Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Груз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Груз, маніпулюемы пад’ёмна-транспартнай машынай.

Груз,карга (англ.:Cargo) —аб’ект, якіперамяшчаецца кім-небудзь ці чым-небудзь упрасторы.

Напрамкам перамяшчэння грузу можа быць ўздым або апусканне ў вертыкальнай або нахільнай плоскасцях, а таксама перавозка (транспарціроўка) з пункта адпраўлення ў пункт прызначэння.

Для перамяшчэння грузаў могуць выкарыстоўваццатэхнічныя сродкі — грузапад’ёмныя, пад’ёмна-транспартныя ітранспартныя машыны, механізмы, прыстасаванні і іншыя прылады. Пад’ёмна-транспартныя прылады выкарыстоўваюць для перавозкі грузаў на невялікія адлегласці, а транспартныя сродкі — на далёкія. Транспартны сродак, які перавозіць грузы, ва ўжытку называюць «грузавым» (напрыклад,грузавы аўтамабіль,грузавы вагон). Счэпленыя паміж сабой колавыя кантэйнеры для перавозкі грузаў ўтвараюць грузавы састаў, які з’яўляецца часткайаўтамабільнага або чыгуначнага цягніка. Калі ў складзе чыгуначнага цягніка акрамя грузавых вагонаў маюцца вагоны для перавозкі пасажыраў, то такі цягнік называюць грузапасажырскім.

Таксама «грузам» называюць аб'ект, які аказвае нагрузку на іншы аб’ект пад уздзеяннем сілы цяжару. У дадзеным паняцці груз не абавязкова можа перамяшчацца.

Класіфікацыя грузаў

[правіць |правіць зыходнік]

Грузы класіфікуюць

  • паводле віду (жывыя ці нежывыя)
  • паводле спосабу транспартавання (марскія, рачныя, чыгуначныя, аўтамабільныя, паветраныя)
  • паводле вагі (нагрузцы, якая аказваецца на прыладу, якая перамяшчае груз)
  • па форме (фізічных памерах (габарытах))
  • паводле агрэгатнага стану (цвёрдыя, вадкія, газападобныя, плазменныя)
  • паводле ўмоў упакоўкі і складавання (адзінкавыя, насыпныя, наліўныя, кантэйнерныя і інш.)
  • паводле тэрміна прыдатнасці для ўжывання (якія хутка псуюцца)
  • паводле мікракліматычнага рэжыму (асаблівыя патрабаванні да тэмпературы, вільготнасці, ціску, складу атмасферы, якасці паветра)
  • паводле небяспекі для здароўя, жыцця і навакольнага асяроддзя (таксічныя (атрутныя), біялагічна небяспечныя (інфекцыйныя), выбухованебяспечныя, гаручыя, лёгкаўзгаральныя, радыеактыўныя і інш.)

Да жывых грузаў адносяццажывёлы,птушкі,расліны,бактэрыі і іншыя жывыя арганізмы; да іх перавозцы прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні.

Груз можа з’яўляцца зборным, напрыклад, пры перавозцы адным кантэйнерам або аўтамабілем грузаў некалькіх уладальнікаў.

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Груз&oldid=2937932"
Катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp