Пра яго паходжанне і сям’ю нічога не вядома. Гліцэрый быў узведзены на прастол Заходняй Рымскай імперыі пры падтрымцы ваеннага магістраГундабада, які быўбургундам. Аднак новы кіраўнік так і не быў прызнаныўсходнім рымскім імператарамЛьвом I Макелам[3], які спрыяў таму, штоЮлій Непат, пляменнік імператарскай жонкі, зрынуў Гліцэрыя. Потым былы імператар стаў епіскапамдалмацыйскага горадаСалона. Далейшы яго лёс невядомы.
Крыніцы, што расказваюць пра Гліцэрыя, вельмі разрозненыя і бедныя. Ёсць дапушчэнне, што яго поўным імем было Флавій Гліцэрый[4]. Дата яго нараджэння невядомая нават прыблізна. Вядома, што на момант свайго ўзыходжання на прастол ён займаў посткоміта(руск.) (бел.даместыкаў(руск.) (бел. — начальніка імператарскай гвардыі пры двары ўРавене[1]. Апроч таго, магчыма, што да гэтага ён камандаваў рымскай арміяй уДалмацыі[5].
У 472 годзеЗаходняя Рымская імперыя была ахоплена грамадзянскай вайной паміж імператарамПракопіем Антэміем і яго ваенным магістрам, варварам па паходжанніРыцымерам(руск.) (бел.[6]. У красавіку 472 года Рыцымер зайшоў так далёка, што стварыў імператару праціўніка ў асобе прыбылага ў ІталіюАлібрыя, які стаў адзіным заходнім імператарам пасля забойства Антэмія ў ліпені таго ж года пасля ўзяцця Рыма ў выніку пяцімесяцовай аблогі. Да гэтага ён ужо выступаў кандыдатам на трон заходняй імперыі ад караля вандалаўГейзерыха[7] ў 461 годзе. Аднак Алібрый пратрымаўся на прастоле ўсяго толькі некалькі месяцаў, сканаўшы ў пачатку лістапада 472 года адчумы. Да гэтага часу памёр таксама і Рыцымер[8].
Усходні рымскі імператарЛеў I Макела, які з’яўляўся ў той час адзіным кіраўніком рымскага свету, ніяк не мог падабраць прыдатнага чалавека на заходнерымскі прастол[9]. Таму да сакавіка473 года прастол Захаду пуставаў на працягу чатырох месяцаў. У звязку з гэтым у Равене пры падтрымцы германскіх падраздзяленняў рымскай арміі новы ваенны магістр іпатрыцый, пляменнік Рыцымера,Гундабад узяў сітуацыю ў свае рукі і абвясціў імператарам коміта даместыкаў (элітны атрад імператарскай гвардыі) Гліцэрыя[10]. ГісторыкІардан кажа, што гэта адбылося «хутчэй шляхам захопу, чым абрання»[11].Феафан Спаведнік кажа, што Гліцэрый быў «муж знакаміты»[12]. Дата гэтай падзеі дакладна не вядомая: Старэйшыя Віндабонскія фасты завуць 5 сакавіка, а «Paschale Campanum» — 3 сакавіка[6]. У чарговы раз рымскі імператар уступіў на прастол дзякуючы варварскаму палкаводцу[6]. Прызначэнне Гліцэрыя імператарам падтрымаў кароль бургундаў і ваенны магістр ГалііХільперык(руск.) (бел.[9]. Гэта быў не першы выпадак, калі коміт даместыкаў стаў імператарам:Маярыян займаў тую ж пасаду ў 456 годзе[6].
Вельмі мала вядома пра недоўгачасовае кіраванне Гліцэрыя. У сваёй біяграфіі святогаЕпіфанія(руск.) (бел., епіскапаПавіі,Магн Фелікс Энодый(руск.) (бел. сцвярджае, што імператар распачаў «шмат мер для грамадскай выгоды», але згадвае толькі, што ён па заступніцтве епіскапа Епіфанія пакрыў «шкоду, нанесеную яго маці некаторымі з яго падданых»[13]. Да нашага часу дайшоў адзіны закон, датаваны 11 сакавіка 473 года, які адносіцца да кіравання Гліцэрыя, прысвечанысіманіі і накіраваны на імя Гімількона,прэфекта прэторыя(руск.) (бел. Італіі[6]. Дадзены закон перанялі таксама і прэфекты прэторыяІлірыка і Усходу, якія падпарадкоўваліся ўсходняму імператару, хоць Гліцэрый, вядома, не меў права навязваць свае законы Ілірыку ці Усходу[6]. Апроч таго, выпуск закона быў ажыццёўлены таксама і з той мэтай, каб атрымаць царкоўную ўхвалу[6].
