміпрытокаў, якія праходзяць не толькі на тэрыторыі Грэцыі, але і суседніх краін. Таму для Грэцыі набывае надзвычайную важнасць неабходнасць каардынацыі сваіх намаганняў з іншымі дзяржавамі.
Амаль дзве траціны грэчаскага народа жывуць у гарадах. Найбуйнейшымі і найбольш уплывовымі цэнтрамі Грэцыі з’яўляюццаАфіны з насельніцтвам у 3 мільёны чалавек іФесалонікі. Іншыя вядомыя гарады з колькасцю насельніцтва, большай за 100 тысяч жыхароў, уключаюць у сябеПатры,Іракліян,Ларысу,Волас,Родас,Яніну,Ханью іХалкіду[36].
Размеркаванне асноўных абласцей сучасных грэчаскіх дыялектаў.Рэгіёны з традыцыйнай прысутнасцю іншых моў. На сённяшні дзень грэчаская мова з’яўляецца дамінуючай на ўсёй тэрыторыі краіны[38][39][40][41][42][43].
На працягу 19 і 20 стагоддзяў ішла спрэчка, вядомая як пытанне грэчаскай мовы, пра тое, якая мова павінна быць афіцыйнай у Грэцыі: архаічная мовакафарэвуса, якая была створана ў 19 стагоддзі і выкарыстоўвалася ў якасці дзяржаўнай і навуковай, цідымотыка, якая натуральна развівалася пасля візантыйскага перыяду і на якой размаўлялі грэкі. Гэтая спрэчка была канчаткова вырашана ў 1976 годзе, калі дымотыка стала адзінай афіцыйнай формай грэчаскай мовы, а кафарэвуса выйшла з ужывання.
На сённяшні дзень Грэцыя з’яўляецца лінгвістычна аднастайнай, і каля 99 % карэннага насельніцтва выкарыстоўваюць грэчаскую мову ў якасці сваёй першай ці адзінай роднай мовы. Сярод грэкамоўнага насельніцтва значную групу складаюць людзі, якія размаўляюць напантыйскім дыялекце, які прыйшоў зМалой Азіі ў часыгрэчаскага генацыду. Тым жа чынам у Грэцыі з’явіўся ікападайкійскі дыялект, але зараз ён знаходзіцца пад пагрозай знікнення і амаль не ўжываецца. Карэнныя дыялекты грэчаскай мовы ўключаюць у сябе архаічную грэчаскую мову, якую выкарыстоўваюцькаракачаны, традыцыйная этнічная група горных пастухоў зГрэчаскай Македоніі і іншых паўночных частак краіны.
Прадстаўнікімусульманскай меншасці ў Фракіі, якая складае каля 0,95 % ад агульнай колькасці насельніцтва, размаўляюць, у асноўным, натурэцкай,балгарскай (памакі) ірумынскай мовах. У іншых частках краіны румыны-хрысціяне таксама выкарыстоўваюць румынскую мову. Некаторыя мовы нацыянальных меншасцей краіны традыцыйна ўжываюцца мясцовымі групамі насельніцтва ў розных частках краіны, аднак іх выкарыстанне радыкальна скарацілася ў 20 стагоддзі ў выніку асіміляцыі з грэкамоўнай большасцю. Сёння гэтыя мовы падтрымліваюцца толькі старэйшымі пакаленнямі жыхароў і знаходзяцца на мяжы знікнення. Гэта тычыццаарванітаў,албанскамоўнай групы, прадстаўнікі якой жывуць пераважна ўсельскіх раёнах вакол Афінаў,арумунаў імегленарумунаў, таксама вядомых яквалахі, чыя мова цесна звязана з румынскай і якія жывуць у цэнтральнай горнай Грэцыі. Члены гэтых групаў пераважна лічаць сябе грэкамі і валодаюць, па меншай меры, дзвюма мовамі, уключаючы грэчаскую.
Побач з паўночнай мяжой таксама пражываюцьславянамоўныя групы, большасць з якіх лічаць сябе грэкамі. Іх дыялекты можна класіфікаваць як лінгвістычныя формымакедонскай ці балгарскай моў. Лічыцца, што пасля перасяленняў у 1923 годзе ў рэгіёне Македонія пражывала ад 200 да 400 тысяч славянамоўных. Яўрэйская абшчына Грэцыі традыцыйна ўжывала мовуладзіна (яўрэйска-іспанскую), але сёння на ёй размаўляюць толькі некалькі тысяч чалавек. Іншыя прыкметныя мовы меншасцей уключаюць у сябеармянскую ігрузінскую мовы, а таксама грэка-цюркскі дыялект, які ўжываюцьурумы, абшчынакаўказскіх грэкаў зЦалкі (Грузія) і этнічных грэкаў з паўднёва-ўсходняйУкраіны, якія імігравалі ў 1990-х гадах пераважна на поўнач Грэцыі.
