«Група 77» (G-77) або «група сямідзесяці сямі» (Group of Seventy Seven) — найбуйнейшая міждзяржаўная арганізацыя краін, якія развіваюцца, дзейнічае ў рамкахААН і яе органаў. Рашэнне аб стварэнні групы было прынята на нарадзе міністраў краін, якія развіваюццаАзіі,Афрыкі іЛацінскай Амерыкі ў 1964 годзе, а афіцыйна аформлена яна была на 1-й сесіі Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці, якая праходзіла ўЖэневе15 чэрвеня таго ж года. Першапачаткова колькасць краін-членаў новай арганізацыі раўнялася 77, але іх колькасць расла па меры прыняцця новых краін у склад ААН.
2. Адна з краін-заснавальніц у складзе былойЮгаславіі
На канец2008 года ў «Групе 77» складаецца 130 краін, з якіх 53 прыпадае на Афрыку, 36 краін — з Азіі, 32 краіны прадстаўляюць Лацінскую Амерыку, 8 краін — прадстаўнікі Акіяніі і адна краіна з Еўропы.