Ральф Мэтысен мяркуе, што Гліцэрый імкнуўся заставацца ў добрых стасунках з Усходняй Рымскай імперыяй[6]. Большую частку часу свайго кіравання Гліцэрый жыў у Паўночнай Італіі, пра што сведчыць той факт, што ўсе знойдзеныя манеты, што адносяцца да часу яго кіравання, апроч адной, былі адчаканены на манетных дварахМедыялана іРавены[14]. Манеты эпохі Гліцэрыя ў цэлым аналагічныя ўзору манет яго папярэднікаў — на іх малявалася франтальная фігура імператара, які трымаў доўгі, каранаваны крыжам скіпетр і статуэткуПерамогі на шары па-за залежнасцю ад таго, была здабыта перамога над ворагам ці не[9]. На манетах Гліцэрыя ёсць асаблівасць — профіль кіраўніка намаляваны на іх у стылі, характэрным для тых манет, якія выпускаліся стагоддзем раней[9].
Гліцэрый, па ўсёй бачнасці, дамогся вызначаных поспехаў у змаганні з варварскай пагрозай, выкарыстоўваючы як дыпламатычныя, так і ваенныя сродкі. У 473 годзевестгоцкі карольЭйрых(руск.) (бел. загадаў пачаць уварванне ў Італію, але яго военачальнік Вінцэнт (які, паводле паведамленняГальскай хронікі 511 года(руск.) (бел., меў званне магістра) быў пераможаны і забіты імператарскімікомітамі Алам і Сіндылам[6]. Нягледзячы на пераможную абарону Італіі, імператар нічога не мог зрабіць, каб запабегчы захопу вестготамі гальскіх гарадоўАрэлата іМасіліі ў тым жа годзе[6]. Гэтыя гарады пасля былі ненадоўга павернутыя рымлянамі ў час кіравання імператараЮлія Непата[6].
Тым часам у 473 годзе Італія сутыкнулася з новай сур’ёзнай пагрозай з бокуостготаў[2]. Пасля распадугунскай дзяржавы(руск.) (бел. ў 454 годзе кіраўнік Усходняй Рымскай імперыіМаркіян дазволіў гэтаму народу, якім кіравалі тры браты —Валамір(руск.) (бел.,Тэадэмір іВідзімір(руск.) (бел., пасяліцца ў якасціфедэратаў у Паўночнай Паноніі[9]. Пасля рабавання ілірыйскіх правінцый і вайны з іншымі германскімі плямёнамі каля 469 года остготы захапілі тэрыторыі, што размяшчаліся ў сярэдняй плыніДуная. Праз два гады Тэадэміра змяніў яго сынТэадорых, які на чале часткі остготаў накіраваўся з Паноніі заваёўваць землі ўНіжняй Мёзіі (праз дваццаць гадоў ён стане каралём Італіі). Іншая частка остготаў пад правадырствам Відзіміра таксама выйшла з Паноніі і вырашыла ўварвацца ў Італію[6]. Гліцэрый разумеў, што магчымае з’яднанне Відзіміра з Вінцэнтам пагражае катастрафічнымі наступствамі для імперыі[6]. Таму імператар адправіў остгоцкаму каралю пасольства і дзякуючы дыпламатычнаму майстэрству і хабару ў 2000солідаў[14] адправіў яго
«з Італіі ў Галіі, якія цясніліся тады з усіх бакоў рознымі плямёнамі; ён запэўніў [остраготаў[заўв 1]], што там па суседстве ўладараць іх родзічы вестготы. Што ж яшчэ? Відзімір прыняў дарункі разам з даручэннем ад імператара Глікерыя, адправіўся ў Галіі і, з’яднаўшыся з роднымі вестготамі, утварыў з імі адно цэлае, як было калісьці.[15]»
Такім чынам, праблема пагрозы з боку остготаў была вырашана.