ЭПЦ фармальна аддзеленая ад дзяржавы, паводле часткі 1, раздзела У, артыкула 3 Канстытуцыі 1975 года, але карыстаецца шырокай дзяржаўнай падтрымкай,празелітызм сярод праваслаўных афіцыйна забаронены.
Фесалонікі — важны фінансавы і прамысловы цэнтр Паўночнай Грэцыі.Грашовыя купюрыеўра 2015 года.
Эканоміка Грэцыі з’яўляецца44-й па велічыні ў свеце з намінальнымвалавым унутраным прадуктам (ВУП) у $238 мільярдаў у год. Апроч таго, яна займае53-е месца ў свеце паводлепарытэта пакупніцкай здольнасці з $286 мільярдаў у год. Станам на 2015 год, Грэцыя з’яўляецца15-й эканомікай з 28-мі краінЕўрапейскага Саюза. Дзяржава займае38-е і44-е месцы ў свеце з $18,064 і $26,449 па намінальным ВУП на душу насельніцтва і па парытэце пакупніцкай здольнасці на душу насельніцтва адпаведна.
Грэцыя з’яўляеццаразвітой краінай з эканомікай, заснаванай насферы паслуг (82,8 %) іпрамысловасці (13,3 %). У 2015 годзесельскагаспадарчы сектар склаў 3,9 % ад агульнага аб’ёму вытворчасці. Важнымі галінамі прамысловасці з’яўляюццатурызм ісуднаходства. З 18 мільёнамі турыстаў у 2013 годзе па наведвальнасці Грэцыя заняла сёмае месца ў Еўрапейскім Саюзе і 16-е месца ў свеце.Гандлёвы флот Грэцыі з’яўляецца самым буйным у свеце з 15 % сусветнагадэдвейта станам на 2013 год. Павелічэнне попыту на міжнародныя марскія перавозкі паміж Грэцыяй і Азіяй прывяло да беспрэцэдэнтных інвестыцый у суднабудаўнічую прамысловасць.
Краіна таксама з’яўляецца важным вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі ў рамкахЕўрапейскага Саюза. Грэцыя мае найбуйнейшую эканоміку наБалканскім паўвостраве і з’яўляецца галоўным рэгіянальным інвестарам. Яна з’яўляецца важным гандлёвым партнёрамАлбаніі,Балгарыі,Румыніі,Сербіі іПаўночнай Македоніі. Грэчаская тэлекамунікацыйная кампанія «OTE» стала важным гандлёвым партнёрам у былойЮгаславіі і іншых балканскіх краінах.
Дзяржаўны сектар прамысловасці дае каля 20 % ВУП. Найбольш развітыя лёгкая і харчовая прамысловасць. У прамысловасці занята 21 % працаздольнага насельніцтва. Вядзецца здабыча баксітаў, пірытаў, нікелевых руд, магнезітаў. Развітая металургічная прамысловасць, хоць у адпаведнасці з рашэннямі ЕС вытворчасць сталі ў Грэцыі скарочаная на 30 %. Маюцца прадпрыемствы машынабудаўнічай, нафтахімічнай і дрэваапрацоўчай галін. Прыярытэтнае развіццё атрымалі тэкстыльная, харчовая галіны і вытворчасць будматэрыялаў (лічыцца, што ў горадзе Волас размешчана самая буйная ў свеце фабрыка па вытворчасці цэменту).
Таварная сельская гаспадарка недастаткова развіта з-за недахопу ўрадлівых глебаў, невялікай колькасці ападкаў, выпадаючых за год, і неэфектыўнай сістэмы землеўладання (аснову яе складаюць невялікія фермы). Каля 30 % зямель Грэцыі ворныя. Толькі ў далінах Фесаліі, Фракіі і Македоніі магчыма буйнамаштабная вытворчасць. Тут вырошчваюцьпшаніцу,кукурузу,ячмень,цукровы бурак,бавоўну ітытунь. Грэцыя — лідар сярод краін ЕС па вытворчасці апошніх двух культур.
Добра развіта садоўніцтва і агародніцтва. Вырошчваюцьмасліны (большая частка адразу ж перапрацоўваецца ўалей),вінаград,дыні,персікі,апельсіны,памідоры. Цытрусавыя і бахчавыя культуры Грэцыя экспартуе ў краіны ЕС. Гістарычна ў Грэцыі выпускаюцьвіны з дабаўкамі смалы, але ў апошні час на экспарт сталі вырабляць гатункі без такіх спецыфічных дабавак, хоць грэчаскія віны пакуль па папулярнасці не могуць параўнацца з вінамі з іншых краін Еўропы. Грэчаская сельская гаспадарка — галоўны атрымальнік субсідый ЕС.
Грэцыя з’яўляецца адной з краін з абавязковым медыцынскім страхаваннем. У дакладзеСусветнай арганізацыі аховы здароўя ад 2000 года, сістэма аховы здароўя Грэцыі заняла 14-е месца сярод 191 абследаванай краіны. У справаздачы арганізацыі «Save the Children» ад 2013 года Грэцыя заняла 19-е месца (сярод 176 абследаваных краін) у рэйтынгу найлепшых для мацярынства краін у свеце.
Грэкі маюць даўнюю традыцыю навучання ўпайдэі (адукацыі).Пайдэя была адной з самых галоўных сацыяльных каштоўнасцяў у грэчаскім і эліністычным свеце, а першая еўрапейская установа, падобная на ўніверсітэт, з’явілася ў 5 стагоддзі ў Канстанцінопалі і эксплуатавалася ў розных формах да 1453 года, калі горадзахапілі войскі Асманскай імперыі[46].Універсітэт у Канстанцінопалі быў першай свецкай установай вышэйшай адукацыі ў хрысціянскай Еўропе, паколькі там не вучылі рэлігійным навукам[47], і першым універсітэтам у свеце, улічваючы першапачатковы сэнс універсітэта як карпарацыі студэнтаў[46].
Сучасная адукацыя ў Грэцыі з’яўляецца абавязковай для ўсіх дзяцей ва ўросце ад 6 да 15 гадоў. Яна ўключае пачатковую (грэч.Δημοτικό Σχολείο — 6 класаў) і няпоўную сярэднюю (грэч.Γυμνάσιο —гімназія, 3 класы) адукацыю. Існуюць дашкольныя ўстановы: яслі-сады (грэч.Παιδικός σταθμός) для дзяцей ад 2,5 гадоў, якія працуюць асобна ў складзе дзіцячых садкоў (грэч.Νηπιαγωγείο)[48].
Неабавязковую сярэднюю адукацыю, згодна з адукацыйнай рэформай 1997 года, можна атрымаць у двух тыпах адукацыйных устаноў: агульным ліцэі (з 1997 называлісягрэч.Ενιαίο Λύκειο, у 2006 годзе перайменаваны нагрэч.Γενικό Λύκειο) і ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі (грэч.Τεχνικό Επαγγελματικό Εκπαιδευτήριο —тэхнікумах). Працягласць навучання ў агульным ліцэі складае 2 ці 3 гады з атрыманнем узроўню сярэдняй адукацыі А, у тэхнікуме — 3 гады з атрыманнем узроўню адукацыі Б. Атэстат агульнага ліцэя толькі сведчыць аб завяршэнні курса сярэдняй адукацыі, атэстат тэхнікума ўзроўню Б дае права працаўладкавання па спецыяльнасці. Пры гэтым захоўваецца магчымасць узаемнага пераходу навучэнцаў з адной установы ў іншае. Адукацыйнымі установамі неабавязковай сярэдняй адукацыі таксама з’яўляюцца інстытуты прафесійнай падрыхтоўкі (грэч.Ινστιτούτο Επαγγελματικής Κατάρτισης), якія прадастаўляюць афіцыйную, але некласіфікаваную адукацыю, паколькі яны прымаюць як выпускнікоў гімназій, так і ліцэяў.
