Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Граф Дуку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Граф Дуку
Граф Дуку
Дзейнасцьбылыджэдай, потым лорд сітхаў, лідар Канфедэрацыі незалежных сістэм
Родная планетаСерэна
РасаЧалавек
ПолМужчына
Рост193 см
ВаласыЦёмна-рудыя, потым сівыя
ВочыРудыя
Зброячырвонысветлавы меч
ПрыналежнасцьОрдэн сітхаў,Канфедэрацыя незалежных сістэм
АкцёрКрыстафер Лі (Эпізод II: Атака клонаў і Эпізод III: Помста сітхаў)
АгучкаКоры Бертан

Граф Ду́ку (англ.:Count Dooku), ён жаДарт Тыра́нус (англ.:Darth Tyranus) — персанаж«Зорных войнаў», былы майстарджэдай, які пакінуўОрдэн джэдаяў, каб стацьсітхам, вядомым пад імем Дарт Тыранус, а таксама лідарамКанфедэрацыі незалежных сістэм[1].

Біяграфія

[правіць |правіць зыходнік]

Дуку паходзіў з шляхецкага роду з планеты Серэна. Калісьці ён быў адным з самых магутных і паважаных у гісторыі Ордэна джэдаяў, але потым падаўся нацёмны бок Сілы.

Дуку патрапіў уОрдэн джэдаяў у маленстве, бо ў ім адчувалася Сіла. Ён праходзіў навучанне ў магістраЁды. У маладосці ў яго было некалькі сяброў. Адным з іх быўЛорыян Нод. Лорыян, яшчэ будучыпадаванам, здрадзіў Ордэну і падаўся да сітхаў. Дуку адчуў здраду і стаў асцярожней ставіцца да выбару сяброў. Крок Лорыяна паўплываў на Дуку, і той пачаў прыглядацца да цёмнага боку Сілы, што ў рэшце рэшт зрабіла з яго сітха.

У дваццаць год Дуку стаў джэдаем. І першым яго падаванам быўКвай-Гон Джын. Пазней у Дуку былі і іншыя вучні, такія якКамары Восу.

Дуку незвычайна глядзеў на свет. У яго былі вельмі своеасаблівыя меркаванні наконтСілы і таго, як яе трэба вывучаць і карыстацца ёй. І таму не ўсе яго тэорыі былі прыняты Ордэнам. Большасць з іх не знайшла падтрымкі сярод іншых джэдаяў Ордэна. Дуку па сваёй існасці быў ідэалістам. Ён выступаў супраць бюракратыі, якая панавала на той момант уГалактычным сенаце, і абураўся бяздзеяннем джэдаяў. Апошняй кропляй для Дуку стала смерцьКвай-Гона. У выніку Дуку адмовіўся быць джэдаем і сыйшоў з Ордэна. Пасля ён падаўся ў палітыку і прыняў тытул графа, бо паходзіў родам з шляхецкай сям’і зСерэны. У хуткім часе Дуку стаўсепаратыстам з-за сваіх ідэалістычных поглядаў на палітыку. Пад час сваёй палітычнай кар’еры ў яго атрымалася перацягнуць на свой бок шмат зорных сістэм і запэўніць іх у неабходнасці распачаць вайну супрацьРэспублікі. У выніку ствараеццаКанфедэрацыя незалежных сістэм, альбоСепаратысты.

Удругім эпізодзе Дуку ляціць на планету Джэанозіс, дзе дамаўляецца стварыць касмічны флотГандлёвай федэрацыі — вялізарныя зорныя крэйсеры, а таксама вялікую арміюбаявых дроідаў. Таемны план Дуку выкрывай малады рыцар джэдайОбі-Ван Кенобі, які трапляе на Джэанозіс, калі сочыць заДжанга Фетам. Дуку бярэ ў палон Обі-Вана і распавядае яму пра тое, што Рэспублікай даўно кіруе ўладар сітхаў, але Обі-Ван не верыць Дуку, бо перакананы, што сітхі заўжды хлусяць. Уратавацца Обі-Вану дапамагаюць яго вучаньЭнакін Скайуокер і прынцэсаПадмэ Амідала, якія накіроўваюцца на Джэанозіс за Обі-Ванам. Урэшце паміж графам Дуку і Обі-Ванам Кенобі адбываецца бойка на светлавых мячах, у якой Дуку перамагае Обі-Вана. Але ж уцякае з-за нечаканага з’яўлення магістраЁды. Дуку бяжыць на планетуКарусант, бліжэй да свайго пана і настаўніка ўладара сітхаў. Разам з сабой ён бярэ і схемысакрэтнай зброі, якая ў будучыні стане вялікай праблемай дляПаўстанцаў. Пасля распачатайвайны клонаў граф Дуку бярэ ў палон вярхоўнага канцлераПалпаціна, каб заманіць у пастку маладога джэдая Энакіна Скайуокера, зробленую ўладаром сітхаў. Энакін і яго настаўнік Обі-Ван трапляюць у гэту пастку. У выніку план уладара спрацоўвае: паміж імі ізноў адбываецца бой, але на гэты раз перамагай малады Скайуокер. Энакін забівае Дуку, але робіць гэта як сітх, абяззброіўшы яго.

Сіла

[правіць |правіць зыходнік]

Граф Дуку адзін з самых магутных герояў у новай трылогіі «Зорных войнаў». Ён здольны кіраваць аб’ектамі на адлегласці, падманваць розум, а таксама забіваць ворагаў маланкамі. Дуку выдатна валодае светлавым мячом.

Зброя

[правіць |правіць зыходнік]

Чырвоны светлавы меч з выгнутай дзяржальняй.

Зноскі

  1. Героі сусвету Зорных войнаў. Лідар сепаратыстаў

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⛭
Персанажы
Арганізацыі
Планеты
Тэхніка
Расы
Храналогія
«Зорных войнаў»
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Граф_Дуку&oldid=4376884"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp