Го́слар (ням. :Goslar ,н.-ням. :Goslär ) —горад уГерманіі , у зямліНіжняя Саксонія . Размешчаны на поўдзень ад Браўншвайга, каля падножжа горнага масіваГарц . Адміністрацыйны цэнтраднайменнага раёна . Насельніцтва складае 41 455 чалавек (на 31 снежня 2009 года)[ 1] . Горад займае плошчу 92,58 км². Падзелены на 12 гарадскіх раёнаў.
Заснаваны ўX стагоддзі як паселішчарудакопаў , якія здабывалісрэбра імедзь . Першыя згадкі пра Гослар як прапфальц адносяцца да1005 —1015 гадоў. У сярэдзінеXI стагоддзя госларскі пфальц становіцца адной з асноўных рэзідэнцыйгерманскіх імператараў . УXI — пачаткуXIII стагоддзя ў Гослар засядалі 23рэйхстагі . У1219 годзе Гослару былі нададзеныгарадскія прывілеі . З1290 года Гослар —вольны імперскі горад . З пачаткуXIV стагоддзя членГанзы . У1528 годзе у Гослары праведзенаРэфармацыя . У1552 годзе адышоў даБраўншвайга . Пасля акупацыі ў1632 годзе ў часТрыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў шведскімі войскамі прыйшоў у эканамічны заняпад. У1728 і1780 моцна пацярпеў адпажараў . У1802 —1803 далучаны даПрусіі , у1807 — дакаралеўства Вестфалія , у1815 — даГановера , у1866 — ізноў даПрусіі . З1945 года ўбрытанскай зоне акупацыі , з1946 года ў складзе зямліНіжняя Саксонія [ 2] .
Год Насельніцтва 1821 7547 1848 9748 1871 11900 1885 15997 1905 23640 1925 27881 1933 29538 1939 34371 1946 47855 1950 53804 1956 53236
Год Насельніцтва 1961 54151 1968 53819 1970 52649 1975 53963 1980 52556 1985 49636 1990 46251 1995 46142 2000 44278 2005 43119
У цэнтры горада зпрамавугольнай планіроўкай , унутры часткова захаваных гарадскіх сцен з вежамі і брамай («Шырокая брама »,16 ст. ) размешчаны:ансамбль імператарскага пфальца (11 -13 стст. ; рэканструяваны ў1868 -1879 ; парадная зала —1082 ; капэла Св. Ульрыха — пач.12 ст. ; цяпер музей),сабор [de] (11 ст. ), рыначная плошча зРатушай (кан.15 — пач.16 стст. ; цяпер музей) іцарквой Святых Казьмы і Даміяна [de] (1151). Таксама захаваліся:раманскія цэрквы —Нойверккірхэ [de] (2-я пал. 12 ст. — 1220-я гг.),Франкенбергкірхэ [de] (12 ст. , перабудавана каля1500 года),Св. Якава Старэйшага [de] (1073, перабудавана каля 1500); шматлікіяфахверкавыя дамы15 —19 стст. (у т.л.«Дом манахаў» [de] ,1528 , з 1978 Музей сучаснага мастацтва). Іншыя музеі:гарадскі [de] , позняй сярэднявечнай гісторыі (увежы Цвінгер [de] ,1517 -1524 ).Фантан Марктбрунен [de] з імперскім арлом (12 —14 стст. )[ 2] .
Каля Гослар — рудні ўРамельсбергу , праца ў якіх вялася з968 па1988 (цяпер музей). Гістарычная частка Гослара разам з руднямі ў Рамельсбергу ўключана ўспіс Сусветнай спадчыны [ 2] .
Зноскі
Культурныя аб’екты Прыродныя аб’екты Выбылі са спісу