Згодна з дзеючайКанстытуцыі Грэцыі (арт. 16.8), заснавання недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў у краіне забаронена[49]. Дзяржаўную вышэйшую адукацыю можна атрымаць ва ўніверсітэтах і інстытутах тэхнічнай адукацыі (грэч.Τεχνολογικό Εκπαιδευτικό Ίδρυμα). Паступіць у іх можна па выніках экзаменаў пасля другога ці трэцяга класа ліцэя. Акрамя таго, ва ўзросце 22 поўных гадоў у выніку лёсавання можна стаць студэнтам Грэчаскага адкрытага універсітэта. Навучальны год ва ўніверсітэтах працягваецца ў Грэцыі з 1 верасня па 21 чэрвеня, у той час як уласна выкладанне пачынаецца 11 вересня і заканчваецца 15 чэрвеня. На працягу года існуюць канікулы, прымеркаваныя даКалядным святах іВялікадня, сумарная працягласць якіх не перавышае 4 тыдняў.[50]
Натуральныя і тэхнічныя навукі атрымалі развіццё ў Грэцыі пасля здабыцця незалежнасці, хоць і да таго часу былі апублікаваныя асобныя работы па медыцыне, у прыватнасці «Пра дыету» (грэч.Διαιτητική)Канстантынаса Міхаіла (1794)[52], «Гісторыя медычнага мастацтва» (грэч.Ιστορίας Ιατρικής) Сергія Іаану (1818)[53]; «Даведнік па гігіене» (грэч.Υγιεινατάριον) Спірыдона Вландыса (1820)[54].
У старажытныя часы Грэцыя стала месцам нараджэнняЗаходняй культуры. Сучасныя дэмакратыі ў абавязку перад грэчаскім народаўладдзем, судом прысяжных і роўнасцю перад законам. Старажытныя грэкі з’яўляюцца заснавальнікамі многіх сучасных галін, у тым ліку біялогіі, геаметрыі, гісторыі, філасофіі, фізікі і матэматыкі. Яны заснавалі такія важныя літаратурныя формы, як эпас, лірычную паэзію, гістарычныя творы, камедыю і трагедыю. У сваім імкненні да парадку і прапорцыі грэкі стварылі ідэал прыгажосці, які моцна паўплываў назаходняе мастацтва.
Грэчаская міфалогія з’яўляецца асновайміфаў і вучэнняў, у якія верылі старажытныя грэкі і якія тычацца іх багоў ігерояў,прыроды свету, паходжання і значэння іх уласныхкультаў ірытуальных практык. У Старажытнай Грэцыі міфалогія была часткайрэлігіі. Сучасныя навукоўцы вывучаюць і даследуюць міфы, каб паспрабаваць праліць святло на рэлігійныя і палітычныя інстытуты Старажытнай Грэцыі і яе цывілізацыі і атрымаць разуменне прыроды самога стварэння міфаў.
Археалагічныя знаходкі таксама з’яўляюцца крыніцамі падрабязнасцяў старажытнагрэчаскай міфалогіі, бо выявы багоў і герояў выкарыстоўваліся ў дэкоры многіх артэфактаў. На кераміцы 8 стагоддзя да н.э. намаляваныя сцэны Траянскай вайны, а таксама прыгодыГеракла. У наступныя перыяды,архаічны,класічны іэліністычны, з’яўляюцца малюнкі гамераўскіх і розных іншых міфалагічных сцэнаў, дапаўняючы літаратурныя крыніцы міфалогіі. Грэчаская міфалогія аказала вялікі ўплыў на культуру, мастацтва і літаратуруЗаходняй цывілізацыі і застаецца часткай заходняй спадчыны і мовы.
Ва ўмовах дэмакратыі Старажытнай Грэцыі ўпершыню была створана цэласная серада гарадоў-дзяржаў —полісаў. Развівалася сістэма рэгулярнай планіроўкі горада з прамавугольнай сеткай вуліц і галоўнай плошчай —агорай — цэнтрам гандлю і грамадскага жыцця. Быў распрацаваны тып жылога дома з памяшканнямі, звернутымі да ўнутранага прасторавага ядра —перыстыль.
Культавым і архітэктурна-кампазіцыйным цэнтрам старажытнагрэчаскага горада быўакропаль з храмам, прысвечаным бажаству-заступніку горада. Класічна завершаным тыпам храма стаўперыптэр. Самым яркім яго прыкладам лічыцца галоўны храмАфінскага Акропаля —Парфенон. На аснове эстэтычнага асэнсавання ўстойліва-бэлькавай канструкцыі ў Старажытнай Грэцыі была створанаордарная сістэма архітэктурнай кампазіцыі, у якой былі гарманічна злучаны высокая мастацкасць архітэктурных формаў і дасканаласць канструкцый і матэрыялаў. Бесперапыннае развіццё грамадскага жыцця старажытнагрэчаскага поліса спарадзіў такія тыпы збудаванняў, як тэатр, стадыён іпалестра. Так, у Афінах з’явілісяТэатр Дыяніса, а пазнейАдэён Герода Атыка і ўнікальны мармуровыстадыён Панатынаік.
У сярэднявеччы ў Грэцыі развівалася галоўным чынам манастырская архітэктура, у выніку чаго грэчаскія гарады здрахлелі, а жылыя дамы будаваліся розныя па тыпах у залежнасці ад формы рэльефу. Грэчаская архітэктура пачала паўнавартасна развівацца з 1830-х гадоў, калі сталіцай краіны сталі Афіны. План іх забудовы стварылі грэчаскія архітэктарыСтаматыяс Клеянтыс іЛісандрас Каўтанзоглу. Апроч таго, для майстравання грамадскіх будынкаў былі запрошаны архітэктарыФеяфіл ван Хансен іЭрнст Цылер, спрыяючы росквіту архітэктурнага стылюнеагрэк. Царкоўная архітэктура 19 стагоддзя імкнулася да візантыйскай.
Пачынаючы з 1920-х гадоў партовыя гарады — Афіны, Пірэй, Фесалонікі — пачалі хутка разрастацца. У гэты час пачаў фарміравацца характэрны для Грэцыі тып шматкватэрнага дома з шматлікімі гаўбцамі і тэрасамі, прапанаваныКостасам Кіцыкісам. У далейшым на грэчаскую архітэктуру аказалі ўплыўфункцыяналізм інеакласіцызм. У перыяд 1950-1960-х гадоў вакол Афін выраслі паркавыя прыгарады з раёнамі, забудаванымі віламі і сядзібамі заможных грэкаў з элементамі народнай архітэктуры (архітэктарДымітрыс Пікіёніс). Значна менш будавалася танных шматкватэрных дамоў (архітэктарАрыс Канстантынідыс), аднак расла патрэба ў узвядзенні новых гатэляў і музейных памяшканняў (архітэктарыХараламбас Сфаелас іПракопіяс Васіліядыс). Прамысловае і офіснае будаўніцтва развіваў архітэктарТакіс Зенетас.
Нягледзячы на абцяжаранасць часамі вайны, палітычнай нестабільнасці і варожасці грэчаскага ўрада, нацыянальная кінаіндустрыя Грэцыі дамінуе на ўнутраным рынку і часам атрымлівае міжнародны поспех. Асноўнымі характарыстыкамі грэчаскага кіно з’яўляюцца дынамічны сюжэт, моцны характар развіцця і эратычныя тэмы. Два фільмы грэчаскіх рэжысёраў, «Зніклы» (англ.:«Missing», 1982) і «Вечнасць і дзень» (грэч.«Μια αιωνιότητα και μια μέρα», 1998), атрымліваліЗалатыя пальмавыя галіныКанскага кінафестывалю. Пяць грэчаскіх фільмаў атрымлівалі намінацыі наОскар у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».
Хоць грэчаскае кіно ўкаранілася ў пачатку 1900-х гадоў, першыя сталыя фільмы з’явіліся толькі ў 1920-х гадах пасляГрэка-турэцкай вайны. Фільмы гэтага перыяду, напрыклад «Марыя Пентагіятыса» (1929) Ахілеяса Мадраса, з’яўляліся эмацыйнымі меладрамамі з багаццем фальклорных элементаў. Лента «Дафніс і Хлоя» (1931)Арэстыса Ласкаса, была адной з першых грэчаскіх фільмаў, паказаных за мяжой, і першым еўрапейскім фільмам, які ўтрымліваў вуаерыстычную сцэну з аголенымі акцёрамі. Падчасрэжыму Метаксаса (1936—1941) і акупацыікраінамі Восі грэчаскі кінематограф быў вымушаны пераехаць за мяжу.