Усходні рымскі імператарЛеў I Макела не прызнаў як папярэдніка ГліцэрыяАлібрыя, так і яго самога[2]. Абранне Гліцэрыя не было ратыфікавана ўсходнім дваром, бо існавала падазрэнне, што ён быў марыянеткайГундабада[2]. Такім чынам, Леў вырашыў выбраць іншага імператара з ліку сваіх набліжаных. Такім стаў ваенны магістр Далмацыі Юлій Непат, які быў пляменнікам жонкі ЛьваЭліі Верыны(руск.) (бел.[16]. Адразу ўварвацца ў Італію Непат не мог, бо парты былі закрыты на зіму, і таму ён адклаў гэта прадпрыемства да пачатку вясны 474 года[6]. Леў I Макела сканаў 18 студзеня 474 года, і яго наступнікам стаў яго ўнук, малалетніЛеў II, які праз невялікі прамежак часу выбраў у якасці са-імператара свайго ўласнага бацькуЗянона[17]. Зянон працягнуў падтрымваць афіцыйную пазіцыю Канстанцінопаля і адмаўляў любое прызнанне Гліцэрыя, якога ўсходні двор працягваў разглядаць у якасці звычайнага ўзурпатара, законным кіраўніком[6].
Нягледзячы на адсутнасць прызнання, Гліцэрый спрабаваў замірыцца з усходнім дваром ці, прынамсі, імкнуўся ўнікнуць канфліктаў з ім. Прыкладам, ён не выбраў другога консула ў 474 годзе, у звязку з чым адзіным консулам на Усходзе на той год быў Леў II[6].
Увесну 474 гады, калі порты былі зноў адкрыты, Юлій Непат перасекАдрыятычнае мора і ўварваўся ў Італію, каб зрынуць Гліцэрыя[14]. Гліцэрый, па ўсёй бачнасці, пакінуў Равену і пераехаў у Рым, каб супрацьстаяць захопнікам. Пра гэта сведчыць наяўнасць адной адчаканенай у Рыме невялікай срэбнай манеты, на якой знаходзіцца яго імя[6]. Эта монета с надписью «VICTORIA AUGGG» (бел.:Перамога Аўгустаў) сведчыць пра існаванне трох імператараў. Размешчаная нааверселегенда(руск.) (бел. «D N GLYCERIUS P F AUG» (бел.:Наш спадар Гліцэрый бласлаўлёны Шчаслівы Аўгуст) ясна паказвае, што Гліцэрый лічыў сябе адным з трох. Пад дзвюма іншымі меліся на ўвазе Зянон і Леў II. Выпуск манет пры такіх акалічнасцях, здавалася б, паказвае на працяг існавання з Гліцэрыя прэтэнзій на імператарскі тытул і намераў супрацьстаяць Непату[6]. Але і ўсё ж, яго справа неўзабаве пацярпела паразу[6]. Юлій Непат паміж 19 і 24 чэрвеня 474 года высадзіўся ўОстыі(руск.) (бел. і зрынуў Гліцэрыя, які не аказаў ніякага супраціўлення[2]. Паводле паведамлення Іардана, Гліцэрый быў зроблены епіскапам Остыі[11], але шэраг крыніц (Ананім Валезія[18],Іаан Антыяхійскі(руск.) (бел.[19],Евагрый Схаластык(руск.) (бел.[20], Старэйшыя Віндабонскія фасты) кажа пра тое, што зрынуты імператар быў накіраваны ў Далмацыю ў якасці епіскапа горадаСалоны[14]. У гэтым дачыненні лёс Гліцерыя быў падобна на лёсЭпархія Авіта, які кіраваў дваццаццю гадамі раней і стаў епіскапамПлацентыі.
