Грац (ням.:Graz,славенск.:Gradec) —горад на паўднёвым усходзеАўстрыі, цэнтр федэральнай зямліШтырыя. Грац — другі па велічыні горад Аўстрыі, налічвае больш 290 тысяч жыхароў (2010 год).
Стары горад Граца належыць да найлепш захаваных цэнтраў гарадоў у Еўропе, у1999 годзе ён быў уключаныЮНЕСКА ўСпіс сусветнай спадчыны.
Назва горада пайшла ад славенскага словаGradec, якое азначае «малы замак». Гэта даказвае, што горад узнік на месцы старажытнага славянскага паселішча. Першыя згадкі аб Грацы адносяцца да881 года, які ў гэты час быў уласнасцю ўладароў Штырыі. У1281 годзе Грац атрымаў гарадскія правы адРудольфа I Габсбурга. З першай паловыХV стагоддзя і даXVII стагоддзя Грац быў сталіцай штырыйскай веткі дынастыіГабсбургаў. Пад іх уладай горад атрымаў значнае развіццё, уXVI стагоддзі на гарыШлосберг быў пабудаваны замак для абароны ад туркаў. У1586 годзе ў Грацы ўзнік першыуніверсітэт. У1809 годзе горад быў абложаны, але не ўзятынапалеонаўскімі войскамі.
Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу, горад Грац апынуўся на скрыжаванні адразу некалькіх культур:нямецкай,балканскай іміжземнаморскай. Шмат стагоддзяў архітэктары і мастакі з гэтых рэгіёнаў мянялі аблічча горада, які стаў своеасаблівым «плавільным катлом» для розных нацыянальных традыцый. У час знаходжання пад уладай Габсбургаў Грац прадстаўляе сабою адначасова тыповы і ўнікальны горад Цэнтральнай Еўропы. Кожная эпоха і кожная культура знайшла на яго вуліцах сваё архітэктурнае ўвасабленне, і часта гэта не шараговыя пабудовы, а шэдэўры. Тутготыка суседнічае змадэрнам, абарока не супярэчыцьракако. У горадзе можна адчуць атмасферуСярэдневякоўя, заплутаўшы ў яго вузкіх завулках ці трапіўшы ўарсенал, дзе захоўваецца адна з самых вялікіх у свеце калекцый зброі. Гадзіннікавая вежа, якая засталася ад замка Шлосберг, разбуранага напалеонаўскімі войскамі, як і раней адбівае гарадскі час, пры гэтым маленькая стрэлка паказвае хвіліны, а вялікая — гадзіны.
У нашы дні Грац з'яўляецца важным прамысловым, культурным і турыстычным цэнтрам. У горадзе знаходзяцца 4універсітэты і 2 вышэйшыя школы, у якіх вучацца каля 40 тыс. студэнтаў. Грац быў культурнай сталіцай Еўропы ў2003 годзе і горадамкулінарных задавальненняў у2008 годзе. У горадзе атрымалі развіццёвеласіпедная,машынабудаўнічая,хімічная,харчовая ітэкстыльная галіны прамысловасці.Міжнародны кірмаш Граца з'яўляецца важным камерцыйным і прамысловым мерапрыемствам паўднёва-ўсходняй Еўропы.