Пасляграмадзянскай вайны грэчаскае кіно перажыло адраджэнне. У гэты перыяд натхнёныяітальянскім неарэалізмам рэжысёры, такія як Грыгорыс Грыгорыу і Стэліяс Татасопулас, здымалі фільмы не на здымачнай пляцоўцы, а ў рэальнай абстаноўцы з удзелам непрафесійных акцёраў. У 1950-х і 1960-х гадах грэчаскі кінематограф перажываў залаты век, які пачаўся з фільма «Стэла» (грэч.«Στέλλα», 1955)Міхаліса Какаяніса, які быў паказаны ўКанах. Лента «Ніколі ў нядзелю» (грэч.«Ποτέ Την Κυριακή», 1960) была намінаваная на пяць прэмій Оскар, а актрысаМеліна Меркуры, якая згуляла галоўную ролю ў фільме, атрымала прыз Канскага кінафестывалю занайлепшую жаночую ролю. «Грэк Зорба» (грэч.«Αλέξης Ζορμπάς», 1964) Какаяніса выйграў тры прэміі Оскар.
Палітыка цэнзурырэжыма палкоўнікаў, які быў усталяваны ў 1967 годзе, а таксама рост замежнай канкурэнцыі прывялі да заняпаду ў грэчаскім кіно. Аднак пасля аднаўлення дэмакратыі ў сярэдзіне 1970-х гадоў кінаіндустрыя Грэцыі зноў расквітнела разам з самым вядомым кінарэжысёрам краіныТэадорасам Ангелопуласам, чые фільмы атрымалі шмат міжнародных узнагарод. Тым не менш, у 1980-х гадах грэчаскі кінематограф змясціўся ў бокарт-хаўса, што прывяло да зніжэння аўдыторыі. У 1990-х гадах маладыя кінематаграфісты краіны пачалі эксперыментаваць з іканаграфічнымі матывамі. Нягледзячы на цяжкасці фінансавання, якія з’явіліся ў вынікуфінансавага крызісу канца 2000-х гадоў, грэчаскія ленты «Клык» (грэч.«Κυνόδοντας», 2009)Ёргаса Лантымаса і «Атэнберг» (2010)Атыны Цангары атрымалі міжнароднае прызнанне.
Грэчаская кухня тыповаміжземнаморская. Яна мае даўнія традыцыі, і яе смакі мяняюцца ў залежнасці ад сезону і геаграфіі[56]. Старажытнагрэчаская кухня — гістарычны папярэднік заходняй кулінарнай традыцыі, якая распаўсюдзіла свой уплыў праз Старажытны Рым і Візантыю не толькі ў Еўропе, але і за яе межамі[57].
Сучасная грэчаская кухня глыбока спадчынная. Так, з старажытных часоў у грэчаскай кухні захавалісясачавічнысуп, вінорэцына; у эпохуэлінізму і рымскі час гатавалілуканіку, у Візантыі вынайшліфету ібатаргу. У перыяд асманскага панавання паўсталі тыпова ўсходнія стравымусака,цацыкі,кофта,бурэкі,долма. Сапраўдным сімвалам сучаснай грэчаскай кухні стаўгрэчаскі салат.
Пасляаднаўлення дэмакратыі ў Грэцыі былі створаны перадумовы для свабоднага развіццяСМІ, аКанстытуцыя 1975 года забаранілацэнзуру ў любой форме. Пры гэтым грэчаскія СМІ вызначаюцца міжнароднымі аналітыкамі як высокапалітызаваныя, адначасова прызнаецца ўзаемаўплыў улады і прэсы. У прыватнасці сталічныя СМІ згулялі важную ролю ў развале ўрада прэм’ер-міністраАндрэаса Папандрэу 1989 года, калі журналісты даказалі спробы яго канцылярыі ўплываць на асвятленне падзей. У тым жа годзе судАфінаў прызнаўманаполію дзяржавы на СМІ, наступным крокам стала легалізацыягрэчаскім парламентам стварэння прыватных СМІ, а таксама іхпрыватызацыя[59]. ПаводлеІндэксу свабоды прэсы, апублікаванаму ў2009 годзе міжнароднай арганізацыяй «Рэпарцёры без межаў», Грэцыя займае 35 пазіцыю сярод 175 краін свету[60].
Даследаванне 2009 года, апублікаванае тэлеканаламBBC, паказала, што 78 % грэкаў звяртаюцца за навінамі да тэлебачання, 41 % — да друкаваных СМІ, 35 % — да электронных выданняў і 32 % — да радыё[61]. Найвялікшым, найстаражытнейшым і самым аўтарытэтным інфармацыйным агенцтвам Грэцыі лічыццаАфінскае агенцтва навін.