Скіданне Гліцэрыя, такім чынам, абыйшлося без якога-небудзь кровапраліцця; гісторыкі даследавалі магчымыя прычыны, чаму заходні імператар, у якога былі Гундабад і яго армія, не спрабаваў супрацівіцца. Адной з магчымых прычын з’яўляецца тое, што кандыдатура Гліцэрыя, не прызнаная ўсходнім дваром, не атрымала падтрымкі ні адрымскага сената, ні ад гала-рымскай арыстакратыі; супраціў Непату без падтрымкі сената быў бы няслушным рашэннем для Гундабада[21]. Цалкам магчыма, што Гундабад, які адсутнічаў у Італіі, калі Гліцэрый быў зрынуты, знаходзіўся ў Галіі, каб сабраць пабольш войскаў для Гліцэрыя. што можа паказваць на жаданне заходняга імператара распачаць спробу супраціўлення[6]. Аднак, па ўсёй бачнасці, прычына яго адсутнасці складалася ў наступным: ён хацеў атрымаць частку спадчыны ад свайго бацькіГундыёха(руск.) (бел., які быў каралём бургундаў[3]. Паколькі апроч Гундабада ў Гундыёха было яшчэ тры сыны —Гадамар(руск.) (бел.,Хільперык іГадэгізель(руск.) (бел., то Гундабад меў сапернікаў. Такім чынам, ён фактычна пакінуў Гліцэрыя бараніць свае правы ў адзінотку.
Гліцэрый пасяліўся ў Салоне. Неўзабаве ў Далмацыю прыбыў Непат, зрынуты з прастола ў 475 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту ваеннга магістраФлавія Арэста(руск.) (бел.[16]. Непат знаходзіўся ў Салоне ў 476 годзе, калі сын Арэста, імператарРомул Аўгуст быў зрынуты каралёмгерулаўАдаакрам[22]. Візантыйскі гісторыкМалх Філадэльфіец(руск.) (бел., чые працы захаваліся ў выпіскахпатрыярха КанстанцінопальскагаФоція, сцвярджае, што ў 480 годзе Гліцэрый быў удзельнікам змовы, мэтай якога было забойства Непата, якое адбылося ў тым жа годзе[23]. Магчыма, Гліцэрый дзеяў у інтарэсах Адаакра[1]. Тым не менш, прызначэнне Гліцэрыя на прэстыжную пасаду архіепіскапаМедыялана, якое магло б служыць довадам у падтрымку тэорыі супрацы паміж Гліцэрыем і Адаакрам, звычайна лічыцца непацверджанай чуткай[6]. Дапушчэнне пра тое, што Гліцэрый быў архіепіскапам Медыялана, мае пад сабой хісткую падставу. Епіскап ПавііМагн Фелікс Энодый прысвяціў некалькі кароткіх вершаў епіскапам Медыялана, аднаго з якіх заве Гліцэрыем[24]. Ён быў змешчаны паміж Марцініянам і Лазарам. Мяркуецца, што Гліцэрый сканаў у Салоне[3].
Тое, што Леў I не змог адразу знайсці прыдатнага кандыдата на заходнерымскі прастол, сведчыць пра тое, што ў яго не было людзей, на якіх ён мог пакласціся[25]. Як можна бачыць па падзеях тых гадоў, здрада стала звычайнай з’явай, і адданасць імператару практычна знікла[25].
Зрабіць высновы пра Гліцэрыя як пра палітыка вельмі складана з-за яго недоўгачасовага кіравання[25]. На тое, што імператар быў глыбока веруючым хрысціянінам, паказвае яго заканатворчая дзейнасць[25]. Ён таксама здолеў паспяхова пазбыцца ад пагрозы ўварвання варвараў[25].
Пасля сыходу з палітыкі Гліцэрый прысвяціў сябе служэнню Богу[25]. У гэты час з прычыны слабасці дзяржавы царква брала на сябе ўсё больш і больш абавязанняў[25]. Таму паведамленне пра дачыненне Гліцэрыя да забойства Юлія Непата цалкам упісваецца ў агульную карціну падзей тых гадоў[25].
↑Béranger, Jean. L'abdication de l'empereur romain. Comptes-rendus des séances de l'Académie des inscriptions et belles-lettres. Vol. 123. No. 2. — 1979. — P. 357—379.
↑Meijer, Fik. Emperors Don't Die in Bed. — Routledge, 2004. — 259 p.
Dumbarton, Oaks. Catalogue of late Roman coins in the Dumbarton Oaks Collection and in the Whittemore Collection: from Arcadius and Honorius to the accession of Anastasius. — 1992.