Найбольшай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Грэцыі былаERT, якая ажыццяўляла трансляцыю на забаўляльных каналахET1,NET, рэгіянальным культурна-адукацыйным канале —ET3. Але 11 чэрвеня2013 года тэлерадыёкампанія была закрыта рашэннемкабінета міністраў Грэцыі на чале зАнтонісам Самарасам[62], лідарам кіруючай партыі «Новая Дэмакратыя». Гэта стала адной з мер жорсткай эканоміі[63]. Такім чынам Грэцыя стала адзінай дзяржавайЕС без дзяржаўнага тэлебачання і радыёвяшчання[64].
Сярод прыватных тэлеканалаў з найбольшай аўдыторыяй гледачоў:Mega TV,ANT1,Alpha TV іSkai TV. Традыцыйна самымі папулярнымі ў эфіры тэлеканалаў застаюцца выпускі навін, камедыйныя серыялы і гульнявыя тэлешоў. Першай прыватнай радыёстанцыяй у Грэцыі сталаАфінскае муніцыпальнае FM-радыё. У краіне дзейнічае шэраг разнастайных у FM-дыяпазоне Skai 100,3 FM, Sfera 102,2 FM і г.д., а таксама інтэрнэт-радыё, у прыватнасці ArionRadio[65]. Увогуле прававое рэгуляванне тэле- і радыёвяшчання ў краіне ўсё яшчэ не адпавядае еўрапейскім стандартам: каля 1,700 прыватных тэлеканалаў і радыёстанцый у Грэцыі ажыццяўляюць вяшчанне без атрымання належных ліцэнзій[61].
Грэчаскія друкаваныя СМІ ў цэлым менш палітызаваныя, чым у канцы 1980-х гадоў, аднак некаторыя асноўныя штодзённыя газеты маюць выразную палітычную прыналежнасць: газеты «Кацімерыні» та «Акропаль» (наклады 35,500 і 50,800 экз. адпаведна) — правацэнтрысцкія выданні; «Элефтэрас Тыпас» (наклад 135,500 экз.) — выданне, якое імкнецца да кансерватыўнага правага крыла; газета «Авгі» (наклад 55,000 экз.) пазіцыянуецца як выданне левага крыла, да поглядаў лева-цэнтрысцкага напрамку ставяцца «Аўрыяні», «Та Неа» і «Элефтэратыпія» (наклады 51,000, 133,000 і 108,000 экз. адпаведна); газета «Рызаспастыс» (наклад 40,000 экз.) — афіцыйны друкаваны органкамуністычнай партыі Грэцыі. У Афінах таксама прысутнічае шырокае кола часопісаў, сярод якіх самыя папулярныя: «Эканомікас», «Эпендытыс», «Прын», «Статус», а таксама «Та Віма». 2 % грэчаскіх газет і часопісаў экспартуюцца наКіпр, уЗША,Германію іВялікабрытанію. У Грэцыі ж найбольшым попытам карыстаюцца нямецка- і англамоўныя выданні[59].
↑Перыяд атрымаў назву «Гамераўская Грэцыя» з-за таго, што эпас старажытнагрэчаскага пісьменнікаГамера з’яўляецца адной з нешматлікіх крыніц інфармацыі пра яго.
↑Паходжанне «народаў мора» застаецца невядомым. Выказваюцца меркаванні пра іх паходжанне з розных частак Міжземнамор’я, такіх як Чорнае мора, Эгейскае мора і анаталійскія рэгіёны.
↑Востраў Корфу вытрымаў тры вялікія асманскія аблогі ў 1537, 1571 і 1716 гадах.
↑Востраў Кефалінія знаходзіўся ў складзе Асманскай Імперыі з 1479 да 1481 года і з 1485 да 1500 года.
↑GARY M. FEINMAN, Crafts, Specialists, and Markets in Mycenaean Greece Reenvisioning Ancient Economies: Beyond Typological Constructs // American Journal of Archaeology, No 117, 2013. P. 453—459
↑Desborough V. The End of Myceanean Civilization and the Dark Ages: The Archaeological Background // The Cambridge Ancient History II (2). Cambridge: Cambridge University Press, 1975. P. 658—677
↑Amos Nur, Apocalypse: Earthquakes, Archaeology, and the Wrath of God. — Princeton University Press, 2008. P. 224—245
Trudgill, P. (2000), "Greece and European Turkey: From Religious to Linguistic Identity", in Barbour, S; Carmichael, C (рэд-ры),Language and Nationalism in Europe, Oxford:Oxford University Press